Некаторых дзівяць падзеі, якія адбываюцца навокал нас. Усякія групоўкі, то крывіцкія, то дрыгавіцкія, то зарубежніцкія, то дэмакраты, то сацыялісты, то эсэры і шмат іншых, якіх трудна і ўспомніць. Але зь іншага боку, паважаныя сябры, калі паглядзець на жыцьцё ў іншыхлягерох, то штомы там заўважаем? Для прыкладу, возьмем украінскія лягеры. Галічане ня хочуць украінцаў зь вялікае Ўкраіны і хочуць аддзяліцца, казакі патрабуюць сваёй аўтакефаліі, а закарпатаўцы сабе. Творыцца такая неразьбярыха, што цяжка і разабрацца шэраму чалавеку. А што тады нам застаецца рабіць? Нарэшце, каліўзяць польскія лягеры. Там, паглядзім, адзін падтрымоўвае Мікалайчыка^, другі ідзе супраць яго. Адзін едзе ў Польшчу, другі вяртаецца назад. Увогуле, абставіны на сьвеце запутаныя, і нам цяжка разабрацца. Што датычыцца нашага лягеру, томы заўважаем тут наступнае. Умінулым годзе ў нас выбухнула магутная групоўка крывічоў, якія хацелі пашкодзіць нашаму грамадзкаму жыцьцю на эміграцыі. Яны хацелі перайменаваць нашую Бацькаўшчыну. Яны хацелі ўзяць уладу ў свае рукі. Але ж, на вялікі жаль для іх, зь іхніх плянаў нічога ня выйшла. Народ іхразьбіў і выселіў зьлягеру.Дзеяны зараз жывуць і з кім, невядома. 98 Станіслаў Мікалайчык (Mikolajczyk) (1901—1966), польскі палітык, прэм’ер польскага ўраду на выгнаньні падчас Другой сусьветнай вайны. Але гэта яшчэ не канец. У нас засталіся паасобныя людзі, якім нешта не падабаецца. I дастаткова толькі назваць кожнага прозьвішча, як я скажу, да каго ён належыць і куды ён цягне. Аб гэтым, паважаныя сябры, будзьце ўпэўненыя!Яне памыляюся! I што далей? Калі на сьцяну павесіць аб’яву, што ў клюбе будзем дзяліць нейкія лахманы ці дадуць па кавалку хлеба, то ўсе б зьявіліся сюды! I так забілі б гэтае памешканьне, што і не прайшоў бы. А калі сказалі — агульны сход жыхароў лягеру і патрэбна кожнаму зьявіцца, то нікога. Гэта не цікавіць і ніхто не ідзе. Калі і прыйшоў, то паслухаў, што для яго гэта не падабаецца — сабраўся і назад дадому. Такія адносіны да нацыянальнай справы нікуды ня годныя! Будзьце ўпэўнены, паважаныя сябры, калі затрашчыць скура на мне, то затрашчыць і на кожным із вас! Тады пабачым, хто будзе вінаваты, а хто апраўданы. Ці вы, ці я!Каліхто неразумее і ня хоча зразумець, супрацоўнічаючы з кім іншым, то тады будзе позна. Гэта не дзяліць нешта ў складзе — сігарэты цілахманы, гэта — вырашэньне нацыянальнай справы. Правакацыйнае ўзбуджэньне народных масаў прыйдзе, урэшце, некалі зноў да рашучага канца. Калі было кожнаму павядомлена, што адбудзецца сход па прычыне выбараў у Цэнтральную Раду, то гэта нікога не цікавіць! Шкода, што няма чырвонага капялюша. Можа, камэндант лягеру зьняў бы перад некім, і тады прыйшлі б усе на агульны сход?А так нейкіх маем уоо жыхароў, калі ня болей, а прыйшло толькі паўсотні, каліяшчэ й гэта ёсьць! Нішто вас не цікавіць! To што ж тады вам цікава? Запомніце толькі адно — хто задумае правакаваць ці байкатаваць нашую нацыянальную справу, то абіжайцеся тады ўжо самі на сябе. Я закончыў. Я думаю, трохі падробней па пытаньню выбараў нам растлумачыць спадар старшыня выбарчай камісіі Мілішкевіч. Коўш сеў на сваё старое месца. Некалькі прысутных зноў выйшлі. Запанавала зноў цішыня. Із самага пераду, з занятых лавак, устаў высокі худы мужчына. Яго закручаны тонкі нос пахож на дзюбу савы: — Я вам толькімагу сказаць адно, — скрыжаваўшы рукі на грудзях, як мусульманін перад малітваю, — што нідзе я ня бачыў, каб старшыня выбарчай камісіі даваў указаньні ці растлумачэньні ў дачыненьні да выбараў, а ні ў польскіх, а ні ў нямецкіх, а ні ў якіх іншых. На гэта ёсьць адпаведныя ворганы, якія вядуць гэтую справу. Я яшчэ раз паўтараю, што я нідзе гэтага ня бачыў. Ён гаворыць хутка і без затрымак. Праслухаўшы ўсё з зацікаўленьнем, зстрасіў слова настаўнік гімназіі Васілеўскі. Ён гаварыў вельмі доўга, паўтараючы тыя самыя пытаньні ў вельмі пашыраным маштабе. Уносіў свае папраўкі з досыць глыбокім пачатковым зьместам, хоць пад канец яны сходзяць амаль у нішто. Але паколькі ён зьяўляецца вельмі добрым пэдагогам і зь немалым стажам працы, то ўяго выпрацавалася досыць прыемнаярысачка характару — захоўвацца на сходах і ўвогуле ў грамадзтве. Гэта вельмі задавальняе прысутных, а ў асаблівасьці кіраўніцтва лягеру, хоць каб слухаць, заўсёды трэба мець пару таблетак у кішэні ці, у іншым выпадку, перад сходам трэба выпіць пару стаканаў моцнай кавы“. Скаўтынг Тэатар — ва ўсіх сваіх лягерных праявах — быў далёка не адзіным інструмэнтам, з дапамогаю якога старэйшае пакаленьне намагалася выхоўваць моладзь у сваіх традыцыях і аберагала ад чужынскіх уплываў — нямецкіх, польскіх, расейскіх, украінскіх. Скаўтынг — вось дзе была зброя! 1946-ты быў юбілейны для беларускага скаўтынгу: споўнілася 25 гадоў ад заснаваньня першага зьвязу ў Клецкай гімназіі. За ёю, у 1922 г., былі заснаваныя дружыны ў Віленскай беларускай гімназіі. У Вільні праз год існавала ўжо больш за юо беларускіх скаўтаў, у 1926— 1929 гг. тут дзеяла скаўцкая арганізацыя „Сёстры вогнішча“". Ані за Саветамі, ані падчас вайны дзейнасьць скаўтаў дазволеная не была. Арганізацыя аднавілася ў Нямеччыне, у лягеры Ватэнштэт, дзе 6—8 ліпеня 1946 г. адбыўся першы зьлёт дэлегатаў з усіх акупацыйных зонаў. Тады і заснавалі Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне (ЗБСЧ) ды абралі галоўнае кіраўніцтва: Вацлаў Пануцэвіч — галоўны кіраўнік (шэф скаўтаў), Валянціна Жукоўская — галоўная кіраўнічка скаўтак, Д. Сямёнаў — рэфэрэнт прапаганды, Віктар Войтанка — рэфэрэнт міжнароднай сувязі ды інш. Ватэнштэт таксама прызначаўся Галоўнаю кватэраю ЗБСЧ. У1947 г. арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне ад лёнданскага Міжнароднага скаўцкага бюро, што было вельмі важнаю справаю100. 99 Skaut. Casapis Kryvickich skautau. №6. Лістапад 1946. C. 3—4. 100 Skauckaja Infarmacyjnaja Sluzba. №9.1947. C. 2. Zhurtavannie Bielaruskich Skautau Skautmajstarskaje Pasviedcannie Scoutmaster Certificate № Registered with DP Division, Boy Scouts International Bureau (No 1,2,3 DPWR) 30, 12. 1947. Whiteruthenian Scouts Association Пасьведчаньне беларускага скаўтмайстра Ужо ў 1948 г. ЗБСЧ налічвала 512 сяброў i сябровак y пяці штандарах у трох акупацыйных зонах. Паводле веку: ваўчанятаў — 8о, юнакоў — 8о, скаўтаў — 75, старэйшых скаўтаў — 8о, сталых скаўтаў — 35; пралесак — 50, юначак — 55, скаўтак — 25, старэйшых скаўтак — 20, сталых скаўтак — 12Ш1. Было чым пахваліцца і ў выдавецкай галіне: скаўцкіх часапісаў — 6 найменьняў (іо тысяч асобнікаў), спэцыяльнай літаратуры —15 найменьняў, мастацкай і навукова-пазнавальнай літаратуры — 25, а таксама каляндар на 1948 г, паштоўкі, скаўцкія й нацыянальныя значкі102. Цікавыя дэталі зь лягернага побыту й жыцьця скаўтаў занатаваў Кастусь Верабей; чытаючы іх, разумееш троху лепей характар і настрой тагачаснай моладзі: 101 Skauckaja Infarmacyjnaja Sluzba. №14.1 лістапада 1948. С. 2. 102 Тамсама. С. 4. Скаўцкая паштоўка. Ватэнштэт 1947 г. „Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Нямеччыке людзі пазьяжджаліся ў лягеры „перамешчаных асобаў“ (Ды-Пі). УАнгельскай зоне акупацыі быў вялікілягер у горадзе Ватэнштэт, які складаўся з частак,А“,„В“і„С“. Будынкічасткі „А“ разабралідля ацяпленьня баракаў, бо спачатку не прывозілі вугаль для аграваньня. Людзі вечарамі й ноччу цягалі дошкі, і, дзякуючы гэтаму, трымалі жытло цёплым і гатавалі ежу. Улетку быў зьезд скаўтаў — джэмбары'03 ў Амэрыканскай зоне ля гораду Нюрнбэргу. Скаўты прыехалі туды цягніком, а ў лясны ля- 103 „Джэмбары — гэта сусьветны зьлёт скаўцкай моладзі, які ў перадваенных часох адбываўся раз на 4 гады ў розных краінах Эўропы. Джэмбары прыпамінаюць спартовыя Алімпіяды, куды ўсе народы, належачыя да скаўцкага згуртаваньня, пасылаюць сваіх найлешых юнакоў“ (Skaut. Casapis kryvickich skautau. №1 (7). Студзень 1947. C. 10). 8O гер нас прывязьлі грузавіком. У прыгожым лесе было шмат намётаў з паходныміложкамі. Лягер быў падзелены на пяць частак, якія насілі назвы частак сьвету: Эўропа, Амэрыка, Азія, Афрыка, Аўстралія. Нам давялося быць у лягеры пад назовам Афрыка, і, як я памятаю, каля нашых двух намётаў былі францускія скаўты. Я пасябраваў з адным зь іх, якога звалі Маркам. Ен наведваўся да нас амаль штодня даведацца, што за стравы гатавалі ў нас на кухні на абед. Найчасьцеймы мелі суп з падсмажкай або безь яе. Калі кухары нядобра гатавалі, то іх замянялі іншымі. У шматнацыянальным джэмбары мы камунікавалі зь іншымі скаўтамі na-нямецку. Умяне там быў яшчэ адзін прыяцель харват, які навучыўмяне сьпяваць па-харвацку песьню „Мартыралю“. Такім чынам мы мелі шырокі абмен думкамі з нашымі равесьнікамі зь іншых краінаў. Вельмі прыязныя адносіны былі з украінцамі, бо ў іх былі тыя самыя думкі, што і ў нас, аб вызваленьні свайго краю ад расейскай камуны. Харч нам выдавала UNRRA. Штораніцымы мыліся, а потым падымалі наш бел-чырвона-белы сьцяг, які спускаліз заходам сонца. Назьдзіў потым мы даведаліся, што ў лягеры былі й расейскія скаўты. Сьпярша мы думалі, што гэта дзеці савецкіх вайскоўцаў з савецкай зоны акупацыі, але гэта было ня так. Аднойчы я размаўляў з адным такім расейцам і запытаў яго, як ён не баіцца называцца расейцам, калі савецкія вайскоўцы паўсюль ловяць былых савецкіх грамадзянаў, каб потым вывезьці іх назад„на Родзіну"?Хапалі тады ня толькірасейцаў, але й беларусаў з украінцамі, ня надта зважаючы на тое, у якой краінеяны жылі да вайны. Ён мне адказаў, што ня мае грамадзянства й знаходзіцца пад абаронаю нейкага міжнароднага закону. Аднойчы вечарам усе скаўты сядзелі ля вогнішча й спаборнічалі, якая нацыянальная група найлепш засьпявае сваю песьню. Лепшыя павінны былі атрымаць узнагароду. Падчас сьпеву адной групы другая павінна была трохразова падтрымліваць іх гучнымі заклікамі. Мы, беларусы, ухваляючы, крычалі: „Добра, добра, вельмі добра!“ Чуваць былі й выгукі па-ангельску: „Good, good, very good!“ Украінцы крычалі: „Гарна, гарна, дужэ гарна!“І гэтак на ўсіхмовах. Калі была нашая чарга сьпяваць песьню, то расейцы падтрымалі нас выкрыкам: „Паразі, паразі, паразіцельна!“ Ніхто з нас ня чуў, каб гэтае слова было пахвальбою. Яно нам нагадвала слова „паразіт". Таму ўсе вырашылі, што расейцы крычалі гэта, толькі каб абразіць нас. Каб