Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Яшчэраз усяго добрага.
3 пашанай, Юр. Віцьбіч
ЗБВ
Згуртаваньне настаўнікаў было далёка не адзіным аб’яднаньнем, створаным нібы па-за палітыкаю. Аб’ядналіся ў свае згуртаваньні мэдыкі, вэтэраны. Наагул, новыя арганізацыі — партыі, франты, каапэратывы, аб’еднаньні, задзіночаньні, згуртаваньні — паўставалі ў кожным лягеры, і на першых паседжаньнях зацьвярджалася назва й абмяркоўваліся абавязковыя статуты, якія, пасьля ўлётак, цалкам могуць прэтэндаваць на самы пашыраны жанр лягернага друку.
У Рэгенсбурзе 5 ліпеня 1947 г. ініцыятыўная група вэтэранаў склікала зьезд, на які зьехаліся прадстаўнікі з усіх зонаў. Група зь лягеру Міхэльсдорф нават прывезла свой варыянт статуту, але перамаглі ўсё ж гаспадары. Другім параграфам статуту новапаўсталай арганізацыі
84 Леанід Галяк (1910—1980), грамадзкі дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі працаваў юрыстам у Менску. 31944 г. — на эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне, браў удзел у аднаўленьні Рады БНР. 3 1949 г. жыўу ЗША, быў першым рэдактарам газэты „Беларус".
сьцьвярджалася, што „мэтай Задзіночаньня ёсьць аб’яднаць усіх вэтэранаў для праводжаньня й паглыбленьня традыцыі вызвольнай барацьбыды ўсебаковай узаемнай маральнай, праўнай іматэрыяльнай падтрымкі сваіх сяброў, таксама для апекі над быўшымі вайскавікамі й іх сем’ямі".
Па прыняцьці статуту распачалася дыскусія адносна назвы арганізацыі. Было дзьве прапановы: ЗБВ і ЗБКВ. Згуртаваньне беларускіх вэтэранаў і Згуртаваньне беларускіх крывіцкіх вэтэранаў. За апошні галасавалі Янка Станкевіч, Кісель, Аляксей Вініцкі.
Бальшынёю галасоў была зацьверджаная першая прапанова, а ў статут дадаўся параграф 4: „Задзіночаньне ёсьць бёспартыйнай, гуманітарнай і культурна-асьветнай арганізацыяй".
Абралі кіраўніцтва: Францішак Кушаль — старшыня, радныя — д-р Станіслаў Грынкевіч, Аляксей Вініцкі, Алесь Марговіч, Родзька, Клінцэвіч, Янка Чарнэцкі, Мечыслаў Рагажэцкі й Аляксандар Стагановіч. У рэвізійную камісію ўвайшлі Кабыш, Вадэйка і Ўладзімер Русак. Меліся яшчэ выбраць ганаровы суд, але вырашылі адкласьці да наступнага зьезду.
16 жніўня 1947 г. у Міхэльсдорфе адбыўся першы сход вайскоўцаў, на якім Францішак Кушаль паінфармаваў пра мэты й заданьні ЗБВ, пасьля абралі мясцовы ўрад: Маляўка — старшыня, заступнік — Чэрняк, сакратар — Крэсла.
Да канца 1947 г. у Задзіночаньне запісаліся каля 70 сябраў, і было б яшчэ болей, але парушэньне параграфа 4 зрабілася нясьцерпна-відавочным: ЗБВ адкрыта стала на бок прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка, што натуральным чынам прывяло да закалоту ў арганізацыі.
От тады і зьявіўся на сьвет „Праект“ — непадпісаны, але за аўтарствам „жаўнера Віцьбіча“, як сам сябе ён назваўу лісьце да д-ра Малецкага. Дый увесь тэкст, фактычна, ёсьць адказам доктару наконт Кушаля й „залатых літараў":
„Мы, ніжэйпадпісаныя беларускія вэтэраны, абвяшчаем сябе ініцыятыўнай групай, якая мае стварыць Згуртаваньне Беларускіх Вэтэранаў на чужыне. Мы адначасна падаем да ведама беларускіх вэтэранаўтыя прычыны, якія прымушаюць адных з нас устрымацца, а другіх выйсьці з існуючага сёньня Саюзу Вэтэранаў.
Перш за ўсёмы выказваем свой недавер да старшыні й кіраўніка Саюзу Вэтэранаў Спадара Палкоўніка Кушаля, выходзячы з наступныхмеркаваньняў.
Спадар Палкоўнік Кушаль, зьяўляючыся начальнікам БКА, не прыняў аніякіх больш-менш эфэктыўных захадаў, каб эвакуяваць афіцэрскія кадры, a па магчымасьці й шарагоўцаў БКА на захад, і першы сам эвакуяваўся, узяўшы на сябе незайздросную пры ягоным становішчыролю камэнданта эшалёну цывільных уцекачоў. Нават яшчэ больш. Калі пад Стоўпцамі гэты эшалён уцекачоў сустрэў батальён БКА, які пасьля акцыі на сталінскіх бандытаў рушыўся на ўсход, дык Спадар Палкоўнік Кушаль ня ліолькі не прыняў аніякіх мераў, каб выратаваць хаця 6 гэты батальён, што гераічна рушыўся насустрач сьмерці, а наадварот, разьвітальна махаў яму ўсьлед рукой.
Спадар Палкоўнік Кушаль у Нямеччыне ў 1945 г. зноў меў намер дэзэртыраваць, і толькі пад прымусам з боку Спадара Прэзыдэнта Астроўскага ўзяў на сябе камандаваньне дывізіяй „Беларусь“. Пазьней ён прылучыў гэтую беларускую дывізію да расейскае ўласаўскае дывізіі палкоўніка Мальцава^, зь якім разам і трапіў у амэрыканскі палон. Гэтае далучэньне да расейцаўмы лічым здрадай нашай беларускай нацыянальнай справе. Спробы Спадара Палкоўніка Кушаля ўжо пасьля капітуляцыі апраўдаць гэты свой крок у адмысловых лістоўках, дзе ён адзначае, што„зо красавіка нашая дывізія, вольная ад ніякае „апекі", прарвала нямецкі фронт у раёне Цьвізэлю й далучылася да амэрыканскае арміі“, зьяўляюцца фікцыяй і яшчэ больш падкрэсьліваюць нягоднасьць ягонага ўчынку. Спадар Палкоўнік Кушаль знаходзіўся ў гэты час пад апекайрасейскага генэрала Ўласава86, які зьяўляўся ворагам Незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны Беларусі.
Спадар Палкоўнік Кушаль, трапіўшы ў вайсковы палон, першым уцёкзьяго й, апынуўшыся на воле, у процілегласьць украінскім афіцэрам, не прыняў аніякіхэфэктыўныхзахадаў, кабратаваць тыхбеларусаў вайскоўцаў, што засталіся ў турме. У выніку саветчыкі вывезьлі ў БССР каля 500 жаўнераў з дывізіі„Беларусь".
85 Віктар Мальцаў (1895—1946), расейскі вайсковец-лётчык, палкоўнік Чырвонай Арміі. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі, дзеля чаго падчас вайны пайшоў на супрацу зь немцамі. Займаўся фармаваньнем Расейскай усходняй авіяцыйнай групы, затым падразьдзяленьняў ВПС Камітэту вызваленьня народаў Расеі. Здаўся ў палон амэрыканцам, выдадзены імі савецкім уладам, прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, павешаны.
86 Андрэй Уласаў (1901—1946), расейскі вайсковец, падчас Другой сусьветнай вайны — камандзір Расейскай вызваленчай арміі, сфармаванай немцамі з савецкіх ваеннапалонных. Павешаны.
Спадар Палкоўнік Кушаль у 1946 г. зьвярнуўся зь лістом да польскага генэрала Андэрса117, у якім дамагаўся дазволу на стварэньне ў складзе корпусу Андэрса беларускае вайсковае часткі. Такую спробу перадаць беларусаў вайскоўцаў пад апеку польскага генэрала Андэрса, які зьяўляецца ворагам Незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны Беларусі, мы лічым здрадай нашай беларускай нацыянальнай справе. Гэты ўчынак Спадара Палкоўніка Кушаля тым больш недвухсэнсоўны, што пасьля капітуляцыі ён штомесячна атрымліваў ад палякаў грошы.
Гэта толькі частка тых паважных прычынаў, якія прымушаюць нас зь вялікімі засьцярогамі ставіцца да Спадара Палкоўніка Кушаля як да беларускага вайсковага дзеяча. Мы ня можам у далейшым давяраць яму свой лёс і зьвяртаем увагу ўсіх беларускіх вэтэранаў на ягоныя ўчынкі.
Існуючы сёньня Саюз Вэтэранаў не зьяўляецца апартыйным, якім мусіць быць кажны вайсковы саюз, а мае выразны партыйны характар. Таму менавіта паасобныя сябры гэтага Саюзу Вэтэранаў паводле інструкцый „крывіцкае" партыі прымаюць самы чынны ўдзел у лягернай партыйнай барацьбе, каб дапамагчы „крывічам“ апанаваць сытуацыю ў тым ці іншым беларускімлягеры. Таму менавіта старшыня й кіраўнік гэтага Саюзу Вэтэранаў Спадар ПалкоўнікКушаль на ўсіхсходах і канфэрэнцыях займаецца вылучна плявузганьнем на ўсіх ворагаў „крывіцкае" партыі. Карацей кажучы — існуючы сёньня Саюз Вэтэранаў зьяўляецца партыйнай вайсковай арганізацыяй.
Мы заклікаем у свае шэрагіўсіх тых чэсных беларускіх патрыётаў вэтэранаў, для якіх агульнанародная справа вызваленьня нашае Маці-Беларусі з-пад тэрору сталінскіх катаў стаіць вышэй за справы партыйныя, групавыя, сямейныя ці асабістыя.
Мы заклікаем у свае шэрагі беларусаў вайскоўцаў зь ,^ІітоўскаБеларускай Дывізіі", былых булак-балахоўцаў, былых удзельнікаў слуцкага й вяліскага паўстаньняў, былых самаахоўцаў, былых афіцэраў і шарагоўцаў БКА й Беларускага Легіёну.
Мы заклікаем у свае шэрагі ўсіх чэсных беларускіх патрыётаў вайскоўцаў незалежна ад таго, ці была ў іх калісьці на шапцы чэшка
87 Уладыслаў Андэрс (Anders) (1892—1970), польскі генэрал, стваральнік
пасьля выбуху нямецка-савецкай вайны польскага ўзброенага фармавань-
ня на тэрыторыі СССР.
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў царскага салдата, ці „чырвоная зорка“, ці.„ожал бялы“, ці латвійскія тры зоркі, ціўкраінскі„трызуб“і г. д., бо затое ў сэрцах іхных заўсёды была нашая „Пагоня“.
У нашых шэрагах ня знойдзе мейсца той, хто сьвядома або несьвядома, выконваючы ролю трэцяй сілы, спрабуе разьбіць нашую эміграцыю на заходнікаў і ўсходнікаў, праваслаўных і каталікоў, „крывічоў“ і „радзімічоў“, „магістраў“ і „простых“, „палянафілаў“ і „русафілаў“.
У нашых шэрагахзнойдземесца кожны той беларус, які кожную хвіліну гатовы ахвяраваць сваім жыцьцём, каб толькі зьдзейсьніць Незалежнасьць нашае Маці-Беларусі.
Жыве Беларусь!“
Вольны час у Ватэнштэце (Невядомы твор Антона Адамовіча)
Другою непрыемнаю неспадзяванкаю для акупацыйныхуладаў — пасьля адмовы ўцекачоў вяртацца на радзіму — быў прыгнечаны настрой насельнікаў лягераў. Ну, здавалася б: усё ёсьць — які-ніякі свой кут, дах над галавою, бомбы ня падаюць, есьці выдаюць спраўна й занятку фактычна ніякага! I разам з тым у лягерах панавала роспач.
Выгнанцы апынуліся ў сытуацыі, калі на працу ў лягерах ці невялічкіх гарадках, што далі ім прытулак, уладкоўваліся шчасьлівыя адзінкі — не таму шчасьлівыя, што зараблялі гэтак каштоўныя цыгарэты — галоўную валюту тых часоў, а што мелі занятак рукам, падчас якога можна было ня думаць пра заўтра.
Рэшта ж, якая складалася з абсалютнай бальшыні, была вымушаная туляцца па бараках ці сядзець на лавах каля іх, бавячы час у бясконцых размовах пра будучыню, якая ад іх аніяк не залежала, а замест пагрозы прымусовай рэпатрыяцыі нэрвавалі скрынінгі. Жылі разам, адасобіўшыся дашчанаю перагародкаю ці проста коўдраю, ня маючы магчымасьці пабыць сам-насам. Жылі чуткамі.
Усё гэта не найлепшым чынам уплывала на маральны стан. Гарэлку дастаць у мясцовых жыхароў было нескладана, выменьваючы на харчы, выдаваныя Ды-Пі, і п’яныя бойкі сталіся галоўнаю праблемаю для МР і мясцовых уладаў.
Нягледзячы на немагчымасьць прыватнага жыцьця, сэкс заставаўся ягонаю неад’емнаю часткаю. Тое й зразумела: немалы адсотак жыхароў складалі былыя остаўцы, а дзяўчат і хлапцоў у Нямеччыне
трымалі асобна. Лягерны лекар Ватэнштэту (імаверна, Мікалай Мінкевіч) у справаздачы за паўгодзьдзе (1.07 — 31.12.1946 г.) пазначаў, што нарадзілася 15 дзетак, і дадаваў: „Калі ходзіць аб захворваньні вэнэрычныя, дык і ў гэтай галіне лягер меў вельмі нізкія лічбы — усяго два выпадкі. Лічба гэтая суцяшальна нізкая ў прыраўнаньні да падобных лічбаў у суседніх ішйанацыянальных лягерах, дзе ў некаторых яна на тысячу працэнтаў іболей вышэйшая"88.