Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Інтэлектуалы намагаліся даць сабе рады.
Паколькі, асабліва напачатку, грошай на друк бракавала, дый дазвол на выданьне дастаць было складана, вырабляліся рукапісныя часопісы, газэты, календары.
Складваецца ўражаньне, што Мікола Панькоў выключна гэтым і займаўся — столькі засталося (а колькі не захавалася?) невялікіх кніжачак, запоўненых ягоным шчыльным почыркам, кірыліцаю й лацінкаю: сэрыя „Зборнік выгнанца", бібліятэчка „Сучаснасьці“, выпускі „Кнігапісу“, „Штодзённы крывіцкі лісток“ (99 нумароў), „Этапы“, „Кагарка", „Ліхтар“, зборнічкі ўласных твораў і абразкоў жонкі, Ніны Змагаркі, нават „Беларускі каляндар выгнанца на 1947 год“ — сапраўдны каляндар з датамі, табліцамі кшталту „Колькасьць калёрыяў і вітамінаў у харчах“, „Калі ў Нямеччыне поўнач“, „Наша плянэта“, „Вялікшыя гарады сьвету“.
Зьмест выдаваных ім кніжачак, часам аздобленых выцінкамі з замежных газэтаў, падзіўляе разнастайнасьцю: „Правадыры і палітыкі. Людзі нашых дзён“, „Парыская канфэрэнцыя 1946 году“, „Беларускія народныя казкі“, „Праўда аб Маскве“, „Мы і яны ў Сыбіры", „Тэхніка сёньня".
Натуральна, наклад такіх выданьняў быў мізэрны, але колькі працы ўкладзена — і колькі часу! I гэта не рахуючы ліставаньня, пра якое ён у эсэ „Лісты“ (часопіс „Этапы“) пісаў:
„Асабліва прыемна атрымліваць лісты гэткім, якя, якія апынуліся ў самоце поўнасьцю ў чужым асяродку, як на нейкай абтоцы. Мінаюць дні за днямі, адныя павольна, марудна, смутна, іншыя лятуць як пасьпешны цягнік зь пярэстасьцю ўражаньняў, радасьцю. Мінаюць ночы з моцным, цяжка абуджаным сном і бяз сну. Але штодзень каля 12 гадзін вуліцай лягеру праходзіць лістанос. Пачынаецца прыймо гасьцей і наведвальнікаў. Часопісы я адкладаю часова ўбок. Хай не перашкаджае нам шырокі сьвет. Уважліва адчыняю кажны
88 Вініцкі, Алесь. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох. Мінск, 1994. С. 172,174.

Name Nom • Name
WHITE RUTHENIAN
Nationality • Nationality Nationalitat
Date of Birth Date de Noissance Geburtsdatuik* -
is a member of est membre du., ist Mitglled der
Т)"Р"\Л/ H Seoul Group Number Groupe Scout Numero Pfadfindergruppe Num
Internati al Bureau, du Seoutil fadfi
registered with the D.P, Division of
enregistre 6 la Section P.O. du Bureau InternoHb registrlert mil der D.P. Abteilung des Inter
Signature Signature	 —Paler schrifi
Th GWflWBey
BOY SGOU^»--;
the Boy
Traveling Comm
Scouts P.O. triche fur die D.P. Pfadfinder and und Oesterreich
INTERNATIONAL WK” D. P. DIVISION
Скаўцкае пасьведчаньне Міколы Панькова
канвэрт. Бяру ў рукі й простую, часта дужа дрэнную паперу, часта проста вырваную із звычайнага сшытку, старога, скарыстанага, нярэдка пабруджанага. Але за ім стаіць нейкі жывы чалавек. Я ўсьміхаюся да яго: як добра, што на сьвеце шчэ жывуць гэткія добрыя людзі, кажу я сам сабе й змахваю вільгаць з вачэй, якая ёсьць выяўленьнем чыстай радасьці.
Або таму, што я быў на пасадах розных грамадзкіх арганізацыяў, або таму, што я лічуся нібы пісьменьнікам, які мусіць усё магчы й ведаць, мне давяраюцца самыя разнаякія непалады й жыцьцёвыя вузлы, якія мушу памагчы залагодзіць ціразьвязаць. Уіхі цяжар працы, маральнае паніжэньне, сямейныя вузлы, да хвараблівасьці
балючая туга па Бацькаўшчыне, розныя комплексы душы. На кажны выпадакмушу знайсьці адказваючыя словы, шчырыя, сардэчныя, каб яны далі сапраўднае супакаеньне. Часам думаеш: як шмат часу я трачу гэтак намарна. Каб ты склаў усёразам, дык быў бы гатовым не адзін з задуманых твораў. Я праглядаю сшытак ліставаньня за мінулы год. Там стаіць: атрымана 725лістоў, выслана 617. Калі б на кажны зь іх было выдаткавана толькі і^хвілін часу, дык і тады атрымаем больш 154 працоўных гадзін ці цэлы тыдзень'^.
Уяўленьне ж пра характар лістоў Панькова можа даць дасланы ім у Ватэнштэт, праўдападобна, Вітаўту Тумашу:
„Oldenburg, 7.7.1947
Высока Паважаны Спадару!
Справы склаліся гэтак, што выехаў з надзеяй хутка быць зноў у Вас, нават не разьвітаўшыся з Вамі, за што прашу выбачыць.
Насамперш прыміце маё шчырае дзякуй за ўсё, што меў за свой побыт. Ухаце знайшоў сапраўды непрыемныя й пільныя справы, якія толькі цяпер улагодзіў.
На мой мэмарандум у Mil. Gov’y адказалі, што ў найбліжэйшым часе адбудзецца „скрынінг“ IRO, і тады самі па сабе ўсе нацыянальнасьці на жаданьне будуць выдзеленыя ў асобныя лягеры, і цяпер за гэта яны не бяруцца. Мне вельмі хацелася б ужо цяпер перабрацца да Вас, але вельмі палохае матэрыяльны боксправы. Тут апрача дадатковага пайка я маю яшчэ пэнсію, на што ёсьць магчымасьць тое-сёе прыкупіць збоку. Асабіста я б згодзен грызьці скарынку, каб толькі нечым быць карысным роднай справе, але сям’я накладаець свае абавязкі, і з гэтым мушу лічыцца, хоць жадаў бы сяньня быць адным. Ліць ваду на кола мужацкага млыну мне вельмі брыдка, але ня бачу нічога іншага, а галоўнае выхаду з гэтага становішча, бо ў Вас таксама цяжка з памешканьнем і дровамі. Дайцераду, і я зрадасьцю буду ўдзячан, і, думаю, разаммы б здолелі нешта больш зрабіць.
Mae рукапісы засталіся ў сп. Ільляшэвіча, калі яны на нешта дададуцца, дык, каліласка, буду вельміВам дзякаваць.
Дадаю „плод аднае ночы“, як сказала жонка. Гэта магчыма надрукаваць на рататары прыгажэй і даваць кажнаму эмігруючаму далей ад імя Зоннага Камітэту.
89	Этапы. 1—4. Oldenburg—Wentorf— Cuxhaven—Lesum—Bremen, 1944—1950.
C. [7-8].
Наколькі бачыў, дык у нашых школах няма падручнікаў. Я канчаю апрацоўваць падручнік матэматыкі для II, III і IV кл. ды Радзімазнаўства (IV кл.), толькі як з выдаўцамі? Калі б у нас было нешта сталася, дык можна было б падумаць і аб далейшым. Жадаў бы ведаць Вашыя думкі.
Якз альбомам?Я перадаў усематэрыялы Ч. Будзьку9" іIчастку для ангельцаў думанага нарысу. Засталося толькі геаграфічна-эканамічны агляд. Ці ўжо здалі ў друк? Калі трэба, дык дзеля гэтага кіну ўсё на пару дзён і прыеду.
Прыміце шчырае прывітаньне!
3 пашанай, М. Панькоў
ю сталёвых загадаў Беларусу-выгнанцу.
1.	Нідзе й ніколі на чужыне не забывай, што зьяўляесься прадстаўніком Беларускага Народу й рэпрэзэнтантам БеларусіІАд Твайго паводжаньня чужынцы зробяць апінію ўсяго нашага народу. He заплямай імя свайго народу й Беларусі — трымайся ўсюды й заўсёды так, каб Цябе ўсе паважалі. Будзь уважлівым на словах і ў працы, бо гэта заменіць няведаньне чужой мовы.
2.	He чакай, каб усюды было гэтак, як у сваім лягеры. Задаволься тым, што ёсьць; магло быць хужэй. He крытыкуй чужога народу, будзь абдуманы ў сваіх словах і тады, калі чужынцы й ня ведаюць тваёй мовы.
3.	Заўсёды памятай беларускую ветлівасьць, сардэчнасьць, спагадлівасьць і над усё — упартую вытрываласьць.
4.	Паважай сяброў па працы й людзей на вуліцы, у памешканьні й сродках камунікацыі. Калі Ты будзеш еетлівы зь іншымі, і да Цябе будуць ветлівыя. Трымайся гэтак, як Ты жадаеш, каб трымаліся госьці ў Тваёй хаце.
5.	Ніколі не забывайся падкрэсьліць, што Ты беларус і змагар.
6.	He ганіся за вялікім заробкам і ўласным дабрабытам, але дбай і аб духовых вартасьцях: вучыся і ўдасканаляй сябе; пазнаёмся з краінай і народам навокал, зь іншай працай і жыцьцём, імкніся найхутчэй вывучыцца чужое мовы, якая зьяўляецца зброяй у
90 Часлаў Будзька (1913—1985), грамадзкі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэньні вайны жыў у лягеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі. 3 1948 г. жыў у Вялікабрытаніі, з 1951 г. — у ЗША.
барацьбе за Цябе й будучыню Твайго Народу. Спрыяй, кіруй і дапамагай таксама іншым асьвяціць дух, сэрца йрозум.
7.	Шануй і беражы чужыя законы і ўласнасьць. Неабдуманасьць можа зрабіць шмат непрыемнасьцяў.
8.	Тыня ведаеш, як доўга яшчэ будзеш на выгнаньні, а таму імкніся ўперад — на працы і ў навуцы, выконвай свае абавязкі да беларускай грамады й свой абавязак перад вечнай Бацькаўшчынай.
9.	Далёка адБацькаўшчыны Беларусі беларусу бел-чырвона-белы колер зьяўляецца даражэйшым і сьвяцейшым сымбалем. He стыдайсяяго — з гэтым знакам Тыпёраможаш. Надыйдзе час, калі кажны беларус пажадаеяго насіць, алеяго нададуць толькі па заслугам.
10.	Па-над усё памятай стогн і ўздыхіМаці Беларусі. Без напамінаў рабі ўсё, як толькі можаш, і лепш, каб чужыя людзі на чужыне зразумелі, чаму мы тут і як мала мы жадаем — нашу адабраную краіну, нашу вольную Беларусь.
Калі выканаеш гэтыя загады — самхутчэй падрыхтуеш шляхзвароту. Жыве Беларусь!
М. Вольны“.
Варта зьвярнуць увагу на другі пункт Панькоўскіх „сталёвых загадаў“: значыць, было разуменьне, што лягеры — палёгка на эміграцыйным шляху ды не пустая страта для саміх сябе?!
Прынамсі, нястратным гэты час стаўся для тэатру — найбольш папулярнага й запатрабаванага мастацтва ў лягерах.
Рэпэртуар меў свае асаблівасьці. Пастаўленыя пад кіраўніцтвам прафэсіянала Вячаслава Сэляха-Качанскага п’еса Тодара Лебяды „Загубленае жыцьцё“, музыку да якой напісаў Алімпі Мяленьцьеў (спэктакль суправаджаўся сьпевамі хору з 24 асобаў), „Шчасьлівы муж“ Францішка Аляхновіча, Купалаўская „Паўлінка", „Пінская шляхта“ ішлі з аншлягам, але ўсё ж мелі меншы посьпех, як пастаноўкі кшталту „Дажынкі" й „Купальле", упершыню паказаныя гледачу ў лягеры Рэгенсбург у 1946 г.
Вялікім посьпехам карысталася „жывая газэта".
Тэатральная група пад кіраўніцтвам Міколы Куліковіча-Шчаглова стварыла нешта падобнае да тэатру мініятураў, калі ў адным „спэк-
Bielaruskaja Teatralnaja Studyja
Belarussian / Whiteruthenian / Artistik School
Piersaja Bielaruskaja Teatralnaja Studyja na emihracyi. [Inlarmacyja z Bielaruskaha kultumaha zyccia]
U Amerykanskaj zonie Niamieccyny', u Bielaruskim D. P. lahiery (Michelsdorf b. Cham) adcynilasia Bielaruskaja Teatralnaja Studyja, jakaja maje na mecie padrychtavac novyja artystycnyja sily dla reprezantacyi bielaruskaha teatralnaha mastactva na emihracyi.
Zasnavalnikam i mastackim kiraunikom Studyi zjaulajecca Sp. Auhien Kavalieusky, znany mastak bielaruskaje sceny.
Sviedamaje bielaruskaje hramadztva horaca vitala adkryccio Bielaruskaje Teatralnaje Studyi u Michelsdorfie, deklarujucy maralnuju j mataryjalnuju padtrymku Studyi.
Tearytycny (padrychtoucy) kurs Studyi razlicany na 4 miesiacy.
Z casam Bielaruskaja Teatralnaja Sirdyja maje peratvarycca u s budzie absluhouvac bielaruskaje hramadztva j hramadztva insych