va B.T.S. Віе1аг:зкі Teatar-Studyju, jaki janalnasciau nh emihracyi Абвестка пра заснаваньне Беларускай тэатральнай студыі пад кіраўніцтвам Аўгена Кавалеўскага таклі“ спалучаўся аднаактавы вадэвіль, акрабатычныя нумары ў выкананьні скаўтаў, патрыятычныя песьні, народныя танцы. Ахвотных выступаць на сцэне было гэтак шмат, што ю чэрвеня 1947 гУ Остэргофэне пачалі дзеяць Тэатральная студыя беларускага драматычнага тэатру й Тэатральная студыя беларускага народнага ансамблю. Агульны курс навучаньня плянаваўся тры месяцы, пасьля чаго мусіла быць „стажыроўка“ — непасрэдна на сцэне. Студэнтам прапаноўваўся інтэрнат; падчас навучаньня яны мусілі засвоіць сцэнічную мову й мастацкае чытаньне, майстэрства грыму, рытм і плястыку, танцы, тэорыю музыкі, гісторыю літаратуры — як беларускай, гэтак і клясычнай, гісторыю драматургіі, тэатральную гімнастыку й спорт. Толькі лічаныя з п’есаў, ці, дакладней кажучы, сцэнарыяў, трапілі ў друк і такім чынам захавалася. У часопісе „Шляхам жыцьця", выдаваным у Ватэнштэце, была выдрукаваная казка „Ў Калядную ноч“91 Сьвятаслава Каўша, аўтара, які яшчэ ў 1943 г. у „Баранавіцкай газэце" 91 Шляхам жыцьця. №12. 25 сьнежня 1946. С. 15—23. Было й асобнае выданьне: Коўш, Сьвятаслаў. У Калядную ноч. Сцэнічны мантаж для дзяцей. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту ў Ватэнштаце, 1946. Улётка пра выступ Беларускага канцэртнага ансамблю ды праграма „Беларускага шоў“ у траўні 1946 г. зьмясьціў гістарычную драму „Рагвалодава крыўда", і літаратурна-мастацкі драматычны мантаж Хведара Ільляшэвіча „Ў Купальскую ноч“92. Абодва аўтары скарысталі казачных пэрсанажаў для стварэньня на сцэне нацыянальна-патрыятычнай фэерыі — з выхаваўчымі мэтамі. Калі ў першай зь іх Бацькаўшчына толькі згадваецца адным з герояў, дык у другой ідэя служэньня ёй кладзецца ў падмурак сюжэту: хлопчык у пошуках папараць-кветкі трапляе ў сьвет фантастычных іррацыянальных істотаў, і будзіць яго толькі стары скаўт (згадаем: Стары Скаўт — адзін з псэўданімаў Хведара Ільляшэвіча). Прачнуўшыся, хлопчык далучаецца да вызваленчага руху: Мы — праўда, Мы — сіла, Мы — радасьць, Мы —рух, 92 С. 3. У Купальскую ноч. Літаратурна-мастацкі мантаж для дзіцячага тэатру // Шляхам жыцьця. №6. 24 чэрвеня 1946. С. 11—17. Выцягваем крылы Мы ў сонца, ў зару. Мы ймкнем на узвышшы, Нам межаў няма. Здаецца нам прышласьць Праменнай, якмай! Ніхто нас ня спыніць Улёце да зор! Мы імпат няўпынны, Мы — моц, Мы — віхор! Мы выйшлі з народу, 3 Крывіцкай сям’і, I ў кожнай нагодзе Зь ім побач стаім. Мы з краем каханым Расьцём угару. Мы — сьвежасьць, Мы — раньне, Мы — радасьць, Мы —рух!93 Алесь Змагар пераўтварыў казку „Рэпка“94 ў драматычную сцэнку таксама з павучальным зьместам — пра неабходнасьць паразуменьня ў нацыянальнай сям’і, каб не зьвяртацца па дапамогу да чужых і самім даваць сабе рады. Блізкія па сэнсу й творы Натальлі Арсеньневай, што ставіліся ў Рэгенсбурзе, — „У гасьцёх у Каляды" й мантаж у трох дзеях „Кастусь Каліноўскі“. He цураўся гэтага жанру й Антон Адамовіч. У часопісе „Сакавік“ пад псэўданімам С. Смутніца ён выдрукаваў літмантаж „У Месячных сецях“95 зь вершаў Максіма Багдановіча, у цэнтры якога вобраз героя, які сузірае казачны сьвет зьмей, вадзянікоў, русалак. Па сутнасьці, праз 93 С. 3. У Купальскую ноч... С. 17. 94 Змагар, Алесь. Рэпка. Казачны абразок. Лінц, 1946. 95 Смутніца, С. У Месячных сецях // Сакавік. №2 (3). Остэргофэн, 1948. С. 6—9. сродкі драматычнай інтэрпрэтацыі адбывалася знаёмства маленькіх наведнікаў, скаўтаў з творчасьцю клясыка. Тыя тэатры ў колькасьці гледачоў і актораў прайгравалі хіба толькі іншаму тэатру — палітычнаму. Пазасталыя дакумэнты ўсё ж сьведчаць пераважна пра нейкія незвычайныя падзеі (як паляваньне за невядомым аўтарам улёткі), што выклікалі патрэбу, жаданьне паведаміць у лістах, зафіксаваць для памяці ў дзёньніку. Нашае ўяўленьне пра рутыннае, побытавае жыцьцё даволі цьмянае, і таму асаблівую цікавасьць выклікае знойдзены ў архіве Антона Адамовіча сшытак, названы проста — „Частка 1“ — і датаваны 17.04.1948 г. Сшытак напісаны рукой Адамовіча, прычым відавочна — паводле почырку ды атраманту — што пісаўся тэкст не за адным разам. Твор не мастацкі, дый заўвагу Вітаўта Тумаша, зробленую ў лісьце да Віцьбіча з нагоды „Ўсяночнай“, што „аўтар [Адамовіч], па ўсім характары сваёй творчасьці наскрозь празаік-рэаліст, адбівае там з свовым сабе натуралізмам...“, можна цалкам дастасаваць тут таксама. I хоць пра наведваньне лягеру Ватэнштэт (БЦР) Адамовічам (БНР) тымчасам невядома, героі ў тэксьце — рэальныя, таму й адлюстраваным там падзеям можна верыць, робячы адпаведную карэкцыю на партыйную заангажаванасьць аўтара вершыку на матыўЯнкі Купалы: — Хто ты гэткі? — Крывічанін! — Чаго хочаш? — Тое стане. — Што ж настане? — Край паўстане, Людрасстанецца з прымусам. — Чым быць хочаш? — Ня быць „русам“! * * * „Цёплы красавіцкі вечар пахне сьвежаю вясною, маладымі лісткаміраспускаючых дрэў ды,рэдка павяваючы, вецярок нясеяшчэ за сабою астаткі смуродуючага пылу і сажы ад фабрычных трубаў Ватэнштэту... Дзённы шуммашынаў, уключыўшы ў сябе ажыўленыя крыкі дзяцей і гутарку бесклапотных жанчын, часам прымаючы незвычайны характар, зьмяніўся прывабнаю мёртвай цішынёй... У паветры, нібы дзесь з расчыненай бутэлькі каштоўнага францускага парфюму, уносіцца чуць прыкметны прыемны пах, які калінікалі перабіваецца досыць непрыемным смуродам, цягнучыся зь сьмецьцевых ямаў і рознай тлені па-за нізкімі дашчанымі баракамі лягеру. Я накіраваўся да клюбу, надзеючыся знайсьці нешта падобнае, што змагло б мяне вывесьці із стану таямнічай засмучонасьці, прычыны якой, часам, ня ў сілах кожны з нас растлумачыць, хоць крыжуюцца яны амаль усе ў адным агульным пункце, але выходзяць да розных шляхоў. Яны ці ўюцца чуць прыкметнымі сьцежкамі да досыць даходных і карысных спраў і задавальненьня свайго ціхага прахудалага існаваньня, ці набыцьця славы ійляхамі бясьсьмертнага Нэрона. Хоць імя яго, мажліва, застаецца недаступным для распазнаньня тоесамасьці сярод кустарнікаў і заросшых быльнякоў, дзе, на думку маладых вынаходцаў з прыпазьнелымірозумамі, не праходзіла ні адна нага, ці ідуць уніз. У іншым выпадку, гістарычныя факты настолькі няточныя ў параўнаньні з разьвіцьцём сучаснай тэхнікі, што некалькі тысячагодзьдзяў змогуць павярнуцца разам з усёю зямлёю і заляцець далёка наперад, ці зьявішча, процілеглае гэтаму, можа здарыцца таксама. Інакш кажучы, чалавек, які ўвесь час аддаваў па кавалку сваііго здароўя для выздараўленьня Бацькаўшчыны, пад старасьць можа зусім нэрвова рассліроіцца і перад сабою больш нічога жывога не заўважаць, у той час чуцца зусім здаровым і працаздольным на арганізм, што дае мажлівасьць адкрываць усё навейшыя і навейшыя вынаходы для жывой душы, інакш кажучы, для Бацькаўшчыны, і быць, так сказаць, нечым падобным да Спартака, Цэзара ці да навейшага героя Напальёна Банапарта. Але бывае часам і такая трагедыя, што ўсерыскіхарактару, або некаторыя зь іх, не супадаюць з характарам гэтых выдатных герояў, тады нешта агульнае патрэбна падшукаць у найбольш вядомага палкаводца, хоць з крыху нетактычнымі мэтадамі для таго часу,Дон-Кіхота. Аб тых, хто аказаўся пад нагамі, увогуле няма чаго гаварыць. На іхзараз, пакуль што, увагі не зьвяртаюць і так. Зялёна-сіняе цёмнае неба загарэлася тысячамі мігаючых зорак, такіх прыгожых і вабячых у прасторы бязьмежных абшараў. Але я неяк прастадушна гляджу на ўсё. Да майго вуха далятаюць гукі прыцішанага незразумелага шэпату аднекуль недалёка. Хоць я ні стараўся зьвяртаць увагу на іхныя сакрэты, але досыць сьмешныя і да некаторай ступені дзікія паводзіны іх мяне зьдзівілі. Я затрымаўся каля вакна свайго пакою, разглядаючы ў цемнаце кучу дроў, навожаных суседам ізь лесу, якія чакалі немца з бульбаю цімясам,розныя панакіданыя палкі і анучы, што жанчыны часам мыюць падлогі ў сваіх пакоях, ды і самому калінікалі прыходзілася трохі навадзіць парадак, на нейкую каляску новую, пастаўленую тут, драты рознай формы і шмшп іншай усячыны, на якую да гэтага часу я ніколі не зьвяртаў увагі. Дзяўчынка адзывалася па імю да свайго кавалера, і мне было ўжо ўсё вядома, у чым справа, толькі з трудом верылася, што гэтае дзіцё забаўляецца ў такія забаўкі. Бо ўсім недарослым да 14 гадоў давалі малако на кухні і шакаляд, што, ці па свайму хрзэрненькаму выгляду ці па далікатнасьці бацькоў, сумела выкарыстоўваць і яна. Гэта зусім ня дзіва, што ў жыцьці кожнага бываюць ці то маленькія непаразуменьні, ці то проста памылкі, якіх самому трудна й распазнаць, хоць чужому тут няма зусім ніякай справы. Калі часам прыяжджаюць ангельцы праверыць стан здароўя малышоў да 14-ці гадоў, і сярод іх трапляюцца некалькі дзясяткаў з крыху звышнатуральным ростам, то гэта не бяда, бо з пачаткам вайны лічбу сваіх гадоў можна пераблытаць. Гэта зусім не патрабуе доўгіх доказаў, падобных геамэтрычным тэарэмам па альгебры, а проста чалавек, перажыўшы цяжкія пэрыяды бамбардзіровак, трэскі розных франтоў, можа забыцца ня толькі на гады, імя бацькі, маткі, бабкі, дзедкі і яшчэ штось. Няхай сабе кожны ўявіць такія зьявішчы. Жывём недзе на Нямецкай вёсцы. Тата, мамка тут. Толькі вось свайго старога дзядулю ня ўсьпелі захапіць перад уцёкамі ад рускіх. I колькі перажываньняў, колькі сьлёз, колькі ўспамінаў. Няхай бы і ён сабе крыху спакойна тут адпачыў. — Наш бедны дзядулька! Няхай яму Бог дапаможа ў тым праклятым іхнім калгасе.Але нічога ня зробіш. Такі ўжо час нам Бог паслаў. Гасподняя Воля. Толькі вось я заўсёды завідую іншым самотным. Ён — якмаятнік, дзе павярнуўся, там і ўсё. Hi аб кім ні клапот, ні забот. Бог ведае, дзе хто дзеўся... Бывала, пачуеш, за некалькі дзясяткаў ці соцень кілёмэтраў разбамбілі горад амэрыканцы. Колькі страху. Колькі турбот. А як тыя рускія, бандыты, яшчэ страшней. Ляжаш спаць — так сэрца й стукае, каб бомба хоць тутака не звалілася. О, Божа, Божа!.. Мы ўжо і не пісаліся беларусамі. Бо дадуць, дзеткі, гэты OST немцы, а потым прыдуцьрускія ды забяруць. А так хоць Ды-Пі, ня так страшна. Гэта яшчэ каменныя людзі, што такі страх перажываюць. Пачуеш, бывала, як кулямёты праклятыя трашчаць, так і ўсё... Хоць закапывай ужо ў магілу... Усе нежывыя.. Колькі страху... А зараз гэтыя скрынінгі яшчэ на нашую галаву навязаліся... Усё калаціся... Усё бойся...