108 Ліст Вітаўта Кіпеля да Міколы Прускага. Захоўваецца ў архіве БІНіМу. У эміграцыйнай мэмуарыстыцы бадай што нямашакаўспамінаўтых, хто глядзеў вакол сябе, на Нямеччыну падлеткавымі вачыма й быў староньні што да палітычных падзеяў і падзелаў. Менавіта праз гэта такую цікавасьць выклікаюць успаміны Сьвятаслава Шабовіча”9, народжанага ў 1932 г., — захавайьнем чысьціні й непасрэднасьці далёкіх у часе ўражаньняў і апісаньнем таго, на што старэйшыя або проста не зьвярталі ўвагі, або лічылі непатрэбным (ці нават — немагчымым) занатоўваць. Ангельскамоўныя ўспаміны пісаліся асобнымі разьдзеламі й дасылаліся, у прыватнасьці, Міколу Прускаму, які ў 2008 г. пераслаў тэкст Янку Запрудніку, ад каго ў сваю чаргу й атрымаў іх аўтар гэтых радкоў. Ніжэй друкуецца адзін з разьдзелаў110. Тырсгайм: у блізкім суседзтве зь немцамі Была позьняя восень 1945-га, калі дзядзька Ян [Жарскі], цётка Тоня, стрыечныя сястра й брат, Тая й Вова, а таксама я зь сёстрамі Фаінай іНінай прыехаліў Тырсгайм (Thiersheim) — маленькі ціхі правінцыйны гарадок, акружанылугамі й палеткамі. Мястэчка шчасьліва пазьбегла ваеннага спусташэньня. Жыхары працягвалі займацца сваімі справамі, падтрымліваючы амаль даваенны ўклад жыцьця. Крамнікі ахайна падмяталі ходнік перад сваімі будынкамі, заадно замятаючы й друз з броўкі. Такія паводзіны, без сумневу, часткова дыктаваліся спадчынным гонарам за іхную старадаўнюю грамаду й агульны дом; з другога боку, у гэтым прысутнічала й пачуцьцё абавязку — спрычыніцца да таго, каб гарадок і надалей заставаўся чыстым і прыгожым. Фэрмэры, у сваю чаргу, сачылі за тым, каб жывёла была добра накормленая, разьмяшчалася ў дыхтоўных стайнях, і каб яна не бадзялася па вуліцах мястэчка (апошні факт усіх вельмі радаваў). Машын тады амаль не было, калі нелічыць адзінкавых матацыклаў. У гэтым пастаральным антуражы выразна раздаваўся перазвон царкоўных званоў, які было чуваць як зблізку, так і здалёк. Мы прыехалі ў Тырсгайм з Вайдану (Weidan), каб прылучыцца да суполкі ўцекачоў, якую складала сьвятарства вышэйшага рангу Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама людзі зь іхнага атачэньня. Уся суполка жыла ў адным доме на Гаўптштрасэ (Haupt Strasse) — гэта была галоўная вуліца гарадка, былаяГітлерштрасэ (Hitler Strasse). Наш прытулак быў мажным двухпавярховым цагля- 109 Гл. пра яго: Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. 422—427. 1,0 Пераклад Віялеты Кавалёвай. Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў ным будынкам з прасторным пакатым гарышчам. Сьцяна разгароджвала дом пасярэдзіне на дзьве роўныя часткі. На кожным паверсе было тры-чатыры пакоі, агульная кухня й купальня з ватай і душам. Ацяпленьня ў пакоях не было; у халодныя месяцы году насельнікі ратаваліся пад цёплымі коўдрамі, выкарыстоўвалі перасоўныя электрычныя награвальнікі. Адпаведна, засьцерагальнікі, якія знаходзіліся на гарышчы, вельмі часта перагаралі. Высокі кацёл для вады награваўся на печцы, якую трэба было прапальваць вугалем ці дровамі — такім чынам мы атрымлівалі гарачую ваду для ванны або душа. Гэта была неверагодная раскоша, даступная толькі тады, калі шанцавала дзесьці дастаць вугаль ці дровы. Усутарэньні стаяла вялікая скрыня на вугаль іменшыя скрынкі,у якіх захоўваліся бульба, морква, слоікі з салёнымі гуркамі й іншыя прадукты. Да капітуляцыі Нямеччыны ў гэтым доме жылі школьныя настаўнікі.Дом акурат і стаяў каля пачатковай школы, аддзелены ад яе невялікім дворыкам. Калі мы там. жылі, у школе працягвалі вучыцца дзеці. Трэба думаць, пасьля вайны настаўнікі знайшлі сабе жытло не ў такіх аскетычных умовах. Нам дастаўся пакой на першым паверсе, вокныякога выходзілі на галоўную вуліцу. У ім, невядома як доўга,мы павінны былі жыць усямёх. У суседнім пакоі жыў украінскі сьвятар Барышкевіч з жонкай і сынам гадоў дваццаці. Іншымі нашымі суседзямі былі архіяпіскап Рыгор, ягоная старэнькая матуля й ягоны эксцэнтрычны сын Сева, якому, мабыць, было ўжо пад трыццаць. Якя цьмяна прыгадваю, у абліччы Севы было штосьці незвычайнае, штосьці, што выбівалася з агульнапрынятых стандартаў таго часу. Ён выглядаў цалкам замкнёным у сваім унутраным сьвеце, абыякавым да заняткаў людзей, што былі вакол яго. Магчыма, ён не хацеў, каб яго адваблівалі ад ягоных думак. А яшчэ Сева меў іншую асаблівасьць: ёнлюбіў сьпяваць на ўвесь голас, каб усеяго чулі. Перад тым, як засьпяваць, ёнрасчыняў дзьверы свайго пакою, і ягоны барытон раскатваўся па ўсім будынку, ён быў чуцен ня толькі на першым паверсе, але й вышэй. Адной зь ягоных ўлюбёных песьняў была ,Дванаццацьразбойнікаў“.Аднак асноўную частку песеннагарэпэртуару Севы складалі царкоўныя сьпевы. Сева таксама сьпяваў у царкоўным хоры — ня выключана, што нейкі час ён нават быў ягорэгентам. Цяжкасьці паўставалі на кожным кроку. He пасьпелімы яшчэ як сьлед распакаваць валізаў, як нам ужо трэба было ісьці шукаць паліва — і для кухоннай печкі, і каб нагрэць ваду для ванны. У нашых суседзяў заставалася трохі вугалю, але ён ужо заканчваўся, і ніхто ня ведаў, калі вугаль прывязуць наступны раз. Вугаль распаўсюджваўся паводле нормаў на кожнага чалавека, і суседзям ня вельмі хацелася дзяліцца рэшткамі паліва з новапрыбылымі. Ну што ж, нам заставалася толькі адно: пайсьці ў лес і назьбіраць там сухастою. Я Іі Вова падахвоціліся схадзіць у лес. Да нас далучыліся яшчэ двое хлапцоў. Здаецца, адным зь іх быў малады Барышкевіч. Нямецкі фэрмэр пазычыў нам вазок на чатырох колах, імы пайшлі.Да найбліжэйшага хвойніку трэба было ісьці некалькі кілямэтраў. Дрэвы былі высокія, на зямлі было поўна сухіх галінак і сухадрэвінаў. Ого, якая багатая спажыва! — падумаў я. Мы нагрузілівазокз каптуром і пакацілі яго назад у гарадок, усю дарогу расьпяваючы песьні. Нарэшце нам прывезьлі вугаль. Грузчыкізасыпалі вугаль у скрыню праз шахты, якія ішлі па задняй сьцяне будынку. Гэтая падзея ўзбудзілаўсіхжыхароўлягеру.Але праблемы натьш ня скончыліся. Паўстала наступная: якразьдзяліць такое багацьце паміж насельнікамі?Яшчэ перад тым, як нам прывезьлі вугаль, архіяпіскапы выказалі свой поўны давер дзядзьку Яну.Яны прызначыліяго „камэндантам“лягеру, іён мусіў цяпер вырашаць усе асноўныя пытаньні, зьвязаныя з жытлом і побытам. Дзяльба вугалю паміж жыхарамі лягла на дзядзькавы плечы; як і трэба было чакаць, задача аказалася ня зь лёгкіх.ДзядзькаЯн вырашыў падзяліць вугаль„па галовах“, гэта значыць, пароўну паміжусімі жыхарамі, незалежна ад іх веку альбо сямейнага стану. Сьвятар Барышкевіч рашуча запярэчыў гэтаму. Ен прапанаваў падзяліць вугаль пароўну не паміж жыхарамі, а паміж пакоямі (бо пры такім падзеле ён сам апынаўся ў больш выгадных варунках). Завязалася гарачая спрэчка.Але дзядзькаЯн цьвёрда трымаўся сваёй пазыцыі — і ён перамог. Барышкевічыха, з свайго боку, дапякала цётку Тоню й стрыечную сястру Таю сваім спосабам. ,Дна цалкам захапіла кухню; толькі я хачу нешта згатаваць, як яна ўжо там“, — ціха скардзілася цётка Тоня ў нашым пакоі. „Ваня, зрабі ты з гэтым штосьці!“ — прасіла яна дзядзьку. „Не хачу я ў вашыя справы ўмешвацца, разьбірайцеся вы самі“, — такі быў ягоны звыклы адказ. Кузіна Тая выношвала свае ўласныя пляны на прадмет таго, як насаліць жонцы Барышкевіча. Колькі напяцьця, колькі фрустрацыяў! Што можа раздражняць жанчыну больш, чым неабходнасьць дзяліць кухню зь іншай жанчынай?Я б сказаў — хіба толькі нявернасьць мужа альбо каханка. Але адчай адчаем, а толькі цётка Тоня й Тая мала што маглі зрабіць адносна манапалізацыі кухні Барышкевічыхай. Яны мусілі з гэтым неяк пагадзіцца. I яны прымірыліся. Раздражненьне звычайна толькі памнажаецца з часам. „Бедныя вы мае сіраціначкі!" — прычытала Барышкевічыха кожнага разу, як бачыла на кухні Ніну й Фаіну. Пры гэтым яна абавязкова гладзіла іх па галоўцы. Прылюднае выяўленьне пяшчоты да Ніны й Фаіны ўвайшло ў ейную звычку — што выклікала яшчэ большую злосьць з боку цёткі Тоні й Таі. Яны nanpocmy не маглі гэтага больш цярпець. Нават і сёньня Тая ўзгадвае Барышкевічыху нядобрым словам, калі пра яе заходзіць гаворка. Але, хоцькі-няхоцькі, паступова жанчыны мусілі зрабіцца больш талерантныя. Нягледзячы на цяжкасьці жыцьця ў перанаселеным доме, яны — трэба аддаць ім належнае! — навучыліся даволі добра суіснаваць адна з адной. Лёс наканаваў нам жыць побач зь некаторымі выбітнымі суайчыньнікамі. Па-першае, тут трэба назваць мітрапаліта Пацеляймона'", які ачольваў у часе вайны Беларускую праваслаўную царкву. Рангам ніжэй за Яго Эксцэленцыю знаходзілася кагорта зь пяці архіяпіскапаў. Гэта былі: Філафей112, Рыгор"3, Вшедыкт"4, Дзьмітры й Панцеляймон (сьвецкае Павал Ражноўскі, 1867—1950), праваслаўны сьвятар, царкоўны й грамадзкі дзеяч, мітрапаліт БАПЦ. У гады Другой сусьветнай вайны браў удзел у арганізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцьця на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. Фармальна спрычыніўся да аднаўлення БАПЦ, адзін з арганізатараў і старшыня Часовай мітрапалітальнай управы Беларусі. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, пазней зь ярархамі епіскапату БАПЦ перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. 1 ,2 Філафей (сьвецкаеЎладзімер Нарко, 1905—1986), праваслаўны сьвятар, архіяпіскап БАПЦ. У гады Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у аднаўленьні й фармаваньні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ. На Ўсебеларускім царкоўным саборы ў Менску ў 1942 г. быў прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім, узьведзены ў сан архіяпіскапа. 3 1944 г. — на эміграцыі. Разам з трыма іншымі ярархамі епіскапату БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. 113 Відаць, маецца наўвазе Рыгор (сьвецкае Георгі Барышкевіч, 1889— 1957). праваслаўны сьвятар украінскага паходжаньня, у гады Другой сусьветнай вайны дзеяч БАПЦ. У1943 г. быўвысьвячаны наяпіскапа Гомельска-Мазырскага, адначасова быў сьвятаром Гарадзенскага катэдральнага сабору. Пасьля прыходу савецкіх войскаў эміграваў у Нямеччыну і ў 1946 г. перайшоў пад юрысдыкцыю Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. Пасьля быў япіскапам Бабэрскім і вікарыем Бэрлінска-Германскай япархіі, Ф Апанас1'5. На радзіме ў Беларусі архіяпіскапы стаялі на чале дыяцэзіяў. У доме жылі яшчэ й пяцёра сьвятароў: чатыры сьвецкія й адзін манах. Дзядзька Ян Жарскі пасяліўся ў лягеры апошнім. Да яго тут ужо жылі: айцец Барышкевіч з жонкай, а таксама іхны дарослы сын; айцец Лапіцкі з жонкай, іхная дачка-падлетак і сын, меншы за яе; айцецЛычко з жонкайі дзецьмі — дарослым сынам, дачкой-падлеткам і малодшым сынам. Манах Юліян ня меў нікога, кім ён мусіў бы апекавацца. Ён сам падпарадкоўваўся непасрэдна мітрапаліту Панцеляймону: быў ягоным памочнікам, сакратаром, пасыльным, аканомам (называйце якхочаце).