Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Гэтыя мужчыны мусілі пакінуць свае сем’і й дарагіх ім людзей, кабзагінуць у нейкіхчужых краёх. Дзеля чаго,разважаўя? Навошта была патрэбная тая вайна? Чым можна апраўдаць такі жахлівы канфлікт?Няўжо яго немагчыма было пазьбегчы? Iчаго такога дасягнулі ў выніку, чым можна было б апраўдаць гіганцкія страты маладых жыцьцяў? У дзяцінстве я ня мог знайсьці адказу на гэтыя пытаньні. Толькі потым, з узростам, я зразумеў, што вайна прынесла некалькі станоўчых вынікаў: Аўстра-Вугорская імпэрыя прыйшла даразвалу, у выніку чаго некаторыя ўсходнеэўрапейскія й балканскія народы вызваліліся й атрымалі магчымасьць самыя вырашаць свой лёс; вайна спрычынілася таксама дараспаду Асманскай імпэрыі, вызваліўшы іншыя народы з-пад турэцкага ярма (на жаль, курды не ўвайшлі ў іхлік). Падзеі Першай сусьветнай мелі й нэгатыўныя наступствы: у выніку вайны адбылася бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі, якая прынесла людзям, што жылі ўва Ўсходняй Эўропе й на шырокіх прасторах Азіі, дэспатычны камуністычны рэжым — тыранію нечуванагаразмаху, беспрэцэдэнтную ў гісторыі чалавецтва. Калі аглядаесься назад, разумееш, што з рэальнасьцю не паспрачаесься: у нас няма іншага выйсьця, як толькі прыняць усе падзеі Першай сусьветнай, уключаючы найбольш катастрафічныя, менавіта так, як яны адбываліся, бо гісторыя, непрадказальная й магутная сіла, заўсёды еыбірае свой уласны шлях.
Раптам перада мной зьявіліся мая стрыечная сястра з мужам, і гэта вярнула мяне з падарожжа ўмінуўшчыну. Япадняўся злаўкі, імы падышлі да фантану. Ён распырскваў у паветра чыстую ваду, зусім гэтак, як у даўнейшыя часы. Вось толькі чырвоныярыбкі, якія плавалі раней на дне басэйну, зьніклі. Побач з фантанам зьявіліся дзьве мэталічныя панэлі: на адной былі выбітыя імёны вайскоўцаў, што загінулі ў Першую сусьветную вайну, на другой — імёны ахвяраў Другой сусьветнай. Гэты мэмарыял быў пабудаваны ўжо пасьля
таго, якмы пакінулі Тырсгайм — без сумневу, тады, калі закончылася амэрыканская акупацыя гэтай часткіНямеччыны. Плошча была абсаджаная цяністымі дрэвамі. Калі 6 хто хацеў пасядзець у спакоі й паразважаць пра жыцьцё, лепшага месца, чьш у засені гэтых раскідзістых дрэваў, цяжка было б знайсьці. Шматпавярховыя будынкі пашыхтаваліся па абодва бакі плошчы. Усе яны выглядалі добра дагледжанымі й былі ў выдатным стане. Уціснутая паміж імі, стаяла гарадзкаяратуша. Памяць ізноў выплюхнула на паверхню ўспаміны. Тады, у 1946 годзе, я сабраў усю сваю мужнасьць і прыйшоў у ратушу, каб паразмаўляць з бурмістрам — я хацеў папрасіць яго, каб ён выдаў мне талён на пакупку футбольных бутсаў, бо без талёнаў тады абутак не прадаваўся. Бурмістар, чалавеку паважных гадах, прыняў мяне ветліва, але ў маёй просьбе адмовіў. Ён растлумачыў мне, што талёны выдаюцца толькіжыхарам Нямеччыны, а паколькі я меў статус уцекача, пра мянемусіць клапаціцца UNRRA. Але ж ці магла тая UNRRA забясьпечыць усемае патрэбы?Ямеўмоцныя сумневы на гэты конт. Спачатку я спрабаваў спрачацца з бурмістрам, але калі ўсьвядоміў марнасьць сваіх аргумэнтаў, выракся сваёй просьбы й пайшоў ні з чым.
Успаміны ізноў адступілі ў мінуўшчыну, і я зьвярнуў увагу на навакольле. Калі паглядзець праз плошчу, то за галоўнай вуліцай — Гаўптштрасэ — воку адкрываліся раскошныя зялёныя палеткі й сенажаці. Неймаверна, але яны ўсё яшчэ выглядалі такімі самымі, як у маім юнацтве! Іх не захінулі аніякія высокія будынкі, і з самага цэнтру гораду можна было любавацца цудоўным пастаральным краявідам. Усё сьведчыла за тое, што зьмены, якія адбыліся зь сярэдзіны 1940х гадоў у гэтай квітнеючай супольнасьці, былі толькі да лепшага.
Размаўляючы пра мястэчка, мы ўтраіх працягнулі нясьпешную прагулку да месца, дзе была прыпаркаваная ўзятая напракатмашына. Празь некалькіхвілінаўмы ўжо пад’яжджалі да будынку на галоўнай вуліцы, дзе калісьціразьмяшчалася памятная сялібамайго юнацтва — наш лягер уцекачоў.
Будынак нядаўна пафарбавалі ў ружовы колер; вокны па пэрымэтрыйрагі дому абвялі белым. Пад вокнамі віселі скрынкі, поўныя рознакаляровых кветак. Як гэта прыгожа, падумаў я, і чаму жмыне падумалі завесьці такія кветнікі, калі жылі тут? Цяпер жыхары будынку мелі сваю стаянку, дзе я запаркаваў аўтамабіль, і мы ўтраіх накіраваліся да ўваходу ў дом (з таго боку, дзе я калісьці жыў). Нас сустрэла жанчына — адна зь цяперашніх жыхарак дому. Мы ad-
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў рэкамэндаваліся, і я расказаў ёй пра мэту нашага нечаканага візыту. Жанчына прыняла нас сардэчна й зь цікавасьцю. Я запытаўся, ці памятае яна ўцекачоў, якія жылі тут у 1940-х гадах.
„Ну хіба жмы маглі б забыцца навас?“ — адказала яназ усьмешкаю. „Але што вам запомнілася найбольш пра лягер уцекачоў?“ — працягваў дапытвацца я. Жанчына расьсьмяялася: „Пра кілбаскі й парсючка". I тут жа, не чакаючы просьбаў, яна распавяла нам усю гісторыю з пакупкай парсючка — у тым выглядзе, у якім яна засталася ў памяці мясцовых жыхароў. „Не сумняюся анітрохі, што гэты аповед — чыстая праўда“, — сказаў я й дадаў: „Ці не маглі б Вы завесьці мяне ў сутарэньне? Я б вельмі хацеў пабачыць, як яно цяпер выглядае“. Жанчына ахвотна згадзілася. (Гэлена й Багуслаў не пайшлі са мной — яны засталіся ў вэстыбюлі будынку, размаўляючы з жыхарамі, чыю ўвагу мы прыцягнулі сваім візытам.)
Жанчына паказала мне квадратнае вакно, празь якое няшчаснага парсючка зацягнулі ў сутарэньне, пры гэтым яна дадала новыя дэталі тае прыгоды. Я агледзеўся. Ня дзіва, што скрыня з вугалем зьнікла; замест яе тут цяпер стаяў газавы кацёл, які награваў ваду для купальняў і кухняў. О, як цудоўна гэта было б — залезьці ў ванну, адкруціць кран з гарачай вадой і з асалодай паплёскацца ў ёй, але ў нашыя часы такаяраскоша была нам недаступная.
„Гісторыя пра парсюка, якую Выраспавялі, вельмі цікавая, а што гэта за прыгода з кілбаскамі?“ — запытаўся я ўжанчыны.Яна ізноў весела расьсьмяялася. Увесь час хіхікаючы, яна пераказала нам увесь эпізод зь няўдалай спробай крадзяжу кілбасак. Уяе маляўнічай інтэрпрэтацыі інцыдэнту факты перапляталіся з чуткамі й плёткамі. Гэта ж трэба! — падумаў я.Два маленькія й нязначныя выпадкіразрасьліся да памераў легендарных здарэньняў, і, на жаль, толькі яны засталіся ў памяці мясцовых жыхароў на гады й дзесяцігодзьдзі.
Безумоўна, я нямог не наведаць пакою, дзе я жыў з сваімі дзьвюма сёстрамі й сям’ёй дзядзькі Яна. Жанчына пазнаёміла нас зь людзьмі, якія займалі гэты пакой цяпер: гэта была пара людзей сталага веку, якія прынялі нас вельмі сардэчна. Гаспадар быў вэтэранам Другой сусьветнай вайны, ён змагаўся ў войсках Вэрмахту на Ўсходнім фронце, а потым выжыў у савецкім лягеры для ваеннапалонных. На сьцяне вісела намаляваная ад рукі каляровымі алоўкамі мапа, дзе паказаныя былі ягоныя ваенныя маршруты. Пакуль мы сядзелі на канапе, размаўляючы з гасьціннымі гаспадарамі, я разпораз вяртаўся ў думках у мінуўшчыну. Як маглімы ўсемярых —
трое дарослых і чацьвёра дзяцей — цясьніцца ў адным пакоі й не нажыць нэрвовых расстройстваў? Ды вось жа неяк здолелі.
Цяпер у гэтым будынку жылі ня самыя ўдачлівыя пэнсіянэры, якія працавалі на грамадзянскай службе, а таксама вэтэраныДругой сусьветнай. Дом і звонку, і знутры знаходзіўся ў выдатным стане, але ж побытавыя ўмовы для насельнікаў заставаліся вельмі сьціплыя, паводле цяперашніх стандартаў, — адзін пакой для жыцьця, агульная кухня й агульная купальня з прыбіральняй.
Для нас, падлеткаў, якія прапусьцілі некалькі гадоў школы, Тырсгайм быў паваротным пунктам — адсюль шлях ізноў прывёў нас у школьныя клясы. Нас траіх — мяне, маю сястру Фаіну й стрыечнага брата Вову — запісалі ў Беларускую гімназію імяЯнкі Купалы, у якой мы павінны былі распачаць заняткі ўвосені. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы была тыповай эўрапейскай сярэдняй школай, якая рыхтавала вучняў да паступленьня ва ўнівэрсытэт. ЗнаходзіласяянаўМіхэльсдорфе (Michelsdorf), у ваколіцах Каму (Сбат).Дачка сьвятара Лапіцкага Лёля й дачка сьвятара Лычка Галя таксама мусіліраспачаць школьнае навучаньне ўвосень 1946 году.
Для нас, будучых вучняў, кожная хвіліна была дарагая. Вайна перапыніла нашую адукацыю. Некаторым з нас вельмі трэба было дапоўніць веды з асноўных дысцыплінаў — да гэтай катэгорыі вучняў, без сумневу, належаў і я. На нашае шчасьце, выбітныя насельнікі лягеру ўзяліся падрыхтаваць нас да гімназіі. Архіяпіскап Філафей стаў маім настаўнікам беларускай мовы. Звычайна, калі я ўваходзіў у ягоны пакой, я бачыў яго за пісьмовым сталом: ён шмат пісаў. Архіяпіскап махаў мнерукой, каб я сядаў побач зь ім. Празь непрацяглы час ён адсоўваў убоктое, надчым працаваў, і наш урок пачынаўся.Да сёньняшняга дня я вельмі ўдзячны архіяпіскапу Філафею за ягоную бескарысьлівую дапамогу. Андрэй Кандратавіч стаў маім настаўнікам матэматыкі. Мне вельмі пашанцавала — ён быў геніяльны пэдагог, які выдатна тлумачыў матэрыял. Усё, чаму ён навучаў мяне, я схопліваў зь лёту. Мой стрыечны брат Вова таксама студыяваў матэматыку пад кіраўніцтвам Андрэя Кандратавіча. Хачу выказаць сваю запозьненую падзяку гэтаму выбітнаму чалавекуІАрхіяпіскап Апанас, які бездакорна валодаў беларускай мовай, таксама займаўся зь дзецьмі. Напэўна, былі сярод жыхароў і іншыя настаўнікі.
Баварскія зімы халодныя й слопгныя: у гэты час толькі й вучыцца або займацца нейкай справай для душы, якую можна рабіць у хаце.
Стрыечны брат Вова быў на сёмым небе, калі бацькі падарылі яму акардэон. Ён граў на ім кожны дзень. Mae ж музычныя здольнасьці пакідалі жадаць шмат лепшага, і гэтак яно засталося па сёньняшні дзень. Таму на розных урачыстых імпрэзах, накшталт Калядаў, я аддаваў перавагу чытаньню вершаў.Для такіх імпрэзаў нам звычайна давалі залю ў будынку гарадзкой управы. Памятаю таксама, як аднойчы да нас з канцэртам прыехалі гастралёры — беларускія танцоры й сьпевакі. Мясцовая канцэртная заля была перапоўненая, і гледачам канцэрт вельмі спадабаўся. Нягледзячы на ўсе гэтыя забавы, я зь нецярплівасьцю чакаў вясны, марачы пра дні, калі я буду гойсаць па маляўнічым навакольлі Тырсгайму.
I восьяна прыйшла, доўгачаканая вясна.Дрэвы павольна абуджаліся ад зімовага сну й пакрываліся маладой зелянінай; зацьвілі яблыні й вішні; там і тут распускаліся палявыя краскі, нібы пацьвярджаючы, што халады адступілі незваротна. Ад кветнікаў у некаторых прыватных дамах немагчыма было вока адвесьці — такія яны былі прывабныя. Якраз з другога боку школьнага двара за плотам быў адзін з такіх кветнікаў, дзе цьвілі ўсемагчымыя краскі й пышна квітнела дэкаратыўнае кустоўе. Гэты сад-аранжарэя прыцягваў увагу ўсіх жыхароў, тым больш што ён быў вельмі добра відзён ад нашага дому. Мне здаецца, цётка Тоня часьцяком купляла ў тым садзе кветкі на розныя выпадкі.