У кнігу Яўстафія Янушкевіча ўвайшлі ня толькі ўласна ўспаміны дзеяча з даэміграцыйнага часу, але й два асобныя дакумэнты: справаздача Нацыянальнаму ўраду ад 16 ліпеня 1831 г. ды ліст да Яўхіма Лялевеля ад іо жніўня 1830 г. Усе матэрыялы публікуюцца як у польскамоўных арыгіналах, гэтак і ў беларускіх перакладах, чаго вымагаюць умовы сэрыі. Тэксты добра пракамэнтаваныя, суправаджаюцца геаграфічным і іменным паказьнікам, а таксама ўнікальнымі ілюстрацыямі. Можна сьцьвярджаць, што ў сэнсе якасьці навуковага апарату другая кніга Беларускай мэмуарнай бібліятэкі не саступае першай. Важным момантам публікацыі ўспамінаў Яўстафія Янушкевіча зьяўляецца тое, што ў адрозьненьне ад шмат якіх польскамоўных мэмуараў XIX ст. яны да сёньня не былі апублікаваныя. А таму падрыхтаваную Вольгай Гарбачовай кнігу можна лічыць значнай падзеяй і для беларускай, і для польскай гістарыяграфіі. Я.С. Адважны, Вінцук. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. („Беларускі кнігазбор“: Серыя 1. Мастацкая літаратура). — Наклад 700 асобнікаў. Успаміны а. Язэпа Гэрмановіча (Вінцука Адважнага), у свой час перакладзеныя на шэсьць моваў, у 1990-х выходзілі і ў Беларусі сіламі выдаўцоў. Аднак наўрад ці можна сьцьвярджаць, што аўтар і ягоная творчасьць добра вядомыя ў мэтраполіі. Зборнік твораў гэтага рэлігійнага дзеяча й літаратара, укладзены літаратуразнаўцай Ірынай Багдановіч і выдадзены менскім „Кнігазборам“, відавочна, ня мог зьмясьціць на сваіх старонках усёй багатай літаратурнай спадчыны Вінцука Адважнага. Паводле складальніцы, ёй давялося надзвычай ашчадна адбіраць творы для выданьня, „каб паказаць шматграннасьць творчай асобы пісьменьніка, унікальную адмет- насьць і зьмястоўнасьць кожнага пэрыяду яго творчасьці, вылучыўшы зь яе найлепшае'*. У выніку том склалі дзесяць вершаў пераважна даваеннага часу, два празаічныя творы (апавяданьне „Адам і Анэлька" ды аповесьць ,,Хлапец“), дзесяць тэкстаў публіцыстычнага характару, тры лісты 1928—1935 гг. У дадатак да кнігі ўвайшлі тэксты, прысьвечаныя жыцьцю й творчасьці самога а. Гэрмановіча, шлях 8 Каментар // Адважны, Вінцук. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2011. С. 575- якога адлюстраваны таксама й на зьмешчаных на асобнай уклейцы здымках. Аднак найбольш значную частку зборніка склаў разьдзел „Успаміны“, дзе зьмешчаныя якужо публікаваныя „Кітай, Сібір, Масква“ ды „Учора, сягоньня, заўтра“, гэтак і раней не друкаваныя няскончаныя пачаткі мэмуараў (у кнізе яны атрымалі назву „Мае тата й мама“), што захоўваліся ў архіве а. Гэрмановіча ў фондах Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Аўтар успамінаў валодаў выразным талентам апавядальніка, што зрабіла ягоныя творы, прысьвечаныя даволі складаным падзеям жыцьця а. Язэпа ў сталінскіх лягерах, даволі лёгкімі для чытаньня й успрыманьня. I тым ня менш, рашэньне ўкладальніка не камэнтаваць гэтых успамінаў падаецца не зусім правільным. У мэмуарах сустракаецца багата імёнаў, згадваюцца спэцыфічныя падзеі, вартыя адмысловага тлумачэньня з гледзішча сучасных ведаў пра іх. Адсылка ж чытачоў успамінаўда камэнтароў у лістах, зьмешчаных пасьля, таксама не выратоўвае становішча. Усё ж такі мэмуары — ня чыста літаратурны твор, яны патрабуюць і ўвядзеньня чытача ў гістарычны кантэкст, і супастаўленьня пададзеных аўтарам суб’ектыўных зьвестак з інфармацыяй іншых крыніцаў. У выніку ж новая публікацыя сапраўды важных і цікавых успамінаў а. Язэпа Гэрмановіча зусім анічога не дадала да ранейшых выданьняў. Варта заўважыць, што пераважная болыпасьць тэкстаў тому належыць да даваеннага пэрыяду творчасьці Вінцука Адважнага. У той жа час і паваенны „пасьлялягерны“ час быў для пісьменьніка даволі плённы. Тады ён стаў вядомы сярод суродзічаў на Захадзе яшчэ й як байкапісец. На жаль, гэтая галіна творчасьці а. Язэпа засталася цалкам па-за ўвагай укладальніцы й выдаўцоў кнігі, таксама як і даволі цікавая паваенная эпісталярная спадчына сьвятара й рэдактара часопісу „Божым шляхам“. I тым ня менш, зьяўленьне збору выбраных твораў Вінцука Адважнага ў Менску важнае ўжо само па сабе, як яшчэ адзін прыклад вяртаньня на радзіму інтэлектуальнай спадчыны эміграцыі ды як магчымасьць падштурхнуць дасьледнікаў да вывучэньня гэтай даволі багатай і разнастайнай спадчыны. Я. С. Руднік, Галіна. Птушкі пералётныя. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. — 192 c.— (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). «з й к XXI ГДЯІК П Т у Ш К 1 пералётныя радыё свабода У шэрагу ўжо адносна шматлікіх жаночых беларускіх эміграцыйных мэмуараў дадалася яшчэ адна пазыцыя — успаміны „Птушкі пералётныя" супрацоўніцы радыё „Свабода" Галіны Ганчарэнкі-Руднік (нар. 1930). Першапачаткова чытаныя на радыё, цяпер яны пабачылі сьвет у папяровым выглядзе ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ і былі відавочна зьвязаныя зь юбілеем радыёстанцыі. Аўтарцы ўспамінаў давялося багата перажыць з самага дзяцінства, калі ў 1937 г. яе маці рэпрэсавалі як ворага народу. Апеку над дзяўчынкай узяла на сябе ейная цётка, беларуская опэрная сыіявачка Барбара Вержбаловіч, што на доўгія гады стала анёлам-ахоўнікам для пляменьніцы. 3 старонак успа- J мінаў паўстаюць псыхалягічна й матэрыяльна складаныя варункі жыцьця ў перадваеннай і ваеннай Беларусі. Прычым важна тое, што Галіна Ганчарэнка паходзіла з Усходняй Беларусі й глядзела на акупацыю менавіта вачыма дзяўчынкі-„ўсходніцы“, а таму ня бачыла ў немцах „вызваляльнікаў“, якімі яны часам падаваліся жыхарам Заходняй Беларусі. Разам з сваёй цёткай Барбарай аўтарка ўспамінаў была заангажаваная ў беларускае грамадзка-культурнае жыцьцё ў часе акупацыі й пасьля эвакуацыі ў Нямеччыну. У тэксьце можна знайсьці цікавыя моманты з жыцьця беларускай інтэлігенцыі й канкрэтных яе прадстаўнікоў, такіх, як Мікола Куліковіч, Натальля Арсеньнева. Адметныя ў тэксьце ўспаміны пра тэатральную групу „Жыве Беларусь!" у яшчэ ваенным Бэрліне, у якой сыіявала цёця Барбара. Вось як згадвае Галіна ўмовы працы артыстаў: „Праца артыстаў была вельмі цяжкай. Езьдзілі яны цягнікамі, па дарозе ўсё часьцей бамбілі. У такім выпадку цягнік спыняўся, усе мусілі выбегчы зь яго часам пад адхон абоў поле. Цёцю ў дарозе параніла ў калені. Але найгорш было тое, што цягнік давозіў тэатральную групу да якога-небудзь гораду, а адтуль яны мусілі пешшу дабірацца далягеру, дземеліся выступаць, і цягнуць на сабе строі, ноты, асабістыя рэчы“4. Адметным для аўтаркі стаў і пэрыяд жыцьця ў лягерах Ды-Пі, дзе яна зноў пачала вучыцца, гэтым разам у беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. 3 старонак успамінаў паўстаюць цікавыя падрабязнасьці штодзённага лягернага жыцьця, а таксама дачыненьняў насельнікаў. Зь Нямеччыны Галіне Ганчарэнцы ў суправаджэньні цёткі ўдалося выехаць на навучаньне ў ЗША. Па сканчэньні вышэйшай асьветы маладая жанчына на настойлівую прапанову прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка вярнулася ў Нямеччыну, дзе пачала працу ў Беларускай службе радыё „Вызваленьне". I хоць менавіта ў Беларускай рэдакцыі яна працавала нядоўга, успаміны Галіны Ганчарэнкі — гэта, бадай, першыя беларускія мэмуары, у якіх адлюстраваная гісторыя гэтак нелюбімага ў СССР радыё. Чытаючы тэкст, можна зразумець, у якіх часам складаных умовах працавалі супрацоўнікі радыё „Вызваленьне“ / „Свабода". Тут жа ёсьць і цікавыя пабытовыя падрабязнасьці рэдакцыйнай кухні, аповеды пра асваеньне працы зь мікрафонам, шпіёнскія гісторыі, што часам закраналі супрацоўнікаў. Дзякуючы апавядальніцкаму таленту Галіны Ганчарэнкі-Руднік, ва ўспамінах адчуваецца атмасфэра часоў халоднай вайны, у якой давялося працаваць. Важнае месца ва ўспамінах займае асоба Барбары Вэржбаловіч, лёс якой цягам 30 гадоў быў цесна зьвязаны з жыцьцём Галіны Ганчарэнкі й нечакана абарваўся ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Мюнхэне ў 1967 г. Асобны разьдзел успамінаў прысьвечаны рэпрэсаванай маці аўтаркі, што прайшла праз сталінскія лягеры й пасьля жыла Маскве, пакуль ня трапіла ў інвалідны дом у Поцьме. Колькі лістоў ад маці Галіна пасьпела атрымаць да ейнай сьмерці ў 1974 г. Яшчэ адзін важны сюжэт успамінаў прысьвечаны дачцэ Сталіна Сьвятлане Алілуевай, якая менавіта Галіну Ганчарэнку празь ейны голас абрала на чытаньне сваіх успамінаў на радыё. Аўтарка „Птушак пералётных“ працавала на радыё „Свабода" цягам 41 году, да самага выхаду на пэнсію ў 1995 г. Ейныя ўспаміны, нягледзячы на адсутнасьць камэнтароў, падаюцца найбольш цікавымі й інфармацыйна каштоўнымі з усіх выдадзеных на сёньня беларускіх эміграцыйных жаночых успамінаў. Н.Г. 9 Руднік, Галіна. Птушкі пералётныя. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. С. 62. ЗЬВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ Аляксандар Асіпчык (1909—1990), грамадзкі й царкоўны дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны браў удзел у дзейнасьці беларускіх грамадзкіх і культурна-нацыянальных арганізацыяў. 31944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне, супрацоўнічаў з часопісам „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі“. У сакавіку 1950 г. выехаўу Амэрыку, жыў сьпярша ў ЗША, потым у Канадзе, і ўрэшце ізноў у ЗША. 3 1950-х гг. быў зьвязаны з Расейскім аб’яднаньнем таварыства ўзаемадапамогі (РООВА). Андрэй Блінец (нар. 1974) , гісторык, краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка. Жыве ў Клецку. Працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Клецкага раёну. 3 2006 г. — навуковы супрацоўнік Музэю гісторыі Клеччыны. Аўтар шэрагу краязнаўчых публікацыяў. Артыкулы з гісторыі нацыянальных вайсковых фармацыяў часоў Другой сусьветнай вайны друкаваліся ў часопісах „Беларускі рэзыстанс“ (Менск) і „Беларуская думка“ (Саўт-Рывэр, ЗША). Натальля Гардзіенка (нар. 1977), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Аўтарка дзьвюх манаграфіяў і некалькіх дзясяткаў артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай эміграцыі. Адказны рэдактар „ЗапісаўБІНіМ“. Барыс Данілюк (1923—2011), грамадзкі дзеяч. У часы нямецкай акупацыі працаваўсакратаром і школьным інспэктарам у Слоніме, таксама ў структуры БНС, кіраваў самадзейнасьцю, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладнікам пры 48-м Беларускім батальёне. 3 1944 г. — на эміграцыі. Апынуўся ў францускай зоне акупацыі Нямеччыны. Быў сябрам Беларускага студэнцкага згуртаваньня й рэдкалегіі часопісу „Студэнцкая думка“ (пазьней — „Крывіцкі сьветач“). У 1950 пераехаў у ЗША, жыў у Нью-Джэрзі. Быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Выдаваў газэту „Царкоўны пасланец“.