11 Чэмер, А. Наваградскі эскадрон // За праўду! №1.24 лютага 1944. 12 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 171, 202. 13 Вайтовіч, А. Застаюся сябрам Беларускай незалежніцкай партыі // Беларускі Рэзыстанс. №1 (5). 2008. С. 100—136; Сіўко, У. Вецер паразносіў нас па ўсіх краінах і кантынентах // Беларускі Рэзыстанс. №2 (9). 2010. С. 5—19. 14 Грыбоўскі, Ю. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 107. называлі сваю адзінку15. У далейшым тэрміны „эскадрон-швадрон" і „батальён“ будуць выкарыстоўвацца там, дзе гаворка пра фармацыю ідзе ў вузкім і шырэйшым сэнсе. Нельга пагадзіцца з тым, што Рагуля выстаўляў немцам шэраг папярэдніх умоваў — незалежнасьць ад мясцовага акупацыйнага кіраваньня, выбар тактыкі змаганьня з партызанамі, асабістыя гарантыі з боку генэральнага камісара16. Эскадрон сапраўды меў пэўную самастойнасьць, але гэта было адказам на патрабаваньні беларускага боку, a вынікала з агульнай зьмены нямецкай палітыкі ў дачыненьні нацыянальных сілаў. Зазнаючы паразы на фронце змаганьня з партызанамі, немцы былі гатовы даваць пэўныя прэфэрэнцыі новаўтвораным фармацыям, не губляючы ўтой жа час апэрацыйнага кантролю над імі. Рашэньне аб выкарыстаньні рагулеўскага батальёну ў баявых акцыях прымалі паліцыйныя ўлады ў Менску17. Толькі гэтым можна растлумачыць пазьнейшае накіраваньне рагулеўцаў на Глыбоччыну для ўдзелу ў антыпартызанскай акцыі. Беларускі актыў крытычна ўспрыняў фармаваньне батальёну. Шмат хто лічыў гэтую акцыю беспэрспэктыўнай, на фоне непазьбежнай паразы Нямеччыны. Школьны інспэктар Аляксандар Орса, шчыры патрыёт, шмат спрачаўся з Рагулям наконт гэтага, прасіў яго ня ўцягваць юнакоўу палітыку, не кампрамэтаваць іх перад савецкай уладай, якая вось-вось вернецца. На што апошні адказваў пытаньнем: „А хто ж тады будзе народ бараніць?"'* Натуральна, ён не пераацэньваў значнасьці фармацыі й наўрад ці спадзяваўся неяк сур’ёзна паўплываць на становішча ў акрузе. Хутчэй за ўсё, галоўным для яго было атрымаць зброю й навучыць байцоў ёю карыстацца, стварыць узброеную рэзэрву, якую потым можна было б выкарыстаць у залежнасьці ад сытуацыі. Аналягічныя думкі выказваліся на старонках газэты „За праўду!“, рэдактарам якой быў Аляксей Анішчык (А. Чэмер), які ведаў Рагулю яшчэ з школьных часоў. У перадавым артыкуле першага нумара ёсьць такія радкі: „...Творацца рэгулярныя беларускія вайсковыя часткі. Спрацаваныя беларускіярукі прагавіта выцягваюцца па вінтоўку або куля- 15 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005. Захоўваецца ў архіве А. Блінца. 16 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 171. 17 Грыбоўскі, Ю. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 104—105. 18 Клыкоўская, Ціна. Саюз беларускай моладзі — вяртаньне з забыцьця. Беласток, 2004. С. 148. мёт. Бальшавіцкая прапаганда, захлынаючыся ад злосьці, называе іх „нямецкімі наймітамі“.Хіба таму, што аружжа яны атрымліваюць ад нашага сёньняшняга натуральнага саюзьніка? Але паходжаньне аружжа ня важна, важна, на што яно будзе ўжыта. Важна ідэя, якая вядзе гэтыя ўзброеныя рады, а гэта ідэя — жаданьне дабра свайму народу, жаданьне росквіту гэтага народу, бо ўзрасла яна ў сэрцах верных сыноў гэтага народу. Гэта ўзброеныя змагары за нацыянальную праўду, і ў іхрадах павінен знайсьціся кажны сумленны беларус, хаця біз партызанскай вінтоўкай“">. Варта пагадзіцца зь Юр’ем Грыбоўскім, што эскадрон мусіў мець ня столькі ваеннае, колькі ідэалягічнае значэньне. Гэтае імкненьне яго камандзіра цалкам супадала з пажаданьнямі асабовага складу20. Асновай для фармаваньня эскадрону сталі навучэнцы Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Гэтая ўстанова адыграла прыкметную ролю ў выхаваньні беларускіх патрыётаў. Менавіта ў сэмінарыі большасьць зь іх пазнаёмілася з сапраўднай гісторыяй свайго народу й адчула сябе беларусамі. Колькасьць ахвотных тут вучыцца была настолькі вялікая, што ўжо ў першы год свайго існаваньня ўстанова мела іо паралельных групаў першага курсу21. Яе ролю ў выхаваньні моладзі пасвойму ацаніла й савецкая ўлада. У1945 г. дырэктара сэмінарыі Пятра Скрабца арыштавалі й выслалі на восем гадоўу Магадан22. У сэмінарыі значная ўвага надавалася вайсковай падрыхтоўцы. Нейкі час настаўнікам гімнастыкі быў Язэп Сажыч. Ён апрануў юнакоў у самаробную ўніформу, праводзіў шыхтовыя й тактычныя заняткі. Паводле яго, менавіта з гэтых урокаў „гімнастыкі“ й пачаўся беларускі вайсковы рух на Наваградчыне23. Большасьць хлопцаў ставілася да такога вышкалу зь вялікім задавальненьнем. Акрамя таго, для добраахвотнікаў арганізоўваліся летнія лягеры, дзе юнакі атрымлівалі грунтоўную армейскую падрыхтоўку. Кожны дзень у летніку пачынаўся пабудкаю а пятай гадзіне раніцы. Адразу ж, незалежна ад таго, якое было надвор’е, бег ва- 19 За праўду! №1. 24 лютага 1944. 20 Грыбоўскі, Юры. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. іоб. 21 Тавлай, В. йнформацня о положеннн прн немецкой оккупацнн // Памяць. Навагрудскі раён. Мінск, 1996. С. 311. 22 Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. 123. 23 Сажыч, Язэп. Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкае акупацыі 1941—1944 гг. // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 234—235. кол Замкавай гары (4 км). Пасьля гэтага ранішнія зборкі, падняцьце беларускага сьцягу, агульная малітва й сьціплы сьняданак. Затым ішлі практычныя й тэарэтычныя заняткі24. Адзін з курсантаў пазьней прыгадваў: „Тэарэтычнымі выкладчыкамі былі Барыс Рагуля і бурмістар Наваградку Буляк. Часам рабілі даклады прыежджыя афіцэры, як беларускія, так і нямецкія. Практычная падрыхтоўка складалася з страявой муштры і палявых заняткаў. Мне разы тры ці чатыры даводзілася „бараніць“ старажытны замак, руіны якога і дагэтуль захаваліся на Замкавай гары. Практычныя заняткі праводзіліся часаму лесе, ля Наваградку... У казармах для самаабароны (на ўсялякі выпадак)мы мелі тры вінтоўкі. Страляць зь іх нас вучылі падафіцэры Янка Сечка і Янка Вялёнда. Пры ўваходзе ў казарму заўсёды стаяла ўзброеная варта^5. Фактычна, дзеяла не афіцыйная, але цалкам легальная школа рыхтаваньня кадраў для беларускага войска. Адметна, што калі былыя сэмінарысты сталі ў шэрагі швадрону, то ўсе яны прынамсі ўмелі абыходзіцца з зброяй26. 3 улікам вышэйсказанага не даводзіцца сумнявацца ў тым, што эскадрон сфармавалі за лічаныя дні з добраахвотнікаў. Адсотак мабілізаваных быў невялікі. Дый мабілізацыя праводзілася вельмі своеасабліва. Рагуля добра ведаў мясцовую моладзь і сам выпісваў позвы тым, каго хацеў бачыць у сваёй фармацыі. Рабілася гэта ня столькі дзеля прымусу, колькі для таго, каб абараніць сем’і пакліканых ад партызанскага тэрору. Маўляў, пайшоў у войска на загад — і хацеў бы застацца дома, дык нельга27. Колькі ж чалавек налічваў швадрон? Адным зь першых сваю ацэнку гэтаму даў заходнебеларускі паэт і агент савецкай разьведкі Валянцін Таўлай. У сваёй справаздачы пра становішча ў Наваградку ён гаворыць, што Рагуля пад пагрозай зброі змабілізаваў некалькі дзесяткаў чалавек28. Але гэта сьведчаньне трэба 24 Навара, Павал. Кароткія ўспаміны // Голас часу. №24 (4). 1993. С. 32—37; №28 (1). 1994. С. 33-36; №29 (2). 1994. С. 33-37; № 31 (4). 1994. С. 35-38; №32 (5). 1994С. 26-30. 25 Навара, Павал. Кароткія ўспаміны... 26 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ўЛюбчы 14.05.2007 г. Запіс захоўваецца ў архіве А. Блінца. 27 Гутарка зь Пятром Рашэтнікам, запісаная ў Баранавічах 07.08.2005 г. Запіс захоўваецца ў архіве А. Блінца. 28 Тавлай, В. Ннформацня о положеннн пріі немецкой оккупацнн... С. 312. ўспрымаць крытычна. Валянцін Таўлай быў беларускім патрыётам, да таго ж ёсьць зьвесткі, што менавіта Рагуля вызваліў яго з-пад нямецкага арышту29. Ён мог наўмысна занізіць колькасьць байцоў, каб не „падстаўляць" моладзь пад рэпрэсіі. Гэта ж датычыць і сьведчаньня пра гвалтоўны характар набору. Былыя байцы эскадрону падаюць іншыя лічбы. Барыс Мацюкевіч піша: „У Наваградзкім швадроне, я думаю, было каля юо чалавек. Былі тры зьвязы, у кожным зьвязе па тры дружыны паю чалавек. Яшчэ былі дапаможныя службы"30. Мікалай Радзевіч сьведчыць, што эскадрон складаўся з чатырох зьвязаў31. Гэта ж пацьвярджае і Ўладзімер Сіўко32. Сьведчаньні апошніх больш істотныя, бо яны самі былі зьвязовымі й ведалі сытуацыю лепш, чым шараговы Мацюкевіч. Такім чынам, можна пагадзіцца з словамі Рагулі, што ягоная фармацыя налічвала каля 150 байцоў33. Казармы разьмясьціліся ў будынку былой польскай школы на вуліцы 25 Сакавіка. Камандзірамі зьвязаў на пачатковым этапе былі: і-шы зьвяз — Уладзімер Сіўко, 2-гі зьвяз — Язэп Крака, з-ці зьвяз — Юрка Мазура, 4ты зьвяз — Мікалай Радзевіч34. Усе яны прайшлі сапраўдную службу ў польскім войску. Сіўко й Крака баявога досьведу ня мелі, пра Мазуру інфармацыі няма. А вось Радзевіч удзельнічаўу верасьнёўскай кампаніі 1939 гУ складзе 8-га палка лёгкай артылерыі. Разам з батарэяй адступаў ад прускай мяжы да Варшавы, дзе трапіўу палон пасьля капітуляцыі польскай сталіцы. Але ўжо напрыканцы 1939 г. быў адпушчаны й вярнуўся ўЛюбчу. 3 усіх рагулеўскіх камандзіраў Радзевіч быў адзіны, хто з самага пачатку ня верыў у посьпех акцыі й паставіўся да свайго прызначэньня без асаблівага энтузіязму35. Увогуле, невядома, які адсотак байцоў і камандзіраў швадрону мелі папярэдні баявы досьвед. Хутчэй за ўсё, гэтая лічба была нязначная. Узбраеньне „рагулеўцаў" складалася зь вінтовак Мосіна, нямецкіх „маўзэраў“, гранатаў і ручных кулямётаў Дзегцярова, па адным на кожны зьвяз36. Каманднай мовай была беларуская. Байцы насілі нямецкую ўніформу — шэра-зялёныя мундзіры й шынялі з чорнымі каўнярамі. 29 Успаміны Уладзіміра Сіўко // Беларускі Рэзыстанс. №2. 2010. С. 12—13. 30 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца. 31 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г... 32 Успаміны Уладзіміра Сіўко // Беларускі Рэзыстанс. №2. 2010. С. 12. 33 Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў... С. 506. 34 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г... 35 Тамсама. 36 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г...