154 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 256. 155 Тамсама. С. 234. Сам Вальтар абраў сабе шлях больш сьціплы й бясыіечны (ізноў шлях найменшага супраціву?): паверыў „Сонцу Тамашэвіча“ й, што называецца, „панёс культуру ў масы“, вярнуўся на Бацькаўшчыну й заняўся настаўніцтвам — хаця, заўважым, у пару, калі прышчапленьне беларускаму народу беларускай культуры было ня проста самамэтай, a мела яшчэ глыбокі палітычны сэнс. Аднак ужо тады айцец Кірыла казаў пра сябе, нібы прадбачачы лёс Вальтара-настаўніка: „Усёжыцьцё аддаў беларускаму руху, а чаго я дасяг... Паміраю, не дайшоўшы да зямлі абяцанай, паміраю дзесьці ў пустыні, адзін, пакінуты дзікім птушкам і зьвярам, як падаль...“'56 11. Між Сцылай і Харыбдай Чаго не зразумеў „добраахвотны самагубца“ Тугоўскі й што зразумеў „нядобраахвотны самагубца“ Вальтар у тагачаснай палітыцы? Ці наадварот, Тугоўскі па-свойму зразумеў больш, як ягоны аўтар? У чым іхнае апошняе й галоўнае палітычнае разыходжаньне — іначай кажучы, чаму Вальтар „ня мог не забіць“ інтэлігента-плебея Тугоўскага, гэтаксама як і пралетара Кірылу Бурачэўскага — двух непапраўных максымалістаў, падобным да якіх не наважыўся стацца ён сам? „Апошняй выступіла Вярхоўская. — Мы разумеем Беларусь па-рознаму, — сказала яна. — Янка Станкевіч думае: дайце нам незалежную Беларусь, усё роўна якую, хоць з княгіняй Радзівіл як каралевай на чале, хоць з чортам, нарэшце, абы толькі на шыльдах жыдоўскіх крам красаваліся б беларускія надпісы і ў установах гутарылі б па-беларуску. Але я думаю: для беларускага селяніна і работніка такая станкевічаўская Беларусь зусім не патрэбна. Ці ня ўсёроўна яму, што яго эксплюатуе расейскі і жыдоўскі капіталіст, ці што на фабрыцы будзе сядзець дырэктар фабрыкі — Янка Станкевіч — і размахваць залатым ланцужком на вялікім бруху, гутарыць па-беларуску і эксплюатаваць работнікаў па-старому. Я думаю, беларускі працоўны народ назаўтра пракляў бы такую Беларусь. He, пакуль мы ня зьменім сацыяльных варункаў, пакульмы не паставім у аснову нашай праграмы сацыяльнае вызваленьне беларусаў, — мы будзем пустымі або беларускімі здраднікамі. Вярхоўская села пад буру авацый “157. 156 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 220. 157 Тамсама. С. 141. Як бачым, асноўная дылема, якая тоіцца за выбарам між „нацыянальным“ і „народніцкім“ шляхамі разьвіцьця грамадзтва, тая ж, што і ў выбары між капіталізмам і сацыялізмам, між „заходнім" і „ўсходні м“ геапалітычнымі кірункамі: што стаіць на першым месцы — інтарэсы асобнага чалавека, прыватніка, ці інтарэсы грамады? Ці заўжды гэтыя інтарэсы ідуць у згодзе адны з аднымі, як сьцьвярджаў „залатазубы прафэсар“? I хто каму шкодзіць больш: прыватнік грамадзе ці грамада прыватніку? Калі казаць спрошчана, то ў той час гэтая спрэчка набыла форму супрацьстаяньня між Расеяй і Эўропай (паводле Абдзіраловіча — „між Усходам і Захадам"). Эўропа ўXX ст. зрабіла выбар на карысьць індывідуалізму ў ягонай самай скрайняй форме, зь якой урэшце ўзьнік скрайне правы фашыстоўскі рух — тым часам як Расея бараніла калектывізм, рух сацыяльны й сацыялістычны. Беларускія дзеячы былі вымушаныя выбіраць між адным і другім, між дзьвюма моцнымі ідэалёгіямі — у тым ліку й таму, што ня мелі адпаведна моцнай ідэалёгіі ўласнай (зрэшты, як і іншыя малыя дзяржавы таго часу, за выключэньнем хіба Чэхаславаччыны, што ёй ня надта дапамагло — іхныя ідэалёгіі былі ўсё-ткі вузка нацыянальнымі, а не ўнівэрсальнымі, прыдуманымі ad hoc. вялікія культуры й нацыі апярэдзілі маладзейшыя дзяржавы ня толькі ў тэхналягічным, але перадусім у ідэалягічным разьвіцьці; гэткай жа „вузка нацыянальнай" і „сытуацыйнай“ ёсьць, калі задумацца, і ідэалёгія Абдзіраловіча, прынамсі што да ейнай „праграмы-мінімум" — таму яна й засталася толькі ідэяй, гэтак жа як ягоная „праграма-максымум", сугучная ў пэўных момантах анархічнаму максымалізму Штырнэра). Ці быў, насамрэч, магчымы нейкі „трэці“ шлях? Вось як ён выглядаў бы паводле Тамашэвіча (які, імаверна, пасьпеў-такі прачытаць „Адвечным шляхам" раней за самога Вальтара): „Мы, „младабеларусы", ідзём далей і сьмела кажам словаміЯнкі Купалы, прарока нашага адраджэньня: „Годзе заходняй ці ўсходняй культуры.Для беларуса цана ім адна“. Мы хочам, мы павінны тварыць уласныя беларускія культурныя каштоўнасьці. Ніякія аўтаноміі, ніякія палавінчагпыя хаўрусы з чужымі культурамі і дзяржавамі не дадуць нам нічога добрага, і мы заўсёды пойдзем на повадзе ў іх, ня маючы магчымасьці ўздыхнуць свабодна сваімі грудзямі. Толькі паветра ўласнай хаты дасьць нам магчымасьць разьвівацца духова, толькі на ўласнай зямлі дрэва беларускай культуры пусьціць ва ўсе бакі сваемагутныя галіны“'&. У адрозьненьне ад Вальтара, які не застаўся „суб’ектыўным ідэалістам“, а зрабіў свой выбар на карысьць менавіта гэтага „трэцяга шляху“ ў ягоным уласным разуменьні, то бок практычнай літаратурнай і асьветніцкай дзейнасьці, Тугоўскі ня здольны адказаць на вышэйсфармуляваныя пытаньні дыялектычна — іначай кажучы, ня здольны ісьці на кампрамісы, бо ягонае „самагубства шляхам тэрарызму“ — усё што заўгодна, толькі не кампраміс... Хаця кампраміс („трэці шлях“), паводле іроніі лёсу, не ўратаваў ані Вальтара, як не ўратаваў і „беларускай ідэі“: можа, у свае апошнія хвіліны сам Вальтар прыгадаў свайго „роджанага пад Сатурнам"героя, усьвядоміў усю глыбіню ягонай (цяпер ужо ўласнай) трагедыі, асэнсаваў марнасьць ягоных спадзяваньняў і прыняў за сваю ягоную веру ў наканаванае? Ня будучы да канца згодным з сваім героем, аўтар падзяляе ягоны лёс: вышэйшы Творца абыходзіцца зь ім дакладна так, як ён сам абышоўся з Кірылам Бурачэўскім... У гэтым палягае, можна сказаць, „нелітаратурньГ трагізм раману. „Я памёр для гэтага сьвету, памёр для інтэлігенцыі, якая панясе эўрапейскую панскую культуру на Беларусь. Я сам сябе зажыва пахаваў у яму, каб ня стаў тым, каго болей усяго ненавіджу: інтэлігентам, які ненавідзіць рабочых, бо яны сьмярдзяць“'іч. Вось чым, уласна, сканчаецца духоўная эвалюцыя Тугоўскага, „плебея“ з душой паэта й філёзафа, чытача Ніцшэ. Фактычна, ён ня можа быць сваім ні між эўрапейскіх інтэлігентаў, ні між беларускіх пралетарыяў — але ня можа абраць ані „трэцяга шляху“, бо (у адрозьненьне ад таго ж Абдзіраловіча) у яго ня верыць. У гэтым ягоная трагедыя — ён, як Носфэрату, „ні жывы, ні мёртвы": „Калі звычайны работнік цярпіць сваё становішча як сацыяльнае зло і прыміраецца зь ім, дык у яго (Тугоўскага) дамешваюцца яшчэ маральныя мукі. На кожным кроку ўспамінае, што ён былы студэнт. Калісьці ў яго былі надзеі, а зараз ён раб, і вастрыё сучаснага ладу накіравана якраз на яго^0. Спрошчана кажучы, Тугоўскі пайшоў у тэрарысты ад уласнай нявызначанасьці. Да канца раману ён вагаецца між двума крайнімі полюсамі, калектывізмам і індывідуальнасьцю — гэтаксама як вагалася ў той час само грамадзтва, сама ня толькі ідэйна, але й геаграфічна падзеленая Беларусь. Спрэчка з „залатазубым прафэсарам" нічым не сканчаецца, але й не спыняецца: ці супярэчыць прыватны інтарэс „узбагачэньня“ й прыватная ініцыятыва дабру іншых, як кажуць сацыялісты, 159 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 194. 160 Тамсама. С. 225. ці наадварот, спрыяе грамадзтву, як вучаць ва ўнівэрсытэце? I ці магчыма спалучыць гэтыя ідэі, знайсьці нейкі іхны дыялектычны сынтэз? Усё ж гэтак званыя „кар’ерысты" (Станкевіч), уладкоўваючы прыватнае жыцьцё, прыносяць карысьць і іншым — можа, Тугоўскі папросту быў ня здольны ўладкаваць свайго жыцьця, быў „няўдачнікам“, таму й скончыў гэтак трагічна? Аднак можна ўбачыць у гэтай ягонай неўладкаванасьці й нявызначанасьці больш глыбокі сэнс, а менавіта ўсьведамленьне калі не філязафічнай, то прынамсі тагачаснай гістарычнай (а ня толькі асабістай) немагчымасьці вызначыцца — адсюль і нежаданьне вызначацца... Герой Вальтара адмаўляе саму сытуацыю абмежаванага выбару — то бок, сваю гістарычную дэтэрмінаванасьць... Таму невыпадкова, што Тугоўскі („ідэальны" Вальтар) памірае ня ў Празе (як Бурачэўскі) й не на радзіме (як Лебядзёк ці сам аўтар), а на паўдарозе да бацькаўшчыны — недзе ў Карпатах, сам-насам з сваім адзіным творам (разьвітальным допісам, які ўрэшце мае адзінага чытача — яго самога), задоўга да гэтага ўсьвядоміўшы, што Беларусь аб’ектыўна, цывілізацыйна не гатовая да „трэцяга шляху“, пагатоў да так званага эўрапейскага выбару — менавіта праз сваю адсталасьць і лапцюжнасьць: „Тугоўскі стаяў і пільна глядзеў усьлед гэтым маладым сілам, якія растуць дзеля таго, каб нішчыць сучасны лад. У іх было шмат нахабства, яны былі простыя, як сама вёска, яны былі дрэнна памыты, дрэнна прычасаны і дрэнна апрануты, і ўсё ж ткі ім не было як адмовіць у здольнасьці і працавітасьці ў дасягненьні сваёй мэты. I можна было не спачуваць у іх імкненьні да лепшай будучыні, да сьеетлых ідэалаў, за палепшаньне жыцьця галодных мас — няхай хоць на паперы, анеў жыцьці. Але ім ня можна было спачуваць за іх нахабства, грубасьць, за тое, што ў іх усё было спрошчана, аголена, абарвана. Яны здаваліся Тугоўскаму тым, чым быў ён сам, пакуль ня стаў чэскім работнікам, пакуль ня выпіў да дна горкую чарку пакуты. Ім, гэтым камсамольцам, трэба было б спачатку працярпець і тады зразумець, што йілях да вызваленьня чалавека ляжыць празь яго духоўнае ўдасканаленьне. Ім трэба было б самім спачатку вырасьці кулыпурна да буржуазіі... Нішчыць іламаць — вельмі лёгкая ішпука. Але каб што-небудзь стварыць, трэба культура. Цяпер гэта зразумеў Тугоўскі. Цяпер ён гатоў быў гутарыць аб гэтым з усімі і кожньм“'ь'. У адрозьненьне ад філёзафа Тугоўскага, пісьменьнік Віктар Вальтар зрабіў для рэалізацыі гэтай ідэалягічнай праграмы максымум магчымага — ня толькі напісаўшы вялікі раман, але й фактычна аддаўшы сваё жыцьцё за асьвету свайго народу. Але ж і самому аўтару была ўласьцівая падвоенасьць ягонага галоўнага героя, нездарма ж ён сам працаваў „на двух франтах": ня толькі імкнуўся крытыкаваць нацыянальную інтэлігенцыю ў сваім рамане, сутыкаючы яе з падобнымі невырашальнымі ідэалягічнымі дылемамі, але й спрабаваў узьняць селяніна да эўрапейскай кулыуры. Калі першае сталася прычынай „аддаленага самагубства“ ягонага раману, дык апошняе ўрэшце каштавала жыцьця яму самому.