Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„ — Каханьне трэба заслужыць, — пачырванеўшы, прамовіла яна.
— Правідлова, Галена Ўладзіміраўна, алемне некалі будзе служыць.
— Як гэта некалі?
— Заўтра я еду ў Карпаты, каб у Карпатах перайсьці польскачэскую грашцу"139.
9.	Палітычная подбіўка
Менавіта эротыка, а дакладней — тонка адчутая й яшчэ лепей апісаная аўтарам сацыяльная няроўнасьць у каханьні, якая прывяла да
138 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 196.
139 Тамсама. С. 256.
паразы ягонага „пробнага“ ідэалу, стаецца ў Тугоўскага дэтанатарам актывізацыі ягоных палітычных настрояў (наколькі можна лічыць палітычным учынкам канчатковае адрынаньне існага сьвету). Дагэтуль ягоная палітычная пазыцыя й нязгода з афіцыйнай ідэалёгіяй капіталізму, якую ім выкладае ва ўнівэрсытэце нейкі „залатазубы прафэсар“, грунтавалася на ягонай „гіпэрэмпатыі" — сацыяльным чуцьці, якое ў сваёй неўтаймоўнасьці й максымалізьме часта мяжуе з дэмагогіяй:
„Значыць, эканамічнае рабства — у прынцып! Правідлова сказаў нейкі мудрэц: „Рабства на сьвеце не зьнікае, мяняюцца толькі яго формы“. Ён, Тугоўскі, згодны з гэтым. Але каблюдзі гэтае рабства ўзводзілі ў прынцып, каб яны яго ўзеодзілі ў права, у закон, нейкі час будзе „сацыяльнае“ пытаньне. Значыць, няхай будуць вечна багатыя і бедныя, адны півавары і капіталісты ледзь носяць свае адкормленыя тушы, а на рагу вуліцы няхай стаяць убогія і галодныя. Няхай, значыць, вечна будуць войны, бо адзінкі хочуць багацець, хочуць рынкаў для збыту тавараў, а дзяржавы стаяць на варце іх інтарэсаў. Міністры і ўрады таксама нічым не адрозьніваюцца ад людзей, жадаючыхразбагацець. Значыць, няхай будуць калекі і ўбогія, няхай будуць сіроты і ўдовы, няхайльюцца сьлёзы і кроў па ўсім абшары зямлі. I гэтыя крывавыя прыкупы як апошняе слова навукі прыпадносіць прафэсар моладзі. Гэтую атруту ўлівае ён у сэрца яе аўтарытэтам свайго слова і свайго палажэньня. Так прывучае ён думаць усіх прысутных у гэтай аўдыторыі, тое ж ён прымусіць адказваць студэнтаў на экзамэне. Так панясуць беларусы-студэнты яго думкі ў сваю лапцюжную Беларусь^0.
Упоравень з гэтым, Тугоўскі на ўласным прыкладзе ўсьведамляе незьнішчальнасьць эгаістычнай чалавечай псыхалёгіі, якая ляжыць у падмурку капіталістычных варункаў:
„Такхацелася б у гэту студзёную пару забрацца ў адну з такіх вілаў, расьсесца каля каміна, слухаць трэск агню імарыць, падняцца ў паэтычныя далі, пад шум буры, што ломіцца ў вакно. I што было б, калі б яму сказалі: „Вось вы, грамадзянін Тугоўскі, сацыяліст. Добра... Мы даём во гэтую вілу ў поўную ўласнасьць. Жывіце ў ёй, колькі хочаце, перадавайце яе, каму хочаце, у спадчыну. Завадзіце пры віле сад, аб’ядайцеся яблыкамі і сьлівамі, таўсьцейце. Амы паглядзім, што стане з вашымі сацыялістычнымі поглядамі...“
...Нейкіўнутраны насьмешлівы голас казаў: „Зразумела, ты адмовіўся б ад вілы. Праз пару гадоў ты сам лаяў бы сацыялістаў. Значыць, усе людзі роўныя па свайму складу. Чалавечае ёсьць заўсёды чалавечае. I ўрэшце ўсё зводзіцца да аднаго агульнага назоўніка: кавалка хлеба. Значыць, тады прафэсар праў“. He, ня можа быць. Тугоўскінямог дапусьціць, адчуваў нутром, нярозумам, а сэрцам, што ўсё ж трэба нешта дабавіць да яго, унесьці нейкую папраўку. Але якую, ён ня ведаў^'.
Як бачым, Тугоўскі заўважае лягічную супярэчнасьць між сваім глыбокім ніцшэанскім індывідуалізмам з аднаго боку й прагай дбаць пра калектыўнае дабро з другога, таму й кажа, што імкнецца быць сацыялістам ды спачувае „прыніжаным і абражаным“ „ня розумам, а сэрцам“. Можна было б сказаць, што ён ня столькі імкнецца быць сябрам „прыніжаных“, колькі спрабуе змагацца разам зь імі супраць супольнага ворага — мяшчанскай сыстэмы — магільніцы ягонай (і ўсялякай іншай) індывідуальнасьці. (Менавіта „мяшчанскі дух“ зь яго адданасьцю „мёртвым формам“ вінаваціць ува ўсіх няшчасьцях чалавецтва і Абдзіраловіч, ідэалягічна нашмат бліжэйшы да Кірылы Бурачэўскага, чымся да Тугоўскага).
Найбольш яскравай мэтафарай змаганьня між „буржуазным індывідуалізмам“ і „сацыялістычным калектывізмам“ зьяўляецца ў рамане супрацьпастаўленьне Сатурну й Сонца — Тугоўскага й Тамашэвіча (Грыба). Як мы ўжо казалі, стаўленьне галоўнага героя да апошняга ёсьць адпачатна недаверлівым і іранічным. Вось вынятак з прамовы Тамашэвіча на пачатку раману: „Хутка скончыцца зіма, якая скавала нашу лапцюжную Беларусь, трэсьне лёд, які пакрыў тоўстым слоем думкі і сэрца народу, трэсьне і на вялікіх беларускіх рэках паплыве, топлячыся і гінучы, пад уздоймам разбушаванай народнай стыхіі, якая затопіць берагі і зламае ўсе перашкоды, усе парканы... Лёд трэсьне пад гарачым дыханьнем сонца, сонца ўласнай культуры. Грамадзяне, мы ўсе імкнемся да гэтага. Увесь наш беларускі рух ад самага пачатку яго, ад доктара „вызваленых навук“ Скарыны і да нашых дзён, ёсьць барацьба за нашую ўласную культуру’^2. Вартая ўвагі й Тамашэвічава „элітарная“ (як на беларускія варункі — досыць „сучасная“, амаль паводле Б. Андэрсана) канцэпцыя нацыі, пагатоў цікавая з той прычыны, што ягоны прататып быў міністрам у Радзе БНР:
141 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 166.
142 Тамсама. С. 132—133.
„Вучоныя яшчэ зараз спрачаюцца аб прыметах нацыянальнасьці, але ў апошнія часы запанавала сярод вучоных такая думка, што ня мова, урэшце, не тэрыторыя, зьяўляюцца прыметамі нацыянальнасьці; ёсьць народы, якія ня маюць сваёй тэрыторыі, як жыды, напрыклад, — а вось што: воля самога народу. Зьяўляецца ў народзе група адукаваных людзей, зьяўляецца ў групе пэўная воля, моцнае жаданьне да жыцьця, і гэта воля перадаецца народу. Вось тады зьяўляецца і нацыянальнасьць. Значыць, як бы там ні было, — воля, жаданьне самога народу ставіцца на першае мейсца. Калі народ хоча мець сваю дзяржаву, значыць, і ўсё: ён яе павінен мець, ён ужо ёсьць акрэсьленая нацыянальнасьць... Мы ўсе з вамі — гэтыя ластаўкі, грамадзяне; мы панясём культуру, уласную культуру ў свае родныя хаты. I што тады будзе, глядзіце, калімы ўсе, далучыўшыся да сучаснай эўрапейскай культуры, зьявімся цэлай грамадой народных палёх. Сапраўды, грамадзяне, будзе нешта новае ў гісторыі!..Дык вып’ем за гэтае новае, вып’ем за вас, вып’ем за тварцоў ізмагароў беларускай культуры.
Гучнае„ўра“ было яму адказам“'п.
Такая „культурная канцэпцыя" магла б быць прынятая самім Вальтарам (калі меркаваць паводле вядомых нам фактаў ягонай біяграфіі), аднак адрынаецца максымалістам Тугоўскім з ужо згаданых прычынаў — „эўрапейская культура“ бачыцца яму ўсяго толькі шырмай, пад якой квітнее сацыяльная несправядлівасьць {„Удасканаліцца, каб стаць дырэктарам фабрыкі, ці што?^, кпіць з Тамашэвіча Тугоўскі, у адказ на нэгатыўнае стаўленьне апошняга да сябе: „Вядома, — падхопліваў Тамашэвіч. — На Бацькаўшчыне ёсьць дзясяткі здольных маладых беларусаў, якія жадаюць вучыцца пры ўсякіх варунках, перабіваюцца, што завецца, з хлеба на квас, каб толькі ўлезьці ў вышэйшыя школы. Замест таго, каб іх падтрымаць, мы падтрымліваем нейкіх Тугоўскіх, якія прыносяць нам толькішкоды^5). У далейшым разьвіцьці раману Тамашэвіч паступова прымае пазыцыю эсэраў (паводле Абдзіраловіча, „гэтыя кірункі сацыялізму болей чулыя да справы агульначалавечага адраджэньня,„вераць у неабходнасьць“творчай чалавечай адзінкі, меней апіраюцца на клясавы грунт'У. палітычныя погляды Тугоўскага й Тамашэвіча, адпачатна супрацьпастаўленых
чз Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 133—134-
144	Тамсама. С. 213.
145	Тамсама. С. 186.
на глебе індывідуалізму / калектывізму, пакрыёма збліжаюцца, аднак поўнай „гармоніі" між імі не настае. Вінаваты ў гэтым ніхто іншы, як „Мэфістофэль“ — айцец Кірыла, яшчэ адзін„роджаны пад Сатурнам" максымаліст, аб’ектам бескампрамісных нападак якога з самага пачатку ёсьць менавіта буржуазная культура:
„Сацыялісты? Правадыры народу — брахуны, — пачаў лаяць Кірыла, — ідуць у народ, нясуць яму кніжачкі. Укніжачках — пра свабоду.Дзеля чаго? Дзеля таго, каб потым сядзець на шыі гэтага народу. „Прыхільнікі народу — дабрадзеі пакрыўджаных працоўных мас“. Толькі паслухаць іх, як яны гавораць у сваіх перадвыбарчых прамовах, якяны стараюцца атуманіць народныя мазгі — і ўсё толькі для таго, кабпотым стаць дэпутатамі.Дзежпраўда пасьля гэтага?
—Айцец Кірыла, ты — анархіст. Ты нічога не прызнаеш, у табе жыве нейкая брутаўская жылка...
— Хтобятам нібыў — гэтаўсёроўна... Усегэтыя — Тамашэвіч, Вярхоўская, Загорскі — ягадкі аднаго поля — інтэлігенты. Жывуць для чароду!Падумаеш, якія прарокі... Ведаем... —Пільна паглядзеў на Тугоўскага: — Калі на вечарыне ў маёй кватэры Тамашэвіч гутарыў аб ластаўках культуры, якія паляцяць на Беларусь, я не хацеў спрачацца дзеля сьвята1^.
Айцец Кірыла, можа, найбольш радыкальны, але далёка не самотны ў сваёй пазыцыі:
„Трэба зазначыць, што Беларуская грамада ў Празеразвальвалася. Яна падзялілася на дзьве варожыя групы: адна гуртавалася каля Янкі Станкевіча, другая каля Тамашэвіча і айца Кірылы [sic! — яшчэ адзін доказ таго, што „калектывістьГ Тамашэвіч і Бурачэўскі лягчэй разумеюцца між сабою, чым з Тугоўскім; нездарма „анархіст“ Абдзіраловіч спачувае эсэрам. — М. Шч.].Адну групу —Янкі Станкевіча — называлі „правай“. Туды ўвайшлі больш заможныя людзі, сяляне — „сталыпінскія мужыкі", у якіх былі то цэлыя фальваркі, то досыць вялікія хутары. Усе гэтыя [...]змагаліся зарэлігію і сучасны буржуазны лад жыцьця, усёй душой ненавідзячы сацыялізм.
— Нашто вам сацыялізм, — крычаў, напрыклад, на сходзе Янка Станкевіч, — калі ўсе гэтыя сацыяльныя справы вельмі лёгка можа вырашыць каапэрацыя?
Другая група — Тамашэвіча — наадварот, казала, што ўвесь ратунак у сацыялізьме. Беларускае пытаньне ёсьць пытаньне галоў-
1,6	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 168.
Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня ным чынам сацыяльнае. Спачатку сацыяльнае вызваленьне, а потым ужо нацыянальнае. У гэтай групе сабраліся ўсе сацыялісты, ад самых левыхда марксістаў — ледзь не камуністычнага напрамку. Да марксістаў стала належаць Вярхоўская“'А7.
Аднак і сярод „марксістаў" узьнікае разьмежаваньне — калі для Тамашэвіча культура (стварэньне „ліючыхся формаў“) ёсьць мэтай, то для айца Кірылы — толькі сродкам у змаганьні: „Каб біць буржуазію, трэба мець яе зброю ў руках — культуру. Бяз гэтага ўся наша зброя — толькі кардонны меч, якім мы па-дзіцячаму размахвалі ў паветры"'^. I Тамашэвіч, і Вярхоўская запісваюцца Кірылам Бурачэўскім у „інтэлігенты":