8. „Вельмі нізкае грамадзкае палажэньне такога, хто ня быў каханы“ Чаму абавязкова„злучаць сьветработніка зь сьветам інтэлігента“?„Тугоўскі... думаў аб кінутай ім загадцы: дачка папа і камсамолка“13° — менавіта гэтак ён фармулюе для сябе загадку сьфінкса-Вярхоўскай, у якой спалучаюцца, з аднаго боку, ненавіснае яму „мяшчанства“ (дачка папа) з уласьцівымі яму „разбэшчанымі“ сэксуальнымі 128 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 140. 129 Тамсама. С. 196. 130 Тамсама. С. 242. паводзінамі, а з другога — інтэлектуальныя схільнасьці й тая палітычная сьвядомасьць (камсамолка), якой, на ягоную думку, у Вярхоўскай усё-ткі малавата, іначай яна папросту не магла б сысьціся з Загорскім. У гэтага шмат у чым ідэалістычнага, максымалісцкага перакананьня Тутоўскага — доўгая гісторыя, яно таксама грунтуецца на ягоным (і, напэўна, аўтаравым) асабістым досьведзе, пра які ён распавядае на самым пачатку: „Гэтыя жорсткія твары ўмелі прыкрывацца маскай усьмешкі і далікатнасьці, таму што ні адна з гэтыхжанчын-кветак не глядзела праз вочы ў душу мужчын. Усе ганяліся за вонкавасьцю. ,Лх, які прыгожы мужчына“, — казалі яны, гэтыя сьцюдзёныя жанчыныкветкі, і чым на ім было болей бліскучак, тым даражэйшую кветку ён мог сарваць і кінуць сабе пад ногі. Тугоўскі якраз ня мог бліснуць сваёй вонкавасьцю. Прырода ня доўга думала надяго партрэтам і фігурай, ён быў высечаны грубым майстрам: нейкі квадратны твар з кантаватым падбародкам, зроблены быццам з простага каменя, ногі тоўстыя і кароткія, грудзі вузкія — словам, нейкі „брак“ у майстэрні скульптара. I ўсё ж ткі гэта не замінала ямулічыць сябе ня горш за тых, у каго была бліскучая вонкавасьць. Зразумела, ён мог лічыць сябе ня горшым за тьа, якія блішчэлі ад валасоў да лякіраваных чаравік, — але яны рвалі кветкі ў садзе жыцьця... Адзін раз, памятае, даўно, яшчэ пры бальшавіках, калі ён быў студэнтам бальшавіцкага інстытуту ўХаркаве, іхаглядаўрэктар разам зь міласэрнай сястрой. Міласэрная сястра настолькі была стройная, поўная, чырвоная, настолькі прыгожы быў яе бюст, прыкрыты белым фартухам з чырвоным крыжам, так горда несла сваю галаву, што ўвесь інстытут глядзеў на яе, вывернуўшы вочы. —Якяе прозьвішча? — запытаўся Тугоўскі ў сяброў. — Гэта сапраўдная Вэнэра! — Нашто вам прозьвішча, — раптам сярдзіта агрызнулася адна студэнтка. — Вы гэтай сястры і падмёткі ня варты. —А колькі каштуе яе падмётка? — агрызнуўся тады абражаны Тугоўскі пад агульны сьмех. Але гэтая фраза „і падмёткі ня варты“, сказаная яшчэ жаночымі вуснамі, прымусіла яго задумацца. Зразумела, гэта была праўда... ...із той пары махнуў рукой на прыгожых жанчын, як на недаступнае шчасьце“'3'. 131 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 146—147. Ад першапачатковых абвінавачаньняў жанчын у павярхоўнасьці герой з часам пераходзіць да аналізу сацыяльнага кампанэнту (магчыма, нават дэтэрмінанту) каханьня, над якім яго прымушае задумацца няўдалы вынік ягонага пачуцьцёвага экспэрымэнту, іначай кажучы — адкрыцьцё наяўнасьці гэтага сацыяльнага кампанэнту ў паводзінах нават такой „філязофкі", як Вярхоўская: „Каханьне — атэстат сьпеласьці, які выдаежанчына мужчыне. Там прастаўляюцца розныя адзнакі за яго посьпехі і здольнасьці, там відаць, хто зьяўляецца найболый здольны, каму даць сярэбраны ці залаты мэдаль. Чым больш у гэтым пасьведчаньні мэдалёў, тым, значыць, больш здольны чалавек, тым больш кахае яго жанчына. Раней, чалавеча, у маёй маладосьці я думаў, што бегаюць за жанчынамі пустыя людзі, бяз творчай карыснай працы. Тады я ня мог глядзець на іх інакш, як зьверху ўніз, але цяпер усё зьмяшалася: я гляджу наіхзьнізу ўверх. —Ён глытнуў крыху піва і прадоўжыў: —Я цяпер ведаю, што чьш больш кахае жанчына мужчыну, тым ён здольнейшы, тым лепшы яна выдае яму атэстат... Словам, жанчына жыве агульнай тэорыяй, яна фактычна кахае не мужчыну, а яго грамадзкае палажэньне. Праўда ці не? Я думаю: будзь ты самым першым прыгажуном у сьвеце, але служы ты ў абозе, ні адна жанчына ня гляне на цябе. I, наадварот, будзь ты самой пачварай, але займай міністэрскае крэсла, — ты не адаб’есься ад чароўнага полу. Такім чынам, мне здаецца, ясна, што жанчыны кахаюць не самога мужчыну, а толькі яго палажэньне ў жыцьці. I вось таму я кажу, што жанчына — гэта нейкі баромэтар, па якім можна азначыць грамадзянскую вартасьць чалавека, і каханьне — гэта атэстат вартасьці, якіяна ведае. Па каханьніможна ацаніць чалавека. Скажы, хто цябе кахае, ія скажу, хто ты. Кірыла голасна расьсьмяяўся: — Філёзаф-самавук, — казаў ён празь сьмех“132. Фактычна, тут задоўга да постмадэрну й фэмінізму ўздымаецца пытаньне ўзаемаадносінаў полу (сфэры сэксуальнага як такой) і ўлады (сацыяльнага становішча) — то бок прыроды й інстытуцыяналізаванага гвалту, якім ёсьць любая ўлада. 3 гледзішча Тугоўскага каханьне, падпарадкаванае грамадзкім канвэнцыям, ня можа быць „чыстым“, „натуральным", „свабодным" — у ім заўжды будзе сацыяльны кампанэнт, элемэнт „разьліку“, які (на ягоную думку) прыўносяць у „чыстае“ каханьне менавіта жанчыны зь іхным клопатам пра выхаваньне й будучыню патомства. (Да падобных „жаночых" паводзінаў здольны ў рамане й беларускі селянін Бурак, якім Тугоўскі ў выніку пагарджае ня менш, чым Вярхоўскай ці Загорскім, не зважаючы на іхныя інтэлектуальныя адрозьненьні.) „Які-небудзь Загорскі заўсёды будзе стаяць вышэй [маецца на ўвазе, для жанчыны. — М. Шчў, нават нічога ня скончыўшы, бо сьвецкасьць у яго ў крыві зь дзяцінства, здабыта выхаваньнем. Выхаваньнем! Усё залежыць ад выхаваньня...“133 Сувязь між „выхаваньнем“ і сацыяльным становішчам у вачах Тугоўскага простая: вонкавая культура ёсьць для яго толькі павярхнёвым выразьнікам апошняга, „другаснай полавай прыкметай“ мешчаніна, прадстаўніка паноўнай клясы. Таму сваю непрыдатнасьць як аб’екту каханьня Вярхоўскай Тугоўскі адпачатна схільны тлумачыць сваім „нізкім" паходжаньнем Q,He, мы ня можам быць добрымі сябрамі, — казаў ён сабе, — дачка папа і сын чорнаработніка! Лацінская мова і геамэтрыя немаглі дасыпаць рову, якіляжыць паміж дзьвюма палосамі. Дык грайце марш, Бярхоўская! Можа быць, яшчэ спаткаецеся на карнавале з Загорскім!Жадаю nocbnexy!^34), гэтаксама як тлумачыць стасункі Вярхоўскай і Загорскага іхнай сацыяльнай, а не духоўнай ці там „містычнай" блізкасьцю: „3 праскіх беларусаў манеры былі хіба ў Загорскага. — Ах, не спамінайце болей мне гэтага імя. Я цярпець яго не хачу. — Алежвы кахаліяго, Галена Уладзіміраўна? — Кахала, не хаваю. Але цяпер ён мне брыдкі такі, што я проста ўспамінаю часы, каторыя праводзіла зь ім разам, з дрыжыкамі па целе. Якія ўсёжткі мы дурныя. Мы, жанчыны, ня бачым, што пад маскай часта хаваецца пусты чалавек.,.“135 Як бачым, пад канец кнігі аўтар прымушае саму Вярхоўскую выносіць усім наагул жанчынам якраз той прысуд, які ў думках пасьпеў ім вынесьці раней сам Тугоўскі. Калі „мяшчанскае каханьне“ ёсьць неабходнай сумесьсю біялягічнага інстынкту й сацыяльнага разьліку, то ў такім выпадку сама мяшчанская канцэпцыя „чыстага каханьня" ёсьць толькі хлусьнёй, прыгожым мітам, які здольны ўвасобіцца хіба што ў межах адной сацыяльнай касты, тым часам як для прадстаўнікоў іншых слаёў грамадзтва неда- 133 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 182. 134 Тамсама. С. 190. 135 Тамсама. С. 255. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня ступны. Значыць, дзеля дасягненьня посыіеху ў гэткай Вярхоўскай у кожнага Тугоўскага ёсьць тэарэтычна два шляхі: прыняць правілы гульні й заняцца, паводле прыкладу Бурака, „самавыхаваньнем“ („Можа быць, некалі новае пакаленьне сялян, працаўнікоў, работнікаў будзе мець такія школы, дзе зможа выхоўвацца з малых дзён сьвецкім, яму дадуць тое, чаго не маглі даць бедныя сяляне; можа быць, нарэшце, частка сялян будзе самавыхоўвацца, як, напрыклад, Бурак, будзе выхоўвацца пакахаўшай яго графгняй.."'^'), то бок пайсьці на кампраміс зь існымі сацыяльнымі канвэнцыямі — альбо працягваць настойваць на ўнівэрсальным ідэале, на адмаўленьні сацыяльнага кампанэнту, патрабуючы „чыстага каханьня для ўсіх“ безуважна да іхнага грамадзкага становішча. Аднак Тугоўскі ня здольны сфармуляваць апошняга патрабаваньня, а абірае шлях „найменшага супраціву“: лічачы „чыстае каханьне“ магчымым толькі для вышэйшых сацыяльных слаёў, ён адмаўляе яго разам зь іхнай культурай „чыноў і дыплёмаў“ і застаецца верным сабе й свайму ўспрыняцьцю сябе як „роджанага пад Сатурнам", свайму „Ідэалу СамагубцьГ: „У наш капіталістычны век сапраўды так: каб быць каханым, трэба мець капітал або займаць высокае палажэньне на грамадзкай драбіне... Вярхоўская была б мейсцам, злучыўшым мой сьвет работніка з тым сьветам інтэлігента. Мне да апошняга часу яшчэ здавалася, што гэта магчыма. Я думаў празь сябе апрасьціць Вярхоўскую. Я думаў, яна пакахае мяне як чалавека. Алея бачу, што для яея павінен таксама стаць кар’ерыстам, таксама, скончыўшы ўнівэрсытэт, павінен стаць панам, запамятаць аб сваім сацыялізьме і купіць сабе аўтамабіль. He... He хачу“'37. Заўважым: менавіта „апрасьціць" Вярхоўскую, а не, скажам, „узьняцца да Вярхоўскай", то бок у кожным разе застацца сабой — каб Вярхоўская кахала яго такім, якім ён ёсьць, што ў далейшым выяўляецца немагчымым: Вярхоўскую можна спакусіць, але немагчыма яе „прысвойтаць", не прапануючы ёй узамен ніякіх „сацыяльных“ выгодаў. У сваім памкненьні вызваліць каханьне ад сацыяльнага дэтэрмінізму Тугоўскі, такім чынам, трапляе ў лягічную пастку — будучы тэарэтычна супраць яго, ён на практыцы зьбіраецца яму падпарадкавацца, зрабіць „крок назад“: „Вып’ем за маю будучую жонку — простую сялянку. 136 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 182. 137 Тамсама. С. 194—195. — Во, за тваю жонку-сялянку п’ю. Проці гэтага нічога ня маю. Я думаю, што тыможаш быць прафэсарам імець жонку-сялянку. — He, я хачу знайсьці такую жанчыну, якая кахала б мяне як чалавека, незалежна ад таго, якое палажэньне я займаю. Без каханьня, без жанчыны я жыцьця сабе ня ўцямлю... Я хачу яшчэ выпіць гэтую чару каханьня да дна“'33. Але тут нельга не згадаць, што менавіта „вяртаньне на радзіму", да каранёў Тугоўскі падсьвядома ўспрымае як аналяг самагубства — і ўспрымае слушна, бо гэта было б прызнаньнем паразы ягонага асабістага „сацыяльнага праекту", падпарадкаваньнем існым канвэнцыям. Аднак гэтае прызнаньне, як і самагубства, ёсьць зь ягонага гледзішча вымушаным, абгрунтаваным самой прыродай, упарадкаваньнем сьвету й грамадзтва. Іншымі словамі, ён усьведамляе, што пошукі „жонкі-сялянкі“ ёсьць чарговай утопіяй, нічым ня лепшай за атрыманьне дыплёму, — але іншага выйсьця для сябе ня бачыць. Зрэшты, чым скончыліся пошукі такой жанчыны ў беларускай вёсцы, паведамляе аповесьць „Аднабочнікі“: да слова, Тугоўскі й Лебядзёк настолькі ідэйна блізкія між сабою, што можна лічыць іх гіпастасямі аднаго й таго ж героя (гэтаксама, як айца Кірылу й Рабскага) — гэты Гіпэргерой павінен мець з Аўтарам больш агульнага, чым узятыя паасобку Тугоўскі й Лебядзёк, два „варыянты“ разьвіцьця адпачатна падобнага лёсу. Адным словам, яшчэ адна падстава для Тугоўскага „сысьці ў народ“ — гэта ня толькі для жаданьне„стаць праўдзівым сынам свайго (беларускага) народу“, але й памкненьне адрынуць несправядлівую мяшчанскую культуру, дзе мужчыны дасягаюць каханьня з дапамогай грамадзкага становішча, a жанчыны — грамадзкага становішча з дапамогай каханьня...