12. Заключэньне Калі беларуская культура й „вырасла да буржуазіі“ (то бок да ўзроўню заходняй культуры), то толькі пры самым канцы мінулага стагодзьдзя, дый тое па-свойму „сачковым“ шляхам найменшага супраціву — шляхам „пераадкрыцьця,, (але ўжо меней пераўсьведамленьня) уласнай эўрапейскасьці: маўляў, навошта нам, уласна, расьці, калі мы яшчэ з часоў Скарыны даўно „ўрасьлі“ ў эўрапейскую глебу, варта толькі азірнуцца, вярнуцца да вытокаў... прычым сама сучасная „эўрапейскасьць“ досыць мала праблематызуецца й аналізуецца з ідэалягічнага гледзішча (што б на гэта сказаў Абдзіраловіч, пагатоў Вальтар?). Больш за тое, аніякіх яскравых і пераканаўчых доказаў беларускай „эўрапейскасьці“ ці „індывідуалізму", апрача гістарычных, фактычна пададзена не было — таму да сёньня й няма ўцямнай ПАЛІТЫЧНАЙ „празаходняй“ канцэпцыі беларускай нацыі. Ёсьць эсэнцыялісцкая канцэпцыя Пазьняка, паводле якой нацыя ёсьць „дабром сама па сабе“ й не патрабуе, уласна, ніякіх іншых абгрунтаваньняў, апроч гістарычных прыкладаў сваёй велічы, ахвярнасьці й г. д. — гэтая канцэпцыя ня проста не зважае на патрэбу геапалітычнага выбару, але й апрыёры лічыць такі выбар „шкодным". Ёсьць „больш мудрагелістая“ канцэпцыя „ўяўнай супольнасьці“, паводле якой нацыя існуе, пакуль здольная прадукаваць і захоўваць свае эліты (наконт крытыкі элітаўу Вальтара глядзі вышэй), што ў сваю чаргу будуць выпрацоўваць менавіта разнастайныя нацыянальныя канцэпцыі, аднак традыцыйна ня будуць пэцкацца іхным ажыцьцяўленьнем. Ёсьць і культурная канцэпцыя „нацыі-дыяспары“ з развагамі пра „нутрануто эміграцыю“, да якой набліжаецца паўдзяцінская канцэпцыя „ліцьвінства“. Усе яны, як ільга лёгка даказаць на пад- ставе Вальтара й Абдзіраловіча, ня новыя. Дзеля большай сучаснасьці не хапае яшчэ, можа, якой канцэпцыі „нацыі блогераў“ (усё тых жа „таўкачоў“), якая аб’ядноўвала б самых „прасунутых на Захад“ карыстальнікаў... Тым ня менш, усе гэтыя „тэорыі", як і колішнія спрэчкі праскіх эмігрантаў, і сёньня застаюцца „карпаратыўнымі" (у тым сэнсе, у якім цяпер гавораць пра „карпаратыўную літаратуру"): то бок канцэпцыямі элітаў і для элітаў. (Выключэньнем ёсьць, бадай, „постчарнобыльская“ канцэпцыя Ю. Шаўцова, аднак яна належыць да канцэпцый не „заходняга“, а „ўсходняга" тыпу, гэтаксама як і постсавецкая дзяржаўная „нібы-канцэпцыя“ „трэцяга шляху“ — абедзьвюм уласьцівы значны перакос у бок „калектывізму"...) Зрэшты, мы таксама прапаноўваем „вярнуцца да вытокаў", аднак не да Вітаўта й Грунвальда, а да больш сучасных і актуальных — у прыватнасьці, да Віктара Вальтара, які (прынамсі, у літаратуры) здаецца найлепшым доказам патэнцыйнай (і, на жаль, своечасова не рэалізаванай) беларускай эўрапейскасьці. Калі б у XX стагодзьдзі беларуская культура пайшла менавіта шляхам Вальтара, то бок шляхам самакрытычным (хай сабе на мяжы самагубства) і „субвэрсіўным“, а не саматужным і самаўпэўненым „трэцім шляхам“ (які ў рэчаіснасьці быў магчымы толькі як шлях вечных кампрамісаў), то ў канчаткова эўрапейскую яна магла б вырасьці значна раней, чым гэта адбудзецца насамрэч (хочацца верыць, што непазьбежна, але калі?). Замест гэтага яна цягам усяго стагодзьдзя збольшага заставалася ў рэчышчы культуры расейска-савецкай, калектывісцкай і пралетарскай, то бок ізноў пайшла шляхам „найменшага супраціву" — не „адвечным", а авечым; як і пазьней — шляхам „вяртаньня да каранёў" (хай сабе й мёртвых, але галоўнае — агульных)... У межах ранейшай „калектывісцкай“ культуры, як „правай" (эмігранцкай і нацыяналістычнай), так і „левай“ (афіцыйнай), для праўдзівага індывідуаліста Віктара Вальтара не магло быць месца — але ці знойдзецца яно сёньня? Маем на ўвазе ня ўжо рэзэрваваную й згаданую напачатку „нішу ў кал юмбарыі", а менавіта „пачэсны пасад між імёнамі"... Калі казаць пра самога Вальтара, дык ягонае жыцьцё здаецца нічым іншым, як адкладзеным (дзеля напісаньня раману) самагубствам — ужо сам факт таго, што ён не пайшоў да доктара й хадзіў „тры дні пешкі“ ў школу, пакуль не ацяклі ногі, яскрава сьведчыць не пра ягоную „волю да жыцьця", як здаецца камэнтатарам, а менавіта да сьмерці. У ягоную сьмерць на сухоты (прадказаную ім сабе ў вобразе Кірылы Бурачэўскага) мне чамусьці ня хочацца верыць — яна была б досыць банальнай для тагачаснага беларускага літаратара — у межах набліжэньня аўтара да свайго героя больш адпаведнай была б сьмерць менавіта ад падхопленага ў Празе сыфілісу, які па-беларуску, аказваецца, будзе „сьвінячае каханьне" (прывітаньне М. Мартысевіч). Што прынесла большыя вынікі — рэальная ахвяра настаўніка Віктара Вальтара ці фактычнае „мастацкае самагубства" Аўтара „Роджаных пад Сатурнам", якое вылілася ў маўчаньне ягонага тэксту цягам цэлага стагодзьдзя? Мы перакананыя, што апошняе. Сам Вальтар усьведамляў, што для ўспрыняцьця ягонага раману тагачаснае беларускае грамадзтва было не гатовае; аднак ягоная кніга здаецца бомбай адкладзенага дзеяньня (нашмат больш небясьпечнай за „бомбу“ ідэалістычнага анархіста Абдзіраловіча), якую аўтар сьвядома й глыбока заклаў у падмуркі „сялянскай" беларускай культуры з мэтай ейнага (сама)зьнішчэньня. Новы, актуалізаваны выбух гэтай тэрарыстычнай бомбы адбыўся — ягонае ўсьведамленьне сучасьнікамі ёсьць перадумовай пераасэнсаваньня імі, як мінімум, уласнай „эўрапейскасьці“, як максымум —... Публікацыі Андрэй Блінец Клецк ЯШЧЭ РАЗ ПРА НАВАГРАДЗКІ ЭСКАДРОН Наваградзкі, Рагулеўскі, Першы беларускі эскадрон. Цяжка назваць іншую нацыянальную вайсковую адзінку часоў Другой сусьветнай вайны, пра якую было б так шмат напісана й так мала вядома. Першыя артыкулы, прысьвечаныя эскадрону, зьявіліся ў пэрыядычным друку яшчэ пры нямецкай акупацыі1. Пазьней былі публікацыі ў беларускай эміграцыйнай прэсе2, згадкі ў працах савецкіх гісторыкаў3. Праўда, апошнія менш заўсё кіраваліся жаданьнем наблізіцца да ісьціны. Для іх галоўным было намаляваць максымальна непрывабнае аблічча „гітлераўскіх памагатых". Напрыклад, Васіль Раманоўскі абвінаваціўрагулеўцаў ледзьве не ва ўсіх сьмяротных грахах, прыпісваючы ім і п’янства, і марадэрства, і зьнішчэньне мірнага насельніцтва. Пры гэтым аніводнага дакумэнту й факту, якія б гэта пацьвярджалі, ён не прывёў. Апошнімі гадамі пра эскадрон і яго камандзіра нямала пісалі беларускія й расейскія аўтары. Варта адзначыць спэцвыпуск часопісу AR СНЕ „Жыцьцё пад агнём“, укладзены Лявонам Юрэвічам, які ўбачыў сьвет у 1999 г.4, работу Сяргея Чуева5. Аднак у гісторыі гэтай вайсковай адзінкі ўсё яшчэ нямала белых плямаў. Дакладна не вядомы ні час яе фармаваньня, ні колькасны склад, ня вывучаны ўдзел у баявых дзеяньнях. Амаль няма дасьледаваньняў лёсаў асобных байцоў і афіцэраў эскадрону. Прычына такой супярэчнасьці — у абмежаванасьці крыніцаў, якімі карысталіся дасьледнікі. Амаль усе аўтары абапіраліся фактычна на 1 Чэмер, А. „Рагулінцы“ ў змаганьні // Беларуская газэта. №44. з чэрвеня 1944. 2 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Наперад! №№24—26.1953. 3 Раманоўскі, В. Саўдзельнікі ў злачынствах. Мінск, 1964. 4 Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачалыгіка і палітычнага дзеяча Барыса Раіулі на фоне яго эпохі. Менск, 1999. 5 Чуев, Сергей. Проклятые солдаты. Москва, 2004. адзіную публікацыю — артыкул „Наваградзкі эскадрон", надрукаваны Ў1953 г. У трох нумарах часопісу „Наперад!“ пад псэўданімам Рагулявец. Пры гэтым матэрыял успрымаўся надзвычай некрытычна. Ня ўлічваўся ні час, калі ён зьявіўся ў друку, ні матывы, якімі кіраваўся аўтар (Барыс Рагуля), ствараючы рамантычную й гераічную гісторыю сваёй фармацыі. Яскравым узорам такога выкарыстаньня мэмуараў Рагуляўца стала кніга Алега Раманька „Карычневыя здані Палесься“6. Аўтар фактычна паўтарае тэкст артыкулу з эміграцыйнага часопісу, нават не спрабуючы разабрацца, што тут адпавядае сапраўднасьці, a што не. Сярод усіх публікацыяў выгадна адрозьніваецца артыкул Юр’я Грыбоўскага „Наваградзкі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае“7. Дасьледнік адыходзіць ад ужо стандартнай схемы апісаньня гісторыі фармацыі, крытычна разглядае ўспаміны Рагулі, супастаўляючы іх з архіўнымі дакумэнтамі. Нельга абмінуць і значны даробак Сяргея Ярша, які запісаў і надрукаваў успаміны шматлікіх байцоў8. Апошняе асабліва важна сёньня, калі пайшлі з жыцьця ўсе сьведкі і ўдзельнікі тых падзеяў. Сяргей Ёрш, з дапамогай былога беларускага афіцэра Ўладзімера Сіўка, здолеў расшыфраваць і значную колькасьць крыптанімаў, якія Барыс Рагуля выкарыстоўваў у сваіх успамінах. Ніжэй чытачу прапаноўваецца яшчэ адна спроба асьвятліць утварэньне, арганізацыю й баявы шлях эскадрону, пабудаваная на супастаўленьні розных крыніцаў і аналізе раней невядомых успамінаў. Гісторыю эскадрону лягічна пачаць з моманту яго фармаваньня. Раіуля піша, што гэты працэс распачаўся ў канцы лістапада 1943 г., калі зь Менску ў Наваградак даставілі зброю, вопратку й конскі рыштунак для будучай фармацыі9. Сам эскадрон паўстаў літаральна праз тры дні пасьля гэтага. Юры Грыбоўскі бярэ прыведзеныя зьвесткі пад сумнеў і лічыць, што фармаваньне швадрону пачалося пасьля 22 лютага 1944 г., калі Генэральны камісар Курт фон Готбэрг выдаў загад аб стварэньні чарговага беларускага палявога шума-батальёну (Weiss-Schuma-F- 6 Романько, О. Корнчневые тенн Полесья. Москва, 2008. С. 216—227. 7 Грыбоўскі, Юры. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №30. 2008. С. 101—114. 8 Ёрш, Сяргей. Вяртаньне БНП. Мінск—Слонім, 1999; Беларускі Рэзыстанс. №і (5). 2008; 2(9). 2010. 9 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 171. '° Грыбоўскі, Юры. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 104. Bataillon), камандзірам якога прызначылі Барыса Рагулю10. Пры гэтым, дасьледнік ня ўлічвае адной, на мой погляд, важнай акалічнасьці. 24 лютага 1944 г. выйшаў першы нумар Наваградзкай акруговай газэты „За праўду!“. Ужо ў гэтым нумары былі зьмешчаныя матэрыялы, прысьвечаныя эскадрону11. Пры чым гаворка ішла не пра пачатак фармаваньня адзінкі, канстатаваўся факт яе наяўнасьці. Адзначалася, што наваградцы зжыліся з сваім эскадронам. Матэрыялы для нумара, які ўбачыў сьвет 24 лютага, мусілі быць падрыхтаваныя прынамсі за некалькі дзён да таго. У любым разе, яшчэ да 22 лютага — дня падпісаньня загаду. Ці магла публікацыя апярэдзіць саму падзею? Імаверна, на момант выхаду газэты эскадрон ужо існаваў і быў рэальнасьцю для Наваградку. Думаю, варта прыняць сьведчаньне Барыса Рагулі й пагадзіцца, што першыя захады ў арганізацыі новай беларускай вайсковай адзінкі рабіліся ў канцы 1943 г., а на пачатку 1944 г. яна ўжо існавала. На карысьць гэтага сьведчыць наступны эпізод. Рагуля ўспамінае, што коні мусілі быць пастаўленыя пасьля двухмесячнага вышкалу навабранцаў. Практычныя заняткі верхавой язды пачаліся ў сярэдзіне сакавіка 1944 г.*2, а значыць, вайсковая муштра ў эскадроне распачалася не пазьней, як у палове студзеня. 1943 г. у якасьці пачатку фармаваньня згадваюць і былыя „рагулеўцы“ Андрэй Вайтовіч і Ўладзімер Сіўко13. Загад фон Готбэрга, хутчэй за ўсё, выкарысталі для стварэньня на базе эскадрону асобнага паліцыйнага батальёну, у які, акрамя кавалерыі, увайшлі тры стралецкія роты. 15 сакавіка 1944 г. гэтая вайсковая адзінка атрымала парадкавы нумар — 68-мы беларускі палявы шумабатальён (Weissruthenische Schutzmannschafts Bataillon F/68)14. Цікава, што пры гэтым эскадрон захаваў пэўную адасобленасьць. Папаўненьне, якое атрымаў Рагуля ў пэрыяд з 22 лютага да 15 сакавіка 1944 г., накіроўвалі менавіта ў пешыя аддзелы. У газэце „За праўду!" (№9. 23 сакавіка 1944) паведамляецца пра прысягу 26 сакавіка не ўсяго 68га батальёну, што было б лягічным, а толькі — Першага беларускага швадрону. Менавіта „швадронам", на польскі лад, байцы часта