Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„Што Тамашэвіч? Беларуская балалайка і ўсё.Яхачу стварыць новую грамаду з моладзі, якая яшчэ не памерла ў балоце кар’еры і асабістых спраў. Вось з гэтай мэтай я і прыйшоў да цябе.Яхачу, каб ты запісаўся ў нашую новую, сапраўды працоўную групу.
—Дзякую за давер. Калі я падыду да вас, тады запісвай.А Вярхоўскаяяк?..
— Вярхоўская? Што пра яе ўспамінаць?Дачка папа-інтэлігента. У нашай групе ня будзе ні аднаго, хто радніўся ад гэтых інтэлігентаў.
— Чаму ты інтэлігентаў так ня церпіш? — зьдзівіўся Тугоўскі.
— Мне здаецца, ад іх усё няшчасьце на зямлі. Ты падумай: капіталістаў на ўсім сьвеце, можа быць, набярэцца дзясятак, ня болей. Іх бы лёгка было зьнішчыць, дыкяны немаглі б шкоды такой вялікай даць, каб ня гэтая мільённая армія інтэлігентаў, гэтых служак капіталізму. Яны прызвычаіліся жыць у лепшых умовах, чым іншыя, яны крычаць аб камфорце, яны тварылі буржуазную культуру. Яны, гэтыя інтэлігенты, я перакананы, абселі каля смачнага капіталістычнага пірага. I спрабуй зараз гэты пірог зыашчыць, што стане з гэтай чорнай, тараканавай арміяй?.. Інтэлігент, — казаў ён, уваходзячы ў інтэрнат, — па-мойму, той чалавек, які прадае сваю ўмысловую працу“149.
Тугоўскі таксама патрабуе ад інтэлектуала (у прыватнасьці, ад Вярхоўскай) парваць з сваёй „буржуазнай" сутнасьцю, стаць на іншыя „клясавыя пазыцыі“. Аднак на практыцы адбываецца хутчэй наадварот,
w Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 140.
148 Тамсама. С. 196.
148 Тамсама. С. 171—172.
чым у марксісцкай тэорыі: прадстаўнікі беларускага сялянства спрэс пераходзяць на пазыцыі капіталізму, пераймаючы ягоную культуру (разам з ідэалёгіяй) і выракаючыся „сваёй“. Селянін Бурак, які хоча стаць графам (толькі не „арыстакратам духу“, як Тугоўскі, а сапраўдным, матэрыялістычным арыстакратам) як быццам разбурае ягоную тэорыю пра птушак і мазгі-крылы: вось жа, і верабей можа прыкінуцца „сокалам“, і мазгоў для гэтага зусім не патрэбна. 3 гледзішча марксіста Кірылы гэта ёсьць „клясавай здрадай“, нездарма ж аганістычнае клясавае вучэньне трымаецца на пэўным дэтэрмінізьме: прорвы між клясамі ніколі не пераадолець — тым часам як „інклюзіўная“ капіталістычная этыка кажа адваротнае: пераадолець яе магчыма, тым ці іншым спосабам, найболып пашыраным зь якіх ёсьць „культурная асыміляцыя“ ніжэйшай клясы, перайманьне ёю каштоўнасьцяў паноўнай буржуазіі. Супраць згаданай асыміляцыі й выступае айцец Кірыла: „Багаты бацька пасылае свайго сына ў Прагу вучыцца на доктара ці інжынэра, зарабіць капітал, каб потым павялічыць сваю гаспадарку. Але калі аб гэтым думае наш брат безьзямельны і малазямельны, калі ён пачынае ганяцца за ўсімі „арыстакратамі", і носіць фракі, і пераймае, забываючы аб вонкавых манерах, — тады гэта сьмешна да брыдкасьці. Хочацца сьмяяцца ім у твар'^0.
Тугоўскі, які спрабуе выстаўляць падобныя радыкальныя патрабаваньні „выбарачна“ (уласна, толькі да Вярхоўскай, бо на прыкладзе іншых бачыць іхную неабгрунтаванасьць), ставіць пад сумнеў словы марксіста айца Кірылы з уласных, ніцшэанскіх пазыцыяў:
,Л можа быць, айцец Кірыла, гэта і трэба? Я заўсёды зайздросьціў такім людзям, якБурак, якія ні аб чым ня думаюць, зь неба зор не хапаюць, у пясок філязофіі і непатрэбных пытаньняў галовы ня сунуць, а жывуць сабе толькі для таго, каб жыць. Яны бяруць ад жыцьця яго насалоды, яны сьмяюцца здаровым сьмехам, і здаровы румянец грае на іх тварах. Яны гатовы нават пакахаць графіню, зусім ня бачачы ў гэтым нічога камічнага. Бурак так перакананы ў сваім праве на жыцьцё і яго радасьці, штонадсабой зусім не раздумвае. Калі б яго прывялі ў паркетную залю, напоўненую арыстакратамі, дык, я думаю, ён спакойна глядзеў бы навокал сябе і спакойна калупаў пальцам у сваім носе.
— Ня ў гэтым справа, — прадоўжыў Кірыла. — Калі б гэты Бурак заставаўся сабой і нават сярод арыстакратаў калупаў пальцам у
150 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 169.
носе, гэта можна было толькі вітаць. [! — М. Шч.] Але калі гэты просты палескі мужык Бурак нацягвае на сваю шырокую руку рукавічкі, калі ён хоча курчыць зь сябе арыстакрата, графа, — тады гэта толькімаўпаваньне. Had гэтым трэба сьмяяцца, празь сьлёзы. Чаму? Таму, што гэты чалавек — косьць ад косьці, кроў ад крыві простага народу, ня хоча ісьці зь ім, ня думае змагацца за яго долю, ня хоча стаць у шэраг грамадзкіх працаўнікоў“'5'.
Зноў-такі, індывідуаліст Тугоўскі ня можа пагадзіцца з айцом Кірылам у гэтым пытаньні канчаткова — але часткова згаджаецца зь ім да той ступені, да якой буржуазнае грамадзтва ёсьць іхным супольным ворагам: яно папросту разбурае абедзьве іхныя максымалісцкія й ідэалістычныя тэорыі. Тамудля абодвух „роджаных пад Сатурнам“усё што заўгодна лепшае, як быць „палітычнай балалайкай" — інтэлігентам — „асьветнікам“ — іначай кажучы, апалягетам існага ладу („закасьцянелай формы", як сказаў бы Абдзіраловіч), ня кажучы пра тое, каб быць апосталам яго экстрапаляцыі ў родную Беларусь, як балыныня палітычна „несьвядомых” студэнтаў-землякоў. Як бачым, сваім палітычным выбарам Тугоўскі, зноў-такі, бароніць перадусім сваю тоеснасьць, выбітнасьць, індывідуалізм.
ю. Тэрарызм як абранасьць
У пэўным сэнсе, прыбяганьне Тугоўскага да тэрарызму ёсьць разьвязаньнем непалітычным — ён згаджаецца стаць тэрарыстам, бо ня верыць у тое, што ягоныя сябры-беларусы з дапамогай сваіх ідэяў здолеюць зьмяніць сытуацыю на бацькаўшчыне. Беларускі рух „ня ёсьць культурным зьявішчам“, а сама Беларусь па-ранейшаму лапцюжная — вырвацца з гэтага заганнага кола можа дапамагчы толькі сапраўдны Ўчынак Асобы, які не супярэчыць філязофскаму Ідэалу самагубства — самаахвяраваньню. Пра слушнасьць раней выказанай намі высновы, што менавіта філязофскі, а не палітычны ідэал выступае тутуякасьці галоўнай матывацыі намеру Тугоўскага, сьведчыць наступны пасаж, у якім ідэйныя прычыны такога ўчынку выказвае ня сам герой, а нехта Карусь (яшчэ адзін з райцаўТугоўскага, займеньнік „астральнага чалавека" — паводле камэнтатараў, ягоным прататыпам ёсьць былы беларускі партызан Васіль Русак):
„У адной з суседніх з Чэхаславакіяй дзяржаў умяне ёсьць пэўныя людзі — загартаваныя ў барацьбе паўстанцы. Табе давядзецца
нелегальна перайсьці граніцу і наладзіць зь імі сувязь і сетку паўстанцкай арганізацыі... Калі бмы маглі аднавіць ува ўсёй дзяржаве тэрор з дапамогай украінскіх арганізацый, мы маглі б сказаць, што зрабілі вялікую беларускую справу. Кроў чалавека мы пералілі б на аўтар Бацькаўшчыны. А людзкая кроў ніколі ня гіне дарэмна і на гістарычных вагах важыць вельмі шмат. Дык чым губляць сваё маладое жыцьцё бяссэнсава, лепш загубіць яго з карысьцю для грамадзянства, у імя гісторыі. Праўду я кажу ці не?
Тугоўскі, каторы за ўсё жыцьцё і мухі не забіў [тут і далей вылучана намі. — М. Шч.], слухаў разважаньні Каруся аб тэроры зусім сур’ёзна, ня бачачы ў іх нічога фантастычнага. Яму здавалася, што ўсё ж ткі ў словахКаруся ёсьць лёгіка: заместа таго, каб прыставіць дула рэвальвэра да свайго чала, лепш прыставіць яго да чала ворага і ўжо потым скончыйь з сабой. Прыдаць свайму жыцьцю апошнюю і прыгожую вартасьш>“'5*.
Нельга не пагадзіцца, што ад’езд Тугоўскага ў Карпаты ёсьць надзвычай літаратурным, так бы мовіць, „рамантычным“, як ад’езд Пячорына на Каўказ альбо Байрана ў Грэцыю — гэта сапраўды ўцёкі ў пошуках сьмерці, але не ад неакрэсьленага спліну, як у разбэшчаных і перанасычаных жыцьцём рамантыкаў, а ад канкрэтнай немагчымасьці самарэалізацыі ўрэальных варунках (пагадзіцеся, што спроба Тугоўскага пайсьці ў народ і зарабляць на жыцьцё фізычнай працай, каб „ачысьціцца пакутай", выглядала нашмат менш „рамантычна" — але ж дарога ў тэрарысты ёсьць лягічным працягам „сыходу ў народ“, ягоным варыянтам. Дылемы Тугоўскага могуць разьвязацца толькі сыходам / ад’ездам). 3 гледзішча ідэалёгіі й сюжэтнай пабудовы раману гэты ад’езд папросту неабходны: Тугоўскі павінен зрабіць урэшце спробу„прыдаць свайму жыцьцю апошнюю й прыгожую вартасьць", іначай усе ягоныя папярэднія заявы й высновы зрабілі б зь яго толькі „балалайку“ ці „таўкача", падобнага да Тамашэвіча (айца Кірылу ад падобнага ўчынку „ратуе“ заўчасная сьмерць). Як бачым, і тут Вальтар, аматар Шэксьпіра, дадумвае й даводзіць лёс свайго героя да крайнасьці, прымушае яго па-макбэтаўску „адказваць за свае словы“.
„Ну дапусьцім, што страляць у іншых, каб потым быць самому расстрэляным, ёсьць асаблівы від самагубства. Я выбраў сабе гэты від самагубства, бо лепшага не знайшоў, і ўсё“153.
152 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 245—246.
153 Тамсама. С. 257.
Але і іншая, не эгаістычная матывацыя Тугоўскага ёсьць для ягонага ўчынку раўназначнай: гэта ўжо згаданая расчараванасьць у беларускім палітычным руху, усьведамленьне ягонай нежыцьцяздольнасьці, ідэйнай разарванасьці, аналягічныя нутраной барацьбе ў самім Тугоўскім. Гэтыя „сябры народу" ня меней за яго хворыя на ўласныя „інтэлігенцкія хваробьГ, якія яму самому й закідаюць:
„Вы, крайнелевыя, вы, рашучыя, кахаеце народ толькі тэарэтычна, але самі баіцеся ўвайсьці ў яго брудную хату і апрануць яго кажух, бо ён сьмярдзіць. Я не баюся жывога народу. I калі яму патрэбна маё жыцьцё, калі для таго, каб ён вярнуўся да жыцьця, патрэбна мая ахвяра, я аддаю сябе ўсяго з рашучай гатоўнасьцю. Вы маеце зьдзіўлены твар, Галена Ўладзіміраўна. Вы хочаце, напэўна, сказаць: як гэты нэўрастэнік Тугоўскі, гэта забітая істота, гэты некультурны дзікун, раптам апынуўся ў ролі рэвалюцыянэра? Вы правы, можа быць, гэта дзіўна. Але гэта лягічна, калі вы, прыпомніце, што ў гэтага нэўрастэніка больш нічога каштоўнага не засталося ў жыцьці. Засталася адна глыбокая нянавісьць да сучаснага ладу і да ўсіх сытых мяшчан“'м.
Менавіта ў крытыцы беларускай нацыянальнай эліты раман Вальтара, на жаль, не састарэў ні на ёту. „Беларускі рух ня стаў настолькі шырокім імоцным, кабзь ім лічыліся, як зь вялікім культурным зьявішчам. Яшчэ трэба несьці шмат мук, трэба праліць нямала крыві, каб нарэшцерух стаў ня толькі„крамолай", ня толькі„бунтам“ незадаволеных галодных мас, але каб ён стаў моцным і глыбокім, як само жыцьцё, як патрэба жыць і дыхаць, каб ён атрымаў усясьветную сымпатыю. Толькі кроў, гэта неўміручае каханьне, можа выклікаць сымпатыю людзей; толькі ахвяры могуць прыняць вянок перамогі, і толькі жывыя людзкія ахвяры могуць прымусіць схіліць галаву самых заўзятых ворагаў. Болей ахвяр!“^ Цікава, што падобных поглядаў на практыцы прытрымліваўся ня хто-небудзь, а вялікі гуманіст і заснавальнік Чэхаславаччыны „татачка“ Масарык. To бок, аднымі словамі нічога не дамагчыся — трэба дзейнічаць, а дзейнічаць — азначае забіваць... (да падобнай высновы прыходзіць у рамане „Літоўскі воўк“ адзін з герояў сучаснага пісьменьніка Алеся Наварыча). Ёсьць і яшчэ адна прычына такога радыкалізму: жаданьне бачыць вынікі сваёй працы тут і цяпер, а ня ў нейкай далёкай будучыні.