Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 34
NEW YORK MIENSK
2011
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 34
NEW YORK MIENSK
2011
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч;
Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа
Выдаецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) да 24-га (1999) тому ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences
166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A.
zapisybinim @gmail .com
© 2011 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A.
ЗЬМЕСТ
Ад рэдакцыі	5
Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне
Лявон ЮРЭВІЧ	Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту
й нораваў зь лягерных часоў	8
БарысДАНІЛЮК	Лісты пра остаўцаў і дыпістаў
у францускай зоне	148
Надзея ЗАПРУДНІК	Блуканьне па лягерах у паваеннай
Нямеччыне (1945—1950)	163
Вітаўтп КІПЕЛЬ	Моладзь у лягерах Ды-Пі	176
Алесь МАРГОВІЧ	Шлях беларускіх дзяцей
у вапошняю вайну	185
Івонка СУРВІЛЛА	Ды-Пі-лягеры ў Даніі	216
Выбраная бібліяграфія матэрыялаў пра лягеры Ды-Пі з газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус"	219
Архіваліі 3 архівуАнтона Адамовіча	249
Аляксандар АСІПЧЫК	Праўдзівая даведка	264
Эпісталярыі
Натальля ГАРДЗІЕНКА Людвік Галубовіч (Зарэчны) і Дзьмітры Касмовіч у лістах 1951—1953 гг	271
Успаміны
Аляксандар ПАШКЕВІЧ Другі „этап“ Юр’я Сабалеўскага	302
Юры САБАЛЕЎСКІ	Беларуская сялянска-работніцкая
грамада	325
Установа
Натальля ГАРДЗІЕНКА Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР	422
Бібліяграфія беларускіх пэрыёдыкаў Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхэне 439
Сьв. памяці Паўла Урбан
Натальля ГАРДЗІЕНКА Паўла Урбан	456
Паўла УРБАН	Успаміны	459
Бібліяграфія Паўлы Урбана	491
Музэй
Царква ў Мюнхэне	509
Нататнік Пётры Сыча	512
Друкі
Міхась ШВЭДЗЮК	Кароткія ўспаміны айца
Міхаіла Бажар’янава	555
Угодкі
Лявон ЮРЭВІЧ	Наш першы: Язэп Варонка	563
Публікацыі
Макс ШЧУР	Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы
тэракт запаволенага дзеяньня	585
Андрэй БЛІНЕЦ	Яшчэ раз пра Наваградзкі эскадрон	657
Кніжная паліца
Яна СЛАВІНА, Наталыія ГАРДЗІЕНКА Кніжны агляд	682
Зьвесткі пра аўтараў	706
АД РЭДАКЦЫІ
Для гісторыі беларускай эміграцыі Нямеччына стала надзвычай значнай краінай. Тут нацыянальнае жыцьцё пачалося яшчэ ў міжваенны час, не спынялася ў Другую сусьветную вайну, а пасьля яе — у 1945— 1950 гг. — разгарнулася, як нідзе раней. Нямеччына для паваенных беларускіх эмігрантаў была краінай „другога выхаду“ — месцам, адкуль яны выяжджалі на сталае жыхарства ў іншыя, бывала й вельмі далёкія рэгіёны сьвету. Пэрыяд лягераў Ды-Пі — час першаснага фармаваньня паваеннай беларускай дыяспары на Захадзе. Менавіта тут пачалося гуртаваньне „сваіх“, сталі стварацца структуры, якія часткова былі перанесеныя пазьней у краіны сталага жыцьця. Зь Нямеччыны, зь лягераў Ды-Пі, паходзяць і найбольшыя праблемы паваеннай эміграцыі: палітычны й рэлігійны расколы. Адсюль ішлі таксама асаблівасьці асабістых дачыненьняў грамадзкіх дзеячаў. Менавіта ў Нямеччыне назіраўся росквіт беларускага пэрыядычнага друку, тут выходзіла адна з найбольш важных газэтаў беларускай эміграцыі „Бацькаўшчына“.
Значэньне Нямеччыны ў гісторыі беларускай паваеннай эміграцыі, нават нягледзячы на тое, што пасьля 1950-х гг. тут засталіся лічаныя адзінкі нашых суайчыньнікаў, складана пераацаніць. Аднак дасёньня гэтая краіна ня стала аб’ектам пільнай увагі дасьледнікаў. Магчымымі прычынамі такой „няўвагі“ была пэўная абмежаванасьць крыніцазнаўчай базы, яе фрагмэнтарнасьць, расьцярушанасьць па сьвеце разам зь беларускімі эмігрантамі, што прайшлі празь Нямеччыну. Акрамя працаў Алеся Вініцкага, іншыя спробы сыстэматызацыі беларускіх „нямецкіх" матэрыялаўузгадаць надзвычай складана. I гэта пры тым, што ўспаміны амаль любога паваеннага беларускага эмігранта тым ці іншым чынам закраналі Нямеччыну.
Менавіта з увагі на ўсё вышэй пазначанае гэты нумар „Запісаў БІНіМ“ прысьвечаны беларусам у Нямеччыне. Прычым ня маючы
магчымасьці рабіць сыстэмнае дасьледаваньне, мы зьвярнуліся да найбольш цікавых і найменш вядомых сюжэтаў. Гэтак, пэрыяд лягераў Ды-Пі рэпрэзэнтаваны ня столькі пэрыпэтыямі палітычнай ці рэлігійнай барацьбы або выдавецкімі праектамі, а хутчэй побытавымі замалёўкамі. У працы Лявона Юрэвіча ды ўспамінах Надзеі Запруднік, Барыса Данілюка, Вітаўта Кіпеля ў цэнтры ўвагі — штодзённасьць беларускіх дыпістаў, звычайныя чалавечыя клопаты.
Пераважная большасьць тэкстаў гэтых „Запісаў“ мае тыя ці іншыя адносіны да Нямеччыны. Гэтак і ў „Архіваліях“ тэксты Антона Адамовіча паходзяць або з бэрлінскае „РаніцьГ, або з паваенных лягераў ДыПі. „Праўдзівая даведка" Аляксандра Асіпчыка, што праўда, распавядае пра часы акупацыі, але ўрэшце — таксама пра немцаў. Здаецца, не зьвязаныя з паваеннай Нямеччынай успаміны Юр’я Сабалеўскага (які, праўда, жыў у гэтай краіне, калі іх пісаў). Тэкст з грунтоўнымі прадмовай і камэнтарамі Аляксандра Пашкевіча публікуецца ў гэтым нумары. Але й тут герой у часе праблемаў сваёй палітычнай дзейнасьці ўцякае менавіта ў Нямеччыну, пра што часткова й распавядаюць успаміны дзеяча.
3 паваеннай Нямеччынай была зьвязаная дзейнасьць розных палітычных і вайсковых арганізацыяў беларускай эміграцыі, а зь імі, часам, неадназначныя моманты супрацы беларускіх дзеячаў з заходнімі спэцслужбамі. Адзін з такіх сюжэтаў — у ліставаньні Людвіка Галубовіча-Зарэчнага й Дзьмітрыя Касмовіча.
3 другой паловай 1950-х — 1960-мі гг. зьвязаная праца Беларускага аддзелу ў Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхэне, чыя гісторыя дасёньня амаль не вывучалася, а даробак навукоўцаў гэтак і не ацэнены належна ні ў эміграцыі, ні ў мэтраполіі. I гэта пры тым, што менавіта з Інстытутам вывучэньня СССР, як і зь БІНіМам, зьвязанае разьвіцьцё беларускай навукі на эміграцыі. Мюнхэнскаму інстытуту прысьвечаныя матэрыялы з новай рубрыкі „Установа“.
Зьвязанае зь Мюнхэнскім інстытутам было й жыцьцё беларускага гісторыка Паўлы Урбана, што адышоў у лютым 2011 г. Ягоныя ўспаміны, а таксама бібліяграфія складаюць асноўны зьмест спэцыяльнага мэмарыяльнага разьдзелу „Запісаў“.
Нямецкіх беларусаў датычаць і матэрыялы „Музэю“. Тут публікуецца факсыміле нататніка журналіста й пісьменьніка, супрацоўніка радыё „Вызваленьне" й газэты „Бацькаўшчына" Пётры Сыча, а таксама фотаматэрыялы, зьвязаныя з адной праваслаўнай царквой у Мюнхэне, у стварэньні й высьвячэньні якой бралі ўдзел нашы суайчыньнікі.
Варта заўважыць, што ў гэтых „Запісах“ зьмешчаныя багатыя бібліяграфічныя матэрыялы, хоць яны й не сабраныя ў адну рубрыку. Тут дасьледнік зможа знайсьці бібліяграфію матэрыялаў, прысьвечаных лягерам Ды-Пі, што публікаваліся на старонках газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус", бібліяграфіі беларускіх пэрыёдыкаў Мюнхэнскага інстытуту вывучэньня СССР ды працаў Паўлы Урбана.
Традыцыйна зьмяшчаюцца ў гэтых „Запісах“ і тэксты, не зьвязаныя з тэмай нумару. У разьдзеле ,Друкі“ публікуем агляд успамінаў а. Міхаіла Бажар’янава, чыя сьвятарская дзейнасьць была зьвязаная зь міжваеннай Заходняй Беларусьсю, і які пазьней апекаваўся праваслаўнымі беларусамі ў лягерах для цывільных сваякоў жаўнераў Арміі Андэрса ў Афрыцы.
Рубрыка „Публікацыі“ прэзэнтаваная першай паўнавартаснай рэфлексіяй на раман „Роджаныя пад Сатурнам“ Віктара Вальтара. Аўтар тэксту Макс Шчур прапаноўвае чытачам уласнае разуменьне зьместу твору й вобразаў герояў. Другі артыкул разьдзелу належыць гісторыку й краязнаўцу Андрэю Блінцу і ўяўляе сабою спробу аднаўленьня гісторыі Наваградзкага батальёну Барыса Рагулі.
Новы нумар „Запісаў", як і папярэднія, мае на мэце прыцягнуць увагу чытачоў і дасьледнікаў да малавядомых аспэктаў, сюжэтаў, асобаў беларускай эміграцыі, найперш у Нямеччыне, магчыма, паставіць нейкія акцэнты, падказаць новыя кірункі пошукаў, а таксама падаць проста цікавую інфармацыю з гісторыі беларускага жыцьця на чужыне.
Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
КРАІНАДЫ-ПІ: ЗАМАЛЁЎКІ ПОБЫТУ Й НОРАВАЎ
ЗЬЛЯГЕРНЫХ ЧАСОЎ
Мы —людзі бяз бацькаўшчыны. Displaced persons', як завёмся мы мовай афіцыйнай, або displeased persons2, яклепш назвалі б мы самі сябе ў душы, застаўшыся запраўды пакрыўджанымі ад урадаў, што ў нас фігуруюць і выступаюць ад імя народаў, ад якіх яны ня маюць паўнамоцтваў.
Тодар Беларускі3
Будзённасьць як праблема
Бадай аніводны аповед пра паваенную эміграцыю — і тое не датычыць выключна ўцекачоў зь Беларусі — не праміне згадкі пра лягеры Ды-Пі — Displaced Person’s, перамешчаных асобаў. Існаваньне такіх лягераў, з аднаго боку, ёсьць ужо common knowledge, і ня толькі для гісторыкаў4; зь іншага боку, веданьне абмяжоўваецца роляй лягераў у арганізацыйным, палітычным жыцьці эмігрантаў. За даляглядам застаецца праца гэтае структуры, штодзённы побыт насельнікаў, а таксама норавы Ды-Пі, якія фармаваліся гэтым побытам.
1 Displaced persons (анг.) — перамешчаныя асобы.
2 Displeased persons (анг.) — незадаволеныя, пакрыўджаныя асобы.
3 Бацькаўшчына. №15 (18). 9 травеня 1948. C.3.
4 Найлепшым дасьледаваньнем на сёньня застаецца кніга Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950 гады“. Нью Ёрк—Беласток, 1994.
На сёньня не існуе адзінага аіульнапрынятага вызначэньня будзённасьці. Большасьць аўтараў лічыць гэты тэрмін самавытлумачальным, і аб’ект досьледу атаесамляюць з звычайным штодзённым прыватным жыцьцём, побытаваю сфэраю таго, што называецца „сьветам чалавека".
У свой час Юры Лотман трапна зазначыў, што паўсядзённае жыцьцё падобнае да паветра: чалавек заўважае яго толькі тады, калі яно псуецца або калі яго не стае’. Ён жа падзяліў побытавае на два складнікі: „В каждом коллектйве с относйтельноразвйтой культурой поведенйе людей органйзуется основным протйвостоянйем: 1) обычное, каждодневное, бытовое, которое самймй членамй коллектйва воспрйнймается как „естественное", едйнственно возможное, нормальное; 2) все вйды торжественного, рнтуального, внепрактйческого поведенйя: государственного, культового, обрядового воспріінймаемого самймй носптелямй данной культуры как ймеюіцее самостоятельное значенйе^.