Толькі шкадуючы час Высокапаважанага Грамадзкага Суду я канчаю на гэтым пералік шматлікіх прычынаў, у сувязі зьякімія не магу даць ніякіх вестак па справе з паходжаньнем „Загад№і старое казы крывіцкага барабаншчыка“. Пачуцьцё нацыянальнае годнасьці, пачуцьцё пашаны да нашых гордых продкаў крывічоў не дазваляе мне адказваць na справе, якую падымае, прыкрываючыся настаўніцкім фахам, гэтак званая „крывіцкая партыя". Я, як і пераважная бальшыня нашае эміграцыі, зьяўляюся ворагам гэтае „крывіцкае партыі“ і лічу сваім патрыятычным абавязкам працягваць зь ёю зацятую барацьбу і надалей. Як беларускі пісьменьнік-узвышэнец лічу сваім абавязкам скончыць неўзабаве кнігу„Хто такія крывічы“і выдацьяе пад сваім подпісам52. Мяне ўжо не ўпершыню прыцягваюць „крывічы“ да судовае адказнасьці таксама, як за апошнія месяцы імі былі складзены на мяне ў Сіі-Сі некалькі даносаў. У выніку аднаго зь іх Сіі-Сі наведала мой пакой, чаму ёсьць дзясяткі сьведкаў, у выніку другога быў забаронены часапіс „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі“. Цяпер ужо вядома, якія сябры „крывіцкае“ партыі рабілі за апошні час даносы. 50 Мікалай Лапіцкі (1907—1976), рэлігійны й грамадзка-культурны дзеяч, праваслаўны сьвятар. Падчас вайны дзеяўу БАПЦ, з 1944 г. — на эміграцыі. Адстойваючы самастойнасьць БАПЦ, выступіў супраць уваходу беларускіх япіскапаўу склад Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. 51 Аляксандар Орса (1896—1959), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Выпускнік Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Падчас Другой сусьветнай вайны — школьны інспэктар на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. У1949 г. выехаў у ЗША. 52 Брашура на 12 старонках „Хто такія крывічы", што зьявілася ў 1948 г., утрымлівала біяграфічныя зьвесткі дзеячаў „крывіцкага лягеру“, у значнай ступені неправераныя. Нягледзячы на абяцаньне Віцьбіча Малецкаму падпісаць брашуру ўласным імем, яна ўсё ж такі выйшла ананімна. / прысьпеў час, каб падаць іхнія прозьвішчы да агульнага ведама. He сумняваюся, што ў іпаталітарнай „Крывіі“ мяне даўно б спалілі жыўцом на пляцы, але я цяпер знаходжуся пад апекай самае дэмакратычнае ў сьвеце краіны — Амэрыканскіх Вайсковых Уладаў. Паводле самага зьместу „Загаду №1 старое казы крывіцкага барабаншчыка“лягічна выцякае, што ён скіраваны не супраць тутэйшае гімназіі, а супраць лідэраў „крывіцкае“ партыі (Янка Станкевіч, Станіслаў Станкевіч, Каханоўскі, Адамовіч53), якія зьяўляліся альбо зьяўляюцца выкладчыкамі ў тутэйшай гімназіі. Крыху аб нашым дзяржаўным і нацыянальным гербу, аб нашай славутай „Пагоні“, якая нібы зьневажаецца ў гэтым „Загадзе №1 старое казы крывіцкага барабаншчыка“. Як вядома з гісторыі, пераможцы заўсёды ўяжджалі ў пераможаны горад на белым кані. Гэтае практыкавалі іАляксандар Македонскі, і Юлі Цэзар, іНапалеон Банапарт. Як выцякае зь лістоўкі, спадар Кендыш уяжджае ў Міхэльсдорф як пераможца, і значыцца, мае поўнае права на гістарычнага белага каня. Каліхторобіць вынік, што белы конь, скрадзены для гэтае мэты ўначы ў баварскага баўэра, ёсьць белы конь з „Пагоні", дык той гэтым самым абражае „Пагоню“. Калі хто робіць вынік, што спадар Кендыш гэта ёсьць рыцар з „Пагоні", дык той гэтым самым безумоўна зьдзекваецца над „Пагоняй". Крыху аб пастаноўцы „На Купальле“. Аўтар лібрэта для гэтае опэры Міхась Чарот54 зьяўляўся маім асабістым сябрам. Таму сьцьвярджаю, што Міхась Чарот прыцягнуў бы да судовае адказнасьці тых камэрцыйнага складу асобаў, якія штодня ставілі ягоны добры твор і гэтым самым набілі гледачам і слухачам зразумелую аскому. Разам з тым ён ад душы вітаў бы тых сапраўды таленавітых актораў, якія ўдзельнічалі ў гэтай пастаноўцы. Як вядома, у дэмакратычных краінах можна пісаць карыкатуры й памфлеты на караля й прэзыдэнта. Палітычна дазрэлая эміграцыя, якой зьяўляецца ўкраінская, выдае адмысловыя гумарыстычныя часапісы, у якіх крытыкуе сваіх дзеячоў. Нашыя славутыя продкі, як 53 Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу Менскай гарадзкой управе, Генэральным камісарыяце Беларусь, займаўся выдавецкімі справамі. Пасьля выезду на эміграцыю займаўся навуковай і культурнай дзейнасьцю, адзін з заснавальнікаў БІНіМу. 54 Міхась Чарот (сапр. Кудзелька) (1896—1937), паэт. сьцьвярджаеццаў памфлеце „Прамова каштэляна Смаленскага Мялешкі“: „каралём папросту правым сэрцам гаварылі: палітыкі не зналі, а праўдаю в рот, яко солію в очы кідывалі..."55 He дазваляецца толькі крытыкаваць у СССР — Сталіна, у мінулай з~й Імпэрыі — Гітлера, а ў беларускім лягеры Міхэльсдорф лідэраў і сябраў „крывіцкае“ партыі. He падлягае аніякаму сумліву, што паводле„Крывіцкага“ Статуту ўсім абвінавачаным па справе з „Загадам №1 старое казы крывіцкага барабаншчыка“ трэба выкалаць вочы, адсечрукі й пасадзіць на кол. Міхэльсдорф, 18.5.19472.“. Юрка Віцьбіч (да самой справы „Загаду старое казы“ неўзабаве абавязкова вернемся) вельмі дакладна пералічыў органы, якім падначальваўся Ды-Пі. На самым пачатку зарганізаваньня лягераўу іх кіравалі або прадстаўнікі войскаў аліянтаў, або працаўнікі UNRRA. У ідэале на лягер з 3000 уцекачоў мусілі быць камэндант і ягоны намесьнік, канцылярыя з шасьці чалавек, лекар, мэдсястра, кухар з памагатымі й нават два кіроўцы. У рэчаіснасьці ж часта лягер мог узначальваць адзін афіцэр з двума жаўнерамі на дапамогу. Таму ўлады, даволі хутка ўсьвядоміўшы недаразьлік, павялі палітыку на заахвочваньне жыхароў лягеру да самакіраўніцтва — праз дэмакратычныя выбары: да стварэньня ўласных кіраўнічых органаў (радаў), а таксама судоў. Было гэта ня надта праўна, але на тое глядзелі скрозь пальцы і ўмешваліся хіба ў скрайніх выпадках. Зь ліку ўцекачоў выбіраліся й паліцыянты. У большасьці лягераў яны насілі форму, якую мелі шанаваць іншыя насельнікі, але, па-сутнасьці, ніякай улады ня мелі. У адмысловай улётцы „Абавязкі паліцэйскага Ды-Пі“ абумоўлівалася, што і ў якіх выпадках мог рабіць паліцыянт. Гэтак, пры бойках, „абразаю ўчынкам" або іншых парушэньнях спакою — паспрабаваць спыніць і папярэдзіць камэнданта; пры спробе схаваць народзіны дзіцяці — папярэдзіць камэнданта; азартныя гульні — папярэдзіць (у выпадку, калі стаўкі будуць вялікімі); пры выяўленьні лайдакоў, усіх, хто пазьбягае працы, — данесьці камэнданту; 55 „Толко за князей нашйх, которйе королевалй й которйе воеводамй бывалй, сэнтэнтйй тых не быеало, правым сердцем просто говорйлй, полйтыкй не зналй, а у рот правдою, як солею в очй, кйдывалй"(Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мінск, 1959. С. 358). Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў пры знаходжаньні лістоў з пагрозамі — данесьці адразу ж; пашкоджаньне дамоў, выраб алькаголю на тэрыторыі лягеру, эпідэміі, дробныя крадзяжы, падазроныя асобы, амаральныя ўчынкі — данесьці камэнданту. Актыўнасьць паліцыянту дазвалялася пры выкрыцьці нелегальнай зброі, якую трэба было канфіскаваць, ды пры выяўленьні завалаў на дарогах (завалы прыбраць, вінаватым — вымову). Ён мусіў таксама прысутнічаць пры вядзеньні сходаў (назіраць) і не дапускаць жорсткага абыходжаньня з жывёлаю56. 56 Цікава параўнаць гэты афіцыйны дакумэнт з успамінамі А. Бруханава, ayTapa кнігі „Вот как это было: 0 работе мнсснн по репатрнацнн советскнх граждан. Лнтературная обработка М. Внленского" (М.: Госполнтнздат, 1958. — 208 с.). Ён піша: „Однажды, когда мы обедалй у себя в мйссйй, в столовую вошел Румянцев, с журналом „Брйтйш зоун ревью“ в руках. —Любопытную статью опублйковал сегодня орган англййскйх оккупацйонных властей, — сказал Mean Андреевйч. — Вот послушайте. Статья в самом деле представляла йнтерес. Называлась онаДІагерй перемеіценных лйц должны обслужйваться собственной полйцйей". Автор сообіцал, что англййское командованйе открыло в своей зоне ряд школ для подготовкй лагерных полйцейскйх, которых обучают как брйтанскйе офйцеры, так u „спецйалйсты йз чйсла перемеіценных, ймеюіцйх опыт полйцейской службы e свойх странах". Курсанты этйх школ, говорйлось далее, также набйраются нз чйсла тех, кто уже служйл в полйцйй. Понятно, что речь шла главным образом о гйтлеровскйх подручных. — А что онй nuuiym о лондонской спецшколе? — прервал Румянцева Базаров. — Об этом онй предпочйтают помалкйвать. Еіце бы! He в йнтересах англййскйх властей было рекламйровать тот постыдный факт, что 138 головорезов — йзменнйков Родйны прошлй в Лондоне спецйальную антйсоветскую подготовку, после чего былй переброшены в лагерй перемеіценных лйц русской нацйональностй. Нам об этом стало йзвестно йз рассказов перемеш,енных, вырвавшйхся йз неволй. Это же подтвердйл англййскйй капйтан Робертсон. В заключенйе автор статьй в „Брйтйш зоун ревью“ с гордостыо сообіцал обуспехахвыпускнйков полйцейскйхшкол: „Поступают сведенйя йз лагерей о том, что этй людйработают с большйм энтузйазмом, прйменяя на практйке знанйя, полученные в школе“. Когда Нван Андреевйч зачйталэту фразу, в столовой раздался горькйй смех. Нз сотен заявленйй советскйх граждан, вырвавшйхся йз лагерей, да u no собственным наблюденйям, мы хорошо зналй, в чем выражался энтузйазм лагерной полйцйй. Мы вспомнйлй, как в лагере „Розалй-казерне“^ Затое лягерная рада і камэндант мелі куды большы арсэнал у сваім узбраеньні. Язэп Гладкі згадвае выпадак зь дзейнасьці заснаванай ім друкарні „Заранка“ ў лягеры Ватэнштэт57. У 1947 г. яны выдрукавалі чытанку „Родны Палетак". На кнігі падобнага кшталту наагул быў вялікі попыт, а тут — па-майстэрску набітыя Хведарам Ільляшэвічам матрыцы, файныя малюнкі ў выкананьні Скарахода! Адным словам, кніга добра разыходзілася, грошы дасылалі з усёй Нямеччыны — іх захоўваў, разам з дакумэнтамі, у сваім стале Гладкі. Аднае раніцы выявілася, што грошы і ўсе паперы зьніклі. А вось далейшае разьвіцьцё падзеяў Гладкі ўтойвае. Было сьледзтва, якое нічога й нікога ня выявіла, а таму Рада зьвінаваціла ў крадзяжы самога Гладкага. У якасьці пакараньня 57-гадовага настаўніка прысудзілі публічна высекчы. I толькі на заяву Гладкага, што ў такім выпадку ён засіліцца, ды на просьбы іншых пакараньне было замененае на пакрыцьцё нястачы цыгарэтамі58. Аўтару „Загаду старое казы“ адпомсьціць было б нашмат прасьцей ды куды больш жорстка, бо ўлётку лёгка прыраўняць да друкаванага выданьня, на якое трэба было мець дазвол — ліцэнзію, і тады ўжоўлады амэ-