На другой день нашу делегацйю вне очередй прйнял губернатор Регенсбурга й высказал ей своё йскреннее возмуіценйе no поводу действйй Штурмэна. На третйй день после демонстрацнймы, белорусы, получйлй удостоверенйя с обозначенйем своей нацйональностй. А спустя короткое время окончательно разоблачённый Штурмэн был удален йз Регенсбурга — провожалй его на вокзале неДй-Пй, a Эм-Пй“”. Патрэба ў стварэньні ўласных, беларускіх лягераў, якія б сталіся месцам збору свайго народу, была адной з найпільнейшых для беларускага актыву: „21.9.46 г. УГалоўную КватэруАмэрыканскіхАкупацыйныхЗбройных Сілаў у Франкфурт/Маіп. У Галоўную Кватэру UNRRA Амэрыканскае Зоны ў MunchenPassing. Беларускіх DP у Нямеччыне ёсьць каля 8о ооо чалавек,аў амэрыканскай акупацыйнай зоне налічваецца іх каля 30 ооо чалавек. У аснаўной сваёй большасьці гэта беларусы з тэрыторыі Заходняе Беларусі, якая да 1939 г. уваходзіла ў склад польскай рэспублікі, а цяпер належыць да Савецкага Саюзу (да г. зв. Беларускай Савецкай Сацыя- п Стукалнч, Юрнй. Белорусы н вельможн УНРРА // Новое русское слово. Май 1968. КраінаДы-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў лістычнай Рэспублікі), а ў невялікай і найбольш заходняй сваёй часьці (на захад ад лініі Курзона) да Польшчы, Беларусы зьяўляюцца зусім асобным народам, маюць сваю собскую мову, гісторыю, культуру, свае апрычоныя традыцыйныя й бытавыя асаблівасьці й свае собскія нацыянальныя імкненьні. Паводлерэлігіі болыйасьць беларусаў (2/3) зьяўляюцца праваслаўнымі, а меншасьць (і/з)рыма-каталікі. Нягледзячы на ўсё гэта, у Нямеччыне беларускія DP ня маюць паза малымі выключэньнямі сваіх собскіх лягераў, але жывуць расьцярушанымі ў чужых, польскіх, украінскіх, расейскіх лягерах, творачы там незарганізаваную мяншыню. У сувязі з гэтым палажэньне беларускіх DP значна горшае й цяжэйшае, чымся DP іншых нацыянальнасьцяў, як палякаў, ліцьвіноў, латышоў, эстонцаў, украінцаў і расейцаў. Усе гэтыя апошнія, пражываючы ў собскіх нацыянальных лягерах, маюць магчымасьць арганізаваць сваё культурна-асьветнае жыцьцё, мець свае школы, прэсу, рэлігійныя парахвіі й наагул могуць заспакаёваць свае культурныя й бытавыя патрэбы. Беларусы, пражываючы зь іншымі нацыянальнасьцямі, зьяўляюцца пазбаўленымі ўсяго гэтага. Беларускія DP, будучы такім спосабам расьсеянымі па ўсей Нямеччыне, знаходзяцца ў большай або меншай колькасьці амаль у кожным польскім, украінскім, расейскім лягеры DP. Найбольшыя іх групы знаходзяцца ў наступных лягерах DP амэрыканскае зоны Нямеччыны: 1. Michelsdorf (Cham); 2. Augsburg; 3. Woiden; 4. Sohleissheim; 5. Passau; 6. Wildflecken; 7. Monchenhof; 8. Kassel; 9. Lauf; 10. KasselOberswearen; 11. Boblingen; 12. Stuttgart; 13. Main-Kastel; 14. Schwarzenborn; 15. Allendorf; 16. Marburg; 17. Nau-Ulm; 18. Karlsruhe-Ettingen; 19. Ludwigsburg; 20. Wasseralfingen-Wissendorf. Апрача вышэй успомненых труднасьцяў, беларусы, жывучы ў меншасьці сярод DP іншых нацыянальнасьцяў, часта церпяць крыўды ад гэтых апошніх. Нягледзячы на карэктныя адносіны да беларусаў польскіх і ўкраінскіх цэнтральных арганізацыяў, на мястох некаторыя шавіністычныя элемэнты пры помачы фальшывае прапаганды й запалохваньні стараюцца праводзіць сярод беларусаў асыміляцыйную акцыю, перашкаджаючы й навет забараняючы ім праводзіць сваю культурна-асьветную работу, забараняючы гаварыць па-беларуску, а такжа прымушаючы іх тымі ці іншымі спосабамізапісвацца не беларусамі, але палякамі ці іншымі. Некаторым такім шавіністычным элемэнтам, якія маюць у сваіхруках нутраную адміністрацыю лягераў, у многіх выпадках гэта ўдаецца. Каб ня быць галаслоўнымі, прывядзём тут некаторыя найболый яскравыя факты: 1. Вясной 1946 г. беларусы ў колькасьці каля 150 асоб у Weiden (Oberpfalz) былі перасланы зь лягеру Hamerweg у лягер Fiontenbiel. Вось жа польская адміністрацыя лягеру Fiontenbiel прыняла іх пад варункам, кабяны запісаліся палякамі й прыраклі не праводзіць ніякай беларускай культурна-асьветнай працы. Беларуская група, запалоханая некаторымі палякамі й ня маючы іншага выхаду, была змушана згадзіцца на гэтыя варункі. 2. Вялікая колькасьць беларусаў, а праўдападобна й бальшыня, што пражывае ў польскіх лягерах, запісаная палякамі, а навет падчас апошняе праверкі для ўстанаўленьня статусу DP (скрынінг) падавала з вышэй паданых прычын сваю нацыянальнасьць як польскую. 3. Вялікая колькасьць беларусаў, што пражывае ў украінскіхлягерах (Augsburg, Neu-Ulm), таксама запісаная ўкраінцамі, а не беларусамі. Такое палажэньне ёсьць безумоўна вельмі крыўдным для белаpycidxDP. Прадстаўнікі беларускіх DP зьвярталіся ўжо няраз вусна й пісьмова ў гэтай справе да амэрыканскіх вайсковых і унрраўскіх уладаў, але, на жаль, безрэзультатна.Дзеля, аднак, што прадстаўленае тут нашае палажэньне ёсыр, сапраўды вельмі цяжкае й крыўднае, і што нашыя просьбы ў гэтай справе зьяўляюцца слушнымі й адказваюць прынцыпам дэмакратызму, мы наважылі яшчэ раз зьвярнуцца з наступным: 1. Просім разглядаць беларускіх DP не паводле іх ранейшае дзяржаўнае прыналежнасьці, бомы сваёй дзяржавы ня мелі, і Беларусь перад гэтай вайной была падзелена паміж Савецкім Саюзам і Польшчаю, але паводле іх нацыянальнасьці, гэта значыць — як беларусаў. Канкрэтны прыклад такога разгляданьня народумаем у адносінах да ўкраінцаў. Украінцы, якмы, перад вайной сваёй дзяржавы ня мелі, і насяляная імі тэрыторыя была таксама падзеленая паміж Савецкім Саюзам і Польшчаю. Цяпер Украіна творыць г. зв. Украінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, таксама, які Беларусь творыць сёньня Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Аднак адпаведнымі вайсковымі і унрраўскімі ўладамі разглядаюцца яны паводля іх нацыянальнасьці, г. зн. як украінцы. 2. Просім выдзеліць беларусаў з чужых польскіх, украінскіх, расейскіхлягераў і пасяліць іх у створаныя да гэтага спэцыяльныя беларускія лягеры. Усувязі з выездам многіх палякаў у Польшчу, асва- Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зьлягерных часоў баджаюцца некаторыя лягеры, а дзеля гэтага не было б тэхнічных перашкод для стварэньня некалькіх беларускіх лягераў. Канкрэтна просім зарганізаваць прынамсі па адным большым беларускім лягеры ў кожным дыстрыкце UNRRA ў амэрыканскай зоне Нямеччыны. 3. Дзеля таго, што з вышэй паданых прычын многія беларусы ў польскіх лягерах запісаныя палякамі, у ўкраінскіх — украінцамі, у расейскіх — расейцамі, просім падчас акцыі гэтага вылучэньня й перасяленьня стварыць беларусам усе магчымасьці свабоднага заяўленьня аб іхнай нацыянальнасьці. Для выступаньня ў гэтай справе перад адпаведнымі вайсковымі і унрраўскімі ўладамі ўпаўнамочваем наступных асоб: Сэнатар ад беларускага народу ў былы Сэнат польскае рэспублікі'а. Пасол ад беларускага народу ў былы сойм (парлямэнт) польскае рэспублікі"1. Упаўнамочаны ад беларусаў лікам ... асоб лягеру DP ... UNRRA Team ...“2О. Адно ў 1947 гIRO падзяліла ўсіх эмігрантаў на 22 нацыянальнасьці: альбанцы, чэхі, французы, грэкі, палякі, савецкія, югаславы, эстонцы, літоўцы, латышы, мадзяры, румыны, польскія беларусы, польскія ўкраінцы, чэскія ўкраінцы, нансэністы21, тыя, хто прэтэндуе на статус нансэністаў, польскія габрэі, мадзярскія габрэі, нямецкія габрэі, румынскія габрэі, чэскія габрэі22. У рэчаіснасьці ж, як правіла, уцекачы з розных краінаў мусілі дзяліць ня тое што адзін лягер, але й тыя самыя баракі, і ня раз МР была вымушаная спыняць сваркі й бойкі, карані якіх часта ляжалі ў даваеннай, а нават і ў мінулых стагодзьдзяў гісторыі народаў. 18 Відавочна, маецца на ўвазе Васіль Рагуля. Толькі ён з чатырох беларускіх міжваенных сэнатараў пасьля вайны апынуўся на Захадзе. 19 У канцы Другой сусьветнай вайны на Захадзе апынуліся з былыя беларускія паслы польскага Сойму: Юры Сабалеўскі, Аляксандар Стагановіч і Ян Станкевіч. Тут, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Юры Сабалеўскі. 20 Прозьвішчы не пазначаныя. Гл. таксама: Галяк. С. 75. 21 Заснаваная ў 1921 г. Ф. Нансэнам {Fridtjof Nansen) League of Nations High Commission for Refuges выдавала пашпарты ахвярам вайны, што апынуліся на выгнаньні. 22 Трэба адцеміць, што ўсяго некалькі нацыянальных камітэтаў дамагліся вызнаньня ад IRO і акупацыйных вайсковых уладаў: беларусы, эстонцы, мадзяры, латышы, летувісы, палякі, расейцы, украінцы. Астатнія нацыянальныя камітэты вызнаныя не былі. Няўдалая палітыка IRO спрычынялася да далейшага разьбіцьця насельнікаў лягераў на касты; як зазначыў у сваіх успамінах Леанід Галяк, акупацыйная дэмакратыя — гэта асаблівы род дэмакратыі23. У чэрвені 1948 г. Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў першы Акт, датычны перамешчаных асобаў, прапанаваны сэнатарам Александрам Ўілеем (Wiley'). Гэты Акт прадутледжваў прыняць у 1948—1949 гг. сто тысяч уцекачоў — фактычна іо адсоткаў ад пазасталых у лягерах, аддаючы перавагу нацыянальнасьцям з анэксаваных тэрыторыяў і тым, хто меў досьвед працы на фэрмах. У другую катэгорыю траплялі сямейныя, будаўнікі й краўцы. Трэцяя катэгорыя ўключала ў сябе тых, хто меў сваякоў у ЗША. Гэтыя тры катэгорыі, у сваю чаргу, дзяліліся на тых, хто змагаўся супраць ворагаў Амэрыкі; тых, хто зарэгістраваўся ў лягерах да 22.12.1945 г. і заставаўся там да 01.1948 г. і на ўсіх астатніх. Усе без вынятку мусілі засьведчыць, што ў стане самі знайсьці сабе жытло й працу па прыбыцьці ў ЗША і ня стануць цяжарам для амэрыканскіх грамадзянаў. Праблема эміграцыі агулам разглядалася з эканамічнага гледзішча, не з гуманітарнага. У падтрымку дыпістаў выказаўся прэзыдэнт Трумэн: „These displaced persons are hardy and resourceful or they would not have survived. A survey of the occupational backgrounds of those in our assembly centers shows a wide variety of professionals, crafts, and skills. These are people who oppose totalitarian rule, and who because of their burning faith in the principles of freedom and democracy have suffered untold privation and hardship. Because they are not Communists and are opposed to communism, they have staunchly resisted all efforts to induce them to return to Communist-controlled areas. In addition, they were our individual allies in the war"24. Кола закруцілася. Чыноўнікі з IRO распачалі працэс вярбоўкі, патрабуючы ад уцекачоў доказы прафэсійнай падрыхтоўкі й наяўнасьці сваякоў за акіянам. Справа на кожнага ахвотнага выэміграваць мусіла мець: сем здымкаў на пашпарт, па дзьве копіі пасьведчаньня аб нара-