Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
згуртаваньня „Шыпшына'^ і сябрам Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня, а таму гэта абраза яго зьяўляецца абразай усіх сябраў двох вышэйадзначаных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў. Янка Станкевіч зьяўляецца сябрам прэзыдыюму гэтак званае„крывіцкае партыі“. Таму зразумела, што яго злачынны ўчынак не атрымаў аж дагэтуль аніякага асуджэньня з боку ягоных партыйных аднадумцаў, значная колькасьць якіх зьяўляецца настаўнікамі тутэйшае гімназіі. Аж дагэтуль даношчыкЯнка Станкевіч зьяўляецца сябрам гэтак званага Беларускага Нацыянальнага Цэнтру37, сябрам гэтак званагаАкруговагаКамітэту, фактычнымрэдактарам каталіцкага часапісу ,Адраджэньне“'іЯ і старшынёй Беларускае Групы ДП у Рэгенсбургу. He падлягае аніякаму сумліву, што гэты гнусны ўчынак яшчэ будзе даведзены да ведама шырокіх колаў грамадзкасьці і сурова асуджаны ёю.
2.	Як сябра Беларускага Нацыянальнага Камітэту сьведчу, што яшчэ летась увосені на паседжаньніЦэнтральнага Камітэту было амаль аднагалосна вырашана пераабраць Цэнтральны Камітэт на дэмакратычных падставах на працягу месяца. Намесьнік старшыні Ц. К. Аляксей Втіцкі39 і сакратар Мікола Кунцэвіч'" (абодва сябры крывіцкае партыі) ігнаравалі гэтую пастанову і дагэтуль працягва-
36 Літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына" — арганізацыя, створаная ў красавіку 1946 г. з ініцыятывы Юркі Віцьбіча й Натальлі Арсеньневай. Пастулявала наступныя задачы: згуртаваць літаратараў, што апынуліся на эміграцыі; працаваць над стварэньнем вялікай літаратуры, годнай беларускага народу; стаяць на варце свабоды творчасьці й яе высокага мастацкага ўзроўню.
37 Беларускі нацыянальны цэнтар — эмігранцкая нелегальная палітычная арганізацыя, створаная ў 1945 г. у Рэгенсбурзе. Задумваўся як „беларускае нацыянальнае прадстаўніцтва“ на Захадзе, але ўрэшце ў гэтай якасьці не адбыўся. Існаваў да 1947 г.
38 „Adradzennie*1 — часопіс беларусаў-каталікоў, які выдаваўся ў Рэгенсбурзе ў 1947—1948 гг. Усяго выйшла 6 нумароў.
39 Аляксей Вініцкі (1891—1972), грамадзка-культурны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі настаўнічаў у Нясьвіскім павеце. У1944 г. выехаў на эміграцыю, з 1956 г. жыў у ЗША. Займаўся грамадзкай і навуковай працай, быў сябрам Рады БНР. Аўтар працы „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох“.
‘|0 Мікола Кунцэвіч (1907—1985), грамадзкі дзеяч. У1957—1959 гг. — старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА).
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў юць дзейнічаць ад імя Ц. К., ня маючы на гэтае ніякага юрыдычнага права. Тая акалічнасьць, што сёньня Вініцкі як старшыня Ц. К., a Кунцэвіч як сакратар гэтага Ц. К. самачынна дзейнічаюць ад імя ўсяе беларускае эміграцыі перад амэрыканскімі чыньнікамі і перад іншымі нацыянальнасьцямі, зьяўляецца злачынствам, бо яны ня маюць ад гэтае эміграцыі аніякіх паўнамоцтваў. Іхная самачынная дзейнасьць на мове юрыдычнай называецца палітычнай авантурай. Трэба, між іншым, адзначыць, што самачынны сакратар Ц. К. Мікола Кунцэвіч рэпрэзэнтуе нашую беларускую грамадзкасьць у Паразумеваўчым Камітэце, хаця абраным для гэтае мэты быў ня ён, a спадар доктар Шчорс'1.
3.	Таксама яшчэлетась на паседжаньнігэтакзванагаАкруговага Камітэту было вырашана пераабраць яго на дэмакратычных падставах на працягу самага кароткага тэрміну. I таксама адсунуўшы ўбок гэтую пастанову, старшыня гэтак званага Акруговага Камітэту Кендыш42 (сябра крывіцкае партыі) дагэтуль рэпрэзэнтуе ўсіх беларусаў амэрыканскае зоны й дзейнічае ад іхнага мя. Такая практыка, як ператварэньне агульнаграмадзкіх установаў у партыйныя крывіцкія, зьяўляецца злачынствам і падлягае грамадзкаму суду. Менавіта выходзячы з гэтых партыйных меркаваньняў на адным з апошніх сходаў самачыннага Акруговага Камітэту, дзе пераважна прысутнічалі настаўнікі тутэйшае гімназіі і старшыняваў Каханоўскі43, быў выключаны зь ягонага складу за нібы „маскоўскую
41 Мікола Шчорс (1913—1995)> грамадзка-палітычны дзеяч. 3 1940 г. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве, затым непрацяглы час — старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру. 3 восені 1944 г. — у Нямеччыне, узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаньне.
3 1949 г— У ЗША, адзін з стваральнікаў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у 1951—1955 гг. яго старшыня.
42 Васіль Кендыш (1908—2003), рэлігійна-грамадзкі дзеяч. Браў актыўны ўдзел у арганізаваньні беларускіх адміністрацыйных структураў падчас нямецкай акупацыі, працуючы на розных пасадах у Баранавічах, Нясьвіжы, Клецку. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жывучы ў ЗША, браў актыўны ўдзел у беларускім праваслаўным жыцьці. У1968—1973 гт. кіраваў парафіяй БАПЦ у Гайлэнд-Парку, да 1981 г. быў кіраўніком парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
43 Маецца на ўвазе Аўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі, 1912— 1987), грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык. Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы на Рагачоўшчыне. У1930 г. скончыў пэдтэхнікум у вёсцы Бабчын=>
працу“ спадар Ігнатовіч^, які тройчы ў час выбараў і рэфэрэндуму атрымаў у нашым селішчы найбольшую колькасьць галасоў. Зьнявага спадара Ігнатовіча зьяўляецца, такім чынам, зьнявагай для пераважнае бальшыніДП нашага селішча.
4-На працягу апошніх сямімесяцаў Аляксей Бініцкі, сыстэматычна разьяжджаючы на грамадзкія грошы па беларускіхлягерах амэрыканскае зоны як самачынны старшыня самачыннага Ц. К., займаецца вылучна плявузганьнем на мяне і шэраг іншыхбеларусаў, якія жывуць у нашым селішчы, характарызуючы нас як здраднікаў і бальшавіцкіх агентаў. Гэтае плявузганьне мела мейсца (чаму ёсьць сьведкі) у лягерах — Гэррэнбэрг, Айіафэнбург, Шляйсгайм, таксама якучас сустрэчыВініцкагазпаэтамКрушынай^, пісьменьнікам ЧэслаўскілР6 іінш.
Тры месяцы таму назад Вініцкі, калі я зьвярнуўся да яго як сябра Ц. К. з пратэстам супраць ягонае няпраўнае, а значыцца і злачыннае дзейнасьці, ад імя Ц. К., аблаяў мяне на ўвесь барак, дзе ён жыве, словамі:
— Савецкая поскудзь. Назьбіралася вас тут, саветчыкаў. Пойдзем у Сіі-сВ7 і г. д.
Хойніцкага раёну. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі ў 1930 г., з гады адседзеў у лягерах. Пасьля настаўнічаў у Хойніцкім раёне і ў Менску, працаваў у Наркамаце народнай асьветы БССР. Падчас Другой сусьветнай вайны быў сябрам Беларускай рады даверу, Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне. На эміграцыі ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтру, Рады БНР, стваральнік Беларускай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Быў прэм’ер-міністрам БНР. Аўтар шматлікіх гістарычных дасьледаваньняў, успамінаў.
44	Міхаіл Ігнатовіч, прыхільнік Беларускай Цэнтральнай Рады, актывіст Беларускага праваслаўнага аб’яднаньня.
45	Рыгор Крушына (сапр. Рыгор Казак, 1907—1979), паэт, празаік, крытык. Перад вайной жыў у БССР, у пачатку нямецка-савецкай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі. 31944 г. жыўу Нямеччыне. У1950—1960-я гг. працаваў у Мюнхэне ў Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне", потым выехаў у ЗША.
46	Псэўданім пісьменьніка Міколы Цэлеша (1900 — пасьля 1976). У1920— 1930 гг. працаваў у розных дзяржаўных установах Менску, падчас нямецкай акупацыі — у „Беларускай газэце“. 3 1944 г. — на эміграцыі. 3 канца 1940-х іт. жыўу ЗША, браўудзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі.
47	Маецца на ўвазе SIS (Secret Intelligence Service) — амэрыканская разьведвальная служба.
Мая заява па гэтай справе ў Селішчную Раду засталася чамусьці без усякіх вынікаў.
5.	У студзені 19472. Станіслаў Станкевіч^ у час выбарчае кампаніі ў Остэргофэне на сходзе заявіў, што часопіс „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі"49, які я рэдагую, выдаецца на савецкія грошы. Я не зьбіраюся апраўдвацца перад „крывічамі“, але ў мяне ёсьць дакумэнты, што часопіс гэты выдаецца на пфэнінгі нашае беларускае эміграцыі. На гэтую паскудненьнкую плётку я не рэагаваў належным чынам толькі таму, што ў былога рэдактара Станіслава Станкевіча ёсьць дзіцё.
6.	24 красавіка г. г. адбыўся надзвычайны адмысловы сход настаўнікаў і бацькоў тутэйшае гімназіі, прысьвечаны разгляду лістоўкі„Загад №1 старое казы крывіцкага барабатйчыка“. Учасе гэтага сходу адзін з удзельнікаў, а менавіта Чэрняк, запрапанаваў: Запрасіце сюды на сход рэдактара часопісу „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, і я яму тут паб’ю морду.
Пасьля гэтага прысутныя абралі адмысловую камісію ў складзе вышэйадзначанага Чэрняка, Асмалоўскага й Кунцэвіча. Гэтая камісія адразу па сходзе а палове дванаццатае ўначы наведала мой пакой. Мяне ў той час не было ў хаце, і яна сваім начным наведваньнем пабудзіла й напалохала маю сям ’ю. Пры гэтым Асмалоўскі дамагаўся ад мае старое маці, каб яна без адкладу адшукала мяне й прывяла да гэтае камісіі.
ЯкДы-Пі я падпарадкуюся Амэрыканскім Вайсковым Уладам, УНРРА, Камэнданту і Селішчнай Радзе. Ніколі не згаджуся з тым, каб мой лёс эмігранта залежаў ад кіраўніцтва тутэйшае гімназіі, тым болый што я не зьяўляюся ні настаўнікам яе, ні бацькам і ні гімназістым. Самы факт зьяўленьня вышэйадзначанае сьледчае камісіі пры
48 Станіслаў Станкевіч (1907—1980), грамадзка-палітычны дзеяч, навуковец, выдавец. Падчас Другой сусьветнай вайны — бурмістар Барысава й намесьнік прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акруіу. Пасьля 1944 г. — на эміграцыі, першы старшыня Антыбальшавіцкага блёку народаў. У 1949— 1962 гг. — рэдактар газэты „Бацькаўшчына" (Мюнхэн), у 1962—1980 гг. — газэты „Беларус" (Нью-Ёрк).
49 „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі“ — часопіс, які выдаваўся Беларускім праваслаўным аб’яднаньнем пад рэдакцыяй Юркі Віцьбіча спачатку ў Рэгенсбурзе, а пасьля ў Міхэльсдорфе ў 1946—1947 гг. Усяго выйшла 8 нумароў. Зьместусіх нумароў часопісу апублікаваны: Запісы БІНіМ. №33. НьюЁрк—Менск, 2010. С. 532—541.
гімназіі зьяўляецца парушэньнемЛягернага Статуту, а бясчэльная яе дзейнасьць у дачыненькі да мяне — парушэньнем маіх самых элемэнтарных чалавецкіх правоў.
7-Два тыдні таму на адмыслова скліканым сходзе пэдагагічнае рады тутэйшае гімназіі разгледжваўся мой прыватны ліст да a. М. Лапіцкага50. Я ня ведаю, якім чынам трапіў у рукі дырэктара гімназіі сп. ОрсьР' ліст, які быў не яму адрасаваны. Затое добра ведаю, што нават з пункту гледжаньня неінтэлігентнага чытаньне чужыхлістоў зьяўляецца амаральным учынкам і недапушчальны для выхавальніка моладзі.