Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе 19 красавіка 1947 г. віча, Івана Мухі, Наталі Орсы і Ю. Заруцкага на паседжаньні, прысьвечаным „Загаду старое казы крывіцкага барабаншчыка“, асудзіла ўлётку, ейнага імавернага аўтара Юрку Віцьбіча ды пастанавіла склікаць агульны сход бацькоў вучняў гімназіі для абмеркаваньня сытуацыі, у якой, паводле дырэктара, існаваньне гімназіі болын немагчымае (!), a таксама давесьці аб справе да ведама дырэктара UNRRA ў Каме й лягернай адміністрацыі63. Ужо назаўтра, 23 красавіка, за старшынёўствам Ксэнафонта Вайцяхоўскага бацькоўскі сход адбыўся. На ім вырашылі ня толькі асудзіць аўтараў улёткі, але й прасіць лягерную адміністрацыю склікаць сход усіхжыхароўлягеру. Таксама ўтварылі спэцыяльную камісію, задачаю якой было выявіць тых аўтараў. Камісія дзеяла хутка, напорыста й неўзабаве даслала копіі пратаколу з апісаньнем дазнаньняў у Беларускі цэнтральны дапамаговы камітэт, Беларускі камітэт на Ангельскую зону, Дырэкцыі Беларускай 63 Варта адцеміць, што настаўнікі ў лягерах былі даволі моцнаю сілаю. У Ватэнштэце 14.07.1947 г. нават паўстала Згуртаваньне беларускіх настаўнікаў на чужыне (старшыня Аляксандар Крыт, заступнік Язэп Гладкі, сакратар Вацлаў Пануцэвіч, скарбнік Кастусь Сіткоўскі, сябра Баляслаў Лішчонак). гімназіі ў Міхэльсдорфе і ў Прэзыдыюм Бацькоўскага камітэту ў Міхэльсдорфе. Па ўсім, чакаўся паказальны й зусім не таварыскі суд. Але апошняе слова ў справе паставіла рашэньне Селішчнай Рады: „Заключэньне Селішчнай Рады У справе пратэсту Бацькоўскага Камітэту й Пэдагагічнай Рады Беларускае Гімназіі ў Міхэльсдорфе на зьявіўшуюся ананімную лістоўку „Загад старое казы барабаншчыка". 19.4.19472. у Беларускім лягеры Міхэльсдорф зьявілася ананімная лістоўка„Загад старое казы барабаншчыка“. Пэдагагічная Рада Беларускай Гімназіі пастановай сваёй ад 22.4.472. выказала пратэст супроць выпуску гэтай лістоўкі, знайшоўшы, што гэта лістоўка скіравана супроць Беларускай Нацыянальнай культурнае працы, т. я. лістоўка датавана 19.4.19472., у дзень выпуску матурыстых з гімназіі, і што лістоўка гэта скіравана ня толькі супраць гімназіі, але й супраць скаўтаў, тэатральнае групы і г. д., і ў сувязі з гэтым вынесла пастанову склікаць агульны сход бацькоў вучняў гімназіі для абгаварэньня сытуацыі, у якой далейшае існаваньне гімназіі лічыла немагчымым. На другі дзень 23.4.47 і быў склікан Пэдагагічнай Радай агульны сход бацькоўскага Камітэту, які падтрымаў пастанову Пэдагагічнай Рады, і зь ліку ўдзельнікаў сходу была абрана камісія ў складзе cn.cn. Кунцэвіча, Чэрніка і Асмалоўскага, якая павінна была выявіць аўтараў лістоўкі і перадаць іх суду. Як бачна з матар’ялаў дасланага Дырэкцыяй гімназіі і старшынёй бацькоўскага Камітэту, камісіяй гэтай прароблена наступная праца па выяўленьні аўтара ананімнай лістоўкі „Загад старое казы барабаншчыка", а менавіта дапытана цэлы шэраг сьведак, якія сьцьвердзілі наступнае: 1. РуссакАрсечій — будучы ў Волаха чуў, як Сіцько чытаў лістоўку „Загад“, дзе ён яе браў — ён ня ведае, і які зьмест лістоўкі не паказана. Чытаючы, пасьмейваўся. 2. Волах Аляксандар таксама толькі чуў, як Сіцько чытаў лістоўку, і зьмест яе не паказан. 3. Гарох Павал чуў у хаце Волаха, як Сіцько чытаў лістоўку — зьмест не паказан, ён бачыў, як гэту лістоўку са стала забрала жонка Харытончыка. 4. Якаўлеў Анатолі — чытаў у тоіі самы час гэту лістоўку, будучы ў Волаха, якая ляжала на стале, лістоўка прачытана частко38 ва, яму дачытаў яе Сіцько, і як ён пайшоў у хату Волаха, лістоўка засталася там — зьмест не паказаны. 5. Харытончык Юрка сьцьвердзіў, што ён даведаўся ад жонкі, што ў Волаха ёсьць нейкая лістоўка, у якой напісана і аб ім. Ён прасіў жонку, каб яна гэту лістоўку прынесла, што яна й зрабіла. Яму казаў БутаЬ4, што лістоўка напісана намашынцы Віцьбіча, быццам ён пазнаў па літарах. Што аб ім было напісанаў лістоўцы, ён не сказаў, а таксама аб зьмесьце лістоўкі нічога не сказана. Гэту лістоўку ён перадаў, каб высьветліць справу, але каму, не сказаў. 6. Бута Аляксандар — чытаў лістоўку ў Харытончыка, і ён лічыць, што лістоўка напісана на машынцы Біцьбіча. Лістоўка засталасяў Харытончыка. 7. Стукаліч — згаджаецца, штолістоўка была напісана на яго машынцы, адказнасьць за лістоўку ён зь сябе зьнімае. Хто напісаў лістоўку, яму невядома, алемашынка пазычалася Буту, Каралевічу і інш. 8. Дзедавец Барыс — аб лістоўцы нічога не сказаў, так як яе не чытаў, але зьмест яму вядомы. Чуў толькі ў канцылярыі Камітэту ад Сіцько, што „ўкралі белую баварскую кабылку й хочуць на ей ехаць“, і што Сіцько, Галожын і Цупрык65 радасна абгаварвалі лістоўку і ў гутарцы назвалі Хмыза66 карытнікам усіх карытаў. 9. Міцкевіч67 — толькі чуў ад Сяднёва™, які яму казаў, што пасварыўся са Стукалічам за лістоўку, але Сяднёў чамута сам не дапытан. 64 Аляксандар Бута (1923—1998), грамадзкі дзеяч. Скончыў 7 клясаў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, быў кіраўніком беларускага скаўтынгу ў амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, аб’яднанага ў іптандар „Баварыя“. У1948 г. у складзе „Дванаццаткі" пераехаў у Вялікабрытанію. 65 Іван Цупрык (1913—1983), грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую гімназію і Варшаўскі ўнівэрсытэт. 3 1944 г. — на эміграцыі, спачатку жыў у Нямеччыне, а ў 1948 г. пераехаўу ЗША (Саўт-Рывэр). 66 Імаверна, маецца на ўвазе Мікола Хмыз. 67 Міхась Міцкевіч (псэўд. Антон Галіна, 1897—1991), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, брат Якуба Коласа. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспэктарам беларускіх школаў на Стаўпецкі раён. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерах для перамешчаных асобаў, настаўнічаў, выпусьціў чатыры чытанкі для дзяцей. 31950 г. — у ЗША, актыўны дзеяч БАПЦ. Некалькі гадоў быў рэдактарам газэты „Беларус” і каля 15 гадоў — часопісу „Голас царквы“. 68 Масей Сяднёў (1915—2001), паэт, празаік. 3 1943 г. жыў у Нямеччыне, з 1950 г. — уЗША. ю. Сябра камісіі, які праводзіў сьледзтва, сп. Кунцэвіч, даў асьведчаньне, што яму казала Кабыш Ірэна, што ў яе пытаў Цупрык, як ёй падабаецца лістоўка, але сама Кабыш гэтак сама не дапытана. 11. Бакуновіч Уладзімер69 асьведчыў, што і яму таксама казаў Сяднёў, што да яго прыходзіў Стукаліч і прыносіў рукапіс для прагляду нешта як „барабаншчык старое казы“, хочучы яго выпусьціць пад фірмай „Шыпшыны", на што Сяднёў быццам не згадзіўся. Сп. Сіцьколістоўку чытаў і даваць паказаньні адмовіўся. Пасьля праведзеных допытаў Камісія Бацькоўскага Камітэту прыйшла да выснаву й знайшла дапушчэньне, што ініцыятараміўкладальнікамілістоўкізьяўляюцца: cn.cn. Стукаліч, Галожын, Цупрык і Сіцько, і гэта дапушчэньне аснована толькі на паказаньніДзедаўца Барыса, які сьцьвердзіў, што Сіцько, Галожын і Цупрыкрадасна абгаварвалі лістоўку і ў гутарцы называлі Хмыза карытнікам усіх карытаў, і чуў, як Сіцько казаў, што ўкралі баварскую кабылку іхочуць на ёй ехаць. Іншых довадаў, як бачна з паказаньняў апытаных, няма, і ніхто ня бачыў і не давёў тактычна, што лістоўка напісана і выдадзена Галожыным, Цупрыкам або Сіцько. Што датычыцца Стукаліча, так яго камісія Бацькоўскага Камітэту лічыць таксама ўдзельнікам складаньня лістоўкі толькі таму, што яна выдрукавана на ягонай пішучай машынцы. Сам Стукаліч згаджаецца з тым, што лістоўка напісана на яго машынцы, але адначасна заявіў, што машынку ў яго пазычалі cn.cn. Бута, Каралевіч і інш., пагэтаму адказнасьць за лістоўку ён зь сябе здымае, хто пісаў лістоўку, яму невядома. Іншых фактаў і довадаў, сьцьвярдзяючых прыняцьцё ўдзелу з боку Стукаліча ў выданьні лістоўкі, няма, бо ні адна з дапытаных асобаў ня ведае, хто друкаваў і пісаў лістоўку, а заяву Міцкевіча і Бакуновіча, што яны чулі ад Сяднёва, быццам ён сварыўся са Стпукалічам за лістоўку, нічога новага для ўстанаўленьня факту ўдзелу Стукаліча ў выданьні лістоўкі не даюць, ды на што іх па гэтай справе заявы, калі Сяднёў сам асабова мог даць адпаведнае тлумачэньне, а гэта Камісія не ўлічыла патрэбным зрабіць. Гэтаксама і заява сяб- 69 Уладзімер Бакуновіч (1926—1992), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў беларускіх лягерах у Рэгенсбурзе й Віндышбэргердорфе. У1950 г. разам з бацькамі выехаў у Аўстралію. У1954 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, дзе ў 1963 г. атрымаў ступень доктара эканомікі. Пазьней пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансўіку (штат Нью-Джэрзі), а з 1968 г. — у Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў як спэцыяліст па падатковых справах. Актыўна ўдзельнічаўу дзейнасьці БАЗА й Рады БНР. Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў ра Камісіі, праводзячага сьледзтва, сп. Кунцэвіча, які сьцьвердзіў, што яму казала Ірэна Кабыш, што Цупрык у яе пытаў, ці падабалася ёй лістоўка, але сама яна не дапытана і гэтакія сьцьверджаньні ні ў якім разе не даюць падстаў думаць, што Цупрык вінаваты ў выданьні ананімнай лістоўкі. На імя Рады лягеру Міхэльсдорф ад сп. Стукаліча атрыман пратэст, у якім ён скардзіцца на дзейнасьць сьледчай Камісіі, вызначанай праз Бацькоўскі Камітэт, штояна ў палове дванаццатай гадзіне ночы 24.4.47 прыходзіла да яго ў пакой. Самаго Стукаліча ў той час не было ў хаце, і што Камісія пабудзіла і напалохала яго сям’ю ды застаўляла старую маці шукаць яго, Стукаліча. Скардзячыся на дзейнасьць Камісіі, прасіў бараніць яго элемэнтарныя чалавечыя правы і адначасова просіць прыцягнуць Камісію да адказнасьці. 16 траўня 1947 года справа пратэсту Пэдагагічнай Рады Бацькоўскага Камітэту й дасланы імі сьледчы матар’ял, а гэтак сама й пратэст сп. Стукаліча на дзейнасьць сьледчае Камісіі была разгледжана на паседжаньні Рады, якая прымаючы пад увагу: 1. што паказаньнямі цэлага шэрагу сьведак, дапытаных праз Камісію, вызначанаю Бацькоўскім Камітэтам, фактычна не даведзена, што ўдзел у рэдагаваньні ананімнай лістоўкі прымалі cn.cn. Галчын, Цупрык, Сіцько і Стукаліч. 2. што некаторыя сьведкі па справе ні дапытаны самі, а сьведчаньні за іх давалі іншыя, як то: за сьведку Сяднёва асьведчаньне далі cn.cn. Міцкевіч і Бакуновіч, а за сп. Кабыш Ірэну сп. Кунцэвіч, з чым згадзіцца ніяк нельга. 3. да справы не далучана лістоўка, якая выклікала пачатак узьнітсненьня гэтае справы, без чаго нельга судзіць, у чым выражаецца абраза гімназіі, Бацькоўскага Камітэту, Скаўтаў альбо іншых асобаў.