6. Спадар Ст-іч атрымлівае тытул — Галоўнага УНРРА’ускага Шаптуна. 7. Спадару М-ку надаю годнасьць крывіцкага маршала з захаваньнем за ім пасады баракавага. 8. Спадар П-уд як самаахвярны змагар за Крыўю атрымлівае новыя белыя шарачковыя порткі. 9. Розныя „абухі“, „шумавіньне“ і ўвогуле простыя людзі (у закрэсьленым тэксьце арыгіналу расшыфравана: Русакі, Гарогі, Бакуновічы. Дашкевічы) і розныя іншыя палешукі, сустракаючыся з прадстаўнікамі чало крывіцкага руху, мусяць прывітаць іх вялікім крывіцкім прывітаньнем — узьняцьцём угарурукі. ю. Спадар Харытончык прызначаецца нашым дажывотным галоўным халуём і тройчы на дзень мусіць ваксіць мне боты (Па-ічу і сьвятару Аляксею Вініцкаму таксама). Гэтая пасада застаецца за ім і пасьля пераезду ў Грэнляндыю, а таксама і на Бацькаўшчыну. Старое казы барабаншчык/подпіс/ Гаспода Нашая 19-4.1947. 1. Як відаць з тэксту прыведзенай лістоўкі, у ёй няма ніводнага слова й месца, абражаючага гімназію як навучальную ўстанову, ёсьць закранутыя некаторыя настаўнікі гімназіі як прыватныя асобы, а не як настаўнікі, ірабіць з гэтага вывад, што лістоўка ставіць гімназію пад пагрозу ліквідацыі гімназіі — нельга. 76 Андрэй Вышынскі (1883—1954), савецкі дзяржаўны дзеяч. У 1933— 1939 гг. — намесьнік пракурора і пракурор СССР, быў дзяржаўным абвінаваўцам на фальсыфікаваных палітычных працэсах 1930-х гг. У 1949— 1953 гг. — міністар замежных справаў СССР. 2. Па шляху выяўленьня аўтара лістоўкідадзеныя выясьненьні ні дапытаных камісіяй праз бацькоўскі камітэт асобаў — нічога новага не далі, а наадварот, дапытаныя спадары Сяднёў і Кабыш адкінулі паказаньні тых асобаў, якія за іх сьведчылі, і гэтым ліквідавалімагчымасьць улічыць Стукаліча альбо Цупрыка ў выданьні лістоўкі, тым больш, што ўлікі гэтыя былі абаснованы на адкінутых асьведчаньнях cn.cn. Міцкевіча, Бакуновіча й Кунцэвіча. 3. Што датычыцца абразы Нацыянальных вартасьцей і пачуцьцяў, так яны могуць утварыцца з боку тых асобаў, якія ўяўляюць сабе, што калі сп. Кендыш будзе ехаць вярхом на кані, якога яму павінны набыць ноччу ў баўэра, будзе пахож на рыцара з Пагоні. 4. Пратэст сп. Стукаліча на дзейнасьць камісіі пацьвердзіўся паказаньнем сп. Галіды Анатоля. 5. Паводзіны камісіі бацькоўскага камітэту ў часе расьсьледаваньня ў адносінах да Стукаліча не былі аб’ектыўнымі. Гэта відаць ня толькі з абурэньня ў часе сходу, але і зьяўленьне a 12 гадзіне ночы на кватэры Стукаліча. Камісія гэта, як складзеная з асобаў зацікаўленых у справе, павінна быць распушчана. 6. Згодна Абавязваючых Праўных Нормаў судовае паступаньне мае права запачатпкаваць кожная зьняважаная асоба, чаго не зрабіла ні адна з асобаў, якая лічыць сябе зьняважанай, і сваё асабістае незадавальненьне пераносіць на агульна-нацыянальны бок, што, аднака, не знаходзіць ніякага пацьверджаньня ў актах справы. у.Такяк допытам цэлага шэрагу заінтарасаваных асобаў і сьведак фактычны аўтар лістоўкі не ўстаноўлен і ў мэтах недапушчэньня ў лягеры далейшага пашырэньня непатрэбнага антаганізму, сваркі і палемікі вакол справы, гэту трэба лічыць скончанай і далейшае вядзеньне яе спыніць. Выпіска з пратаколу паседжаньня Рады Беларускага Лягеру Міхэльсдорф ад 13 чэрвеня 4угода. Слухалі: Справу Пэдагагіччай Рады гімназіі на анатмную лістоўку. Пастанавілі: Сьцьвердзіць, што ананімная лістоўка, аўтарякой ня выяўлены, зьяўляецца адным зь неадпаеедных спосабаў перавыбарчай агітацыі. Улістоўцы няма месца, абражаючага гімназію як навучальную ўстанову. Некаторыя настаўнікі закрануты як прыватныя асобы. У мэтах недапушчэньня далейшага пайіырэньня непатрэбнай сваркі і антаганізму справу гэту спыніць ілічыць скончанай“. На заканчэньні гісторыі ўлёткі „Загад старое казы барабаншчыка“ застаецца толькі дадаць, што яе аўтарам сапраўды быў Юрка Віцьбіч. Бацькоўскія парады д-р Малецкага77 Юрку Віцьбічу і адказ яму78 Адкрыты ліст да Беларускае Грамадзкасьці Астатнім часам на старонках прэсы пачынае пасьля значнага перарыву там-сям мільгаць назва гэтак званага Беларускага Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту. Першай ластаўкай у гэтай галіне зьяўляецца адкрыты ліст „крывіцкага“ прарока Р. Склюта74 ў газ. „Украінска Трйбуна‘*° №45 ад 22 чэрвеня 19472., дзе ён, пералічаючы ўсе „крывіцкія“ камітэты, створаныя па прынцыпу дрындуйікі — Янка тут, Янка там, — зусім слушна адносіць да іхняга ліку Беларускі (крывіцкі) ЦэнтральныДапамаговы Камітэт і зусім справядліва падкрэсьлівае: „такая яго афіцыйная назва“. Пазьней са„Скаўцкае Інфармацыйнае Службы“ (№8 за іужніўня 1947 г.) мы даведаліся, што гэты самы „Беларускі (крывіцкі) ЦэнтральныДапамаговыКамітэт“вітаў тэлеграмай Другізьезд кіраўнікоў крывіцкіх скаўтаў у Остэргофэне. Яшчэ пазьней яму выносіць падзяку партыйная „крывіцкая“ газэта „Бацькаўшчына" (№1 ад 31 кастрычніка 1947 г.). Нарэшце на агульнаселішчным сходзе ў Міхэльсдорфе грамадзянін Вініцкі Аляксей у сваёй прамове настойліва рэкамэндуе сябе старшынёй гэтага самага гэтак званага „Беларускага Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту“. 77 Язэп Малецкі (1906—1982), грамадзкі дзеяч, лекар. Актыўны ўдзельнік беларускага руху ў 1930-х гг. у Польшчы. Падчас вайны быў кіраўніком мэдычнай школы ў Баранавічах, у 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Вялейскую акругу. У1944 г. выехаў у эміграцыю, першапачаткова жыў у Нямеччыне, у 1949 г. выехаў у Аўстралію, дзе быў старшынём аўстралійскага сэктару Рады БНР. 78 Гэтак рукою Віцьбіча была падпісаная тэчка з арыгіналамі выдрукаваных ніжэй лістоў. 79 Псэўданімам „Р. Склют“ падпісваў некаторыя свае працы Антон Адамовіч. 80 „Украі'нська трнбуна“ — грамадзка-палітычны тыднёвік (з 1948 г. — паўтыднёвік) нацыяналістычнага кірунку, які выходзіўу Мюнхэнеў 1946— 1949 гг. Знаходзіўся пад уплывам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. На працягу першае паловы 19472. дзейнасьць „БкЦДК“ насіла сярод свае беларускае эміграцыі пазавугольны характар — грамадзянін Вініцкі Аляксей, разьяжджаючы па польскіх лягерах, займаўся плёткамі на сваіх грамадзкіх і партыйных супрацоўнікаў. Між іншым, у нас няма падставы сьцьвярджаць, што гэтае плявузганьне часам межавала з даносамі. I мы цалкам разумеем, чаму „дзейнасьць" грам. Вініцкага насілаў гэты час кансьпіратыўны характар. Яшчэ ўвосені1946 г. на паседжаньні БЦДК было вырашана перабраць яго на дэмакратычных падставах на працягу бліжэйшых трох месяцаў. Намесьнік старшыні БЦДК грам. Вініцкі Аляксей і сакратар грам. Кунцэвіч Мікола, выконваючы загад „крывіцкае" партыі, зыгнаравалі гэтую пастанову. He заклікаючы на паседжаньні БЦДКягоных сяброў з дэмакратычнага асяродзьдзя (сп. др. Шч-с, сп. др. Баг-іч, пісьменьнік Ю. Стукаліч і інш.), і адначасна запэўніваючы іх, што такія паседжаньні ў сувязі з падрыхтоўкаю да новых выбараў увогуле не адбываюцца, яны такім чынам ператварылі БЦДКу „БкЦДК“, перарабілі яго з грамадзкай установы ў партыйную, „крывіцкую“. Пасьля гэтага факту патаемная „дзейнасьць" грамадзянаў Вініцкага й Кунцэвіча й перад іншымі нацыянальнасьцямі зрабілася злачынствам, бо яны ня мелі ад гэтае эміграцыі аніякіх паўнамоцтваў на прадстаўніцтва. Трэба між іншым адзначыць, што самачынны сакратар самачыннага гэтак званага „БкЦДК“ гр. Кунцэвіч пачаўрэпрэзэнтаваць нашую беларускую грамадзкасьць у Паразумеваўчым Камітэце, хаця абраны для гэтае мэты быў зусім ня ён, а Спадар Доктар Шч-с. Той „паважнай“прычынай, якая дазволіла грам. Вініцкаму Аляксею заявіць аб сваім існаваньні сваёй жа беларускай эміграцыі зьяўляецца вылучна... лаянка „таварыша“Вышынскага. Гэты агульнавядомы „таварыш", пералічваючы ў сваёй агульнавядомай прамове шэраг нацыянальных камітэтаў, што дзейнічаюць на чужыне, назваў выпадкова і імя грам. Вініцкага. Сталася гэта ў сувязі з тым, што калі яшчэ ў 1945 г. грам. Вініцкі кароткі час выконваў абавязкі старшыніАкруговага Камітэту ў Рэгенсбургу, адзін з прыбліжаных ім супрацоўнікаў гэтага Камітэту нечакана выехаў у БССР і, відаць, склаў там адпаведную інфармацыю. Атрымаўшы праз два гады лаянку „таварыша"Вышынскага, грамадзянін Вініцкіцалкам пераключыў яе на сваю „дзейнасьць" у самачынным „БкЦДК“. Зь відавочнай падзякай да аўтара, ён зачытвае гэтую прамову на ўсіх сходах і зьездах і спрабуе нажыць на ёй палітычную капейку. Мы маем цывільную адвагу ўзяць на сябе ролю адваката грам. Вініцкага. Кажны беларус-выгнанец добра ведае, што грам. Вініцкі не адыгрываў і не адыгрывае ў жыцьці беларускае эміграцыі аніякае больш-менш паважнае самастойнае ролі. Ён усяго толькі паслухмяны выканаўца загадаў„чало крывіцкага руху“. Фігуральна кажучы, ён сярод „крывічоў" ня кіт, а плотка. Таму, калі грам. Вініцкі на сходах выцягвае з бакавое кішэні свае марынаркі патрапаную газэту з „гістарычнай“ прамовай, дзе прыгадваецца ягонае імя, мы цалкам разумеем ягоную радасьць. Нам успамінаецца ў гэты момант адзін зь вядомых чэхаўскіх герояў. Дробны чыноўнік з дробнага мястэчка, ён аднойчы ўначы, трымаючы ўруках газэтку, пабудзіў сваіх сваякоў і знаёмыхрадасным крыкам: „Мяне ведае ўся Расея!!“ Тыя прачыталі ўразьдзеле здарэньняў пэтытам надрукаваную зацемку, што гэты чыноўнік (пададзена прозьвішча) у нецьвярозым стане трапіў падрамізьніка, аглаблёй якога заехала ямуўрот. Успамінаецца таксама засьцянковы шляхціцАнтэк Старабабец з-пад Ашмянаў, які ўсё жыцьцё ганарыўся тым, што атрымаў аплявуху ад самога маршала Пілсудзкага й, паміраючы, прасіў суседзяў, каб гэтая падзея знайшла адбітак у ягонай магільнай эпітафіі. Слава гэтых чыноўніка й шляхціца наведала сёньня й грам. ВініцкагаАляксея. 3ласкі„таварыша“Вышынскага ён набыў сусьветную вядомасьць. Я ні на каліва не сумняваюся ў тым, што грам. Вініцкі й ягоныя шэфы адзначаць супадзеньне мае акцыі супраць грам. Вініцкага з акцыяй„таварышча"Вышынскага супрацьяго.Але тут ёсьць адна вялікая розьніца. У той час, як абвінавачваньне „таварышча“Вышынскага зьяўляецца ў дачыненьні да асобы грам. Вініцкага памылковым, дык маё абвінавачваньне грам. Вініцкага ў самачыншш няпраўнай дзейнасьці ёсьць слушным і справядлівым. Практыка шэфаў грам. Вініцкага носіць у дачыненьні да БЦДК назву палітычнае авантуры. Гэтая брудная практыка мусіць нарэшце стацца вядомай і ўсім братом беларусам выгнанцам і іншым нацыянальнасьцям, што разам з намі апынуліся сёньня на эміграцыі.