4. што частка асобаў, якім з боку Бацькоўскага Камітэту робіцца закід у рэдагаваньні ананімнай лістоўкі„Загад старое казы барабаншчыка“, не дапытана, і 5. лічачы патрэбным праверыць сапраўднасьць пратэсту Стукаліча на дзейнасьць Камісіі, Селішчная Рада вызначыла з свайго складу трох сяброў Рады: сп. Розмысла70, сп. Канецкага і сп. 70 Сяргей Розмысл (1905—1969), грамадзкі дзеяч. Удзельнік Беларускай Краёвай Абароны. Дэлегат на Друті Усебеларускі кангрэс ад Лідзкай акругі. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, адкуль у 1950 г. адзін, безь сям’і — у Аўстралію. Актыўны ўдзельнік беларускага грамадзкага й рэлігійнага жыцьця ў Мэльбурне. Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Палягошка7', якім даручыла канчаткова высьветліць справу і аб выніках на чарговым паседжаньні далажыць Радзе. Увыкананьне пастановыРады ад 20.5.4706 Старшыні Бацькоўскага Камітэту йДырэкцыі гімназіі запатрабавана далучыць арыгінал ананімнай лістоўкі, якая выклікала пратэст і пачатак гэтай справы і прапанавана даць асьведчаньне асобам, якія, будучы прысутнымі ў лягеры, ня самі давалі асьведчаньні, а за іх сьведчылі іншыя. 1. Сп. Масей Сяднёў, склаўшы ўласнаручнае сьведчаньне, заявіў, што аўтар лістоўкі яму невядомы, лічыць абразьлівым і сьмешным паказаньні cn.cn. Міцкевіча і Бакуновіча, якія, ня ведаючы відавочна самі нічога па сутнасьці, заявілі, штояны чулі адяго пра вядомага, але тым самым замаскаванага злачынцу, далей дзякуе ім як дармовым і ганаровым адвакатам і яшчэ раз падкрэсьлівае, што пра лістоўку нічога ня ведае. 2. Дапытаная спн. Кабыш Ірэна асьведчыла, што посьле зьяўленьня ў лягеры ананімнай лістоўкі яна дома ў гутарцы зь сям’ёй казала, штоўлягеры зьявілася нейкая лістоўка, зьмест яе невядомы, бо яна не чытала, і што ў прыватнай гутарцы пытаўся сп. Цупрык, якое ўражаньне ў яе аб лістоўцы. У часе гэтай гутаркі ў хаце быў прысутны сп. Стаськевіч. Кунцэвіча тады не было, але калі на другі дзень да яе прыйшоў сп. Кунцэвіч, каб зрабіць допыт, яна, ня ведаючы нічога пра лістоўку, адмовілася даць асьведчаньне і дадала, што са сп. Кунцэвічам ніякай гутаркі адносна лістоўкі ніколі не вяла і не прасіла сп. Кунцэвіча даваць за яе асьведчаньне. З.Ад сп. Стукаліча атрымана дадатковае выясьненьне па справе ананімнай лістоўкі„Загад старое казы барабаншчыка“, у якім. ён падтрымоўвае поўнасьцю дадзены ў ёй пратэст і прыводзіць цэлы шэраг фактаў і мэтадаў барацьбы лідэраў „крывіцкае партыі“ за апанаваньнеўладыў лягеры Міхэльсдорф і іншых Беларускіх лягерах, і што яны ў сваёй практыцы ігнаруюць дэмакратычныя выбары і ўжываюцца мэтады аплёўваньня і кампрамэнтацыі асобаў, якія выбіраюцца дэмакратычным шляхам. 4. Сп. Сіцько Мікалай, настаўнік гімназіі, злажыў наступнае сьведчаньне: лістоўку ён чытаў і сьмяяўся, таму што ў лістоўцы 71 Пётра Палягошка (1893—1961), грамадзкі дзеяч. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі — працаўнік беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. 3 1944 г. — на эміграцыі. У 1968 г. у Нью-Ёрку выйшлі ягоныя мэмуары „Ўспаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу“. трапна схарактарызавалі некаторыя лягерныя балячкі. Выясьненьне камісіі, вызначанай праз бацькоўскі камітэт, ён адмовіўся даць таму, што камісію лічыў няпраўнай і варожа да яго пастаўленай, так як яшчэ да пачатку сьледчай працы сябры камісіі разносілі чуткі, што ён, Сіцько, быў удзельнікам выданьня лістоўкі. Чытаючы лістоўку, абразы гімназіі або нацыянальнай ідэі ён ня бачыў. Зазначыў, што аўтар лістоўкі яму невядомы і сам ён асабіста ўдзелу ў выданьні лістоўкі не прымаў. 5. Сп. ЦупрыкІван асьведчыў, што ён лістоўку чытаў ілічыць як сатыру на пэўных асобаў, і стараньні некаторых асобаў даказаць, што ў лістоўцы абражаюцца нашыя нацыянальныя эмблемы, лічыць нізкімі. Сваю размову са сп. Кабыйі ён бы мог пацьвердзіць сп. Кунцэвічу асабіста, але ў яго чаму-та камісія не нашла патрэбным запытаць. Сьледзтва гэта ён лічыць як чарговую кампанію супраць яго. 6. Сп. Галожын Герасім злажыў сьведчаньне: лістоўку чытаў у кватэры сп. Ліцягі, якую даў прачытаць вучань гімназіі Карась72. Лістоўку ўважае як сатыру і ня бачыць абразы ані гімназіі альбо іншых культ. установаў. Вылучаная бацькоўскім сходам камісія была складзена з зацікаўленых асобаў і займалася ганьбуючымі бацькоў справамі — наведаньне прыватнай кватэры a 12 гадзіне ночы. Ён лічыць, што камісія ўмяшалася ў кампэтэнцыю Селішчнай Рады, і ўчынкі гэтай камісіі змусілірэагаваць супраць яе, так як ён, Галожын, у той час быў старшынёй Селішчнай Рады і нёс адказнасьць за правапарадак у лягеры. 7. Як бачана з асьведчаньня cn.cn. Карася, Марговіча і Маляўкі, лістоўка гэта была ўзята сп. Маляўка ад сп. Харытончыка і перадавалася ад аднаго да другога, нарэшце зьвернута сп. Маляўка назад, якая і засталася ў яго. 72 Леанід Карась (1923—1954), грамадзкі дзеяч, журналіст. Працаваў настаўнікам. Улетку 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне. У беларускім лягеры ў Міхэльсдорфе працаваў у лягернай ахове й вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ ў 1948 г. працаваў у вугальных капальнях у Вялікабрытаніі. У1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. Вучыўся на аіранамічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1954 г. пераехаўу Мюнхэн, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне". Загінуў пры нявысьветленых акалічнасцях — цела з адзнакамі катаваньняў знайшлі ў рацэ Ізар. Паводле адной з вэрсіяў, да гэтага мела дачыненьне савецкая выведка. Толькі 26 тпраўня на просьбу РадыДырэктар гімназіі перадаў для далучэньня да справы копію ананімнай лістоўкі, арыгінал заставіў у сябе. Як бачана з паказаньняў цэлага шэрагу зацікаўленых асобаў і іншых, Пэдагагічная Рада стараецца даказаць, што лістоўкаю абражаны: гімназія, скаўты, тэатральная група і інш., тады як другія лічаць гэту лістоўку звычайнай сатыраю і ня бачаць у ёй абразы гімназіі і іншых культ. установаў. Ёсьць патрэба прывесьці поўны тэкст ананімнай лістоўкі, зьмест яе наступны: Копія Загад старое казы барабаншчыка і будучага старшыні крывіцкага лягеру Міхэльсдорф 1. Надзвычайная Нашая Тройка ў складзе: Яцкевіча, Садоўскага (робяцца захады, каб яго вызваліць) і Сакалоўскага (з ангельскае зоны) мусіць: а. адарваць галовы ўсім, на каго я пакажу пальцам; б. зрабіць адначасна даносы на ўсіх, хто ідзе супраць мяне ва ўсе крымінальныя і палітычныя паліцыі сьвету. 3 гэтымі паліцыямі і надалей трымаць самую шчыльную лучнасьць; в. спачатку фізычна зьняважыць, а потым выкінуць зь лягероў усіх расейцаў і палешукоў; г. пазбавіць емінаў усіх тых беларусаў, якія ўжываюцьрасейскую мову. Выдаць дадатковы паёк усім, хто будзе наведваць курсы польскае мовы, кіраўніцтва якімі ўскладаю на сп. П-іча (не паляк, a крывіч); д. пазбавіць емінаў усіх праваслаўных, якія ня хочуць зракчыся Беларускага Епіскапату й прыняць багаславеньне Ягонае Эксцэленцыі Патрыярха ўсіх крываартадоксаў інжынэра Тамашчыка73 альбо ад Ягонага Прэпадобія сьвятара Аляксея Вініцкага (ня блытаць з другімАляксеем — савецкім патрыярхам74); 73 Уладзімер Тамашчык (у манастве Васіль, 1900—1976), беларускі грамадзкі й рэлігійны дзеяч, япіскап БАПЦ. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Беластоку, быў сябрам Беларускага народнага аб’яднаньня, намесьнікам рэдактара газэты „Новая дарога". Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У1948 г. пастрыгся ў манахі, у 1949 г. узьведзены ў сан япіскапа адноўленай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 74 Алексій I (у сьвецкім жыцьці Сяргей Сіманскі, 1877—1970), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі ў 1945—1970 гг. Заўвага: Усякі, хто пяройдзе ў вунію, атрымае новыя падноскі. 2. Спадар Х-з мае пераняць уладу над усімі селішчнымі карытамі. Як пакутнік за нацыянальную ідэю і нязломны барацьбіт за незалежнасьць атрымлівае адначасную ўзнагароду — скрынку мыла. Паводле майго сьпісу мусіць выдаць шэрагу асобаў каштоўныя падарункі без залічэньня іху картатэку. Заўвага: чуткі аб тым, што сп. Х-з зьбіраўся пераехаць у Віндышбэргердорф, каб абняць уладу над тамтэйшымі карытамі і адначасна паводле Майсеевага закону абрэзацца, не адпавядаюць сапраўднасьці. 3. Спадар Ках-скі атрымлівае ад мяне дыплём аб сканчэньні Кэмбрыдзкага Унівэрсытэту і на годнасьць доктара і прафэсара ўсіх навукаў. Спадару Бута загадваю выдаць на рататары манумэнтальную навуковую працу доктара й прафэсара Ках-скага „Мінулае, сучаснае й будучае «крывіцкіхрэгулямінаў»“. 4. Спадарыня Гм (??5)маеяк найхутчэй разгарнуць культурную працу. Штовечар тройчы мусіць ставіцца „На Купальле". На пасаду канфэрансье запрасіць сп. Ад-іча. Ён жа аднаўляе выданьне „Ведамак" з дадаткам для жанчынаў — „Дзёньнік старое крывіцкае бабы“. Усе дзеці, пачынаючы ад двох год, сустракаючыся з дарослымі, мусяць рабіць „шпагат", усе жыхары да 88 год мусяць скакаць „Мяцеліцу“. Хор ад золку да золку выконвае песьні з „Новага крывіцкага (беларускага) песеньніка для школаў“Брачыслава Скарыніча. 5. Спадар Кендыш, галоўны старшыня Крывіцкага Акруговага Камітэту, атрымлівае ад нас тытул „Намесьніка бога Ярылы на зямлі“, захоўваючы пры гэтым свой ранейшы тытул — галоўнага падпанка. Упрызначаны для гэтага сьвяточны дзень Спадар Кендыш урачыста ўяжджае ў Міхэльсдорф на белым кані (Надзвычайная Тройка ўначы набывае яго ў баўэра) пад гукі (у арыгінале закрэсьленае нечытэльнае слова) маршу. Адразу ж накладае наступныя падаткі: а. 20 марак ад душы на пабудовы Крывіі; б. 20 марак ад душы на перасяленьне ў Грэнляндыю; в. 5 цыгарэтаў ад душы на газэту „Крывія“, якая мае выйсьці 32 траўня г. г.; г. з шакалядкі ад душы на пабудову помніку доктаруЯнку Станкевічу (хвігура дубовая, лобмедзяны); 75 Тут і далей вылучаныя заўвагі, зробленыя Селішчнай радай. д. і кавалак мыла ад душы на пабудову крэйсара „Падам да ног“; е. 200 грамаў бон-кавы ад душы на нашыя асабістыя сакрэтныя справы; і. юо грамаў брэнт-сьпірту ад душы для крывічоў Остэргофэну (там жа купляюць мыліцы); Калі толькіхто адмовіцца заплаціць вышэйадзначаныя падаткі альбо патрабуе ў Спадара Кендыша справаздачы аб грошах, раней ім накалядаваных, дык той адразу ганьбуецца як агент Масквы і сябра Вышынскага76, а потым перадаецца Надзвычайнай Нашай Тройцы.