Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
23 Галяк. С. 68.
24 Congressional Quarterly Almanac. Vol. III. 1947. P. 637. Гэтатым больш было важна, што ў саміх Штатах голас супраць прыняцьця Ды-Пі быў вельмі моцны. Гэтак, актыўна пратэставалі American Legion, Veterans of Foreign Wars, American Coalition, Teamsters Union, Junior Order of United American Mechanics, National Economic Councill, Maryland Society of War of 1812 ды інш.
Пасьведчаньне жыхара беларускага лягеру ў Остэргофэне
джэньні, шлюбу (або ягоным скасаваньні), сьмерці сваякоў, характарыстыку ад лягернага паліцыянта або ад мясцовай нямецкай паліцыі, a таксама пацьверджаньне сталага жыцьця ў акупацыйных зонах паміж верасьнем 1939-га і сьнежнем 1945-га.
Справу правярала некалькі розных агенцыяў і, калі ўсё пацьвярджалася, вярталі ў IRO для мэдычнага агляду й, нарэшце, выпісваньня візы. Сама меней гэта брала дзевяць месяцаў.
Патрабаваньне папераў, уся працэдура наагул паўплывала на будзённае жыцьцё насельнікаў лягераў, якія цяпер зранку шыхтаваліся ў даўжэзныя чэргі да офісаў на інтэрвію, на прышчэпкі, у паштовыя аддзелы, а ў міжчасе вышуквалі тых, хто б мог засьведчыць іхнае быцьцё ў часе вайны ды няшмат за гэта папрасіць.
I ня раз потым згадваўся той скрынінг — роўня калектывізацыі, змаганьню з нацдэмамі ды іншымі працэсамі ў пакінутай бацькаўшчыне сваім варожым, агрэсіўным стаўленьнем да людзей.
Калі ж IRO афіцыйна зачыніла лягеры ў 1952 г., падлічылі, што ЗША прынялі ў чатыры разы болыц за раней заплянаванае, а наагул праз гэтую арганізацыю выехалі на новыя землі каля аднаго мільёна ўцекачоў.
Лягер
Звычайна вакол лягеру вырастаў плот з калючага дроту: ён стрымліваў ня толькі ўцекачоў, якім усё гэта нагадвала нядаўняе мінулае, але й мясцовае нямецкае насельніцтва. Пабудовы, скарыстаныя пад лягер, вар’іраваліся ад эгіпецкіх пустэльных намётаў да сапраўдных палацаў. Праўда, без належнай ім княскай раскошы: гэта былі халодныя, вільготныя й цёмныя памешканьні.
Найболын шырока выкарыстоўваліся лягеры былых ОСТаўцаў — аднапавярховыя драўляныя баракі, а таксама вайсковыя базы з дыхтоўнымі каменнымі будынкамі або звычайныя вясковыя хаты. Часам адзін лягер мог складацца з васьмі вёсак25.
У лягер быў толькі адзін уваход / выхад, які заўсёды ахоўваўся вайскоўцамі. Шматдзе, каб выйсьці, патрабаваўся пісьмовы дазвол камэнданта.
На кожнага вылучалася каля 30 square feet26, таму там, дзе да вайны жыла адна сям’я, цяпер засельвалі тры. Перасьценкі выраблялі з паперы ці, калі былі больш заможнымі, з коўдраў.
Гэткае жыцьцё на людзях спрычыняла дастаткова складанасьцяў — і чыста побытавых (карыстаньне аднымі й тымі рэчамі), і псыхалягічных: абмежаваньне тэрыторыі, на якой праходзіла штодзённае жыцьцё.
На ўвесь лягер была адна аіульная кухня27, дзе выдаваўся штодзень суп, хлеб, раз на тыдзень масла. Мэтаю UNRRA было ўзьняць дзённы мінімум да 2650 калёрыяў на чалавека, але на травень 1946 г. давялі да
25 Woodbridge, George. UNRRA: The History of the United Nations Relief and Rehabilitation Administration. New York: Columbia University Press, 1950. Vol. II. P. 500. Галяк так апісвае Ватэнштэт: „Ляжаў на бязьлеснай, даволі нізкай даліне, да найбліжэйшага лесу ў напрамку Вольфэнбютэлю некалькі кілямэтраў. Да вады, дзе можна было купацца, ямы, скуль раней бралі жвір, таксама са 2 кілямэтры. Лягер быў не ў самой вёсцы Ватэнштэт, а з паўтара кілямэтра да вёскі" (Галяк. С. 54).
26 Woodbridge, George. UNRRA...
27 „Сталаваліся самі ўсім калгасам. Для гатаваньня ежы немцы прызначылі ў суседнім панадворку кухню нейкай непрацуючай гаспадарчай школы. Вялізарны пакой, пасярэдзіне дзьве пліты. Там і гатавалі нашыя жанчыны па чарзе для ўсіх, спачатку на аднэй, а потым на дзьвюх плітах. [,..]Ежа была слабая. Ратавала толькі цыбуля, якой у Нямеччыне, дзе прыйшлося быць раней, заўсёды не хапала, а тут мясцовыя сяляне не хацелі прадаць менш мяха“ (Галяк. С. 34).
2300, пазьней зьнізілі наагул да 2000. Цяжарныя кабеты, дзеці, а таксама працаўнікі атрымоўвалі ад 500 да іооо дадатковых калёрыяў28.
У асобных лягерах раз на два тыдні выдаваліся харчовыя пачкі: цыгарэты, кава, мармэляд, сыр, арэхавае масла. Чырвоны Крыж з Канады, Брытаніі, Індыі, Новай Зэляндыі, ЗША дасылаў пачкі з сухім малаком, чакалядай, сардынамі й таксама не забываўся ўкласьці цыгарэты.
Цыгарэты былі валютаю, даражэйшым за золата таварам — на яго можна было зьмяняць вопратку, ежу, выправіць неабходныя дакумэнты. Імі гандлявалі, нягледзячы на тое, што калі б за гэтым заняткам — продажам ці набыцьцём, неістотна — засьпелі каго з Ды-Пі, апошняму пагражала б імгненнае выгнаньне зь лягеру й страта статусу перамешчанай асобы, што азначала фактычную рэпатрыяцыю.
У лягерах можна было гнаць самагонку, атрымаўшы дазвол на гэта ад камэнданта — за пэўнае ўзнагароджваньне. У лягеры Ватэнштэт „найвялікшую прадукцыю разьвярнулі два сьвятары: а. Сурвіла і а. Сьмірноў. Спачатку гналі ў сябе ў хатах, але потым, хочучы разьвярнуць прадукцыю шырэй, уначы ўлезьлі ў лягерную кухню й былі там знойдзеныя лягернай паліцыяй. Афіцыяльнага пратаколу паліцыянт не зрабіў, бо сьвятары яму вытлумачылі, што той, хто не дае сьвятарам гнаць самагонку, ёсьць бязбожнікам, а такіхмогуць адправіць дахаты. Паліцыянт паходзіў з Савецкага'Саюзу, і дзеля гэтага вывады сьвятароў падаліся яму пераконваючымі”24.
Істотнаю праблемаю й для насельнікаў, і для ўладаў быў стан сантэхнікі. Важнасьць бачна й па тым месцы, якое гэтая тэма займала ў афіцыйных лягерных выданьнях:
„Распоряженне поДй Пй лагерю Шлейсгейм. 950-1397МюнхенФельдмохйнг, 14 февраля 1949 года.
§1	. Несмотря на неоднократные распоряженйя й об'ьявленйя no радйо о соблюденіш необходймой чйстоты в бараках, в умывальнйках, в уборных, вокруг бараков йт.п., время от временй все же появляются неряшлйвые жйтелй лагеря, которые не желают соблюдать столь необходймых, прй нашей скученностй, основных правйл гйгйены й этйм выявляют себя людьмй, непрйгоднымй для лагерной жйзнй. На этйх днях пройзвелй нарушенйя санйтарных требованйй следуюіцйе жйтелй нашего лагеря: Янушкйн Федор (106-3)30 вместо
28 Woodbridge, George. UNRRA...
29 Галяк. С. 50.
помойной ямы вылйл помой возле барака; Коваленко Надежда (105-8) чйстпйла рыбу в умывальной, где жйтелй лагеря умываются й стйрают белье; Бабйч Семен (134-11) вымыл свой грязный велосйпед в умывальной.
Указанные выше лйца должны знать, что в настояіцее время лагерь пршшмаетп меры протйв появленйя этідемііческйх заболеванйй, могуіцйх вспыхнуть с наступленйем теплого временй, й потому все нарушйтелй санйтарных требованйй будут предлагаться к выселенйю йз лагеря31.
Предупреждаются также жйтелй северной стороны барака 107 о необходймостй вылйвать помой в помойную яму, а не около барака.[...]
§4	. На основанші протокола органйзацйонного обіцего собранйя белорусов от 30.1.1949 г. разрешается открытйе„Белорусского землячества" в лагере Шлейсгам й утверждается следуюіцнй состав Правленйя: председатель проф. Степанов Нйколай (140-11), заместйтель председателя — йнж. Малевйч Евгеннй (143-10), члены Правленйя: Портлезннк Нйколай (86-12), Тймоховйч Нйколай (100-12), Борженко Борнс (112-2), Пшйпчанйца Мван (19-19) к секретарь Бендзеров Мван (71-3)“.
Сапраўды, сухоты, дызэнтэрыя, пранцы, тыф, воспа, скураныя захворваньні не абмінулі аніводзін лягер. He ва ўсіх бараках былі печкі, a электрычнасьць увечары звычайна не працавала. I тым ня менш, уцекачы шчыра верылі, што толькі ім наканавана захаваць і адрадзіць сапраўдную літаратуру, зьберагчы ад русіфікацыі й палянізацыі матчыну мову, бацькоўскія традыцыі, што менавіта яны — носьбіты нацыянальнай ідэі.
Канфлікты паміж крывічамі-зарубежнікамі, заходнікамі і ўсходнікамі (,,савецкімі“), інтэлігенцыяй і народам, беларусамі-прафэсіяналамі й проста беларусамі не прымусілі сябе доўга чакаць.
30 Нумар бараку й нумар пакою.
31 Высяленьне зь лягеру як пакараньне было добрай зброяй і ў барацьбе камэнданта з апазыцыяй. Гл. Галяк. С. 64.
Пра старую казу і пра суд Ды-Пі
„Грамадзкаму Суду пры Селішчнай Радзе Беларускага Лягеру ў Міхэльсдорфе
Юрыя Стукаліча32
Заява
Адчуваючы вялікую пашану да цяперашняга Грамадзкага Суду, я, тьш ня менш, не магу даць ніякіх вестак, акрамя раней мной дадзеных, гш справе з паходжаньнем лістоўкі-сатыры „Загад №1 старое казы крывіцкага барабаншчыка“, выходзячы з наступных прычынаў:
1.	Ужо тры месяцы як зьявілася ганебная лістоўка-данос „Выясьненьне“33. Аўтар гэтага даносу Янка Станкевіч (Брачыслаў Скарыніч)34 абражае ў ім грамадзкага дзеяча і ведамага паэту Хвёдара Ільляшэвіча (С. Залужны)35, прыпісваючы яму работу „на заказ маскоўскай чорнай і бальшавіцкай сотні“, закідаючы яму, што„ён пераймае на сябе за граніцаю работу НКВД“, падкрэсьліваючы, „што ён апынуўся ў маскоўскай арганізацыі“. У заключным акордзе „Выясьненьня“не двухсэнсоўна абзываеХв. Ільляшэвіча „п’яніцаю“і намякае на нейкую ягоную „няслаўную мінуласьць". Гэты данос выдадзены „ідэйным і сьвятлейшым“ (як ён сам сябе называе)Янкам Станкевічам у колькасьці200 паасобнікаў на рататары, распаўсюджваецца ім па нашых беларускіх лягерах і нават прадаецца па аднэй марцы за штуку. Хвёдар Ільляшэвіч зьяўляецца сябрам літаратурнага
32 Юры Стукаліч (Юрка Віцьбіч, ад нараджэньня Серафім Шчарбакоў, 1905—1975), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі. 3 1944 г. — на эміграцыі. У другой палове 1940-х гг. быў ідэолягам „зарубежнікаў" і Беларускай Цэнтральнай Рады. Арганізатар літаратурнага аб’яднаныія „Шыпшыпа" (1946)3 1950 г. жыў у ЗША, у Саўт-Рывэры. Аўгар кнігі „Антыбальшавіцкія паўстаньні на Беларусі“.
33 Тэкст „Выясьненьня” зьмяшчаецца далей у разьдзеле „Дакумэнты“.
34 Ян (Янка) Станкевіч (1891—1976), грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнавец, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі. Скончыў Праскі ўнівэрсытэт.
35 Хведар Ільляшэвіч (1910—1948), паэт, гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі кіраваў Беларускім аб’яднаньнем у Беластоку, рэдагаваў мясцовую газэту „Новая дарога“. 3 1944 г. жыў у Нямеччыне, рэдагаваў часопіс „Шляхам жыцьця“ (1946—1948), бюлетэнь ,Апошнія весткі“ (разам зь Міколам Шылам). Трагічна загінуў у аўтакатастрофе.