Надзея Запруднік (дзяв. Рагалевіч, у першым шлюбе Кудасава, нар. 1932), мастачка, грамадзка-культурная дзяячка. Паходзіць з в. Дзяткавічы Жыткавіцкага р-ну Гомельскай вобл. У 1944 г. пакінула Беларусь. У 1950 г. выехала ў ЗША. Жыве ў Саўт-Рывэры. Актыўная ўдзельніца беларускага культурнага й царкоўнага жыцьця, адна з арганізатараў беларускіх мастацкіх выставаў у Саўт-Рывэры. Вітаўт Кіпель (нар. 1927), грамадзкі дзеяч, навуковец, дасьледнік беларускай эміграцыі, доктар мінэралёгіі. Жыве ў Нью-Джэрзі. 3 1982 г. — старшыня БІНІМу. Аўтар працы „Беларусы ў ЗША“ (1993 г.; ангельскамоўнае выданьне 1999 г.), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацыяў, у т. л. артыкулаў на беларусазнаўчую тэматыку ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях. Алесь Марговіч (1927—1967), журналіст, грамадзкі дзеяч, выдавец. У часе нямецкай акупацыі настаўнічаў. У1944 г. выехаў у Нямеччыну. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхэльсдорфе заснаваў выдавецтва „Крыніца", дзе выходзіў часопіс „Напагатове!". Сябра „Дванаццаткі“. Скончыў факультэт паліталёгіі й сацыялёгіі Лювэнскага ўнівэрсытэту; працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхэне. Рэдагаваў „Беларускі зборнік“ і Belorussian Review, выдаваныя інстытутам. Супрацоўнічаў з газэтай „Бацькаўшчына" й Беларускай рэдакцыяй радыё „Вызваленьне". Аляксандар Пашкевіч (нар. 1978), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Намесьнік галоўнага рэдактара часопісу,ARCHE Пачатак“. Дасьледуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху ў першай палове XX ст., перш за ўсё на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Юры Сабалеўскі (1889 —1957), грамадзкі дзеяч. У 1922— 1926 гг. — пасол польскага Сойму, у 1924—1926 гг. — сябра й адзін з кіраўнікоў БСРГ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Зь лета 1943 г. да студзеня 1944 г. — старшыня Беларускай самапомачы. У студзені 1944 г. стаў віцэ-прэзыдэнтам БЦР. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, ЗША, з 1955 г. ізноўу Нямеччыне. Рэдагаваў газэту „Беларускае слова“. Івонка Сурвілла (дзяв. Шыманец, нар. 1936), мастачка, грамадзка-культурная дзяячка. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філялягічны факультэт Сарбоны (1959). 3 1969 г. жыве ў Канадзе. Працавала перакладніцай у фэдэральным бюро перакладаў краіны. Узначальвала БІНіМ у Канадзе, Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю. 3 1997 г. — старшыня Рады БНР. Яна Славіна Міхась Швэдзюк (нар. 1926), грамадзкі дзеяч, публіцыст. 3 1947 г. жыве ў Вялікабрытаніі. Удзельнік беларускага жыцьця ў гэтай краіне. Сталы аўтар матэрыялаў пра беларускае жыцьцё ў Брытаніі для газэтаў „Беларус“, „Беларускі дайджэст", „Рунь“. Цяпер жыве ў Конглэтане (Congleton), у Чэшыры. Макс Шчур (нар. 1977), паэт, перакладнік, эсэіст. Вучыўся ў Менскім лінгвістычным унівэрсытэце. 3 1998 г. жыве ў Празе. Аўтар п’есы „Сьмерцьтырана" (Менск, 1997), зборнікаў вершаў ,Дмфітэатар“ (Прага—Гданьск, 1999), „Амальгама“ (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў „Ліст, знойдзены на папялішчы“ (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай, гішпанскай, ангельскай моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі. Лявон Юрэвіч (нар. 1965), архівіст, працуе ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы. Сябра БІНіМу і рэдкалегіі „Запісаў". У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі: у „Бібліяграфічнай сэрыі“: 1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с. 2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p. 3 Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII+283 с. 4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня—Нью Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с. 5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк—Менск, 2002. — ХХХІІІ+570 с. 6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с. 7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. —ХХ+152 с. 8. Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography / Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p. y сэрыі „Гісторыя эміграцыі“: 1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк—Беласток, 1994. — 196 с. 2. Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с. 3. Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947— 2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8). 4. Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне. Выданьне другое, выпраўленае і дапоўненае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. іо). 5. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 16). 6. Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі 1945—2005. Нью Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с. + CD. рыхтуецца да друку: 7. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949—1999). у сэрыі „Беларускія паэты й пісьменьнікі“: 1. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью Ёрк— Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с. 2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью Ёрк— Мэльбурн, 1982. — XVI+373 с. 3. Аляксандра Саковіч. У пошуках праўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью Ёрк—Кліўлэнд, 1986. — 254 с. 4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью Ёрк, 1990. — ХХІ+344С. 5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с. 6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. Нью Ёрк, 1995. — XXXV+299 с. 7. Юрка Віцьбіч. Антыбалыпавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк, 1996. — XVI+397 с. 8. Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью Ёрк, 199744б с. 9- Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад №... Нью Ёрк, 1998. — 164 с. 10. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. — 360 с. 11. АнтонАдамовіч. Творы. Нью Ёрк, 2003. — XXXIV+764 с. 12. Урачыстасьць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укладаньне і прадмоваБанкарэма Нікіфаровіча. Менск: Медысонт, 2007. — 536 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14). рыхтуецца да друку: 14. Сусьветная літаратура па-беларуску: Кніга перакладаў. Макет Вінцэсь Жынкін Карэктура Настасься Мацяш Падпісана да друку 08.11.2011. Фармат 60x84 1/16 Друк афсэтны. Ум. друк. арк. 13,7 Наклад 299 паасобнікаў. Замова 1901 о 01 34