Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
На наступны дзень аддзел быў у Лідзе, адкуль пешым маршам пайшоў на Наваградак. Насустрач яму цягнуўся бясконцая плынь казацкіх і нямецкіх аддзелаў, што адыходзілі з фронту, цывільных уцекачоў. Сярод апошніх былі й сем’і „рагулеўцаў". Проста на дарозе адбывалася разьвітаньне бацькоў і матак з сваімі сынамі97. Вядома, уражаньне ад такіх сустрэчаў было самае цяжкае. 4 ліпеня батальён дасягнуў Наваградку й разьмясьціўся на начлег у гарадзкім парку. На наступны дзень камандзір пашыхтаваў аддзел каля Замкавай гары, тамсама, дзе
94 У. Ш. Хто загубіў „II кангрэс” // Бацькаўшчына. №22.1948.
95 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 28.
96 Тамсама. С. 28—29.
97 Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў... С. 380.
адбывалася цырымонія прысягі, і распусьціў фармацыю. Прамова Рагулі пачыналася словамі: „СябрыІЯвас адсюль узяў, сюды й прывёў'^. Фактычна, кожны жаўнер мусіў уласна вырашаць свой лёс. Хто хацеў — мог адступаць на захад, хто хацеў — заставаўся дома. Пры гэтым камандзір папярэдзіў, што спадзявацца на літасьць Саветаў ня варта, а да партызанаў лепей пераходзіць не паасобку, а групамі ды з зброяй".
Такім чынам, з фармальнага гледзішча й Першы беларускі эскадрон, і 68-мы шума-батальён перасталі існаваць. Рашэньне аб яго роспуску было лягічна правільным. Ва ўмовах развалу фронту, калі адсутнічала сувязь і з камандаваньнем БКА, і зь Беларускай Цэнтральнай Радай, і з кіраўніцтвам БНП, Рагуля, як камандзір, ня мог браць на сябе адказнасьці за лёс сваіх байцоў. Невядома было, што іх чакае на захадзе. Падобныя выпадкі самароспуску беларускіх аддзелаў былі нярэдкія. Такім чынам „зьнікалі“ цэлыя батальёны Краёвай абароны, у якіх заставалася па некалькі дзясяткаў чалавек. Колькасьць „рагулеўцаў“, якія вырушылі на захад, ніхто дакладна не падлічваў. Канстанцін Мерляк піша, што іх было некалькі дзясяткаў100.
Рэшткі эскадрону ўвайшлі ў склад 30-й дывізіі ў якасьці кавалерыйскага аддзелу. У ім разам апынуліся „рагулеўцы" й казакі 69-га коннага шума-батальёну101. Пазьней гэтае злучэньне перажыло некалькі рэарганізацыяў, апісаньне якіх заняло б шмат месца. Таму ўсіх ахвотных накіроўваем да артыкулу Юр’я Грыбоўскага. Некаторых байцоўу ліпені 1944 г. Рагуля забраў з сабой у парашутна-дэсантны батальён ,Дальвіц“, дзе быў начальнікам вучэбнай часткі. Ягоныя жаўнеры склалі аснову г. зв. роты „Поўнач“. Частку зь іх пазьней перакінулі ў Беларусь. Уначы з 15 на 16 верасьня ў Налібоцкай пушчы дэсантаваўся Андрэй Вайтовіч, 17 лістапада, у групе з 27 чалавек, былі перакінутыя яшчэ 8 былых эскадронаўцаў102. Сам жа Барыс Рагуля загадам Галоўнага камандаваньня Беларускай Краёвай Абароны №68 ад 2 студзеня 1945 г. быў прызначаны камандзірам афіцэрскай школы пры і-м Кадравым Батальёне БКА ў Бэрліне103, куды неўзабаве выехаў.
98 Вайтовіч, А. Застаюся сябрам Беларускай незалежніцкай партыі... С. 113.
99 Ліст Яўгена Ўсюкевіча ад 30.01.07 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
100 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 30.
101 Грыбоўскі, Ю. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 110—111.
102 Больш падрабязна пра дэсанты й лёс іх удзельнікаў гл: Ёрш, Сяргей. Вяртаньне БНП. Мінск—Слонім. 1999.
103 За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі... С. 167.
На жаль, з поля зроку дасьледнікаў дагэтуль выпадала гісторыя кавалерыйскага зьвязу пад камандаваньнем Язэпа Кракі. У сакавіку 1944 г. яго накіравалі ў Любчу для правядзеньня мабілізацыі ў БКА, і з таго часу ён заставаўся ў гэтым мястэчку. Невядома, ці ўвайшоў зьвяз Кракі ў склад 14-га Любчанскага батальёну Краёвай Абароны, ці працягваў лічыцца часткай 68-га шума-батальёну. Найбольш верагодна другое. Прозьвішча Кракі не згадваецца сярод камандзіраў БКА ў Любчы. Мясцовым батальёнам камандаваў капітан Кіпрыян Каўцэвіч, стары вайсковец, які пачаў службу яшчэ ў царскай арміі, а потым ваяваў супраць бальшавікоў у войсках Дзянікіна й Врангеля104. Падчас выправы „рагулеўцаў" на Докшыцы Язэп Крака трымаў сталую сувязь з сваім камандзірам. Напрыканцы чэрвеня ён паведаміў, што ёсьць магчымасьць злучыцца з партызанамі й разам выступіць супраць немцаў. Атрымаўшы ад Рагулі адказ: „Рабі, яклічыш патрэбным", Крака павярнуў зброю супраць гітлераўцаў105.
Паводле ўспамінаў былога партызана, сакратара Любчанскага РК ЛКСМБ Мікалая Грабёнкіна, гарнізон Любчы капітуляваў 2 ліпеня 1944 г. Пры гэтым партызанам здаліся 260 чалавек, якія мелі на ўзбраеньні палкавы мінамёт, 9 станкавых і ручных кулямётаў, 234 вінтоўкі, некалькі аўтаматаў106. Аднак у сьвятле вышэйпададзенай інфармацыі болып імаверна, што гарнізон ня здаўся ў палон, а перайшоў на бок партызанаў як саюзьнік. У скрайнім выпадку жаўнеры маглі кінуць зброю й разысьціся па хатах. Аргумэнты наконт таго, што партызаны блякавалі мястэчка значнымі сіламі, выглядаюць непераканаўча. 6 ліпеня немцы пачалі наступ на Любчу. I вось цяпер беларускія аддзелы актыўна яе абаранялі. Мікалай Грабёнкін сьведчыць: „...сярод партызан было каля 20 чалавек былых паліцэйскіх і самаахоўцаў, якія добраахвотна перайшлі на наш бок. Некаторыя зь іх не пасьпелі нават зьмяніць форму. Няраз, будучы побач зь імі ў момант бою, у мяне ўзьнікалі думкі аб іх ненадзейнасьці. Аднак яны дзейнічалірашуча, спадзеючыся крывёю змыць сваю віну перад народам іРадзім.ай“Ю7.
104 Прадстаўленьне камандуючага БКА аб наданьні афіцэрскіх рангаў 18.05.55: Пастанова Прэзыдэнта БЦР №34 ад 20.05.1944 г. Копіі дакумэнтаў з архіву БЦР пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША) даслаў Жорж Навумчык.
105 Гутарка зь Яўгенам Усюкевічам, запісаная ў Наваградку 10.03.2007 г...
106 Грабёнкін, М. Бой за Любчу // Памяць. Навагрудскі раён. Мінск, 1996.
C.341.
107 Грабёнкін, М. Бой за Любчу... С. 342.
Асобныя моманты гэтага паведамленьня не павінны бянтэжыць. Папершае, гэта датычыць колькасьці жаўнераў. Мікалай Грабёнкін называе іх лічбу толькі на адным участку абароны (ад сярэдзіны парку й да драўлянай царквы). Аяны былі раскіданыя па самых розных участках. Гэта пацьвярджае й любчанскі краязнаўца Мікалай Карповіч, які гутарыў з былым сакратаром райкаму108. Па-другое, паліцаямі й самаахоўцамі партызаны зачастую называлі вайскоўцаў усіх беларускіх фармацыяў, як уласна паліцыі й самааховы, гэтак і БКА, лясной варты, чыгуначнага батальёну й г. д. Так што ў дадзеным выпадку пад гэтымі тэрмінамі трэба разумець якраз-такі „рагулеўцаў" і жаўнераў Краёвай Абароны. Больш важна іншае: яны змагаліся ў сваёй уніформе (з белчырвона-белым сьцягам і Пагоняй) і дзейнічалі сьмела.
Аднак утрымаць Любчу не ўдалося. Пасьля сямігадзіннага бою брыгада імя Дзяржынскага, менавіта зь ёю злучыўся гарнізон, пакінула мястэчка й адышла ў Налібоцкую пушчу. Адзначаецца, што яна панесла значныя страты, але колькасьць не ўдакладняецца. Сярод загінулых, напэўна, былі й „рагулеўцы“. У нейкай ступені гэтыя страты маглі быць кампэнсаваныя падмацаваньнем у выглядзе значнай колькасьці байцоў распушчанага 68-га шума-батальёну. Усе яны былі добра ўзброеныя й прыйшлі ў брыгаду арганізавана. Пра гэта сьведчыць Барыс Мацюкевіч, цытую ягоны ліст: „...мой любчанскі сябар расказваў, што любчанскія швадронцы й батальёнцы ў поўным баявым парадку рушылі падЛюбчу, там дамовіліся з партызанамі й разам зь імі затрымлівалі немцаў у Налібоцкай пушчы“'й9. Ужо 8 ліпеня, разам з рэгулярнымі адзінкамі Чырвонай Арміі, брыгада імя Дзяржынскага паўторна ўвайшла ў Любчу. Пасьля гэтага яшчэ доўгі час партызанам і „рагулеўцам" належала пераймаць разнастайныя групы немцаў, якія прарываліся праз Налібокі на захад. У некаторых успамінах сустракаюцца зьвесткі, што толькі да 15 ліпеня 1944 г. падчас баявых дзеяньняў у пушчы было забіта, паранена й захоплена ў палон 5500 нямецкіх жаўнераў і афіцэраў110. Нават калі дапусьціць, што лічбы ў падобнага кшталту ўспамінах звычайна істотна завышаліся, то й тады можна ўявіць увесь цяжар апэрацыяў перахопу й зьнішчэньні нямецкіх аддзелаў. Некаторая частка жаўнераў 68-га шума-батальёну далучылася да
108 Ліст Мікалая Карповіча ад 20.09.2007 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
109 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г...
1,0 За край родной. Воспомннання партнзан н подполыцнков Барановнчской областн. Мннск, 1984. С. 268.
польскіх партызанаў111. Падрабязных зьвестак пра іх акцыі й далейшы лёс няма.
Застаецца адкрытым пытаньне, ці захоўвалі „рагулеўцьГ хаця б частковую самастойнасьць у складзе партызанскай брыгады, ці былі раскіданыя па розных атрадах. Няма падрабязнасьцяў і пра хаду перамоваў з савецкім камандаваньнем, няяснай застаецца пазыцыя камандзіра 14-га батальёну К. Каўцэвіча: ці падтрымліваў ён ініцыятыву Кракі аб выступленьні супраць немцаў, ці трымаўся ўбаку ад гэтай акцыі. Сьвятло на гэтыя пытаньні можа праліць дэталёвае вывучэньне партызанскіх дакумэнтаў, успамінаў старажылаў Л юбчы й крымінальнай справы Язэпа Кракі. Рагулеўскі камандзір нават ня думаў хавацца пасьля прыходу Саветаў, справядліва не адчуваючы за сабой аніякай віны. Тым ня менш яго арыштавалі й, паводле некаторых зьвестак, асудзілі на пяць гадоўлягераў112. Дарэчы, такі „малы“ паводле савецкіх мерак тэрмін лішні раз сьведчыць пра наяўнасьць істотных зьмякчальных акалічнасьцяў.
3 прыходам савецкай улады большасьць „рагулеўцаў" мабілізавалі ў Чырвоную армію й накіравалі на фронт. Толькі адзінкам удалося пазьбегнуць гэтай долі. Гэтак, Мікалая Радзевіча накіравалі на адбудову шахтаў Данбасуа. Барысу Мацюкевічу, як настаўніку, далі „бронь“ і дазволілі працаваць у школе. Але празь нейкі час успомнілі й пра іх. Мацюкевіча арыштавалі ў 1948 г., Радзевіча — у 1949 г.113 Лёс самога Рагулі — эміграцыя і ўдзел у жыцьці беларускага замежжа — даволі добра вядомы.
Барыс Рагуля, несумненна, быў адным з найболып здольных беларускіх вайсковых дзеячаў пэрыяду акупацыі. 3 самых першых дзён ягонаю галоўнаю мэтаю было ўтварэньне нацыянальных узброеных адзінак. „Трэба дабіцца, кабмы мелі сваю збройную сілу, бо толькі гэтым адновім давер народу“, — казаў ён на нарадзе нацыянальнага актыву ў лістападзе 1942 г.‘м Калі такая магчымасьць зьявілася, Рагуля напоўніцу ёй скарыстаўся. Вядома, яму бракавала досьведу, прафэсійных