Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Аналягічнай дамоўленасьці дасягнулі й з палякамі. У сакавіку 1944 г. Уладзімер Сіўко, Язэп Крака й Янка Прасьняк сустрэліся з камандзірамі атрадаў Арміі Краёвай у палацы графа Штольле недалёка ад Бярозаўкі. На сустрэчы вырашылі, што палякі ня стануць пераходзіць на левы бераг Нёмна, які лічыўся сфэрай беларускага ўплыву, і спыняць антыбеларускія акцыі. У адваротным выпадку беларускі бок быў гатовы распачаць рэпрэсіі супраць польскага насельніцтва, але гэтага не спатрэбілася. Акоўцы датрымалі слова. „РагулеўцьГ маглі вольна заяжджаць нават у тыя мясцовасьці, дзе пераважала польска-каталіцкае жыхарства57. Аляксей Анішчык лічыў, што менавіта дзякуючы эскадрону польскі тэрор на Наваградчыне амаль спыніўся58. Спрацавала й тое, што сярод акоўцаў таксама былі колішнія вучні настаўніцкай сэмінарыі. Некаторыя зь іх нават камандавалі асобнымі аддзеламі. Яны добра ведалі й Рагулю, і ягоных жаўнераў ды ўсяляк імкнуліся пазьбягаць сутыкненьняў з сваімі ўчарашнімі калегамі59.
У палове сакавіка „рагулеўцы" нарэшце атрымалі коней. Кавалерыйскім вышкалам заняўся „лейтэнант Д-ка“ — Мікола Друцька. Гэта адна з найболын супярэчлівых постацяў 68-га батальёну. Друцька быў выдатным кавалерыстам. Яшчэ падчас службы ў войску Польскім удзельнічаўу конна-спартовых спаборніцтвах, неаднаразова заваёўваў прызы60. Падчас службы ў карэліцкай паліцыі „адзначыўся" актыўным удзелам у зьнішчэньні жыдоў. Асабіста ўдзельнічаў у расстрэлах, рабаваў яўрэйскую маёмасьць. Магчыма, якраз за апошняе ён і трапіў у тур-
56 Рагуля, Барыс. Сем капеек за кулю // Наша Ніва. 30 чэрвеня 1997.
57 Ёрш, Сяргей. Беларуска-польскія перамовы ў сакавіку 1944 г. // Беларускі Рэзыстанс. №1 (2). 2005. С. 98—105.
58 Чэмер, А. Наваградская беларуская гімназія. Вілыія, 1997. С. 109.
59 Каржанеўскі, М. Мая белая партызанка // Грыбоўскі, Ю. Казак, К. Забытыя жаўнеры польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны. Мінск, 2003. С. 69.
60 Сіўко, У. Камэнтарыі і заўвагі да публікацыі пра Наваградскі швадрон // Беларускі Рэзыстанс. №2 (9). 2010. С. 25.
му, адкуль яго „выцягнуў“ Барыс Рагуля. Нават у некаторых саслужбоўцаў ён выклікаў антыпатыю. Мікалай Радзевіч казаў: „Друцька прыйшоў з паліцыі. Я зь ім кантакту не падтрымліваў. Ён паліцай — кепскі чалавек^'. Забягаючы наперад, скажу, што Друцька адступіў на захад, ваяваўу Францыі. Паводле адной з вэрсіяў, яго забілі жыды ў Нямеччыне ўжо пасьля вайны62.
26 сакавіка 1944 г. у дзевяць гадзінаў раніцы Першы беларускі швадрон прыняў прысягу ў Наваградку, каля Замкавай гары. Перад гэтым фармацыя атрымала свой сьцяг, вышыты сёстрамі аднаго з байцоў — бел-чырвона-белае палотнішча з чорным роўнабаковым трохкутнікам пры дрэўку з надпісам „Першы беларускі эскадрон“. На адным баку сьцяга была вышытая Пагоня, на другім — герб гораду63. Гэта быў адзін зь нешматлікіх выпадкаў, калі беларуская вайсковая адзінка мела ўласны сьцяг у гады Другой сусьветнай вайны64. Падчас адступленьня на захад сьцяг мусіў перахоўваць хтосьці з байцоў, сьляды якога згубіліся ў Полыпчы. У далейшым пра лёс штандара ня ведаў нават Барыс Рагуля.
Празь месяц пасьля прысягі эскадрон выступіўу паход маршрутам: Наваградак—Гарадзішча—Мір—Карэлічы—Нягневічы—Наваградак. Ён абярнуўся найболыпымі стратамі за ўсю гісторыю швадрону й адначасова... стаўяго найбольш расхваленай акцыяй. Хаця шлях пралягаў праз даволі небясьпечныя мясьціны, Рагуля накіраваўся ў паход толькі з „старым" складам. Прызыўнікі, якія папоўнілі 68-мы батальён, засталіся ў Наваградку. Дый эскадрон быў ня поўны — два конныя зьвязы (адзін заставаўся ў Любчы), і трэці зьвяз пешы, да таго ж ня ў поўным складзе, абоз. Разам недзе 80—90 чалавек65. Відавочна, з такімі сіламі нельга было разьлічваць ні на пацыфікацыю пройдзенага абшару, ні на посыіех у сутыкненьні з колькасна большымі партызанскімі аддзеламі.
61 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г... Адметна, што Радзевіч дае станоўчыя характарыстыкі амаль усім жаўнерам і камандзірам эскадрону, якіх ён ведаў.
62 Рашэтнік, П. Сустрэчы на жыцьцёвым шляху // Беларускі Рэзыстанс. №2 (з). 2005. С. 143.
63 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 203.
64 Адмысловы сьцяг ужываўся таксама 34-м Стаўпецкім батальёнам Беларускай краёвай абароны імя Радаслава Астроўскага. Яго ўручыў батальёну прэзыдэнт БЦР 22 траўня 1944 г.
65 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г...
Застаецца толькі адно магчымае тлумачэньне гэтай акцыі — чарговы прапагандысцкі рэйд, пры якім да сутыкненьня з праціўнікам нават не рыхтаваліся. Трэба ўлічваць, што ў Гарадзішчы, Міры, Карэлічах стаялі нядаўна ўтвораныя батальёны БКА, жаўнеры якіх ня мелі ні амуніцыі, ні дастатковай колькасьці зброі. „РагулеўцьГ мусілі служыць свайго кшталту візытоўкай будучага беларускага войска, каб узьняць падупалы настрой „краёўцаў“.
Большая частка шляху прайшла спакойна. У Гарадзішчы й Міры адбыліся сустрэчы зь мясцовым актывам і батальёнамі БКА. Аў Карэлічах байцы дазналіся, што за дзень да іх прыходу партызаны атакавалі казармы краёвай абароны. Падчас бою загінуў прыкамандзіраваны да яе падафіцэр-„рагулевец“ Аўген Краскоўскі. Рагуля піша, што ў адказ на гэта прыняў рашэньне атакаваць партызанскі штаб у Забалацьці супольна з карэліцкай паліцыяй66. Але чацьвёра былых удзельнікаў акцыі, зь якімі даводзілася размаўляць і перапісвацца, у адзін голас сцьвярджаюць, што ні пра якую атаку гаворкі не было, ніхто ня згадвае й пра карэліцкую паліцыю. Барыс Мацюкевіч піша: „...пра атаку на партызанскі штаб у вёсцы Забалацьце сказана гучна, сумніўна й нерэальна. Наколькі мне прыпамінаецца, падчас выступленьня з Карэліч паміж намі ішла гаворка, што проста маем паказаць, што швадрон можа бяз боязі рухацца празь вёскі. Гэта была як бы дэманстрацыя“Ь7. Можна толькі здагадвацца, што прымусіла камандзіра адхіліцца ад маршруту й заглыбіцца ў партызанскую зону.
Апэрацыя скончылася поўнаю няўдачаю. Партызаны падрыхтавалі засаду каля в. Руткавічы й сустрэлі „рагулеўцаў“ агнём. Барыс Мацюкевіч прыгадвае:„...трэірзьвяз (ён быў няпоўны)рухаўся„гуськом“па дарозе, другі конны зьвяз ішоў зьлева ад дарогі, а першы конны — справа. Пры падыходзе да вёскі дарога ішла на ўзвышшы, зьлева была паша й ад дарогі палогі склон уніз, а справа быў хмызьняк і круты склон уніз. Дарога ўваходзіла ў лясок. Мы падыходзілі да лесу, і тут пачалася страляніна. Мы залеглі, нічога нам не было відаць, каманд ніякіх не было, імы ляжалі. Ухуткім часе зь лесу выскачыла партызанская штурмавая група. Я бачу — пярэднія ўстаюць з паднятымірукамі, і я зрабіў тое ж самае^.
66 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём...
С. 221—222.
67 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 15.08.2006 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
68 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г—
У палон трапіла 16 жаўнераў. У іх ліку — камандзіры дружынаў, зьвязовы Мікалай Радзевіч і шэф швадрону Васіль Кунашка69. Быў страчаны і ўвесь абоз з боекамплектам і харчаваньнем, паводле некаторых зьвестках — 5 вазоў7°. Уратавалася толькі палова зьвязу, якая залегла далей ад лесу71. Астатні эскадрон заняў абарону й адкрыў агонь, на што партызаны не зьвярнулі ніякайувагі. Захапіўшы палонных, яны справядліва палічылі сябе пераможцамі ды адышлі ў лес. Рагуля мусіў адмовіцца ад задумы ісьці на Забалацьце й вярнуўся ў Наваградак. Кавалерысты ўвайшлі ў горад 1 траўня 1944 г. проста падчас урачыстага мітынгу. Якой была рэакцыя гараджанаў на гэта, сказаць цяжка. Адзіная крыніца, на якую дасюль абапіраюцца дасьледнікі, — успаміны Барыса Раіулі, дзе гэтая падзея апісваецца ледзьве не як трыюмфальнае шэсьце пасьля пераможнай бітвы. Там жа, шчыра кажучы, малагераічны эпізод пад Руткавічамі падносіцца як няроўны бой з мацнейшым ворагам (сьцьвярджаецца, што партызанаў было паўтары тысячы!), у якім апошні страціў 65 чалавек забітымі й столькі ж параненымі72.
Невядома, ці быў Барыс Рагуля аўтарам гэтага міту, ці ён „творча“ разьвіў вэрсію, запушчаную прапагандаю, яшчэ ў 1944 г. А прапагандысцкая машына БЦР напоўніцу выкарыстала марш Наваградзкага швадрону. Спачатку ў акруговай газэце „За праўду!“, а потым у „Беларускай газэце“ зьявіўся рэпартаж аб паходзе, у якім падрабязна апісваўся шлях эскадрону й чатырохгадзінны бой пад Руткавічамі з кавалерыйскімі контратакамі. Пра палонных замоўчвалася, адно двухсэнсоўна паведамлялася, што швадрон „не далічыўся палутара дзясятка сяброў"73. Савецкая прапаганда, ужо пасьля вайны, стварыла свой міт. Паводле яго, у бой з эскадронам, які выехаў для рабаўніцтва (!) Руткавічаў, уступіла толькі двое (!) партызанаў. Прычым адным зь іх быў, натуральна, сябра падпольнага райкаму партыі. Яны нібыта стрымлівалі праціўніка да падыходу асноўных сілаў. Вынікам бою сталі 16
69 Функцыямі шэфа швадрону: весьці справаводства, чытаць загады, выхаваўчая праца. Назву запазычылі з Польскага войска, дзе існавала пасада „шэф роты“.
70 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г...; Гутарка з Андрэем Вайтовічам, запісаная ў Слоніме ў лістападзе 2005 г...
71 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 28.06.2006 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
72 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 222—232.
73 Чэмер, А. „Рагулінцы" ў змаганьні // Беларуская газэта. №44. 3 чэрвеня 1944.
палонных і 18 забітых „рагулеўцаў"74. Як бачым, рэчаіснасьць істотна адрозьнівалася ад абедзьвюх мітычных вэрсіяў.
Варты ўвагі лёс 16 эскадронаўцаў, якія трапілі ў палон. Партызаны правяралі зброю й нюхалі, ці пахне яна порахам. Аказалася, што ніхто не зрабіў аніводнага стрэлу75. Выявілася, што шмат хто меў сувязь з партызанамі, перадавалі праз сваякоў у лес патроны й гранаты, а ў аднаго брат быў сярод лесавікоў. Асобы аддзел цягам тыдня правяраў усіх палонных і прыйшоў да высновы, што караць іх няма за што. Жаўнерам вярнулі зброю й разьмеркавалі па атрадах і-й Баранавіцкай партызанскай брыгады, па 4 і па 2 чалавекі на атрад, дзе яны служылі нароўні зь іншымі. Толькі адзін зь іх, дружыновы на мянушку „Цалька“, зьбег у Наваградак. Там жыла ягоная сястра, і жаўнер баяўся, што яе пакараюць тое, што здаўся ў палон76. Ці вярнуўся ён у швадрон, невядома. У канцы траўня — пачатку чэрвеня дваіх палонных, прыдзеленых да гаспадарчага зьвязу, расстралялі, абвінаваціўшы ў спробе дэзэрцірства. Адным зь іх быў Сіўко (цёзка на прозьвішча з Уладзімерам Сіўком), прозьвішча другога невядомае77.