Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Асаблівую ўвагу партызанскага камандаваньня прыцягнуў зьвязовы Мікалай Радзевіч. Менавіта ён першы падняўся з падняты ўгору рукамі. 3 самага першага дня знаходжаньня ў швадроне ён шукаў зручнага спосабу перайсьці ў лес. I вось скарыстаўся выпадкам. Як прыгадвае Радзевіч, на трэці дзень пасьля бою пад Руткавічамі ў Фрунзенскі атрад Баранавіцкай брыгады прыбыў генэрал-маёр В. Чарнышоў — камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэньня. Ён гутарыў з Радзевічам сам-насам, падрабязна распытваючы пра настроі ў эскадроне. На заканчэньне ўручыў былому зьвязоваму ліст да Рагулі з прапановай перайсьці на савецкі бок78. Магчыма, В. Чарнышоў спадзяваўся паўтарыць посьпех вілейскіх партызанаў, якім у жніўні 1943 г. удалося схіліць да пераходу 1,5-тысячную Расейскую нацыянальную брыгаду У. ГільРадзівонава. Пад камандаваньнем Рагулі было менш людзей, але ён карыстаўся вялікім аўтарытэтам, і пераход у лес атрымаў бы шырокі рэзананс. Да таго ж, савецкая разьведка добра ведала, што Рагуля варожа ставіцца да немцаўі вядзе прапаганду ў выключна нацыяналістыч-
74 В пріінёманскнх лесах. Воспомннання партазан н подполыцнков Гродненской областн. Мннск, 1975. С. 78.
75 Гутарка зь Яўгенам Усюкевічам, запісаная ў Наваградку 10.03.2007 г...
76 Лісты Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 і 15.08.2006 іт.
77 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г...
78 Тамсама.
ным кірунку, выкарыстоўваючы любую магчымасьць для пашырэньня незалежніцкіх ідэяў79. Улічваючы няўдалую выправу на Забалацьце, лагоднае стаўленьне да палонных, партызанскае камандаваньне, здавалася б, магло разьлічваць на прыняцьце сваёй прапановы. Радзевічу вылучылі ахову, коней, і ён завёз генэральскі ліст у Ваўкавічы. Тут жыў ягоны стары знаёмы, яшчэ з часоў службы ў польскім войску. Менавіта празь яго да Рагулі трапіў зварот Чарнышова. Аднак той заявіў, што не жадае мець з савецкім бокам аніякіх справаў. Гэты адказ Радзевіч і быў вымушаны перадаць свайму новаму камандаваньню80.
Цікава, што сам Рагуля згадвае пра два выпадкі кантакту з партызанамі. У першым размова ідзе пра нейкага Віктара. Як вынікае з кантэксту, на пачатку красавіка 1944 г. Рагуля быў гатовы да правядзеньня супольных антынямецкіх акцыяў. Але перамовы партызанскага камандзіра з нацыяналістам не ўхваліла камандаваньне, і да рэальных справаў не дайшло81. Другім разам гэтак званы партызанскі ліст выявіўся правакацыяй СД82. Цяжка сказаць, ці былі гэтыя кантакты ў рэальнасьці. Пра ліст В. Чарнышова Рагуля ніколі й нідзе ня згадваў. Разам з тым, няма ніякіх падставаў сумнявацца ў словах Мікалая Радзевіча. Відавочна, пытаньне кантактаў з савецкімі партызанамі варта было б дасьледаваць больш грунтоўна на падставе дакумэнтаў, а ня толькі вусных сьведчаньняў.
Зьвестак пра ўдзел эскадрону ў баявых акцыях цягам траўня няма. Гэты час быў прысьвечаны арганізацыі 68-га батальёну. Барыс Рагуля пакінуў становішча акруговага начальніка БКА, перадаўшы пасаду капітану Філарэту Родзьку, былому афіцэру царскай арміі. Сам жа цалкам засяродзіўся на справах свайго батальёну. Юры Грыбоўскі сцьвярджае, што рагулеўскі эскадрон ніколі не ўваходзіў у склад БКА, застаючыся адным з шматлікіх шума-батальёнаў, хіба што з выразна акрэсьленым нацыянальным характарам83. Менавіта гэтым часам батальён дасягнуў максымальнай колькасьці асабовага складу. Акрамя эскадрону, у яго ўваходзіла тры пяхотныя роты й, паводле сьведчаньня інтэнданта
79 Тавлай, В. Ннформацня о положеннн прн немецкой оккупацнн... С. 311.
80 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г...
81 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 206—207; Рагуля, Барыс. Сем капеек за кулю...
82 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 207.
83 Грыбоўскі, Юры. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 108.
Канстанціна Мерляка, мэханізаваны аддзел84. У гэты ж час паўстала й артылерыйскае фармаваньне — палявая гармата на коннай цязе85. Барыс Рагуля ажыцьцяўляў камандаваньне цэлым батальёнам, а ўласна швадронам камандаваў Уладзімер Сіўко. Лепшых жаўнераў і падафіцэраў швадрону перавялі на камандныя пасады пяхотных ротаў. 68-мы батальён уяўляў сабой значную вайсковую сілу. У партызанскіх данясеньнях гаворыцца нават пра „армію Рагулі“86. Яе колькасьць ацэньваюць у 600—800 жаўнераў. Канстанцін Мерляк сьцьвярджае, што ў „асобным дывізіёне БКА“ (так ён называе 68-мы батальён) было болып за тысячу чалавек87.
У канцы траўня 68-мы шума-батальён накіравалі на Віцебшчыну для ўдзелу ў апэрацыі „Кармаран“ („Баклан"). Гэта была адна з апошніх антыпартызанскіх апэрацыяў, якая праводзілася ў тыле групы арміяў „Цэнтар“ з 25 траўня да 23 чэрвеня 1944 г. Мэтай апэрацыі было зьнішчыць партызанскія фармаваньні паміжЛепелем і Докшыцаміды чыгункай Менск—Ворша. У акцыі поруч зь нямецкімі аддзеламі й рускімі часткамі бралі ўдзел і некаторыя батальёны нядаўнаўтворанай Беларускай Краёвай Абароны. У прыватнасьці, 15-ты Гарадзішчанскі батальён пад камандаваньнем Усевалада Родзькі й, імаверна, 33-ці Лагойскі — пад камандаваньнем Івана Кактура88. Старшы лейтэнант Усевалад Родзька за ўдзел у баях атрымаў Жалезны Крыж, а шэраг афіцэраў, падафіцэраў і стральцоў 15-га батальёну — адмысловыя ўзнагароды для ўсходніх народаў89.
84 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Менск, 1994. С. 25.
85 3 успамінаў Рагулі вынікае, што артылерыя была ў швадроне ўжо ў сакавіку 1944 г. (Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 198), алетыя жаўнеры, якія трапіліўпалон пад Руткавічамі, пра яго нічога ня згадваюць. Ня ведае пра гармату й Мікалай Радзевіч — былы артылерыст, які хутчэй за ўсё мог бы фармаваць яе разьлік. Разам з тым, факт наяўнасьці гарматы пацьвярджаюць успаміны Яўгена Ўсюкевіча.
86 Памяць. Наваградскіраён... С. 336.
87 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 25.
88 У гістарычнай літаратуры ўсталявалася памылковае меркаваньне, што батальёны БКА бралі ўдзел у апэрацыі „Фрулінгфэст" („Веснавое сьвята"), што не адпавядае сапраўднасьці. У гэтай акцыі, якая адбывалася ў бягомельска-лепельскай зоне 317 красавіка да 5 траўня 1944 г. аддзелы Краёвай Абароны не былі задзейнічаныя.
89 Куіпаль, Ф. Спробы стварэньня беларускага войска пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1999. С. 90.
68-мы батальён нёс ахоўную службу ў тылавой зоне. Яго задачай была ахоўваць дарогі з Докшыцаў на Параф’янава й Глыбокае, а таксама ладзіць пэрыядычныя рэйды ў лес, для выяўленьня пазасталых партызанаў. Батальён разьмясьціўся ў спаленай вёсцы ля рэчкі Поня, а інтэндатура й зьвяз аховы засталіся ў Докшыцах90. Увогуле гэты месяц прайшоў спакойна. Як прыгадваў Андрэй Вайтовіч, „сколькі там ні былі, то ня бачылі ні партызан, нілюдзей. Церазрэчку не пераходзілі. Сутычак не было"4'. Выключэньне складаў конны аддзел пад камандаваньнем М. Друцькі, які амаль штодня рабіў рэйды ўглыб лесу для захаваньня бясьпекі на даручаным участку. Пра некаторыя выпадкі пазьней прыгадваў Канстанцін Мерляк: „Аднаго дня камандзір цэлае гэтае акцыі, немец у ранзе генэрала, пад аховаю свае жандармэрыі ў некалькіх лёгкіх самаходах праяжджаў праз „ачышчаную" тэрыторыю й раптам трапіў у партызанскую засаду. Яны ўсе загінулі б, каб на гэтымомант не наскочыў старшылейтэнантД. з сваёй калтаніяй кавалерыі. Узнакудзячнасьці эскадрон дастаў новае абмундзіраваньне, лепшае ўзбраеньне"42. Невядома ці былі ў гэты пэрыяд страты ў эскадроне й батальёне. Ёсьць сьведчаньне пра гібель толькі аднаго жаўнера ў выніку няшчаснага выпадку падчас чысткі зброі93. Некалькі байцоўз аддзелу Друцькі былі параненыя, некаторыя выбылі з шыхту з прычыны хваробы. Увогуле ж Барыс Рагуля здолеў і тут ухіліцца ад актыўнага ўдзелу ў акцыі й трымаў свой батальён убаку.
За некалькі дзён да пачатку ў Менску Другога Усебеларускага кангрэсу (27 чэрвеня 1944 г.) да Рагулі прыбыў сувязны ад Родзькі з загадам рухацца на сталіцу. Рагуля пазьней сьцьвярджаў, што ў Родзькі — кіраўніка Беларускай незалежніцкай партыі — быў плян узброенага паўстаньня падчас Кангрэсу. 68-мы батальён разглядаўся ў якасьці галоўнай ударнай сілы гэтай акцыі. Інфармацыя аб плянаваным антынямецкім выступленьні ў Менску, агучаная ў свой час Сяргеем Яршом, выклікала ў некаторых дасьледнікаў ня тое што скептычную, а нават іранічнаю рэакцыю. А між іншага, пра магчымасьць узброенага выступу гаварылі й некаторыя ўдзельнікі Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Яшчэ ў 1948 г. адзін зь іх пад псэўданімам У. Ш. пісаў у газэце „Бацькаўшчына“: „Кангрэс быў задуманы й меў выйсьці запраўды выяўленьнем
90 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 27.
91 Ліст Андрэя Вайтовіча ад 20.01.2006 г. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
92 Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 27—28.
93 Вайтовіч, А. Застаюся сябрам Беларускай незалежніцкай партыі... С. 113.
чыста нацыянальнага кірунку — незалежніцкага імкненьня нашага народу. Кангрэс меў выйсьці дэманстрацыйна антынямецкім. Былі падцягнуты на ўсякі выпадак аддзелы краёвае арміі, паліцыі, былі пад’ехаўшыя баёўкі „Беларускае Незалежніцкае Партыі^. Можна было б ігнараваць сьведчаньне Барыса Рагулі. Мы ўжо бачылі, што ў сваіх „мэмуарах“ ён дапускае шэраг перабольшваньняў. Але факт прыбыцьця сувязнога зь Менску і самавольны, пасьля гэтага, адыход батальёну з занятай пазыцыі пацьвярджае Канстанцін Мерляк. Думаю, пытаньне антынямецкага паўстаньня заслугоўвае вывучэньня, крытычнага аналізу, але ніяк не высьмейваньня.
Самавольна пакінуўшы свой участак, Рагуля павёў батальён на станцыю Параф’янава, дзе спадзяваўся здабыць эшалён для адпраўкі ў Менск. Але гэта аказалася немагчыма. Немцы перакідвалі ўсе сілы для ўтрыманьня фронту. Цягнікі з войскам і тэхнікай даходзілі да станцыі, разгружаліся й ішлі назад за новымі папаўненьнямі. Калі Рагуля запатрабаваў эшалён, то пачуў, што аддзелы трэба пераводзіць на перадавую, а не адпраўляць у тыл. He дапамог нават хабар камэнданту станцыі ў выглядзе бочкі шнапсу. Удалося здабыць толькі два вагоны, у якія загрузілі раненых, хворых, амуніцыю й цяжкае ўзбраеньне95. Дасягнуць Менску пешым парадкам у вызначаны час было немагчыма. Камандзір прыняў рашэньне вяртацца ў Наваградак. Конны швадрон мог рухацца даволі хутка, а вось пешыя аддзельі адставалі. На станцыі Багданаў, пад Маладэчнам, пашанцавала заладавацца ў пусты цягнік на запасных лініях. Аднак немцы заявілі, што рух спынены. Каб атрымаць дазвол на адпраўку цягніка, давялося атачыць станцыйную камэндатуру ўзброеным аддзелам. Толькі пад пагрозай кулямётаў камэндант даў „дабро“ на адпраўку96.