лікага фармату, паводле невялікай прадмовы-звароту да чытачоў, ёсьць спробай „узнавіць гісторыю беларускага замежжа, сабраць разам тую інфармацыю, якая існуе зараз аб выхадцах зь беларускіх зямель, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін расьсяліліся па ўсім сьвеце — на розных кантынэнтах і ў розных краінах^. „Беларускае замежжа" складаецца зь сямі разьдзелаў. У першым зь іх сабраныя агульныя артыкулы, прысьвечаныя гісторыі расьсяленьня беларусаў па сьвеце, культурным каштоўнасьцям беларусаў у розных краінах, укладу нарадзінцаў Беларусі ў разьвіцьцё сусьветнай цывілізацыі ды стасункам дзяржавы й беларускай дыяспары. Адразу трэба зазначыць, што згаданыя артыкулы маюць своеасаблівы праграмны характар і адлюстроўваюць своеасаблівы афіцыйна прыняты дзяржавай погляд на праблематыку беларускага замежжа. Адсюль і тыя хібы й супярэчнасьці, што можна знайсьці ў тэкстах. Гэтак, вельмі любяць афіцыйныя публікацыі гуляць з рознымі лічбамі, відаць, спадзеючыся, што ніхто ня зможа іх праверыць. Аўтарка ўсіх тэкстаў першага разьдзелу і ўласна складальніца ўсяго тому Натальля Голубева сьцьвярджае, што цягам 1992—1999 гг. зь Беларусі „ў Ізраіль, ЗША, Канаду, Германію, Аўстралію, Полыйчу і іншыя краіны выехала каля 70 тысяч чалавек^. У той жа час нават афіцыйная беларуская статыстыка падае колькасьць эмігрантаў зь Беларусі ў адзначаны час у болып як 272 тысячы чалавек4. А калі ўлічыць, што зь сярэдзіны 1990-х пайшла тэндэнцыя да афіцыйнага памяншэньня статыстычных лічбаў эміграцыі, асабліва на Захад, дык нават і тыя 272 тысячы могуць быць далёкія ад рэальнасьці, не гаворачы пра пададзеныя ў даведніку невядома навошта 70 тысячаў эмігрантаў. Гэтаксама дзіўна выглядае й іншая статыстыка, прыведзеная ў артыкуле, як і нічым не падмацаваныя развагі пра зьмену сутнасьці дыяспараў апошнім часам. Увогуле варта адзначыць, што ў тэкстах заўважаецца тэрміналягічная блытаніна ў апэраваньні паняткамі „дыяспара", „замежжа", „эміграцыя“. Тэкст „Уклад ураджэнцаў Беларусі ў разьвіцьцё сусьветнай цывілізацыі“ аддюстроўвае вынікі працэсу беларускай „прыватызацыі“ імёнаў гістарычнага мінулага. Гэтак тут, нягледзячы на нядаўнія спрэчкі 2 Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 3. 3 Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье... С. 20. 4 Зьвесткі на падставе публікацыяў статыстычных штогоднікаў («Статнстнческнй ежегодннк») за 1992—1999 гг. аб правамоцнасьці, у якасьці прыналежных Беларусі выступаюць і Адам Міцкевіч, і Ігнаці Дамейка, і іншыя дзеячы розных галінаў навукі, мастацтва, спорту. Крыху дзіўна тут глядзяцца дзеячы савецкага часу Андрэй Грамыка й Кірыла Мазураў. Раней беларускія афіцыйныя публікацыі не распаўсюджвалі „прыватызацыю" на дзеячаў агульнасавецкага кіраўніцтва. У новым падыходзе можна ўбачыць і тэндэнцыю выразнага адасабленьня Беларусі ад Расеі, ці, прынамсі, Масквы, дзе разьмяшчаліся органы Савецкага дзяржаўнага й партыйнага кіраўніцтва, у якіх бралі ўдзел выхадцы зь Беларусі. Цікава, што з прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі ў артыкуле прэзэнтаваны толькі Міхась Забэйда-Суміцкі. Ніякіх іншых выбітных асобаў, паводле вэрсіі афіцыйнага Менску, найбольш нацыянальна сьвядомая хваля беларускай эміграцыі сусьветнай цывілізацыі не дала. Самым афіцыёзным і ідэалягічна ангажаваным аказаўся апошні матэрыял разьдзелу — „Дзяржава і беларускае замежжа“. Тут робіцца спроба акрэсьліць стаўленьне розных дзяржаўных утварэньняў, што існавалі на беларускіх землях (ад Кіеўскай Русі да сучаснай незалежнай рэспублікі), да міграцыйных працэсаў. У тэксьце, большая частка якога, зразумела, датычыць XX ст., прыводзіцца шмат пастановаў партыйных і савецкіх органаў. Катэгарычна нэгатыўна разглядаецца дзейнасьць беларускай эміграцыі часоў Друтой сусьветнай вайны, аповед пра якую пачынаецца з шырокага цытаваньня „Рэзалюцыі агульнага сходу беларусаў, якія пражываюць у пратэктараце Чэхія і Маравія, аб падтрымцы гітлераўскай улады“ ад 27 чэрвеня 1941 г. Праз прызму гэтага дакумэнту разглядаецца ўся беларуская дзейнасьць часоў Другой сусьветнай вайны, прычым адразу адмоўнае стаўленьне пераносіцца з тагачаснай эміграцыі на будучую паваенную. Паказальна тут выглядаюць спасылкі на тэндэнцыйную працу Джона Лофтуса, таксама вельмі папулярную ў цытаваньні афіцыйных СМІ адносна паваеннай эміграцыі ў апошнія гады (асабліва часта спасылкі на яе можна сустрэць на старонках менскага грамадзка-палітычнага часопісу „Беларуская думка“ — рупара дзяржаўнай прапаганды). На фоне вяртаньня ў тэксьце фактычна да савецкага стаўленьня да паваеннай эміграцыі тым больш фантастычна гучыць выраз: „варта адзначыць, што ў СССР, у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі, адносіны да калябарантаў былі досыць ляяльнымі"5. Далей ідуць дэмагагічныя параўнаньні сытуацыі ў Нарвэгіі, Францыі, Даніі й СССР, 5 Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье... С. 85. дзе „стпупень віны вызначалася па прынцыпе дачыненьня да рэпрэсій у адносінах да мірных жыхароў. Таму многія, хто славіў фашысцкі рэжым, панесьлі пакараньні, але працягвалі жыць у краіне^. Аўтарка, відавочна, забываецца, што савецкія рэпрэсіі ў паваенны час былі скіраваныя супраць тых, хто нават проста працаваў на акупаванай тэрыторыі або апынуўся ў нямецкім палоне. Больш за тое, нават былыя ўдзельнікі вайны з фашыстамі з шэрагаў Арміі Андэрса (якія не былі калябарантамі) масава арыштоўваліся й пазбаўляліся волі. Вельмі прыгожа надалей выглядае гісторыя стасункаў савецкіх уладаў і дыяспары (прычым выключна ў выглядзе прасавецкіх арганізацыяў), без згадак рэальных ідэалягічных супярэчнасьцяў часоў халоднай вайны. Яшчэ больш гладка апісаныя дачыненьні з дыяспарай уладаў незалежнай Рэспублікі Беларусь. Згадваецца Першы Зьезд беларусаў сьвету, але нічога не гаворыцца пра стварэньне й шматгадовую эфэктыўную дзейнасьць дзеля аб’яднаньня прадстаўнікоў беларускага замежжа Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына". Увогуле, гэтая важная ў гісторыі апошніх двух дзесяцігодзьдзяў дачыненьняў мэтраполіі й дыяспары арганізацыя ва ўсім тэксьце згадваецца толькі аднойчы й толькі мімаходзь. Зразумела, што ў артыкуле падаюцца адно найбольш выгадныя сучаснай уладзе факты супрацы зь беларусамі замежжа. Пры гэтым замоўчваецца, што да сёньня гэтак і не прыняты Закон аб беларусах замежжа, неўрэгуляваны іхны статус, не існуе цэнтру навуковых дасьледаваньняў беларускага замежжа, аналягі якіх працуюць у шматлікіх іншых, у тым ліку й суседніх краінах. Такім чынам, першы разьдзел „Беларускага замежжа“ вызначыў пэўныя ідэалягічныя арыенціры для наступных артыкулаў. Аднак праз тое, што аўтары ў тэкстаў былі розныя, дык ня ўсе ўстаноўкі ўдалося датрымаць, што, трэба заўважыць, пайшло толькі на карысьць выданьню. Друті разьдзел даведніка складаюць тэкст, прысьвечаныя беларускай прысутнасьці ў Расеі ўвогуле і ў Маскве ды Санкт-Пецярбурзе асобна. Аўтары двух апошніх тэкстаў, адпаведна, Аляксей Каўка й Мікола Нікалаеў, — вядомыя спэцыялісты ў адпаведных галінах, і іхныя артыкулы атрымаліся надзвычай якасныя, інфармацыйныя й пазбаўленыя залішняга афіцыёзу. 3 тэкстам жа пра беларусаўу Расеі атрымалася ня вельмі прыгожа. Пры канцы яго пазначана, што ён зроблены на падставе аналягічнага таксама вельмі грунтоўнага тэксту гісторыка Галіны Сяргеевай, апублікаванага ў даведніку „Хто ёсьць хто сярод беларусаў 6 Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье... С. 86. сьвету „ (Мінск, 2000). Пры гэтым у „Беларускім замежжьГ арыгінальны тэкст Сяргеевай захаваны недзе на 90%, толькі месцамі прысутнічае павярхоўнае рэдагаваньне ды дадаліся колькі абзацаў пра падзеі апошняга дзесяцігодзьдзя. Тым ня менш, у зьмесьце аўтарам тэксту пазначана Натальля Голубева, што ня проста неэтычна, але й выглядае на звычайны плягіят. Наступны разьдзел кнігі склалі тэксты, прысьвечаныя краінам „блізкага замежжа". Тут распавядаецца пра беларускую прысутнасьць ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Малдове й Казахстане. Сапраўды даволі якасныя артыкулы, што апісваюць гісторыю беларускай прысутнасьці ў краінах былога СССР, пры канцы, праўда, згадваюць менавіта тыя структуры дыяспараў, якія падтрымліваюць афіцыйны Менск. Тыя ж, хто крытычна ставіцца да сучасных уладаў Беларусі, у тэкстах тактычна абыходзяцца ўвагай. Так, у артыкуле пра Ўкраіну, прыкладам, ня згадваецца вельмі актыўнае Севастопальскае таварыства беларусаў імя М. Багдановіча „Пагоня" й шэраг іншых арганізацыяў. У матэрыяле пра беларусаў Эстоніі нават намёку няма на прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі ўжо XXI ст. і іхныя структуры. Вельмі сьціпла падаецца беларуская дзейнасьць апошніх дзесяцігодьдзяўу Літве. Ня згадваецца тут, што значным фактарам беларускай працы тут стала прысутнасьць цэлай навучальнай установы ў эміграцыі — Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту зь ягонымі беларускімі студэнтамі. Новая палітычная эміграцыя ня згадваецца і ў першым тэксьце чацьвертага разьдзелу, прысьвечаным беларусам Полынчы. Даволі падрабязная гісторыя беларускай меншасьціў Польшчы заканчваецца асобнымі згадкамі пра падзеі першай паловы 1990-х, а пачатакХХІ ст., зь ягонымі судом над беластоцкай „Нівай“, прысутнасьцю некалькіх тысячаў беларускіх студэнтаў, звольненых з мэтрапольных ВНУ праз палітычныя матывы, цікавымі ініцыятывамі гэтых студэнтаў, як, прыкладам, суполка „Беларуская нацыянальная памяць“ — усё гэта засталося па-за прэзэнтаванай у даведніку карцінай жыцьця беларусаў у Полынчы. Наступныя тэксты разьдзелу, прысьвечаныя краінам „дальняга замежжа" (цікава, чаму сюды адносіцца Польшча, геаграфічна больш блізкая да Беларусі, чым тая ж Малдова ці Казахстан?), распавядаюць пра беларусаў і выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аргентыне й Аўстраліі. У большасьці гэтых тэкстаў утрымліваецца заўважны ідэалягічны дысананс з пастулятамі першага разьдзелу даведніка. Рэч у тым, што стваральнікамі беларускіх асяродкаў у Аў690 страліі, Вялікабрытаніі, ЗША й Канадзе былі менавіта беларусы паваеннай эміграцыі. Тут сярод іншага згадваюцца асобы, якія, апыніся яны ў паваенны час у Савецкай Беларусі, мелі шанец зьведаць на сабе ўсе перавагі ляяльнасьці СССР: Юрка Віцьбіч, Масей Сяднёў, Янка Золак, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Раіса й Вінцэнт Жук-Грышкевічы ды іншыя. Што праўда, цэнзура ўсё ж прыбрала з тэкстаў згадкі пра найбольш нелюбімых афіцыйным Менскам дзеячаў, такіх, як Натальля Арсеньнева, Івонка Сурвіла. Акрамя таго, без узгадненьня з аўтарамі прыбіраліся цэлыя абзацы й дадаваліся іншыя. Аднак нягледзячы на такія ідэалягічныя выпраўленьні самі па сабе прэзэнтаваныя ў разьдзеле тэксты даволі поўна й разнастайна адлюстроўваюць гісторыю беларускай прысутнасьці ў згаданых краінах.