Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
,п Грыбоўскі, Юры. Наваградскі эскадрон Барыса Рагулі — вядомае і невядомае... С. 110.
112 Гутарка зь Яўгенам Усюкевічам, запісаная ў Наваградку 10.03.2007 г...
"3 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 28.06.2006 г...; Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ўЛюбчы 14.05.2007 г...
114 Гардзіенка, Алег. Беларуская народная самапомач: ад пачаткаў да рэарганізацыі // Спадчына. №1. 2002. С. 52.
ведаў. Здаецца, не было нават поўнай яснасьці, дзеля чаго канкрэтна ўтвараецца эскадрон. Замест гэтага было вялікае жаданьне штосьці рабіць, і ўжо не заставалася часу, каб вучыцца на ўласных памылках. Эскадрон ня стаў грознай баявой адзінкай; не паўплываў і ня мог паўплываць на сітуацыю ў акупаваным Наваградку; нічога не зьмяніў у антыпартызанскім змаганьні. Але, разам з тым, ён стаў легендай беларускага войска. Памяць пра „рагулеўцаў“ — адзіных людзей з зброяй, пры набліжэньні якіх вяскоўцы ня кідаліся наўцёкі, доўга жыла на Наваградчыне.
Кніжная паліца
Яна Славіна, Натальля Гардзіенка
КНІЖНЫ АГЛЯД
Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — пачатак XX cm.). [Альбом]. Вільня, 2009 • -135C.
Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні. Адукацыя. [Альбом]. Вільня, 2009. — 46 с.
Тэма беларускай Вільні працягвае заставацца актуальнай, нягледзячы на скарачэньне агульнай колькасьці беларускага насельніцтва ў Літве. Бадай што кожны беларус, які прыяжджае ў гэты горад, ведае, што тут ёсьць шмат месцаў, зьвязаных з падзеямі й асобамі айчыннай гісторыі. Некалі своеасаблівым даведнікам аб беларускай Вільні стала кніга Лявона Луцкевіча „Вандроўкі па Вільні“ (Вільня, 1998). Нягледзячы на даволі сьціплую паліграфію, гэтая праца да сёньня застаецца найлепшай крыніцай інфармацыі для зацікаўленага турыста ў былой сталіцы Вялікага Княства.
Аднак час, што дыктуе новыя патрэбы й стварае новыя магчымасьці, дазволіў нарадзіцца прынцыпова іншым выданьням, у якіх адлюстроўваецца беларуская Вільня. Гэта два дзьвюхмоўныя (беларуска-літоўскія) даведнікі-альбомы, складзеныя маладым беларусам Кірылам Атаманчыкам і выдадзеныя пры падтрыманьні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту й Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына".
У першай кнізе з падназвай „Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — пачатакХХ ст.)“ на мапах-схемах і фотаздымках падаюцца менавіта беларускія месцы ў Вільні. Да кожнага месца ёсьць невялікая тэкставая анатацыя ў дзьвюх мовах — аповед пра будынак і(ці) асобу, зь ім зьвязаную. Пры гэтым аўтар тэкстаў абапіраецца ў тым ліку й на згаданую вышэй працу Лявона Луцкевіча.
У сьпісе рэпрэзэнтаваных месцаў — рэдакцыі газэтаў „Наша доля“ й „Наша ніва“ (у розныя гады), будынак віленскага суда, дзе працаваў Францішак Багушэвіч, касьцёл сьв. Мікалая, дзе служыў кс. Адам Станкевіч, дом Браніслава Тарашкевіча, друкарня Марціна Кухты, Беларускі пасольскі клюб і шмат іншага. Тут адзначаныя таксама мэмарыяльныя табліцы, прысьвечаныя асобным беларускім дзеячам. Храналягічна крыху выбіваецца дом-друкарня Францыска Скарыны, аднак імкненьне ўлучыць у даведнік гэтае важнае беларускае месца выглядае зразумелым.
Асобным невялікім разьдзелам падаецца адзін з найстаражытнейшых нэкропаляўу Вільні — могілкі Роса. Гэта нібыта альбом у альбоме: здымкі асобных магілаў і кароткія зьвесткі пра пахаваных асобаў. Тут Францішак Аляхновіч, Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Галіна Войцік, Лявон Луцкевіч, Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), Уладзіслаў Паўлюкоўскі (Улад Ініцкі), Станіслаў Станкевіч, Альбін Стэповіч, Канстанцін Стэповіч (Казімір Сваяк), Яўстах Тышкевіч, Уладзіслаў Талочка, Антон і Іван Луцкевічы. Гэта даволі ўдалая й вартая працягу спроба зрабіць своеасаблівы альбом беларускіх пахаваньняў на асобным замежным нэкропалі. Праўда, якасьць здымкаў тут, і ўвогуле ва ўсім выданьні, не заўсёды найлепшая. Аднак сам даведнік атрымаўся сапраўды цікавым і карысным выданьнем, якое мае быць запатрабаванае і ў Беларусі, і ў Літве.
Другая частка, ці другое выданьне той самай сэрыі, прысьвечанае гісторыі беларускіх адукацыйных установаў у Вільні. I тут можна знайсьці таксама мапы-схемы, здымкі й інфармацыю пра Віленскі ўнівэрсытэт, Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт, Віленскую беларускую гімназію, Віленскую сярэднюю школу імя Францыска Скарыны й
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. Апошняй установе, з увагі на тое, што там вучыцца складальнік альбому й што яна дапамагала выдаць кнігу, надаецца ўвагі найболып.
Гэтыя два, як пазначаецца ў прадмове, „культурна-інфармацыйныя выданьні“ з сэрыі „Сучасная беларуская прысутнасьць у Вільні“ выглядаюць як годны перайманьня прыклад. Невялікія, інфармацыйныя, прыгожыя й даволі зручныя, аналягічныя даведнікі маглі б зьявіцца па беларускай Варшаве, Празе, Лёндане, Нью-Ёрку або нават па цэлых краінах. Пры сучасным разьвіцьці турызму, а таксама беларускіх дыяспараў у розных рэгіёнах такога кшталту выданьні сёньня надзвычай актуальныя.
Н.Г.
Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 8о~годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана. Менск: Тэхналогія, 2009. — 623 с. — Наклад 250 асобнікаў.
Ідэя фэстшрыфту (адмысловага юбілейнага выданьня) у гонар 8о-годзьдзя аднаго з найбольшых духоўных аўтарытэтаў беларусаў у замежжы айца Аляксандра Надсана ды 50-годзьдзя ягонага сьвятарства нарадзілася яшчэ ў 2006 г., але запатрабавала шмат часу на рэалізацыю. У выніку пабачыў сьвет прыгожы фаліянт, што стаў адметнай зьявай і ў інтэлектуальнай прасторы Беларусі, і ў паліграфіі. У прысьвечаным айцу Аляксандру зборніку, акрамя тэкстаў пра яго ды ўнікальных фотаздымкаў, сабраныя публікацыі зь беларусістыкі й багаслоўя болей за сотню аўтараў з розных краінаў сьвету, якія палічылі за гонар гэткім чынам павіншаваць юбіляра.
Укладальнікі дзьвюхмоўнага беларуска-ангельскага збору Ірына Дубянецкая, Арнолд МакМілін і Генадзь Сагановіч зрабілі вялікую пра-
Сонца тваё не закоційца, і месяц твой не ехаваецца
Your Sun Shall Never Set Again, And Your Moon
Shall Wane No More
цу, сабраўшы пад адной вокладкай значную колькасьць ня проста цікавых, але ўнікальных публікацыяў. Усе яны разьмеркаваныя па трох вялікіх частках: „Беларусістыка", „Багаслоўе“ ды „ВершьГ — і некалькіх дзясятках тэматычных разьдзелаўу кожнай зь іх. Разьдзелы найперш адлюстроўваюць колаўласных зацікаўленьняў айца Аляксандра, таму тут ёсьць „Кнігазнаўства“, „Скарыназнаўства“, „Кітабістыка", але побач зь імі й больш далёкія ад дзейнасьці юбіляра „Археалёгія", „Музыказнаўства“, „Фальклярыстыка й этнаграфія". Абсалютна зразумелая наяўнасьць у кнізе й значнай колькасьці багаслоўскіх тэкстаў. Пры гэтым варта адзначыць, што ўсе разьдзелы (не толькі багаслоўскага зьместу) маюць назвамі выразы з Кнігі прарока Ісаі, пераклады якіх з габрэйскай на беларускую мову былі зробленыя адмысловы для гэтага выданьня.
Частка тэкстаў тому напісаная аўтарамі зь беларускага замежжа, частка прысьвечаная ягоным праблемам, што нядзіўна, улічваючы асобу самога юбіляра. Сярод артыкулаў эміграцыязнаўчай тэматыкі зьвяртаюць на сябе ўвагу найперш тыя, што зьмяшчаюцца ў адмысловы разьдзел „Беларуская дыяспара“. Аўтар тэксту, прысьвечанага зьместу эміграцыйнага пэрыёдыка „Рух“, — беларускі навуковец з Варшавы Аляксандар Баршчэўскі. У сваім артыкуле ён падрабязна й з шырокім цытаваньнем разглядае матэрыялы з 2—4 нумароў гэтага паваеннага выданьня ды прыходзіць да высновы аб ягоным высокім інтэлектуальным узроўні. Вітаўт Кіпель у артыкуле „Чародная хваля эміграцыі зь Беларусі ў ЗША“ зьвяртае ўвагу на асаблівасьці эміграцыйнай хвалі канца 1990-х — 2005 гг., адзначае рост колькасьці тых беларусаў, хто атрымоўвае ў ЗША статус палітычнага ўцекача. Трэці й апошні тэкст разьдзелу напісаў беларускі архівіст і эміграцыязнаўца зь Нью-Ёрку Лявон Юрэвіч. Ён разглядае каштоўнасьць расейскай эміграцыйнай пэрыёдыкі для вывучэньня гісторыі беларускай эміграцыі на прыкладзе двух выданьняў: Рускага народнага календара на 1929 г., выдадзенага ў Чыкага, дзе згадваецца Язэп Варонка, ды працы Н. Баброва „Кароткі гістарычны нарыс будаўніцтва Сьвята-Троіцкага манастыра. Джорданвіль, шт. Нью-Ёрк“ (Джорданвіль, 1969), дзе апавядаецца пра заснавальніка манастыра, нарадзінца Рэчыцы Пятра Ніжніка (архімандрыта Панцеляймона, 1895—1984).
Па-за згаданымі тэкстамі ў іншых разьдзелах збору можна сустрэць матэрыялы, прысьвечаных асобам ці падзеям з гісторыі беларускага замежжа, прыкладам, артыкул Уладзімера Ляхоўскага, дзе апавядаецца пра жыцьцёвы й творчы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага, або Дароты Міхалюк пра спробы кантактаў дзеячаў БНР з палітычнымі
коламі Вялікабрытаніі ў 1919—1921 гг. ды некаторыя іншыя. Напэўна, разьдзел пра дыяспару ўтоме, прысьвечаным аднаму зь яе лідэраў, мог быць і болып шырокі. Тым ня менш, вартасьць і якасьць гэтага юбілейнага выданьня ўвогуле сёньня складана пераацаніць, яно, бадай што, ня мае аналягаўу Беларусі.
Н.Г.
Беларускае замежжа=Белорусское зарубежье. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 480 с.
Нягледзячы на пэўную „закрытасьць“ тэмы беларускай дыяспары для сучасных мэтрапольных дасьледнікаў, цягам 2008—2010 гг. у Менску пабачылі сьвет некалькі афіцыйных выданьняў, прысьвечаных праблематыцы беларускага замежжа. Двум зь іх: кнізе Вольгі Коваль „Пэрыядычныя выданьні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)“ ды дапаможніку „Беларуская дыяспара“ ўжо былі прысьвечаныя адмысловыя рэцэнзіі ў папярэдніх нумарах „Запісаў БІНіМ"1. Пры канцы ж 2010 г. пабачыла сьвет прынцыпова іншае выданьне, навукова-папу-
лярнага характару й энцыкляпэдычнага зьместу — дзьвюхмоўны беларуска-расейскі фаліянт „Беларускае замежжа“, складальнікам якога выступае Натальля Голубева. У якасьці ўстановаў, пад эгідай якіх выйшаў даведнік, пазначаюцца адразу пяць: Дэпартамэнт архіваў і справаводзтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў РБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Горадні ды Беларускі дзяржаўны архіўмузэй літаратуры й мастацтва. Амаль пяцісотстаронкавае выданьне вя-
1 Гл.: Гардзіенка, Натальля. Плягіят і прафанацыя „Беларускай дыяспары” // Запісы БІНіМ. №31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 374—391; Гардзіенка, Натальля. Ідэалягічна правільнае выданьне // Запісы БІНіМ. №32. НьюЁрк—Менск, 2009. С. 562—579.