Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Зімой выкарыстоўвалі белыя маскіровачныя халаты. У абмундзіраваньні шырока ўжывалася нацыянальная сымболіка. На пятліцах нашывалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі, на пілётках насілі кукарды з Пагоняй37. Іх выкарыстаньне, відаць, было стыхійным і не рэглямэнтавалася ніякімі дакумэнтамі.
Паступова „рагулеўцьГ сталі неад’емнай часткай наваградзкага жыцьця. Некалькі разоў на дзень яны калёнамі праходзілі праз горад, ідучы на заняткі. Кожную раніцу на пляцы перад касьцёлам адбываліся шыхтовыя практыкаваньні. Упершыню за шмат гадоў на вуліцах старажытнай сталіцы загучалі беларускія каманды й беларускія вайсковыя песьні: „Чутны гоман — там войска сьпявае", „Узьняты родны сьцяг дзяржавьГ, „Бывай, мой родны кут і зьвяз“. Усё гэта моцнаўзьдзеяла на людзей. Адна жыхарка Наваградку прыгадвае: „Успамінаецца эпізод, калі я выходзіла з памяшканьня гебітскамісарыяту, а ў гэты момант вуліцу пераходзілі хлопцы з рагулеўскага швадрону й сьпявалі беларускую песьню.Язаплакала...“3>>.
Як піша Барыс Рагуля, з часам эскадрон пачалі адрозьніваць і ў навакольных вёсках. За гады акупацыі вяскоўцы прызвычаіліся да людзей з зброяй, і кожны раз іх зьяўленьне не абяцала нічога добрага. Незалежна ад таго, на якой мове яны размаўлялі, якую форму насілі, усе стараліся як мага больш забраць у селяніна. Гэтага ж напачатку чакалі й ад эскадронаўцаў. Але хутка сьцяна недаверу пачала крышыцца. „Рагулеўцы" добра ведалі чым жыла вёска і ў чым яна мела патрэбу. Нават коней, так неабходных, не рэквізавалі, а куплялі39. Вяскоўцы хутка ацанілі гэта. Мікалай Радзевіч прыгадвае: „Рагулеўцаў“ паважалі, яны былі адважныя хлопцы. Мы нікога ня грабілі й да нас добра ставіліся. Нават бялізну забіралі сьціраць, калімы на вёскі выяжджалі. Самі бабы прапаноўвалі: „Давайце мы вам памыем“4°. Эскадрон ня браў удзелу ні ў карных акцыях, ні ў зьнішчэньні жыдоў. На гэтым фоне рэзкім дысанансам гучыць сьцьверджаньне Наваградзкай раённай кнігі „Памяць“:„Батальён Рагулі праводзіў карныя апэрацыі супраць мірнага насельніцтва. Самазваныя „выратавальнікі беларускага народу“ ўрываліся на конях у населеныя пункты, зьбівалі і рабавалі жыхароў. Па загаду Рагулі былі схоплены і адпраўлены на
37 Гутарка зьЯўгенам Усюкевічам, запісаная ў Наваградку 10.03.2007г. Запіс захоўваецца ў архіве А. Блінца.
38 Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў... С. 113.
39 Вайтовіч, А. Застаюся сябрам Беларускай незалежніцкай партыі... С. ill.
40 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г...
катаржныя работы ў Германію Марыя Сіда іАнтаніна Макарчык зь вёскі Купіск...“^ Цяжка сказаць, чаго ў гэтай цытаце болын — водгукаў савецкай прапаганды або рэальных фактаў. Здаецца, пераважае першае. Але ў любым выпадку дачыненьні „рагулеўцаў" зь мірным насельніцтвам варта дасьледаваць больш уважліва.
У сувязі з гэтым трэба зьвярнуць увагу на адзін эпізод з успамінаў Барыса Рагулі. Паводле яго, іо сакавіка 1944 г. атрад, які складаўся зь нямецкай жандармэрыі, паліцыі й трох дзясяткаў байцоў Наваградзкага эскадрону каля Загоры атакавалі партызаны. Некалькі паліцыянтаў загінула. Раззлаваны гэтым нямецкі афіцэр загадаў спаліць вёску, як „бандыцкае гняздо“. Але „рагулеўцы“ выступілі на яе абарону, накіраваўшы зброю на немцаў і прымусіўшы іх адступіць42. Гэты эпізод апісаны даволі падрабязна й маляўніча, але яго сапраўднасьць выклікае вялікія сумненьні. Узброены выступ супраць акупантаў не прайшоў бы дарма. Ужо празь некалькі дзён пасьля такога прынамсі частка эскадрону зьведала б на сабе нямецкія рэпрэсіі. У найлепшым выпадку яе б раззброілі й распусьцілі, у найгоршым — вывезьлі на працу ў Нямеччыну. Калі рагулеўскі падафіцэр і выступіў на абарону вёскі, то мусіў дзеяць ня зброяй, а словам, шукаючы аргумэнты, каб пераканаць немцаў у недатычнасьці яе жыхароў да партызанскіх вылазак.
Больш пераконліва выглядае паведамленьне Мікалая Радзевіча пра лёс Далятыцкіх хутароў. Сюды, на супрацьпартызанскую засаду, эскадронаўцы зьявіліся разам з аддзелам паліцыі. Засада выявілася беспасьпяховай, і паліцыянты (дарэчы, свае ж, беларускія) прапанавалі пусьціць хутары дымам. Але Радзевіч, які ажыцьцяўляў агульнае камандаваньне, і ягоныя байцы рашуча выступілі супраць. Паколькі колькасная перавага была на іхным баку, паліцыянты мусілі вяртацца ў Наваградак, прыхапіўшы з сабой аднаго каня, якога кінулі партызаны43.
Значэньне эскадрону як супрацьпартызанскай сілы, на нашую думку, вельмі перабольшанае. Яго лічаць беларускай адзінкай, якая найбольш актыўна ўдзельнічала ў баявых акцыях, чым істотна вылучалася на агульным фоне. Прыкладам, Аляксей Літвін у пятым томе шасьцітамовай „Гісторыі Беларусі" сьцьвярджае: „Толькі ў некаторых месцах былі створаны ўзброеныя атрады, якія прымалі ўдзел у барацьбе
41 Памяць. Навагрудскі раён. Мінск, 1996. С. 298.
42 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём...
С. 192-195-
43 Гутарка зь Мікалаем Радзевічам, запісаная ў Любчы 14.05.2007 г...
супраць партызан. Асабліва ў гэтых адносінах вызначыўся батальён Б. Рагулі на Навагрудчыне"44. Тут паважаны дасьледнік паўтарае міт, які пачала ствараць беларуская прапаганда ў 1944 г., а потым падхапіла эміграцыйная прэса. Рэальная карціна была крыху іншая.
Першае сутыкненьне з партызанамі здарылася ў в. Сяльцо й было выпадковае. Эскадрон, яшчэ пешы, праводзіў начныя заняткі. Адпрацоўвалася тэма „Баявыя дзеяньні ў начных умовах“. Мінаючы вёску, папярэдняе забесьпячэньне нарвалася на партызанскі раз’езд, які, хутчэй за ўсё, апынуўся тут прыпадкам. Пасьля кароткай перастрэлкі партызаны адступілі. Як з аднаго, гэтак і з другога боку стратаў не было45. Зімою 1944 г. распачаліся рэгулярныя выправы ў навакольныя вёскі. Але гэтыя акцыі мелі не ваеннае, а прапагандовае значэньне. Сутыкненьняў з партызанамі падчас іх не адбывалася, чаму жаўнеры шчыра радаваліся46. Напярэдадні мабілізацыі ў БКА, 25 лютага 1944 г., Барыса Рагулю прызначылі начальнікам Краёвай абароны Наваградзкай акругі. 5 красавіка пастанова прэзыдэнта БЦР пацьвердзіла ягоны ранг старшага лейтэнанта47. У сакавіку асобныя аддзелы эскадрону накіраваліся ў раёны для правядзеньня мабілізацыі. У Любчу — зьвяз Язэпа Кракі, у Карэлічы — дзьве дружыны на чале з Данілам Мамчыцам48. Гэтыя аддзелы гарантавалі бясьпеку прызыўнікоў і іхных сем’яў, а таксама адбіралі лепшых навабранцаў для папаўненьня 68-га батальёну. Менавіта ў гэты час швадрон панёс свае першыя страты.
Уладзімер Сіўко прыгадвае: „Калі ішла мабілізацыя ў Беларускую Краёвую Абарону, у Любчы зарганізаваўся цэлы зьвяз [правільней было б „батальён". — A. ]5.]. I тут прыйшла вестка, што каляАчукевіч заўважылі вялікі партызанскі абоз з-за Нёману. Нехта падаў сыгнал, што яны нібыта хочуць зрабіць напад наЛюбчу. Тады зьвяз падняўся й пайшоў туды ў наступ. I там быў бой. Партпызаны ўцяклі, а аднаго нашага забілі. Звалі яго Пеця Ханевіч, шараговы, родам з Ачукевіч“к. Пётру Ханевіча пахавалі не ў Наваградку, аў Любчы. Гэтым можна растлумачыць той факт, што інфармацыя не зьявіла-
44 Гісторыя Беларусі. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг. Мінск, 2006. С. 517.
45 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём...
С. 190.
46 Ліст Барыса Мацюкевіча ад 20.12.2005 г...
47 За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, i960. С. 86, юі.
48 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём... С. 192,204.
49 Сіўко, У. Вецер паразносіў нас па ўсіх краінах і кантынентах... С. 13.
ся на старонках акруговай газэты. Першым паведамленьнем пра гібель „рагулеўца" ў ёй стаў нэкралёг Д анілы Мамчыца, зьмешчаны 16 красавіка 1944 г.50 Гэты падафіцэр быў паранены ў сутыкненьні з партызанамі каля в. Краснае Карэліцкага павету 13 красавіка й памёр у Наваградзкай больніцы51. Хаўтуры ператварыліся ў сапраўдную нацыянальную маніфэстацыю, у якой удзельнічала ганаровая варта юнакоў і юначак зь сьцягам Саюзу беларускай моладзі52. Невялікія зьвесткі пра жыцьцёвы шлях гэтага камандзіра ўтрымліваюцца ва ўжо згаданым нэкралёгу. Нарадзінец Смаленшчыны Даніла Мамчыц рана асірацеў, але здолеў скончыць юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас акупацыі працаваў у Наваградзкай павятовай управе, быў намесьнікам акруговага старшыні Беларускай самапомачы. У эскадрон запісаўся добраахвотна. Загінуў ва ўзросьце 26 гадоў53.
Дзьвюма згаданымі эпізодамі й вычэрпваецца ўвесь баявы досьвед „рагулеўцаў" за першыя месяцы дзейнасьці. Невядома, ці мелі партызаны страты падчас гэтых сутыкненьняў. Увогуле, адносіны зь імі былі неадназначныя. Камандзір швадрону добра разумеў, што актыўныя баявыя дзеяньні прывядуць да ўзаемных ахвяраў і справакуюць новую хвалю тэрору. Таму байцы мелі негалосны загад, не чапаць лесавікоў акрамя тых выпадкаў, калі апошнія пагражалі іхнаму жыцьцю. Сваім жаўнерам ён неаднойчы гаварыў: „Партызаны ў лесе такія ж беларусы, як і вы. Бяз крайняй неабходнасьці ня варта ў іх страляць. Лепей стрэльце паверх галоў“^. Некаторыя байцы, якія сьвядома пайшлі да Рагулі, трымалі сувязь зь лесам. Андрэй Вайтовіч прыгадвае: „Я пайшоў у эскадрон, а бацька й браты засталіся дома. Партызаны пачалі наведвацца да бацькі амаль кожную ноч і патрабаваць, каб я перадаваў ім зброю. I вось я пачаў тое-сёе зьбіраць і перадаваў бацьку, калі ён да мяне прыяжджаў. Ён прывозіў зброю дадому, а там мой брат — Іван — рамантаваў яе й перадаваў у лес. А штояшчэ было рабіць?"55.
50 За праўду! №16.16 красавіка 1944.
51 Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём...
С. 204—205; Ліст ад Барыса Мацюкевіча ад 30.01.06. Захоўваецца ў архіве А. Блінца.
52 Клыкоўская, Ціна. Саюз беларускай моладзі — вяртаньне з забыцьця... С. 149.
53 За праўду! №16.16 красавіка 1944.
54 Гутарка зь Пятром Рашэтнікам, запісаная ў Баранавічах 07.08.2005 г...
55 Гутарка з Андрэем Вайтовічам, запісаная ў Слоніме ў лістападзе 2005 г.
Запіс захоўваецца ў архіве А. Блінца.
Навучэнец настаўніцкай сэмінарыі, актывіст СБМ Янка Жамойцін сьцьвярджае, што паміж ляснымі камандзірамі й Рагулем было дасягнутае негалоснае пагадненьне аб узаемнай талеранцыі. Бакі абавязаліся не чапаць адзін аднаго. Пра дамоўленасьць зь мясцовымі партызанамі згадваў пазьней і сам Барыс Рагуля56. Менавіта гэта дало мажлівасьць швадрону праводзіць свае „баявыя“ акцыі без ахвяраў. Гібель Пётры Ханевіча й Данілы Мамчыца шмат у чым была выпадковая.