Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Сябра Беларускага Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту Юры Стукаліч.
Міхэльсдорф, 14.11.19472.
Высокапаважаны Спадар Віцьбіч!
Ваш зварот да грамадзянства наводзіць на чытача дрэннае пачуцьцё й кідае цень на Вашу асобу. Прыпомніце сабе, як паўгоду таму
назад радзіў Вам не пачынаць іррэдэнду*' ў Беларускім Камітэце, a арганізаваць канструктыўную, а не дэструктыўную апазыцыю. Вы на гэта не пайшлі, а распачалі акцыю, якая мела падарваць аўтарытэт і становішча Беларускага Камітэту як найстарэйшай і ў той час адзінай беларускай арганізацыі. Пасьля гэтага Вашага дэструкцыйнага кроку Вы пішаце ўжо ня першае выясьненьне, і што ж у іх прасачваецца: Вы атакуеце ўжо нешта пятага беларускага дзеяча, з каторых не адзін будзе залатымі літарамі адцемлены ў беларускай гісторыі. Адважыцца выступаць супраць такога чалавека, як КушальВ2, і старацца яго асьмяшыць ці здыскрэдытаваць, гэта высока не патрыятычны чын. Было мне вельмі прыкра пачуць аб „Старой казы бараб.“, падпісаную Віцьбічам, боя ведаю Вас яклітаратара й іншага ад Вас спадзяваўся.Думаю, што й Вам было прыкра.Далей Вы атакуеце цяпер Вініцкага й Кунцэвіча. Вініцкі ёсьць ведамым дзеячом беларускім ад пачатку Польшчы, і імя яго нічуць не паявілася на эміграцыі. Камэнтаваць Вам Вышынскага зусім без патрэбы, мы ведаем, што значаць яго словы.
Далей Вы атакуецеМ. Кунцэвіча, майго калегу з лаўкі школьнай і акадэмічных студыяў. Гэты чалавек толькі даброрабіў для нашага народу й толькі дабро рабіць будзе, аб гэтым, напрыклад, часткова ўспамінае і№і „Бацькаўшчыны“, што ён, Маг. М. Кунцэвіч, а ніхто іншы ўзяў на сябе труд аформіць газэту.
Зь якіх прычын Вы выступаеце, то сапраўды для мяне ня ясна. Калі гэта Вашая палітычная мэтода барацьбы, то яна ў нас спаткаецца толькі з адёмнай ацэнкай, а калі вы даходзіце гэтай дарогай прызнаньня й сатысфакцыі для свае асобы, то Вы нешчасьлівы палітык, бо Вам замнога й не па сілах будзе даказаць сваё алібі. Чапаеце Вы людзей, якіх грамадзянства ведае прынамсі ад 20 гадоў. I ці ня лепш Вам застацца літаратарам, спакойна працаваць у гэтым напрамку, а не перакідвацца на палітычна-грамадзкі грунт, дзе ставіце даволі няўдалыя крокі.
Тако ж вельмі несымпатычны акцэнт мае намернае злоўжываньне словам Крывія. Гэта справа ёсьць ужо выясьненая. Я. Станкевіч са
81 Irredenta (італ.) — агульнае значэньне „радыкальны нацыянальны рух“.
82 Францішак Кушаль (1895—1968), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны быў на розных пасадах у Менску, у 1944 г. — камандзір Беларускай Краёвай Абароны. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, з 1950 г. — у ЗША.
сваімі прапазыкамі астаўлены на старане, і лішне тут Крывію перасьмейваць добраму патрыёту не прыходзіцца.
Разумеючы, трэба сказаць, што Вам трэбамоцна задумацца аб сваёй дзейнасьці як палітыка. Трэба ясна сабе адказаць на пытаньне, якая мая роля ў палітыцы.
Пісьмо гэта ёсьць толькі прыватным ліставаньнем паміж Вамі й мной і з маёй стараны нікому да ведама пададзена ня будзе. Напісаў яўім тое, што адчуў, стоячы крыху збоку ад заінтарасаваных старон. Пажаданым было б, каб падобныя выясьненьне было апошнім і каб Біцьбіча мы зналі як добрага літаратара й выдаўца газэт, а ня аўтара непаважных пасквіляў, задзяваючых добрае імя нашых запраўды заслужаных братоў.
3	пашанайДр. Малецкі.
Эшвэге, 21.11.19472.
Міхэльсдорф 29.11.19472.
Глыбокапаважаны Спадар Доктар Малецкі!
Прабачце, але мяне зьдзіўляе характар Вашых лістоў да мяне. Мяне зьдзіўляе самае Вашае зьдзіўленьне (абурэньне) з тае прычыны, што я не выконваю парады, якія Вы мне далі паўгады таму назад. Пры ўсёй маёй пашане да Вас я не магу глядзець на вакольны сьвет Вашымі вачмі, калі маю свае ўласныя. Менавіта таму я ніколі й не даваў ніякіх парадаў Вам і не зьбіраюся даваць іх. Я таксама зусім не зьбіраюся накідваць Вам свае думкі ці пагляды. Адсюль і вось гэты ліст зьяўляецца толькі адказам на парушаныя Вамі ў сваім лісьце пытаньні.
Выпішаце, што я атакую „з раду ўжо нешта пятага беларускага дзеяча“. Справа гэтая выглядае так. На працягу апошніх год„крывічы“выкінуліз нашых грамадзкіх камітэтаў каля двох дзясяткаў выдатных беларускіх дзеячаў, якія, між іншым, стварылі гэтыя самыя камітэты. Гэтыя дзеячы без асаблівага шуму адыходзілі ўбок, захоўваючы за сабой толькіролю абсэрватараў далейшага „крывіцкага“гвалту. Каліж„крывіцкая“рука пацягнулася да жаўнера Віцьбіча, дык той разьвярнуўся й трахнуў аднаму, другому, трэцяму, чацьвёртаму, пятаму (я не падлічваў) „крывіцкаму“ (не беларускаму) дзеячу. Гэтая падзея вельмі заскочыла вышэйпададзеных дзеячоў, бо дагэтуль яны амаль не сустракалі аніякага супраціву. Таму пасьля гэтага яны ўзьнялі вэрхал на ўсю Нямеччыну аб тым,
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў што Віцьбіч — русафіл, русацяп, зарубежнік, былы камуністы, дывэрсант, агент Выійынскага й г. д. Мяне гэтыя тытулы мала абыходзяць — я досыць загартаваны чалавек. Iмаяроля ва ўсёй гэтсш справе зусім ясная й выразная. Проста Віцьбіч зьяўляецца тым камянём, на які трапіла „крывіцкая“ каса, спрабуючы зьнішчыць нашую беларускую дэмакратычную рунь.
Памыляецца той, хто думае, што Віцьбіч у беларускім дэмакратычным лягеры адыгрываеролю першай скрыпкі. Гэта ня так. Зусім ня так. Але не памыляецца той, хто думае, што Віцьбіч у гэтым лягеры зьяўляецца найболый зацятым. з-га лістапада ў Марбургу „крывічы“ не дазволілімне зачытаць ліст аб пакутах остэргофэнскіх беларусаў. Спадар доктар Орса з пагардай заўважыў: „Нейкія Цімашукі напісалі гэты ліст“.
Нейкіх Цімашукоў, а менавіта беларусаў налічваецца 20 мільёнаў, іразам зь імі заўсёды Віцьбіч. Заўвага ж спадара доктара Орсы вельмі характэрная для прадстаўніка нашага „бліскучого відокремленьня", г. зн. да „чало крывіцкага руху“.
Дарэчы, аб злоўжываньні мною тэрмінам „крывіч“, якім, на Вашую думку, у нашых эміграцыйных умовах зьяўляецца толькі спадар Янка Станкевіч. Для нас „крывіч“ — гэта носьбіт таталітарнага „крывіцкага“сьветапогляду, гэта сябра альбо сьыпатык недэмакратычнае„крывіцкае“ партыі. „Крыўя“для нас не гістарычнае й геаграфічнае разуменьне, а палітычнае. Для насяно не сынонім Беларусі. Таксама як„крывіч“у нас не асацыіруецца з крывічом. Умінулыммне давялося як кіраўніку адмысловых навуковых экспэдыцыяў раскапаць 76 крывіцкіх курганаў. У сучасным мне давялося актыўна ўдзельнічаць у раскапаньні пэўнай колькасьці „крывіцкіх" васіных гнёздаў. Зыходзячы з гэтае жыцьцёвае практыкімагу толькі адзначыць адно, што паміж крывічамі й „крывічамі“ столькі ж агульнага, сколькі агульнага паміж арламі й пацукамі.
Аніяк не магу ўзяць на сябе адказнасьць за ўсе антыкрывіцкія лістоўкі. Тым болый што сёньня сам народ стварае антыкрывіцкі фальклёр. Вось, напрыклад, пішу Вам гэты ліст, а ў суседнім пакоі пад гукі гармошкі сьпяваюць дрындушку:
Сьцёпка грае на гармошке, Кушаль скачыць гапака. Праігралі сваю „Крыўю“ Два „крывіцкіх" дурака.
Гэтая рэзкая для вуха інтэлігентнага й досыць нескладаная па форме, але разам з тым недвухсэнсоўная па зьмесьце дрындушка зьяўляецца водгукам нядаўніх выбараў у нашым селішчы. Аўтарам яе я не зьяўляюся. Напісалі й сьпяваюць яе „нейкія Цімашукі“. На маім стале ў папцы „Крывічы“ляжаць некалькі дзясяткаў антыкрывіцкіх лістовак, і таксама я ня маю аніякага дачыненьня да іхнага аўтарства — я проста перахапіў іх па дарозе. Што датычыць памфлету „Загад старое казы барабаншчыка“, дык нікім і нічым не даведзена, што Віцьбіч зьяўляецца ягоным аўтарам. Ёсьць толькі дапушчэньні ў гэтай галіне. 3 аднолькавым посьпехам я магу прыпусьціць, што, напрыклад, сп. Адамовіч ёсьць аўтар „Вопросов ленінізма“ й „Майн Кампфу“. Прынамсі, гэтыя творы сугучныя для „крывіцкае“ ідэалёгіі.
Аб Кушалю й „залатыхлітарах".Ядрэнна ведаю гісторыю беларускага нацыянальнага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Мне здаецца, што галоўны запраўдны аўтарытэт у гэтай галіне гэта, у чымВыасабіста пераканалісяўМарбургу, ёсьцьАдамовіч. Ену нас з аплёмбам сямейнага Заратустры адных заносіць у гісторыю залатымілітарамі, другіх запісвае на чорную дошку. Хто ведае, можа ім Кушаль і запісаны залатымі літарамі ў гісторыю Заходняй Беларусі як выдатны й славуты нацыянальны змагар. Я ведаю Кушаля за нямецкія часы й пасьля капітуляцыі. Ведаю як вайскоўца й камэнданта лягеру Ды-Пі. Мненяхочацца парушаць гэтую тэму, бо баюся пакрыўдзіць Вас у Вашых самых найлепшых патрыятычных пачуцьцях. Мушу толькі адзначыць, што залатымілітарамі будзе запісваць у гісторыю тыя ці іншыя імёны неАдамовіч і ня Віцьбіч, а „нейкія Цімашукі“альбо паводле„крывіцкага“лексыкону —,,абухі“, „шумавіньне", „ёлупы", „азіяты“ й г. д.
Вы зусім слушна адзначылі, што я не палітык. Крый мяне Божа ад славы Гебэльса83 й Вышынскага. Яўсяго толькі беларускі журналісты й пісьменьнік. Дзе найбольш віхурыла жыцьцё, там быў заўсёды йясасваім пёркам разам зь „нейкімі Цімаійукамі“. Ніколі не стаяў убаку. Можа, таму НКВД павыбівала мне палову зубоў і прысудзіла да расстрэлу. Можа, таму тут, на эміграцыі, атрымаў за год ад „нейкіх Цімашукоў“ выгнанцаў 480 лістоў. Ніколі не зачыняюцца таксама ў маім пакоі дзьверы. Таму я добра ведаю, аб чым „нейкім Цімашукам“ходзіць, чым яны дышуць, да чаго імкнуцца. I таму, калі
83 Ёзэф Гёбэльс (Goebbels) (1897—1945), адзін з нацысцкіх лідэраў, з 1929 да
1945 ггбыў імпэрскім міністрам прапаганды.
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў я вось цяпер гляджу на паліцу з гэтымілістамі, я не адчуваю да „крывічоў“ аніякага іншага пачуцьця, акрамя пагарды.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
3 пашанай да Вас, Юр. Віцьбіч
П. С. Мяне крыху зьдзіўляе падкрэсьліваньне Вамі тае акалічнасьці, што Ваш ліст да мяне Вы не давядзеце да ведама больш шырокіх колаў нашае грамадзкасьці. Я ня думаю, каб сёньня нашая грамадзкасьць толькі б жыла думкаю, як бы гэта прачытаць ліст да Віцьбіча ці да каго іншага. Занадта мы маленькія людзі ў параўнаньні з тымі вялікімі падзеямі, якія сёньня адыгрываюцца ў сьвеце. Менавіта таму мяне да пэўнае ступені зьдзівіла, што спадар магістар Галяіё* набіў нарататары й шырокараспаўсюджвае даўжэзныліст нейкага Птаха да Віцьбіча. Няўжо гэта Галяк, апраўдваючы сваё прозьвішча, згалеў да таго, што на прыватных лістох трэцяе асобы да„не палітыка“Віцьбіча спрабуе нажыць палітычны капітал? Длямяне гэтае незразумела.