Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Закаханую пару прыкрывае ад дарогі штабэль складзеных дроў пад сьцяною барака, і з другога боку
стаіць будка, зробленая із іржавай бляхі, для курэй, якая захоўвае іх ад падаючага ваконнага сьвятла. Хвіліны іхняга шчасьлівага кахань-
Каля лягеру ў Міхэльсдорфе. Паўла Урбан і Галіна Русак
ня запаўняліся вясёлым сьмехам і размоваю на розныя тэмы, хоць крыху ў нязручным месцы, бо занадта шмат нехта пазносіў сюды паламаных ложкаў ірозных жалезныхрэчаў.
3 прычыны той, што закаханы кавалер крыху падвыпіўшы, то тэма яго размовы часам даходзіла да нявытрыманасьці, і цяжка ўсяму паверыць, але супярэчыць таксама непрыемна, то ёй заставалася толькі маўчаць і слухаць. У іншым выпадку — згаджацца.
Нарэшце ён ураўнаважыўся і распачаў больш-менш паважную размову, інакш кажучы, тое, што ён хацеў сказаць ёй за ўвесь вечар:
— Ты, М., ведаеш, колькі я дома маю штаноў і сарочак? Каб я зараз прывёз сюды дзясятую частку, то быў бы самы багаты ў гэтым лягеры, хоць яіхі такмаю досыць. Можа, болей, як хто іншы. Ты падумай, я добра зарабляю штодня. Як паеду ў Гамбург з цукерамі на чорны рынак і адтуль прыеду зь селядцамі, то маю чайменей з
тысячы марак за з дні. А дома хватае таксама ўсяго. Гэта, што на кухні атрымоўваем, то аддаём жабракам-немцам. Гэта для мяне барахло!Яхочу жаніцца, М. Купіць проста дом у немцаў і жыць. Умяне грошай хваціць! Ты бачыш, я штодня п’ю малясоўку^.
Паколькімаёй мэтаю было пайсьці ў клюб, я прыбавіў крокі і пайшоў далей.
Із Народнага дому — так называюць тут лягерны клюб — даносяцца сьпевы, грукат, абрыўкі слоў, нарэшце, цэлых выразаў, падобных на выкананьне роляў нашых найлепшых лягерных артыстаў у прадстаўленьні новай драмы нейкага невядомага аўтара, дзе пастаноўкі так дзейнічаюць на ўражаньні гледачоў як сюжэтам твору, так і талентамі выкананьня артыстаў, хоць, часам, яны не падыходзяць да віду такой прафэсіі, штожыхары зь вялікім задавальненьнемраскупліваюць устаноўленыя па цане чорнагарынку білеты, каб паглядзець ня што і як выконваецца, а толькі хто выконвае. А нат болей: што няма дзе дзецца і што рабіць у вольны дзень ад працы.
На вялікую шкоду для мяне, тут нікога не было. Толькі пару гімназістаў із І-га курсу сабралімалых дзяцей і паднялі гэты шум.
Пры першым маім зьяўленьні ўсе малыя, нібы спалоханыя мышы, на міг заціхлі, павярнуўшы да дзьвярэй свае разгубленыя твары. Большыя, не зьвяртаючы ні на што ўвагі, скакалі адзін другому на плечы і езьдзілі па сцэнічнай пляцоўцы, выдаючы нейкія асаблівыя цікавыя галасы.
Але таму, што Народны дом ніколі дарэмна не адчыняўся, і запаленыялямпы ў ім сьведчылі аб нечым новым, я парашыў запытацца, у чым справа.
— Што вы тутробіце?
— Гуляем!
— Ахто вас сюды ўпусьціў?
— Самі прыйшлі!
— Што тут будзе сёньня?
—Агульны сход.
96 Назоў гэты паходзіць (магчыма, праз польскую мову) ад molasses — a thick brownish syrup produced in refining raw sugar. „Ангельска-беларускі слоўнік" Валянтыны Пашкевіч перакладае molasses як „патаку“. 3 гэтай цукровай цёмна-карычневай патакі аматары выпіць рабілі самагон і назвалі яго паводле крыніцы паходжаньня.
Гімназісты не пераставалі забаўляцца і так крычалі, што цяжка было распазнаць размову малышоў, ды яны і самі заняліся сваёю справаю, я вырашыў пакінуць іху спакоі.
Наперадзе перад мною вырасла высокая тонкая постаць чалавека ў вялікім капялюсе і ботахз высокімі галянішчамі і галіфэ. Ён некуды сьпяшаўся.
— Ідзіце хутка на сход! A то адзін другога чакаюць, a то прыйдзе паглядзець і зноў назад.
— У выніку чаго ён адбудзецца?
— Інфармацыйны па выбарах!
— Там толькі дзеці.
— Зараз усе будуць!
Стпаршыня выбарчай камісіі, у той час загадчык кухні і кладаўшчык бульбянога складу сп. Мілішкевіч, падаўся далей. Ён мяне яшчэ паведаміў, што ўжо час адбыцьця гэтага сходу даўномінуў з прычыны нясвоечасовага збору жыхароў лягеру. Было чуваць, як бляковыя бегалі кожнаму на кватэру, бразгалі гучна дзьвярыма, крычэлі:
— На сход! He марудзьце часу! Ужо даўно вас усе чакаюць!
Нейкі новапрыбыўшы стары гучным голасам адказаў так, што добра чуваць стала на дварэ (таму што ўсе баракі тут зробленыя із дошчак):
—Я нічога ня знаю! Выбірайце там безь мяне!
— Гэта ня выбары, а толькі сход!
Мала-памалу насабіралася 54 асобы, хоць іх даўно надаела кіраўнікам чакаць у пакоі камэнданта лягеру. На сцэну выступіў Сьвятаслаў Коўш97 — камэндант гэтага лягеру.
— Паважаныя сябры!Я дазволіў сабе сёньня склікаць агульны сход жыхароў лягеры ABC у Ватэнштэце! Першым пытаньнем, якое стаіць перад намі, гэта будуць надыходзячыя выбары ў Беларускую Цэнтральную Раду. Але для вядзеньня агульнага сходу патрэбна выбраць кіраўніцтва — старшыню і сакратара. Так што, паважаныя сябры, прашу падаць кандыдатуры.
97 Сьвятаслаў Коўш (1917—1997), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, сын сьвятара Аляксандра Каўша. Падчас Другой сусьветнай вайны ў канцы 1943— 1944 гг. — начальнік Клецкага павету. У1944 г. эміграваў на Захад. У паваеннай Нямеччыне — камэндант беларускага лягеру ў Ватэнштэце. 3 1949 г. — у ЗША. Стаў праваслаўным сьвятаром, у 1976—1986 гг. быў адміністратарам беларускіх (кананічных) парафіяў у Паўночнай Амэрыцы.
Ён яшчэ не закончыў прамовіць апошняга слова, як некалькі чалавекразам закрычалі на ўсё горла:
— Пунтус!
Па клюберэха пракацілася, як па пустой бочцы, і зноў заціхла.
— Сакратаром, паважаныя сябры, я вызаву сп. ХведараІльляшэвіча. А зараз вы ўзнаеце дакладна ад старшыні агульнага сходу сп. Пунтуса аб умовах нашых майбутніх выбараў. Усе вас цікавячыя пытаньнізь вялікаю ахвотаю ізадавальненьнем будуць растлумачаныя сп. Пунтусам. Прашу заняць месцы!
Абапёршыся дзьвюма рукамі аб стол і схіліўшы ўніз уцягнутую ў плечы галаву, малады мужчына, год прыблізна зо-ці, досыць грубым голасам, з запынкамі амаль на кожным слове, прагаварыў:
— Паважаныя спадары!.. Сход... Агульны сход... Я сёньня лічу адкрытым... Першым пытаньнем... на павестцы... дня... будзе... гэта... выбары... у Беларускую Цэнтральную Раду... із ангельскай акупацыйнай зоны... і другім... гэта... інйіыя...
Па-першае... 3 прычыны таго, што наш беларускі... народ... павінен выбраць сабе кіраўніцтва... якое будзе клапаціцца над намі... тут... на эміграцыі... Для гэтага... мы павінны... заўтра... 18 красавікаі948 г... выбраць сабе прадстаўніцтва... у Цэнтральную Раду... із Брытанскай акупацыйнай зоны...
Там ёсьць тры сьпіскі... кандыдатаў... Першы — гэта наш... Другі — Гановэрскі... Трэці — Зээдорф... Пачнуцца выбары ад васьмі... гадзін дня... да дзесяці гадзін вечара... Каму што незразумела? Калі ласка!
Досыць салідны па свайму вонкаваму выгляду, з зачэсанымі ўгару завітымі чорнымі валасамі, робячы адкрытым, хоць вузкім, лоб, і напушчаныя нізка бровы з калючымі чорнымі вачыма прыдаюць досыць суровы выгляд твару. Крыху прагнутае наперад тулава з кароткімі нагамі надаюць падабенства чалавеку, які аднекуль вылез, дзе мала каго было, ці закалёны характарам новага жыцьцёвага кірунку. Кажацца, што новыя абставіны зь іншым сьветам не пакінулі ніякіх сьлядоў сваёй дзейнасьці, абудзіўшы ўнутры барацьбу зь цяжкімі супярэчнасьцямі.
Выпрастаўшыся і пакачнуўшыся з аднаго боку на другі, ён абвёў вачыма заль.
— Ну, калі ласка... Каб тады ня бегалі... за вугламі... ці да суседзяў... ды балталі, што гэта несправядліва... што нешта не зразумелі... не ўзбуджалілюдзей...
Нехта з задніхрадоў прагаварыў ціхім голасам:
—Ахто ўзбуджае, калі ня вы.
Зноў наступіла сьмяротная цішыня. Было б чуваць, каб якая-небудзь блудная муха заляцела ў гэты клюб і праляцела цераз увесь заль. Пару старэйшых мужчынаў, што нейкім выпадкам папалі сюды, мусіўшы прымусова слухаць гэтую нескладаную мову аратара, упёрліся неяк упарта ў зямлю сваімі вачыма і калі-нікалі паглядаючы на Пунтуса, як на ашалелага быка.
Трохі падвыпіўшы паліцай, што стаіць на ахароне ў дзьвярэй, прысланіўшыся плячыма да жалезнай шафы каля сьцяны, часта пазяхае, шырока раскрываючы рот, із заплюшчанымі вачыма, праснуўшыся, напэўна, ад гарачых слоў прамоўцы, мэханічна хватаўся за белую павязку нарукаве, якжаўнер, баючыся загубіць зброю, папраўляе яе і зноў застаецца ў спакою.
— Язьвяртаюся яшчэраз... давайце запытаньні!.. Няма!.. Тады я папрашу нешта... сказаць... спадара Каўша.
Пунтус, цяжка апускаючыся, сеў на стул, падпёршы твар рукамі і, нібы разгублена, нібы зь недаверам ці падазрэньнем, аглядае прысутных. Із другога раду ўстаў высокі стройны мужчына, апрануты ў чорны пінжак і жоўтыя стракатыя галіфэ ў хромавых ботах, чуць не на высокіх каблуках. Ен з апушчаную ўніз галавою, робячы шырокія шагі, выйшаў на карытападобную залю.Яго доўгія тонкія вушы, неяк войстра ўзьдзёрнутыя ўгару, надаюць падабенства добрага аратара ці, у крайнім выпадку, быць добрым сьвяшчэньнікам, а мутныя вочы, абыякава гледзячыя на ўсё акружаючае, хаваюць хітрую ўсьмешку.
Коўш стаяў нібы ўтаміўшыся ці ў нечым расчараваны, з пакрыўджаным і зусім безнастраёвым выглядам, і на твары застыгла халодная ўсьмешка. Мыляючы губамі паўрасчыненага роту, ён нібы абнюхваў сваімі кароценькімі чорнымі вусамі згушчаную вячэрнюю атмасфэру.
Трое мужчын, а потым яшчэ некалькі ўсталі і накіраваліся да выхаду. Яны пакінулі заль.
— Паважаныя спадары!На долю... майголёсу... прысуджана было стаць камэндантам беларускага лягеру ў Ватэнштэце. Гэта было тры гады таму назад — у самыя цяжкія хвіліны нашага жыцьця. Калі шмат каму пагражала. апаснасьць з розных бакоў, калі ў кожную хвіліну можна было надзеецца на рэпатрыяцыю, калі ў кожную
хвіліну можна было разлучыцца з жыцьцём. I гэты сьвяты абавязак паў на мой лёс. Тады я быў для ўсіх добры. Я ня хочу сябе хваліць, як думае можа хто із вас, таму што зьяўляюся кандыдатам на выбары. Але дазволю сабе сёньня зьвярнуць вашую ўвагу на акружаючыя нас абставіны.
Апынуўшыся на эміграцыі, кожны із нас марыць аб пакінутым родным краю, дзе ён нарадзіўся і жыў. Кожны із нас зь вялікім цяжарам на душы чакае тэй хвіліны, калі ён зможа шчасьліва зьвярнуцца на свае пакінутыя палетпкі, зарослыя травою і быльняком. Але сёньняшнія абставіны ў лягеры шмат каго турбуюць.Шмат хто яшчэ не арыентуецца ў тым, што творыцца навокал, у той час сымпатызуючы іншым групоўкам, якія варожа настроены нашай нацыянальнай справе, якія не прызнаюць і ня хочуць прызнаць акта 25 сакавіка. I прыйдзе час, калі яны апомняцца, або мы іх прымусім прызнаць свае памылкі, хоць, можа, будзе і позна для каго.