У нашым лягеры была рэпрэзэнтаваная й шляхта: у асобе графа Мяшчэрскага й ягонага сына гадоў пяці, бляндына з прыгожымі курчавымі валасамі. Шараговыя ж насельнікі лягеру ўяўлялі сабой разнастайную грамаду людзей, сярод якіх пераважалі нежанатыя. Тым ці іншым чынам усе яны спрычыніліся да агульнага дабра й, у пэўных выпадках, нават да шчасьця асобных індывідуўмаў. Іван Касяк, інжынэр з прафэсіі й ^архіяпіскапам Чыкагаўскім і Кліўлэндзкім, Чыкагаўска-Дэтройцкім і Сярэдняга Захаду. "4 Венедыкт (сьвецкае Васіль Бабкоўскі, 1876—1951), праваслаўііы сьвятар, архіяпіскап БАПЦ. 3 1941 г. — япіскап Берасьцейскі, вікары Менскай япархіі. У1942 г. далучыўся да БАПЦ, быў архіяпіскапам Гарадзенскім і Беластоцкім, экзархам Усходняе Прусіі. У1944 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну і ўвайшоўу склад клеру Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. 3 1946 г. — чалец Архірэйскага сыноду РЗПЦ, з 1950 г. — архіяпіскап Бэрлінскі й Германскі. 115 Апанас (Афанасій) (сьвецкае Антон Мартас, 1904—1984), рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар. У сакавіку 1942 г. у Менску высьвячаны на япіскапа Віцебскага й Полацкага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946 г. далучыўся да Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы, але не губляў кантактаў і зь беларускім рухам. У душпастырскай працы карыстаўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету на беларускай мове. У1950—1955 гг. — вікарны япіскап у Аўстраліі. Потым пераехаўу Аргентыну. Япіскап (пазьней архіяпіскап) БуэнасАйрэскі й Аргентынска-Парагвайскі. У1966 г. выдаў кнігу „Белорусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн“ (прадмова па-беларуску). У 1971 г. Сінод РЗПЦ забараніў чытаньне й распаўсюд кнігі, а аўтара адлучыў ад рэлігійнай дзейнасьці. КраінаДы-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў вылучны беларускі патрыёт, быў у нас, гэтак бы мовіць, „міністрам замежных справаў“. Андрэй Кандратавіч (гэта ягонае імя па бацьку) раней быў настаўнікам, а ў лягеры ён бясплатна вучыў дзяцей — у тымліку й мяне з Бовам. Потым, там была яшчэ Ларыса Паўлаўна (таксама імя па бацьку). Яна жыла з сынам гадоў чатырох-пяці. Ці яна была ўдавой, ціяна разьвялася, а мо разышлася з мужам ці каханкам — я ніколі й не даведаўся, гэта было ахутана таямніцай. Ларыса была высокая, стройная, бледнатварая — вельмі прывабная маладая жанчына. Ею апекаваўся архіяпіскап Філафей, іяна паўсюль сьледавала за ім. У яе было вельмі прыгожае сапрана, і, да ўсеагульнай прыемнасьці, яна сьпявала ў царкоўным хоры ў нядзелю. Але я пералічыў тут толькі некаторыя імёны. Людзей у лягеры было значна больш. Гэтая супольнасьць, большую частку якой складалі духоўныя асобы, спараджала атмасфэру амаль манастырскага жыцьця. Архіяпіскапы заўсёды апраналі чорныя шаты, якія спадалі да пятаў. На грудзях яны насілі адмысловыя мэдальёны, якія сымбалізавалі сабой іхны статус у царкоўнай ярархіі. Наколькі мне вядома, ніводны архіяпіскап ніколі не выйшаў з свайго пакою бяз гэтай рэгаліі. Забаўна было назіраць, як прэлат расчэсваў на прабор свае густыя вусы або прыгладжваў пышную бараду. Сьвятары, з свайго боку, дазвалялі сабе больш вольнасьці ў адзеньні, калізнаходзіліся ўнутры будынку. Яны з задавальненьнем пакідалі свае рызы ў пакоі на вешаку. Але ў пэўных выпадках яны таксама — усе без выключэньня — апраналі чорныя шаты, паверх якіх на тоўстых срэбных ланцужках віселі нагрудныя срэбныя крыжы (памеры якіхмаглі дасягаць трох дзюймаў ушыркі й пяці — уздоўж). Адным з такіх выпадкаў магла быць аўдыенцыя ў архіяпіскапа. На публіку ж іў падарожжа сьвятары часьцей надзявалі, на заходні манер, чорную рызу й кашулю зь белым падкаўнерыкам. Аднак, калі сьвятар выпраўляўся кудысьці недалёка й ненадоўга, безумоўна, куды зручней было накінуць сутану проста на хатняе адзеньне. Жыцьцё поўнае нечаканасьцяў. Часам сюрпрызы абарочваюцца непрыемнасьцямі, але бывае й так, што яны прыносяць неспадзявануюрадасьць. Гэтак, аднойчы перадамной нечакана зьявіўся — нібы з паветра саткаўся — манахЮліян, памочнікмітрапаліта.Я адклаў убок кніжку, якую чытаў. „Яго Высокаправялебнасьць мітрапаліт хоча бачыць цябе“, — сказаў мне ён. 3 другога канца пакою да мяне падышла цётка Тоня. Яна відавочна разгубілася й ня ведала, што думаць. „Славік, прычашыся“, — сказала яна й потым паляпала мяне па плячы, прашаптаўшы нешта сабе пад нос. Бяз доўгіх цырымоніяў айцец Юліян правёў мяне ў пакой мітрапаліта, які знаходзіўся на другім паверсе. Калімы ўвайшлі, айцец Юліян паказаў мнерукой, каб я прайшоў наперад, туды, дзе за сваім сталом насупраць акна сядзеў мітрапаліт Панцеляймон. Мітрапаліт выйшаў з-за стала, добраславіў мяне й працягнуў мне правую руку тыльным бокам дагары; не марудзячы, я пацалаваў яе, як належыць. Ён павітаў мяне й запрасіў сесьці на крэсла, якое стаяла насупраць ягонага крэсла, сьпераду пісьмовага стала. Упершыню ў жыцьці я бачыў мітрапаліта не ў царкве падчас службы, а гэтак зблізку, у хатняй абстаноўцы, і мне было вельмі цікава за ім назіраць. He далей як за чатыры футы ад мяне сядзеў, выпрастаўшы сьпіну, высокі хударлявы мужчына сталага веку, апрануты ў беласьнежныя рызы. На грудзях у яго вісеў авальны мэдальён, адпаведны ягонаму духоўнаму рангу.Яго шырокая сівая барада была акуратна прычасаная; ягоныя доўгія валасы (адметна багатыя для 81-гадовага, якя даведаўся потым, мужчыны) былі гладка зачасаныя назад. Густыя сівыя бровы прыгожа выступалі на гладкім, амаль без адзінай зморшчынкі, лобе. Вочы мітрапаліта глядзелі надзіва ясна й пранікліва, і ён не насіў акуляраў. Для свайго паважанага веку мітрапаліт знаходзіўся ў вельмі добрай фізычнай форме. Ён адхіліўся трошкі назад у сваім крэсьле, паглядзеў проста на мяне, усьміхнуўся й загаварыў. Голас у яго быў глыбокі, але крышталёва чысты. Ён прывітаў мяне як новага чальца ягонай паствы. Мітрапаліт пацікавіўся, ціяй мае сёстры ўжо абжыліся добра ў нашым новым „доме“. Я адказаў яму, што так. Мітрапаліт працягваў задаваць мне пытаньні. Ён хацеў ведаць, калі й пры якіх абставінах мы страцілі нашых бацькоў. Я пачаў расказваць; раз-пораз мяне перапаўнялі эмоцыі, але я стараўся расказваць пасьлядоўна й сьцісла, час ад часу спыняючыся, каб сабрацца з думкамі. Мой аповед відавочна зацікавіўмітрапаліта, і ён сказаў, што хацеў бы сустракацца са мной і ў будучыні. Ён падняўся й добраславіў мяне знакам крыжа. Я пацалаваў ягонуюруку й выйшаў. Пры адным памятным выпадку нашая размова пачалася з агляду раньняга ўсходняга праваслаўнага хрысьціянства: а менавіта, як яно прыйшло да ўсходніх славянаў. Пралат папрасіў мяне расказаць, што я ведаю на гэты конт. Mae веды пра гісторыю ўсходняга праваслаўя былі вельмі сьціплыя, але я распавёў яму ўсё, што мог. Каротка кажучы, я сказаў наступнае: першымі сярод усходніх славянаў былі ахрышчаныя з паганства ў хрысьціянства жыхары Кіеўскай Русі, на загад іхных князёў. 3 Кіева праваслаўнае хрысьціянства хутка распаўсюдзілася ў незалежныя тады беларускія княствы і ў Расею. Калі агляд вытокаў Усходняга хрысьціянства скончыўся, мітрапаліт перавёў гаворку на супярэчлівую й цяжкую тэму — пра дачыненьні з Рыма-каталіцкай царквой. Ён пачаў выказваць свае сумневы наконт царквы-сястры. Я сядзеў і слухаў. Наколькі я магу ўзгадаць, ключавымі момантамі ягонай прамовы былі наступныя. На працягу стагодзьдзяўярархі каталіцкай царквы настойліва спрабавалі падарваць адзінства ўсходняй праваслаўнай веры. Калі ў іх не атрымалася напрасткі заваяваць сэрцы адданых праваслаўных вернікаў, Рым паставіў перад палякамі задачу пераканаць праваслаўных, якія жылі на польскай тэрыторыі, каб яны навярнуліся ў каталіцызм. Палякі актыўна ўзяліся выконваць загад. Дзяржава прыняла маштабныя захады, каб змусіць беларускіх і ўкраінскіх праваслаўныххрысьціянаў адступіцца ад іх спрадвечнай веры. Гвалтоўны ўціск на праваслаўе працягваецца і ў нашыя дні, але цяпер у завуаляванай форме. Рым не пазбыўся сваіх цёмных намераў наконт праваслаўя. Мы знаходзімся ў небясьпецы. Пратэстанты, зь іншага боку, лепей абароненыя ад небясьпекі насоўваньня на іх рыма-каталіцызму менавіта таму, што іх вера не прызнаецца каталікамі кананічнай. Таму мы, праваслаўныя вернікі, мусім усімі сіламі захаваць нашую Богам дадзеную ўсходнюю праваслаўную веру. Мымусім быць напагатове кожнуюхвіліну, каб абараніць самі сябе ад разбурэньня, мы не павінны паддавацца ні на якія змовы. Скончыўшы свой маналёг, мітрапаліт Панцеляймон адкінуўся ў сваім крэсьле, пагладжваючы бараду. Ён заплюшчыў вочы (магчыма, каб нічога не адваблівала яго ад разважаньняў), рысы ягонага твару разгладзіліся. Праз хвіліну-другую прэлат нахіліўся наперад, пільна ўглядаючыся ў мяне. „Паабяцай мне, Славік, што ты застанесься верным праваслаўю. Гасподзь узнагародзіць цябе за тваю веру“, — сказаў мне ён. нарадзіўся праваслаўным і памру праваслаўным“, — адказаў я бязь ценю ваганьняў. Пачуўшы гэта, мой духоўны настаўнік усьміхнуўся й падняўся. Натую дыскусію, сказаў ён, мы працягнем іншым разам. Ён добраславіў мяне, і я выйшаў. Аддзяленьне ўсходняй царквы адзаходняй, або лацінскай, пачалося з падзелам Рымскай імпэрыі на дзьве часткі пры імпэратары Канстантыне Першым. Фармальны падзел цэркваў адбыўся ў 1054 2Усходняя (візантыйская) ізаходняя (рымская) канфэсіі праз доўгі час разыходзіліся ў пытаньнях дактрыны. У пераліку іншых разыходжаньняў, усходняя царква не прымала патрабаваньня рымскай пра захаваньне сьвятарамі цэлібату. Спрэчкі паміж Рымам і Канстантынопалем прывялі да схізмы (разьдзяленьня) дзьвюх цэркваў. У 1054 гПапаЛеў IX і канстантьінопальскі патрыярхМіхаіл Цэрулярыюс наўзаем адлучылі адзін аднога ад царквы; гэтая падзея сталася апошняй кропкай, пасьляякой дзьве царквы канчатковаразышліся. Унаступныя стагодзьдзі прагал паміж канфэсіямі толькі павялічваўся, і да сёньняшняга дня яны застаюцца разьдзеленымі. Толькі ў XX стагодзьдзі, на знак узаемнай павагі, Папа й Патрыярх скасавалі адлучэньне ад царквы адзін аднога. Але ўсходняя праваслаўная царква не прызнае вяршэнства Папы. Нашыя сустрэчы зь мітрапалітам працягваліся без усялякага раскладу — раз на тры, на чатыры тыдні. Падчас сустрэчаў гасьцінны гаспадар усё больш і больш распытваў пра мяне, сёстраў і пра людзей, якія займалі значнае месца ў маім жыцьці: напрыклад, пра майго дзядзьку Яна Жарскага й маю цётку Тоню. Мітрапаліт цікавіўся маімі плянамі на будучыню, у прыватнасьці, плянамі наконт вучобы. Ён усяляк пераконваў мяне, што я мушу вучыцца далей. Я адказаў, што прыкладу ўсе намаганьні, каб ён yea мне не расчараваўся. Чым далей працягваліся нашыя сустрэчы, тым глыбей на задні плян адступалі пытаньні рэлігіі. Іхнае месца займалі тэмы пра жыцьцё наагул. Я памятаю, як аднойчы мой настаўнік гаварыў са мною пра пісаньне лістоў. Часам, казаў ён, чалавек адчувае абавязак напісаць камусьціліст, але ня ведае, з чаго пачаць. Тады варта пачынаць зь любога месца, бо як толькі ты пачнеш, ідэі самі пачынаюць нараджацца ў галаве. Каліястаў дарослым, я шматразоў пераконваўся ў бясспрэчнай карыснасьці гэтай парады.