Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
У дадатак да павабнай зьнешнасьці, Ларыса Паўлаўна была адораная прыгожым сапрана, і ейны голас зачароўваў усіх нас. Яна сьпявала ў царкоўным хоры; апроч таго, яна й яшчэ адзін насельнік ляге-
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў ру, Сева, па чарзе кіраваліхорам на набажэнствах усходняіі праваслаўнай царквы ў Тырсгайме. Яна была гаваркая, незалежная, адукаваная жанчына шырокіх поглядаў, гатовая сама вырашаць свой лёс. Жыла яна з маленькім сынам, якому было, я думаю, гадоў 4—5. Сын яе таксама быў бялявы. Ніхто ня ведаў, ад кагояна яго нарадзіла. У дадзены момант жанчына жыла адна, ня маючы партнэра. Ці я памыляўся на гэты конт?
Аднойчымне ізноў давялося начаваць адному ў пакоі Івана Касяка (гаспадар быў у ад’езьдзе). Пасярод ночы мне спатрэбілася выйсьці ў прыбіральню, якая была ў самым канцы цёмнага калідору. Вяртаючыся ў свой пакой і стараючыся ступаць нягучна, я затрымаўся насупраць пакою архіяпіскапа Філафея й прыслухаўся (згодны, што гэта было ня вельмі прыгожа з майго боку...). Ледзь чутныя гукі даляталі да мяне з-за дзьвярэй — штосьці там безумоўна дзеялася. Што б гэта магло значыць?Я спрабаваў здагадацца. Iраптам, нечакана, зь цемры за зачыненымі дзьвярыма да мяне данёсься жаночы стогн, стогн асалоды... потым яшчэ адзін... яшчэ адзін... Язастыў на месцы, зь цяжкасьцю стрымліваючы эмоцыі, якія мяне перапаўнялі. Мая цікаўнасьць зашкальвала, але розум падказаў, што я мушу вяртацца да сябе. У сваім пакоі я працягваў абдумваць тое, што пачуў. Я быў упэўнены, што той невядомай жанчынай у пакоі архіяпіскапа была Ларыса Паўлаўна. Нухто іншы адважыўся б на такую адчайную авантуру?
Мне здаецца вельмі дзіўным, што некаторыя мужчыны даюць урачысты зарок зачыніцца ад зямныхрадасьцяў дзеля таго, каб заслужыць вечнае жыцьцё ў нябёсах. Як мала ведаюць яныпра тое, што раіі можна знайсьцітут і цяпер, у абдымках каханай жанчыны... Iдзе ў Сьвятым Пісаньні сказана, што мужчына ня можа служыць Госпаду йлюдзям, калі ён не аддаліцца ад жанчын?Я ня ведаю такога месца ў Бібліі — пра такія бязьлітасныя забароны. Iя ніколі ня мог зразумець патрэбы цэлібату шараговых сьвятароў Рыма-каталіцкага касьцёлу, якога вымагае ад іх папскі сталец. На маю думку, у гэтым няма ніякага сэнсу. Цэлібат мусіць быць выключна добраахвотнай зьявай — кожны сьвятар сам павінен вырашаць, ці ён хоча быць самотным чалавекам альбо мець жонку. Нават калі ён ажэніцца, ён усё адно можа прапаведаваць слова Божае й настаўляць сваю паству на праведны шлях. Здаецца, Усходняя праваслаўная царква зрабіла слушны крок, на працягу стагодзьдзяў дазваляючы сваім сьвятарам мець сям’ю. Як тут не падзякаваць ёй за гэта.'Яўпэўнены, што жанатыя сьвятары таксама не пазбаўленыя Божай ласкі.
Інтымныя дачыненьні паміж архіяпіскапам Філафеем іЛарысай Паўлаўнай не былі такім ужо страшэнным сакрэтам, як гэта здавалася мне напачатку. Гншыя жыхары нашага перанаселенага лягеру таксама не маглі не заўважаць іх. Але ўсе тактоўна стараліся не абмяркоўваць гэтай тэмы публічна; у тыя часы людзі ўмелі шанаваць прыватныя справы. Наколькімне вядома, шчыльныя стасункі ахіяпіскапа йЛарысы Паўлаўны працягваліся безь перашкодаў і без умяшаньня з боку трэціх асобаў. Ларыса Паўлаўна знаходзілася пад пратэкцыяй архіяпіскапа Філафея; яна працягвала суправаджаць яго паўсюль, куды б ён ні накіроўваўся.
Я шчыра перакананы, што зарок цэлібату ня мусіць быць пажыцьцёва непарушным. Наадварот, гэтае пытаньне трэба пакідаць на сумленьні індывіда. Калі тактоўныя дачыненьні паміж нежанатым сьвятаром і дарослай жанчынай прыносяць ім абодвум асалоду й напаўняюць іхрадасьцю, такая сувязь не павінна абражаць Бога; не павінна яна таксама й перашкаджаць сьвятару ў ягоным сьвятарскім служэньні.
УТырсгайме я чуўся калі й не зусім як дома, дык, прынамсі, сярод добразычлівыхлюдзей. Іншыя жыхары лягеру адчувалі, мне здаецца, штосьці падобнае. Нашыя нямецкія суседзі ўспрынялі нашую часовую прысутнасьць сярод іх без усялякіх праяваў варожасьці. Я ня памятаю, каб хтосьці хоць аднойчы абазваў мяне словамі verflueht auslander („пракляты чужынец“). Нічога не баючыся й не асьцерагаючыся, я хадзіў дзе хацеў — і па мястэчку, і вакол яго. Падчас нашага побыту ў Тырсгайме мне давялося сутыкацца шмат з кім зь мясцовыхжыхароў. I нават калі некаторыя з насельнікаў нашага лягеру перакрочвалі межы прынятых паводзінаў, як зрабіў гэта айцец Барышкевіч, гараджанерэагавалі на такія ўчынкі болый з гумарам, чым з асуджэньнем.
За квартал ад нашага дому была лаўка мясьніка. У ёй цётка Тоня часта купляла косткі для булёну, на якім яна потым варыла суп; астатнія рабілі тое ж самае. Пры драбіне шацунку яны маглі б, відаць, падкупіць гаспадара, каб ён прадаў ім мяса або кілбасу — прадукты, што распаўсюджваліся толькі па прадуктовых купонах, якіх мы, уцекачы, ня мелі. Як цяжка даводзілася тым, хто пражыць ня мог бяз мяса! Калі айцец Барышкевіч зайшоў у ятку мясьніка аднойчы раніцай, выгляд сьвежых кілбасак, разьвешаных па ўсёй краме, відаць, пазбавіў яго розуму. Ад адной толькі думкі пра пах сьвежых кілбасак, калі яны сквірчаць на гарачай патэльні, у яго пацяклі сьлінкі. Няз-
дольны супрацьстаяць спакусе, айцец Барышкевіч зрабіў нечуваную рэч: ён схапіў адну з кілбасак і схаваў яе пад сутанай, пакульмясьнік у дальнім куце крамы адважваў яму косткі. Як кілбаска магла ўтрымацца пад сьвятарскай рызай, застаецца для мяне загадкай. На вялікі жаль для сьвятара, ягоныя хітрыкі не падманулі мясьніка. Вярнуўшыся да прылаўка, мясьнік рашуча запатрабаваў ад айца Барышкевіча вярнуць кілбаску, схаваную пад сутанай. Спачатку айцец Барышкевіч спрабаваў усё адмаўляць, але, бачачы безвыходнасьць сытуацыі, ён усё ж дастаў кілбаску й аддаў яе мясьніку. Гэтакмара айца Барышкевіча пасьнедаць смажанай кілбасой марай ізасталася...
Мясьнік не надаў гэтаму эпізоду вялікай вагі: ён ня склаў афіцыйнай скаргі на айца Барышкевіча, але замест таго расказаў пра гэты выпадак усім, каму мог. Нашыя суседзі-немцы смакавалі падрабязнасьці інцыдэнту, жыхарыжлягеру, у пераважнай большасьці, праігнаравалі яго. Мне невядома, ці камітэт архіяпіскапаў выклікаў айца Барышкевіча, каб той вытлумачыў свае паводзіны, — калі гэта й было насамрэч, рашэньне камітэту засталося канфідэнцыйным. Інцыдэнт з кілбаскамі зрабіўся легендарным і застаўся ў памяці жыхароў гораду на доўгія гады, яго пераказвалі адзін адному нават пасьля таго, як наш лягер выехаў з Тырсгайму — але пра гэта я даведаўся нашмат пазьней, дык ня буду забягаць наперад.
Быў і яшчэ адзін выпадак, які прыцягнуў немалую ўвагу грамады — гісторыя з парсюком. У ёй адну з галоўных роляў грала цётка Тоня. Усё пачалося з самых лепшых цётчыных намераў: яна надумалася пачаставаць сям’ю сьвежанінай, a па тым часе гэта быў неверагодны дэлікатэс. Мясцовы фэрмэр пагадзіўся прадаць цётцы маладога парсючка. (Натуральна, гандаль мусіў адбывацца ў строгім сакрэце, бо такія апэрацыілічыліся тады незаконнымі.) I вось аднойчы ўвечары фэрмэр перадаў цётцы Тоні жывога парсючка. Як бедную жывёліну ўдалося даставіць з хлява ў наш будынак, за некалькі кварталаў, застаецца для мяне загадкай. Відаць, нехта дапамагаў маёй адчайнай цётцы. Бесьперастаннае верашчаньне парсюка на ўсім шляху ад хлява да дому не магло не прыцягнуць увагі жыхароў мястэчка. Няшчаснага кабанчыка прывалаклі на задні двор будынку й праз маленькае квадратнае акно ўсунулі ў сутарэньне, дзе яго неўзабаве й закалоў Грышка, пратэжэ архіяпіскапаДзьмітрыя.
Справа на тым ня скончылася. Мясцовыя ўлады дазналіся пра нелегальную гандлёвую апэрацыю, і цётку Тоню выклікаліў магістрат, што знаходзіўся ў іншым горадзе. Я памятаю, як яна выпраўлялася
туды, апранутая адпаведна сытуацыі: спадніца, блюзка й жакет. Трымалася яна заклапочана. Без сумневу, зь ёй тады мусіла паехаць яе дачка Тая, якая вольна гаварыла па-нямецку. Да вялікай палёгкі кожнага з нас, цётка Тоня вырабілася з гэтай прыкрай гісторыі досыць лёгка: яе прызналі вінаватай у нелегальнай трансакцыі, прымусілі заплаціць невялікі штраф і загадалі больш такога нерабіць.
Калі ў чэрвені 1994 году я быў у чатырохтыднёвым падарожжы па Эўропе, жаданьне наведаць Нямеччыну, асабліва Баварыю, зрабілася проста нясьцерпным. Я папрасіў маю стрыечную сястру Гэлену Герман і яе мужа Багуслава (яны жылі ў польскім горадзе Шчэціне) суправаджацьмяне ў гэтай паездцы й вельмі цешыўся, каліяны з радасьцю пагадзіліся. 3 прычыны таго, што я быў абмежаваны ў часе, з маршруту паездкі давялося выкінуць шматлікія геаграфічныя пункты, якія бмнехацелася наведаць.Але Тырсгайм застаўся, дый як бы я мог абмінуць яго? Прыехаўшы туды, мы прыпаркаваліся на гарадзкой плошчы. Адтуль нясьпешным крокаммы падняліся на пагорак да пратэстанцкай царквы, якая месьцілася ў самым дальнім канцы плошчы. Велічны будынак царквы, што налічваў некалькі стагодзьдзяў, узвышаўся над дамамі, ствараючы ўражаньне поўнай гармоніі з навакольлем.
Япрысеў на лаўку. Нахлынуліўспаміны з тых далёкіх часоў. Усе яны былі зьвязаныя з гэтай пратэстанцкай царквой, збудаванай з каменьня й дрэва, якая стаяла зусім блізка ад мяне, на пагорачку. Успаміны вялімяне ў сярэдзіну бажніцы, за яе муры мэтровай таўшчыні. Масіўныя драўляныя дзьверы былі ўмацаваныя жалезнымі кратамі; такія ж масіўныя дзьверы, замкнёныя на вісячы замок, ахоўвалі ўваход у тунэль, які пачынаўся ўнутры царквы. Умінулыя стагодзьдзі царква, відаць, неаднойчы была для жыхароў мястэчка ратункам і сховішчам ад марадэраў.
Падчас нашага перабываньня ў Тырсгайме сьвятары нашагалягеру дамовіліся з пастарам царквы, і ён даў дазвол на правядзеньне ў ёй набажэнстваў згодна з усходнім праваслаўным абрадам. Мне было даручана прыслугоўваць у аўтары — гэта была. ўжо добра вядомая мне праца.
Менавіта там, у глыбіні аўтара, я натрапіў на фатаграфіі жаўнераў — нарадзінцаў Тырсгайму, якія загінулі на палях Першай сусьветнай вайны. Фатаграфіі былі сабраныя пад агульнай рамкай, за шклом. Там было можа з два тузіны здымкаў, калі ня больш. Усе мужчыны былі ў вайсковай форме, шмат хто ў сьпічастых касках;
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў цяпер, узгадваючы іхныя твары, я пачаў задумвацца, пры якіх абставінах яны маглі загінуць. Безумоўна, вырашыў я, усе яны паляглі на пярэднім краі. Некаторыя, відаць, загінулі ў артылерыйскай перастрэлцы, спрабуючы схавацца ад снарадаў у сваіх акопах. Іншыхмаглі зрэзаць кулямётныя чэргі, каліяны іійлі ў атаку на пазыцыі праціўніка. Я намагаўся ўявіць сабе жахі пярэдняга краю той гіганцкай вайны. Залпы цяжкіх вінтовак; выбухі снарадаў; няспыннае стракатаньне кулямётаў; выбухі гранатаў; стогны й крыкі параненых і тых, хто памірае, адгукаліся ў маёй галаве.