Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў цер б’е“). Стрэхі, ведама, бываюць розныя: саламяныя, з гонтаў, бляшаныя і інш. і толькі недаволі знаючаму нашу мову Залужнаму здаецца, што калі„панская“страха, дыкмусіць „па-панску“ і звацца. У вершы Коласавым пастаўлены ў мяне клічны склон там, дзе ён павінен быць. Прызнаюся, што гэта зрабіў я бяз згоды Коласа, бо нас дзеліць зялезная бальшавіцкая заслона. Няўжо ж Залужны дастаў ад яго правамач на абарону? У вершы Купалавым „Не пагаснуць зоркі ў небе“, каторы стаў нацыянальным гімнам, замест „Не загіне край забраны“я паставіў „Не загіне край крывіцкі“. На ўсім сьвеце, калі верш робіцца нацыянальным гімнам, дык зьмест ягоны болей або меней мяняюць — каб прытарнаваць да вымаганьняў гімну. Таксама і тут, забраных краёў ёсьць шмат, а нам ідзе пра наш, крывіцкі край. Дзеля таго ўжо даўно некаторыя прабавалізамест „край забраны“ пяяць „край наш родны“. У замене слова „забраны“ на „крывіцкі" сэнс застаўся той самы, папраўка прыдала яму толькі яснае, кажнаму зразумелае значаньне.Але вось у іншым вершы таго самага Купалы, у радку, дзе кажацца, што Крывія зойме свой „пачэсны пасадміж славянамі", рэдакцыя выходзячых у Парыжы „БеларускіхНавінаў“'м (нумар 1 з 5.1.47, парэдні артыкул унізе) замяніла слова „славянамі“ на „народамі". Тут ужо зьменена ня толькі слова, але і значэньне. Відавочна, зьмену зрабілі з тае прычыны, што гэтая фраза сталася лёзунгам. Разгледжанымі трыма і агранічаюцца мае праўкі мовы вершаў, a тым часам Залужны падаўіхяк прыклады, а быццам папраўкаў у песеньніку мноства. Гэтым ён сьвядома хвальшыва прадставіў справу. Хачу тут зазначыць, што кажнаярэч добрая на сваіммесцы. У існуючых вякі літаратурных мовах, з выняткам гімнаў, гэтак ня робяць. Але ў такіхмовах, як нашая, што толькі ўзыйшла на літаратурную дарогу, бывае, папраўкі канечне трэбарабіць. Гэныя два вершы, у каторых зроблены папраўкі, былі напісаны перад першай сусьветнай вайной, тады, калі ў нас яшчэ літаратурнай мовы не было і не было граматыкі. Дзеля таго ж няма ў нас ніводнага падручніка чытаць, у якім бы ня толькі былі зробленыя папраўкі мовы паэтаў і пісьменьнікаў. Бо кажная кніжка на тое выдаецца, каб служыла нашаму народу, а ня шкодзіла яму, засьмячаючы ягоную мову. Ведама, 120 „Беларускія навіны“ — беларуская газэта, якая выдавалася ў 1945— 1947 гг. у Парыжы Лявонам Рыдлеўскім. Усяго выйшла 8 нумароў. папраўляць могуць адно тыя, што добра знаюць родную мову, а не якісь Залужны, што гавора нячыстай крывіцкай моваю і які думае, што„панскія“рэчы мусяць быць названы па-польскі, а рэвалюцыйныя па-маскоўску. Калі б Залужны пісаў шчыра, дыкможна былобяму дараваць, бо ці мала цёмныхлюдзей на сьвеце, не заўсёды яны вінны сваёй цямноце. Але ён сьвядома піша няпраўду, бо ён ведае тое, што тут выясьнена. Якая ж прычына гэтага нападу Залужнага?Прычына ня толькі ў непрыязьні да мяне, але галоўна ў тым, што ён апынуўся ў маскоўскай арганізацыі. Як бачыце, другая прычына вялікая. Але і першай прычыныя ня змог бы здолець, бояслабы там, дзе бязь „літраў“ не патыкайся. Нецікава ведаць, ці ў гэтым нападзе толькі адрыгнулася няслаўная мінуласьць Залужнага, ці гэта праява ейнага адраджэньня. [1947г.] Брачыслаў Скарыніч Зварот да Беларусаў Амэрыканскае Зоны Нямеччыны! 30 чэрвеня 1947г. UNRRA закончыла сваё існаваньне. Далейшы лёс DP пераняла ў сваерукі новая міжнародная арганізацыя, так званая 1R0. У той час як галоўным заданьнем UNRRA была рэпатрыяцыя высяленцаў у свае краіны, аснаўным заданьнем IRO ёсьць урэгуляваньне праўнага становішча высяленцаў. Такім парадкам прымусовая рэпатрыяцыя нікому цяпер не пагражае — належыць да недалёкай жудаснай мінуўшчыны. У сваёй дзейнасьці IRO падпарадкоўваецца гаспадарчай камісіі Арганізацыі Задзіночаных Народаў. IRO распачне сваю работу з выдачы высяленцам новых дакумэнтаў, болый-менш падобных да Нансанаўскіх пашпартаў. Найгалоўнейшым, аднак, заданьнем IRO будзе арганізацыя выезду высяленцаў зь Нямеччыны іАўстрыі ў іншыя краіны Эўропы або за акіян, на сталае месца працы. У аснову сваёй працы IRO кладзе шырокі нацыянальны прынцып. Гэта значыць, што кожная нацыянальная група можа жыць у асобных лягерах, у сувязі з чым усе высяленцы падзелены на 22 нацыянальныя групы. Мы, беларусы, амаль усе ўключаны ў групу „польскія беларусы". Нягледзячы на такія шырокія магчымасьці выдзяленьня беларусаў з чужых лягераў, многія беларусы і да гэтага часу застаюцца ў польскіх, расейскіх ці ўкраінскіх асяродках. Беларусы! Выкарыстайце нацыянальна-праўныя магчымасьці міжнароднай арганізацыі для высяленцаў! Галоўная Гаспода ІБОза- пэўніла Беларускі Камітэт наАмэрыканскую зону Нямеччыны, што выдзелійь усіх беларусаў у асобныя нацыянальныя беларускія лягеры або ўтворыць новыя для ўсіх беларусаў-высяленцаў. У сувязі з гэтым неабходна: 1. Як найхутчэй у кожнымчужымлягеры ўлажыць іменныя сьпіскі ўсіх беларусаў згодна з далучанымі раней фармулярамі. 2. Беларусы, каторыя запісаны палякамі, расейцамі або ўкраінцамі, павікны быць таксама запісаныя на агульную лісту. Увага: трэба памятаць каждаму беларусу, што ў пераважаючай болыйасьці выпадкаў беларускіх высяленцаў адміністрацыя UNRRA запісвала паміма іх волі палякамі паводле іх ранейшай дзяржаўнай прыналежнасьйі, а беларусаў, пражываючых у расейскіх або ўкраінскіх лягерох, запісвалі паводле нацыянальнага характару лягеру. 3. Неабходна выясьніць менш сьведамым і нерашучым беларускім высяленцам неабходнасьйь пераходу з нацыянальна чужых у свае беларускія лягеры. 4. Выпаўненыя сьпіскі безадкладна належыцца прывесьці пасланцам у БеларускіАкруговы Камітэт на мюнхэнскую акругу пад адрасам: Munchen-Feldmoching, DP Lager, Barrack 140 або ў Беларускі Камітэт на Амэрыканскую зону Нямеччыны пад адрасам: Weissruthenisch.es DP Lager, Osterhofen, Kreis Vilshofen. Недатрыманьне абавязку запісу пацягне за сабою вельмі непажаданыя вынікі, як: 1. Выдачу паспартоў праз 1R0 на чужую нацыянальнасьць, чаго зьмяніць потым ня ўдасцца праз цэлы час прабываньня на эміграцыі. 2. Дабравольнае зрачэньне з усіх грамадзка-праўных, культурнаасьветных і рэлігійных прывілеяў, якія дае кожнаму ўласны лягер для свайго жыхарства. 3. Застаючыся і надалей у чужым лягеры, кожны беларус тымсамым дабравольна зракаецца з прыналежнасьці да сваёй нацыянальнасыў і паддаецца сам і пацягае за сабою сваю сям’ю на шляхпоўнай дэнацыяналізацыі. 4. ВыездзьНямеччыны ў краіны Эўрапейскага кантынэнту альбо за акіян з нацыянальна чужыхлягераў выкліча яшчэ большую нашу расьцярушанасьць, у той час як эміграцыя з сваіхуласных асяродкаў дае поўную магчымасьць выезду болынымі альбо меншымі нацыянальнымі групамі, аселеным на выгнаньні разам з сваімі блізкімі і знаёмымі, роднымі па мове, звычаях і культуры беларусамі, нам не адчуецца так балюча ўтрата сваёй дарагой бацькаўшчыны, як гэта было б у нацыянальна чужых асяродках. Кожны беларус хоча жыць поўнасьцю сваім собскім жыцьцём. Закінуты нядоляй у ўмовіны чужых грамадзкіх асяродкаў, беларусяк адзінка, якчалавек траціць сваё нацыянальнае аблічча, становіцца ня толькі бяздомным, але і нявольнікам чужога яму акружэньня. Беларусы! У абліччу поўнай пагрозы нашай нацыянальнай сьмерці тут на чужыне, у абліччу поўнага духовага паняволеньня, у абліччу маральнай адказнасьці за нявыкананы наш абавязак перад сваёй Бацькаўшчынай на выгнаньні, у абліччу гераічных змаганьняў нашых братоў і бацькоў, якія зрашваюць сваею крывею абшары нашай далёкай і дарагой радзімы, змагаючыся за волю ўсяго Беларускага Народу, хай не застанецца ніводнага беларуса ў чужых нацыянальных асяродках нашага часовага выгнаньня, хай ні адзін з вас ня здрадзіць вялікай Беларускай сям’і! Мюнхэн, 17.8.1947 БеларускіАкруговы Камітэт Да Беларускага Акруговага Камітэту ў Остэргофэн А ці ведама Беларускаму Акруговаму Камітэту, што „Беларускі“ Архіяпіскап Філафей вывез зь Менску грамадзка-царкоўных грошаў болый як 200.000 нямецкіх марак. А ці ведама..., што архіяпіскап ФілафейяшчэўЛьвове жыў з жонкай аднаго ПольскагаАфіцэра, які, даведаўшыся аб гэтым, гнаўся за ім і хацеў застрэліць яго ў Варшаве ў пакояхМітрапалітаДзіянісія'21. А ці ведама..., што архіяпіскап Філафейразьбіў сямейнае жыцьцё сп. Шастакова і жывець цяпер зь яго жонкай Ларысай. А ці ведама..., што на Каляды архіяпіскап Філафей абходзіў Беларускі лягер па калядзе ў Herrenbergu, назьбіраў там хлеба, прадаў яго і купіў сабе на гэтыя грошы радзіоапарат у тым самым лягеры. 121 Дыянісій (сьвецкае Канстанцін Валядзінскі, 1876—1960), праваслаўны дзеяч, мітрапаліт Варшаўскі, з 1924 г. — кіраўнік Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. А ці ведама..., што„БеларускіЯпіскапат“у канцымесяца жніўня 47 г. пасылаў сьвятара Мікалая Лапіцкага, I. Касяка і сьвятараўкраінца Ф. Барышкевіча шукаць месца каля Швайцарскай граніцы, каб там схавацца ад беларускай грамадзкасьці. А ці ведама..., „Беларускі Япіскапат“30 жніўня г. г. пасылаў сьвятара Ф. Барышкевіча і I. Касяка ў бок гор. Landshut да расейцаў прасіцца, каб іх туды прынялі, і ім у гэтым адмовілі. А ці ведама..., што так званы „Беларус“ Іван Касяк, які знаходзіцца на послугах у „Беларускіх Япіскапаў“, імі ж пазбаўлен споведзі і Сьв. Прычасьця на тры гады, пачынаючы адлеташняга году. А ці ведама Беларускаму Акруговаму Камітэту, што жыхары Беларускага лягеру ў Ватэнштаце запрасілі да сябе адведаць іх„Беларускага"Мітрапаліта Панцеляймона, і ён ім у гэтым адмовіў. Вось якога мы маем „Беларускага Першаіерарха“. А нарэшце ці ведама.., што„БеларускіЕпіскапат"збіраіць друкавы матар’ял, у якім нібы ёсьць нешта, абражаючае Япіскапаў, і тых асоб, якія гэта пгсалі, пацягнуць да судовай адказнасьці. А ці ведама, што жыхары Беларускага лягеру ў Майнлейзе прасілі „БеларускіЕпіскапат“назначыць ім Сьвятара-беларуса, ііму гэтым адмовілі. 13.10.19472. гор. Рэгенсбург. Граліадзяне! Праваслаўныя Браты Беларусы! Нашае сумленьне як праваслаўных беларусаў змушае нас зьвярнуцца да Вас з гэтымі словамі праўды і перасьцярогі. За ўсё чыста, што тут напісана, бяром поўную адказнасьць іўсёгэта давядзём. Што за былы беларускі япіскапат? Былы беларускі япіскапат складаецца з чатырохрасейцаў — Панцеляймона, Венедыкта, Сьцяпана'22 і Грыгорыя — і двух — Філафея іАфанасія — хоць і беларускага паходжаньня, але ўзгадаваных у расейскім духу і па янычарску адданых расейскай палітыцы. Яны чужыя па духу (а бальшыня і па крыві) беларускаму народу. Ім зусім ня дорага патрэбы нашага народу. Пра гэта сьведчыць хоць бы той факт, што калі яны пасьля