Цягам усёй гісторыі палякі ўсімі сіламі спрабавалі зьнішчыць самаідэнтычнасьць беларускай і ўкраінскай мяншыняў у межах польскай дзяржавы. I адной зь перашкодаў на шляху гэтых плянаў стала ўсходняя праваслаўная вера названых мяншыняў.Як украінцы, гэтак і беларусы, што жылі ў Польшчы, былі пераважна праваслаўныя. Палякі ж, у абсалютнай сваёй большасьці — рыма-каталікі. Таму задача навярнуць усходне-праваслаўнае насельніцтпва ў каталіцызм сталася Сьвятым Граалем Рымскай каталіцкай царквы, і застаецца такой да нашых дзён. Як і чакалася, ярархі ўсходняй праваслаўнай царквы рабілі ўсё, што ў іхнай моцы, каб адбіць напады з боку Каталіцкай царквы, іробяць гэта да нашага часу. У сваім імкненьні перарабіць сваіх грамадзянаў усходне-праваслаўнага вызнаньня на каталікоў польскі ўрад сягнуў да адкрытага прымусу. Не-каталікам было забаронена займаць большасьць дзяржаўных пасадаў, уключаючы працу ў паліцыі і ў школах. Існаваў цэлы сьпіс іншых абмежаваньняў для праваслаўных. Аркадзь цьвёрда трымаўся сваёй праваслаўнай веры, да вялікай радасьці ягонага бацькі, які быў шчырым і адданым сьвятаром Усходняй праваслаўнай царквы на „крэсах усходніх“.Хібажусіхгэтыхпрычынаў было недастаткова, кабАркадзь трымаўся далёка ўбаку ад непасрэднага ўдзелу ў Варшаўскім паўстаньні?На маю думку, больш як дастаткова. Дзядзька, цётка й Тая былі вельмі радыя, штоАркадзь іЛіда затрымаліся ў нас у гасьцях на некалькі дзён. Мы, дзеці, цешыліся зь іхнай кампаніі таксама. Умяне засталіся вельмі прыемныя ўспаміны пра Аркадзя й Ліду. Я ня памятаю, каб я сустракаўся з Аркадзем калісьці раней. Лета заканчвалася. Неўзабаве я, мая сястра Фаіна й стрыечны брат Вова будзем выпраўляцца ў Міхэльсдорф, у Беларускую гімназію імяЯнкі Купалы, каб узнавіць нашую адукацыю, перарваную вайной на доўгічас.Лёля, дачка сьвятара Лапіцкага, іГаля, дачка сьвятара Лычко, таксама рыхтаваліся да паездкі ў Міхэльсдорф, каб працягнуць там навучаньне ў беларускай школе, якая рыхтавала да ўнівэрсытэту. Мая сястра Ніна заставалася дома: было вырашана, што яна яшчэ замалая, каб выйсьці з-пад нагляду апекуноў, яе дзядзькі й цёткі. Стрыечная сястра Тая на той час ужо выехала з Тырсгайму, каб студыяваць мэдыцыну ў Мюнхэне (Munich). Малады хлопец, імя якога я забыўся, таксама пакінуў лягер і студыяваў мэдыцыну недзе ў Нямеччыне. У1946 г. мітрапаліт Панцейляймон у згодзе зь іншымі беларускімі архіяпіскапамі, якія жылі ў нашым лягеры, прынялі нечаканаерашэньне. Яны — сынод — вырашылі выйсьці зь Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы й далучыцца да Рускай усходняй праваслаўнай царквы ў замежжы. Гэтаерашэньне мела глыбокія нэгатыўныя наступствы як для рэлігійнага, гэтак і для палітычнага жыцьця беларускіх эмігранцкіх суполак таго часу. Яно пасеяла зернеразладу й недаверу, у вялікай ступені спрычыніўшыся да расколу іі сварак спасярод беларускіхэмігрантаў. Водгульле гэтай падзеі працягвала вярэдзіць жыцьцё беларускай грамады лразь дзесяцігодзьдзі, потым ужо ў інйіых краінах, куды пераехалі беларускія эмігранты. Ціможна, паклаўшы. руку на сэрца, сказаць, што былі нейкія грунтоўныя й важкія прычыны, якія змусілі сьвятароў да адступніцтва?Яня буду абмяркоўваць гэтай тэмы. Лічу, што час сам расставіць усё на месцы й што суд гісторыі — самы справядлівы. Калі зьвесткі пра тое, што мітрапаліт і архіяпіскапы адышлі ад Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, зрабіліся набыткам грамадзкасьці, я амаль не зьвяртаў увагі на тое, як іх успрынялі людзі. Але я памятаю рэакцыю Івана Касяка: ён быў проста прыбіты такой навіной. Толькі тры беларускія сьвятары: мой дзядзькаЯнЖарскі, айцец Лапіцкі й айцец Лычко — не пайшлі за архіяпіскапамі. Яны пацьвердзілі сваю незалежнасьць ад сыноду, набываючы тым самым волю вырашаць свой уласны лёс, служыць Госпаду й людзям, як падказвала ім іхнае сумленьне. Дакумэнты (улёткі, адозвы, звароты)117 Літаратурны бандытызм Самавольства ў выпраўленьні тэкстаў нашых паэтаў, якога дапусьціўся Брачыслаў Скарыніч (ведамы ўжо нашаму асьвечанаму грамадзтву псэўдонім!) у выдадзенай нядаўна друкам кніжцы пад назовам „Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў" (Аўгсбург, 1946), нельга назваць інакш яклітаратурны бандытызм. Мы ня будзем зусім спыняцца над пэдагагічна-дыдактычнай вартасьці гэтага песеньніка (здаровае нацыянальна імаральна грамадзтва не дапусьціць яго ў школы), дзе спатыкаем такія песьні, як„Зажурылась пападзьдзя", розныя любоўныя песьні і інш., ня будзем спыняцца над „апіскамі" „ўкладаньніка" (новае слова!), у выніку чаго, напр., верш „Наперад“ мае быць... народным творам, над правапіснымі памылкамі. Пераконваць заўзятага „ўкладаньніка"мы не зьбіраемся. Мыхочам толькі выказаць сваё абурэньне і змабілізаваць грамадзкую апінію супроць неспатыканага ні ў водным культурным грамадзтве злачынства, якога дапушчаецца выдавец. Мала таго, што „ўкладаньнік“ песеньніка ўсюды бесцарамонна перапраўляе слова „Беларусь" на „Крывіччына", але ён выпраўляе і зьмяняе зьмест і стыль вершаў жывучых яшчэ і памёрлых ужо нашых песьняроў. Вось некалькі красачак для ілюстрацыі: Верш М. Багдановіча „Завіруха" выпраўлены на „Зіма“ (чаму ня „Восень"?), замест „у бубны дахаў вецер б’е“ праўшчык зьмяняе „у бубны стрэхаў вецер б’е“ (выходзіць нешта накшталт „палатняных званоў“!); у вершы Я. Коласа замест„0, крайродны, край прыгожы“мы чытаем „Краю родны, краю гожы“, у вершы Я. Купалы „Не пагаснуць зоркі ў небе“ замест „Не загіне край забраны“ чытаем „Не загіне край крывіцкі". I толькі там, дзе Скарыніч ніяк ня мог зьмяніць зьненавіджанага ім слова „Беларусь", ён гэтае слова пакідае (як відаць, „укладаньнік“ яшчэ разьбіраецца ў рыфмах). Мы ня хочам пераконваць выдаўца, што ён ня мае ніякага права зьмяніць тэксты паэтаў бязь іх згоды, што калі б кожны пачаў 1,7 Ва ўсіх пададзеных дакумэнтах захаваныя асаблівасьці правапісу арыгіналаў. Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў правіць творы, дык ня было б ніякай літаратуры. Мы хочам зьвярнуцца да нашага грамадзтва з пытаньнем: шторабіць супроць гэткага самавольства?Каліяшчэ жывыя паэты імогуць нейкім чынам знайсьці праўныя санкцыі, дыкякзахаваць ад зьдзекаў нябожчыкаў? Мы прызвычаіліся ўжо неяк замаўчваць розныя злачынствы безадказных асобаў, усё ў добрай веры, што гэта „каб людзі не сьмяяліся“, „нашто шумець", „хай будзе ўжо паміж намі“. Але калі знаходзяццаДон Кіхоты, якія, вымахваючы мячом супроць уяўленых млыноў, пачынаюць зачапляць (сьвядома ці несьвядома) нашыя нацыянальныя сьвятасьці, — нельга маўчаць! Пара пакончыць з гэтымі сьмяхосамі, якія прыносяць сорам нашаму грамадзтву! Заклікаю ў першую чаргу нашае літаратурнае згуртаваньне, як найболый пакліканае й пакуль што адзіна аўтарытэтнае на чужыне, заняць сваё становішча ў дачыненьні да выдадзенае кніжыцы. С. Залужны11Я На правахрукапісу Выясьненьне Дагэтуль у нас на чужыне нічога не друкавалася. Ад гэтага еялікая шкода нашай эміграцыі і нашаму беларускаму ці іначай крывіцкаму народу, а ворагам ягоным уцеха. Нашыя ворагі хацелі б, каб у нас і далей нічога не друкавалася. Дзеля таго калі, балеючы душою за свой народ, пачаў я выдаваць друкам беларускія кніжкі і ўжо выдаў „Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў“, яны паднялі крык, хочучы гэтым запыніць пачатую работу. Як бы на заказ маскоўскай чорнай ібальшавіцкай сотні напаў на мяне ў „Шляхам жыцьця“С. Залужны. Ён вінаваціць мяне ў гэткім: першае, што ў маім песеньніку ёсьць адна жартлівая песьня пра пападзьдзю і ёсьць, між іншага, любоўныя народныя песьні; другое, што часткова я слова „Беларусь“замяніў на „Крывія“; трэйцяе, што я зрабіў некаторыя іншыя праўкі ў мове вершаў. Я адкажу па парадку. Ёсьць у нашага народу жартаўлівыя песьні і прыказкі пра сялян і пра іншыя станы. Ёсьць жартаўлівыя песьні і пра духавенства, і яны друкаваліся ў кажным зборніку песьняў, і 118 Шляхам жыцьця. №12. 25 сьнежаня 1946. С. 40. ніхто за гэта ніколі не нападаў на выдаўцоў. He нападаў і бязбожны „абароньнік“ духавенства Залужны. Дык за што ж нападаць за лёгка-жартаўлівую песьню пра пападзьдзю (яна ж і не духавенства!), песьню, каторая магла б быць друкавана нават пра сьвятога! А што да любоўных песьняў, дык бальшыня народных песьняў — любоўныя, і няма ў гэтым нічога благога. Нікому і ніколі такія народныя песьні ня шкодзілі. Значыцца, прычына нападу Залужнага на мяне тут іншая. Адказваю на другі закід. Ужо даўно насьпела пара вярнуць нам стары наш праўдзівы назоў „Крывічы“ замест накіненага намМасквою і шкоднага назову „Беларусы“.Дзеля таго ідэйныя сьвятлейшыя людзі гэта робяць. Дзеля таго і ў маім песеньніку, дзе толькі дазваляў верш, назоў „Беларусь“заменены на „Крывія“. Падобныя замены робяцца ня толькі ў папулярных выданьнях, але і ў навуковых. Прыкладам, гэтакробяць украінцы із сваімі старымі памяткамі, замяняючы ў іх стары свой назоў на новы „Ўкраінцы“. Гэтак жа было зроблена ў вершу Багдановічым „Пагоня“, дзе слова„літоўскай“заменены на „крывіцкай“, бо слова „літоўскі“ мае цяпер інакшае значэньне. Ніхто супроць гэтага ня выступіў. Зусім нядаўна хтось пераклаў на чашу мову запіскі сакратара Сьцяпана Батуры пад назовам „Пад Полацкам дажджы""4. Запіскі гэтыя ёсьць гістарычнай памяткай. Перакладнік іх усюды словы „ліцьвін“, ,Дітва“, як тады зваўся наш народ, замяніў на „беларус, Беларусь“. Пераклад быў зроблены ў тым самым лягеры Ватэнштэце, дзе жыве Залужны, і ані ён, ані ніхто іншы супроць гэтага ня выступілі. Дык тут ізноў прычына нападу не ў замене, а ў тым, што заменены маскоўскі назоў „Беларусы“ на наш спрадвечны „Крывічы“. Назоў „Крывічы“ня толькі пачалі ўжываць на чужыне, але ўжывалі яго і ў Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы, а сьмялейшыя людзі ўжываюць яго й цяпер у Бацькаўшчыне, дарма што там за гэта НКБД вельмі карае, ссылае на Салоўкі і іншае, а нават сьмерцяй. Мы ня ведаем, зь якой гэта ласкі Залужны пераймае на сябе заграніцаю работу НКВД. Адказваю на трэйцізакід. Назоў вершу „Зіма“замест„Завіруха“ лучыў з прычыны карэктарскага недагляду. А польскі германізм „дах“ („у бубны дахаў вецер б’е“) я замяніў на „страху“ („у бубны стрэхаў ве- 119 Маецца наўвазе выданьне: Гайдэнштайн, Р. Над Полацкам ізноў дажджы: Фрагмэнты ўспамінаў. Рэгенсбург, 1946.