Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
нешта падобнаемы пачулі адякой іншай групы, то, магчыма, праігнараваліб, але толькі не адрасейцаў. Каліўсе пачаліразыходзіцца да сваіх намётаў, нашыя хлопцы вырашылі ісьці да расейцаў і адпомсьціць за тое, што яны зьдзекваюцца над намі яшчэ і ў Нямеччыне. Хацелі хоць аднаму зь іх усадзіць нож падрэбры. Такія ў нас былі ўяўленьні. Аб нашым намеры нейкім чынам даведаўся кіраўнік скаўтынгу й паабяцаў разгледзець гэтую справу заўтра, а на гарачую руку нічога не рабіць. Назаўтра былі іншыя заданьні, іншыя гульні, заняткі, і ўсё гэта трохі ахаладзіла наш намер. Тым больш што кіраўнік патлумачыў, што выкрык расейцаў ня быў абразьлівым на іхмове.
Пазьней мы наведалі спартыўную арэну, якая пасьля сканчэньня будаўніцтва павінна была стаць найбольшаю ў Эўропе, але вайна не дала скончыць будову.
Хутка да нас прыехалі бацькі, якія хацелі даведацца, якмы жылі ў лесе, ці сумавалімы па іх і па хатняй ежы.
Па заканчэньні джэмбары запрасілі жыхароў навакольля, для якіх скаўты сьпявалі й паказвалі розныя жарты.
Вярталіся ў свой лягермы цягніком, мусілі пераначаваць і зрабіць перасадку ў Мюнхэне, бо ехалімы з адной зоны акупацыі Нямеччыны ў другую, а межы паміж імі ў той час былі як паміжрознымі краінамі. Часам нам шанцавала ехаць у першым клясе.Дарогу нам аплочвала UNRRA. Насчаста дапытваліся, штомы за скаўты, бо на кашулях мы мелі надпіс ,,KRYVIA“, але ўніформа была амэрыканская. Шмат хто думаў, штомы прыехалі з Амэрыкі.
Час у лесемы правялі добра й яшчэ лепш адпачылі, бо наш лягер быў разьмешчаны ў прамысловым раёне, дзе з фабрычных трубаў ляцела сажа, і ўсё было ёю забруджана“'°4.
Варта адзначыць: хоць у 1936 г. у Віленскай беларускай гімназіі дзейнасьць скаўтаў была адноўленая менавіта з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Радаслава Астроўскага105, у Нямеччыне скаўты пераважна належалі да крывічоў. Іхны ўдзел у палітычным змаганьні старэйшых быў непазьбежны; дастаткова хіба згадаць выпадак зь сьцягамі ў лягеры Міхэльсдорф106.1 гэта толькі адзін выпадак, што атрымаў шырокі розгалас; варажнеча ж была зьяваю штодзённаю — побытаваю:
104 Верабей, Кастусь. Скаўцкі зьлёт-джэмбэры // Беларус. №516. Студзень 2006.
105 Skaut. Casapis kiyvickich skautau. №1 (7). Студзень 1947. C. 8.
106 Гл.: Максімюк, Я. С. 100—103.
„Пратакол паседжаньня Ўраду і сяброў
Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня з дня 23.5.1948 г.
Прысутнічалі: Архіяпіскап Філафей, а. протаярэй М. Лапіцкі, а. ярэй Е. Кайко, сп. Ф. Шыбут, cn. М. Ігнатовіч, сп. Я. Мілевіч, cn. М. Запольскі, cn. М. Парэцкі, сп. Радзюк, сп. Ю.Дашкевіч, сп. І.Дашкевіч і сп. П. Палягошка.
Разглядалі: 1. Справу далейшае працы Аб’еднаньня; 2. Справу Статуту БПА; 3. Справы выданьня часапісу „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“; 4. Справу сябра Аб’еднаньня cn. А. Асіпчыка; 5. Розныя.
Да пункту 1. Беручы пад увагу, што сярод беларускай эміграцыі ўжо ад даўжэйшага часу існуе групка т. зв. „крывічоў", якая вядзе сыстэматычны паход супраць праваслаўя: Беларускай Праваслаўнай Царквы, яе ярархаў, духавенства і вернікаў, падносячы як пратэст праваслаўным беларускую вунію, а ў сапраўднасьці вядуць антырэлігійную і антымаральную працу, што ўжо няраз было сьцьверджана. Прыкладам гэтага служыць:
1.	Антырэлігійныя выступленьні „крывічоў“ у друку (газэта „Бацькаўшчына“, двухтыднёвік„Беларус на чужыне“і цэлы шэраг антырэлігійных лістовак);
2.	Публічныя выступленьні лідэраў „крывіцкае" плыні на агульных сходах супраць рэлігіі (АдамовічА.);
3.	Сыстэматычнае вядзеньне антырэлігійнага і антылюдзкага выхаваньня моладзі ў скаўтах і ў гімназіі апекунамі скаўтаў „крывічамі“ Францішкам Кушалем і Аляксандрам Орсаю, доказам чаго зьяўляюцца наступныя факты:
а.	У ноч з 31.12.1945 г. на 1.1.1946 г. кіраўніком скаўтаў 3. Сямёнавым і старэйшымі скаўтамі У. Кушалем, Ольгай Кендыш, Лявонам Бініцкім, Б. Вініцкім, П. Яськевічам у Рэгенсбургу быў наладжаны фармальны зьдзек над праваслаўнымЯпіскапамАфанасіем.
б.	У Вялікую Пятніцу перад Вялікднём 1946 г. у Рэгенсбургу падчас вынасу плашчаніцы скаўты івучні гімназііз сваімі настаўнікамі пры царкве гулялі ў мяч, на што рэагаваў a. М. Лапіцкі з царкоўнае амбоны ў прысутнасьціЯпіскапа Афанасія.
в.	Падчас Божае Службы ў царкве ў нядзелі і сьвяты кіраўнік скаўтаў А. Бута нарочка выводзіў скаўтаў у лес на нейкія заняткі.
г.	Забарона апекунамі скаўтынгу Кушалем Францішкам і Орсаю Аляксандрам удзельнічаць у спатканьні і быць прысутнымі ў часе Службы Божае ў царкве падчас прыезду ў лягер Міхэльсдорф Галавы Беларускае Праваслаўнае Царквы Мітрапаліта Панцеляймона.
Беларуская царква ў Рэгенсбурзе. 1945 г.
д.	Публічнае выступленьне скаўтаў на агульных селішчных сходах аб ненаведваньні царквы (Вострыкаў).
е.	Публічнае выступленьне кіраўніка скаўтаў Буты з абразьлівымі словамі наЯрархію праваслаўнай царквы (гэты самы Бута, як сьцьверджана, у прошлым быў камсамольцам і супрацоўнікам НКВД, аб чым ведалі апекуны, аднак вызначылі яго на кіраўніка скаўтаў).
ж. Сучасны кіраўнік скаўтаў Ул. Бакуновіч хадзіў па прыватных памешканьнях жыхароў лягероў і адкрыта праводзіў агітацыю супраць праваслаўнага духавенства (у жыхароў Дашкевічаў Юркі і Івана і інш.).
з.	Неаднаразовае сьцьверджаньне на агульных сходах, што гімназісты (яны ж і скаўты) наладжвалі ў бурсе прафанацыю Службы Божае.
і.	Апекуны скаўтаў Кушаль Ф. і Орса А. стварылі т. зв. скаўцкі актыў, які займаўся выкрадваньнем прыватных лістоў і тэрорам (стэрарызаваньне вучня Шастакоўскага).
к.	У ноч перадНовым Годам п’яныя скаўты, т. зв. „актыў“на чале са штандаровым на Баварыю Бутам, зьбілі да паўсьмерці жыхара лягеру Камкова Гр.
л.	Выступленьні Кушаля Ф. і ОрсыА. перад скаўтамі і пахвала іх ганебных учынкаў як нацыянальных.
Усе вышэй прыведзеныя факты змушаюць УрадБПА павесьцірашучае змаганьне з антырэлігійным і антымаральным выхаваньнем моладзі і прыняцьрашучыя крокі даратаваньня моладзі, а дзеля гэтага прапануюцца наступныя мерапрыемствы: прасіць Беларускі Саюз Япіскапаў заняць рашучае становішча і выступіць перад адпаведнымі дзейнікамі і арганізацыямі абзьняцьці з пасадаў дырэктара гімназіі і апекуна скаўтаў Орсу Аляксандра і адсунуць ад апякунства скаўтамі Кушаля Францішка.
У сувязі з вышэйпададзеным УрадБПА пастанаўляе:
Прыняць усе захады, каб у далейшым моладзь выхоўвалася ў духу хрысьціянскае і агульналюдзкой маралі, дзеля гэтага зьвярнуцца да адпаведных дзейнікаў амэрыканскіхустановаў і Беларускіх арганізацыяў аб неадкладным звальненьні Орсы Аляксандра з кіраўніка гімназіі і апекуна скаўтаў і Кушаля Францішка з апекуна скаўтаў.
Да пункту 2. Даручыць a. М. Лапіцкаму сабраць матэрыялы хрысьціянскіх брацтваў і аб’еднаньняў і апрацаваць Статут БПА.
Да пункту з.Аднавіць выданьнерэлігійна-грамадзкага часапісу „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“ (на гэту мэту Архіяпіскап Філафей ахвяраваў тысячу ням. марак).
Да пункту 4. Былога сябру БПААсіпчыка Аляксандра за ягоныя выступы супроць праваслаўных ярархаў Беларускага Сабору Япіскапаў і за ягоныя выступы ад імя Ўраду БПА, ня маючы на гэта ніякага ўпаўнаважаньня, якія кампрамэтуюць арганізацыю, завесіць яго з арганізацыі.
Да пункту 5. Наладзіць урачыстае сьвяткаваньне дня 5 чэрвеня 1948 г. у беларускай праваслаўнай царкве ў Рэгенсбургу як сьвята Прэпадобнай Еўфрасіньні Полацкай у чэсьць якое і асьвечана царква. Арганізацыю сьвяткаваньня даручыць а. М.Лапіцкаму".
У зарубежнікаў паўстала свая Галоўная кватэра на чале зь Юркам Сянькоўскім, і з спрыяньнем камэнданта лягеру Сьвятаслава Каўша Ватэнштэт, а за ім і Міхэльсдорф сталіся іхнымі галоўнымі цэнтрамі. Лікам яны былі меншыя, а таму вайну вялі галоўным чынам праз друк, выпускаючы ўлёткі, а часам наважваючыся й на большае: 16 нумар крывіцкага выданьня „Скаўцкая інфармацыйная служба“ па-партызанску выдалі менавіта яны.
Зрэшты, скаўцкія арганізацыі сярод усіх беларускіх у Нямеччыне былі найбліжэй да паразуменьня. У іншым выданьні, „Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў", адзначалася, што ў чарговай справаздачы Вацлаў Пануцэвіч закрануў пытаньне падзелу арганізацыі як шкоднага
Беларускія скаўцкія часопісы
зьявішча для ўсяго руху, зазначыўшы, што пераадоленьню гэтага перашкаджае ціск старэйшых палітыкаў107.
Трэба таксама адзначыць, што шэраг скаўтаў імкнуліся пазьбягаць зацятасьці старэйшых:
„Міхэльсдорф, 10.11.1949 г.
Паважаны сябра Сярдэчанка! Апынуўшыся выпадкова ў Міхэльсдорфе, я даведаўся, што нібыта зь Мітэнвальду Вы адаслалі назад перасланыя Вам часопісы, матывуючы гэта тым, што Вы не распаўсюджваеце зарубежніцкае літаратуры. Пры гэтым быў далучаны досыць нетактоўны суправаджальны ліст. Вельмі цікавае зьявішча! Зь якога гэта часу ў Вашым уяўленьні існуе 2 скаўтынгі, а менавіта нейкі „зарубежніцкі“ й беларускі? Ды й наагул, як даўно сталі Вы гэткім актыўным скаўтам? Наколькі я памятаю, у часе здацьця Мітэнвальдзкім сьцягам прысягі (22.11.48) Вы стаялі зусім збоку, гледзячы на „дзіцячыя забавы“. Прысяга ж была наладжаная ў Вас амаль цалкам скаўтамі, якія сяньня выдаюць гэты часопіс. Ведаеце, вельмі сьмешна выглядае той факт, што зноў уступіўшыя сябры ЗБСЧ адразу ж стараюцца вырабіць сабе нейкі, я б сказаў, змагарна-
107 Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў. Галоўная кватэра. №19. С. 3.
Вучні й настаўнікі перад будынкам беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. 1948 г.
палітычны стаж! Мы працуем у ЗБСЧ вось ужо 3 гады, а тым часам яшчэ нідзе й ніхто з нас не сканстатаваў , што існуюць два скаўтынгі. Я не называю зусім нармальна ўзросшага незадавальненьня Гал. кіраўніком нейкім 2-м скаўтынгам. Наагул, як я ўяўляю, Вы зусім ня маеце на ўвеце кансалідацыю нашае моладзі, каб зьнішчыць падзел старэйшага грамадзтва, а ўступілі ў арганізацыю з мэтай стварэньня „дзеяцкага аўтарытэту“ў г. зе. „крывіцкім“ лягеры беларускае эміграцыі. Я б вельмі хацеў абмяняцца з Вамі пару лістамі, бо нам, маладым, усё ж трэба знаходзіць супольную мову, а не выступаць адзін перад другім у якасьці прадстаўнікоў-прапаведнікаў тое ці іншае плыні. [...]Напагатове! 3 пашанай Вітаўт Кіпель“'°а.
Выратавалі моладзь ад далейшага ўцягваньня ў канфлікт выезд у краіны расьсяленьня ды закрыцьцё лягераў.
Пакаленьне Ды-Пі
Гэтак, школы й скаўцкія зьвязы былі цэнтрамі нацыянальнага выхаваньня, але ці ўсе ж дзеці былі запісаныя ў іх? Пераяжджаючы з аднаго лягеру ў другі, імкнучыся хутчэй адарвацца ад наступу савецкіх войскаў, дарослыя занадта часта пакідалі дзяцей без увагі.