Што, уласна, дае Вярхоўскай аб’ектыўныя падставы выступаць у якасьці „Маргарыты“ ў жыцьці Тугоўскага? Перадусім, тое, што: „...гэта прыгожая жанчына мае яшчэ мазгі Саламона. Ведаеш, такую бы пацалаваць раз — і памерці. — Ого, ужо інакш гутарыш.Я казаў, што дам добрае лякарства. Ну што, вылечыць? — Так, брат. Сёньня я першы раз пакаштаваў гэтае лякарства, адну кроплю толькі, але думаю, што вылечыць. — Ну вось... Ятак думаў. Цяпер бы толькіяк-небудзьяезаманіць да нас на кватэру, каб бліжэй зь ёй пазнаёміцца... Інтымна, хе-хе, — засьмяяўся Кірыла“'°а. Мэфістофэльскі сьмех айца Кірылы нагадвае адну байку ягонага аднадумцы Кандрата Крапівы, дзе з плебейскіх пазыцыяў „здаровага 107 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 135. 108 Тамсама. С. 129. сэнсу“ высьмейваецца няздольны да жанячкі інтэлігент, які спачатку мусіць вывучыць прадмет свайго зацікаўленьня ў кніжках. Вось жа менавіта цікавасьць да кніжак, як спадзяецца Тутоўскі, здольная зьяднаць яго зь Вярхоўскай, вылучыць іх абаіх з агульнага статку. („Трэба зазначыць, штоя вырасла імой ідэал аформіўся ўжо ў часе рэвалюцыі.Явырасла на кнігахПісарава, Чарнышэўскага,Маркса^04) Толькі яна, як яму здаецца, здольная зразумець ягоную папярэдне адкінутую (выключна дзеля экспэрымэнту) тэорыю пра „роджаных пад Сатурнам“ — але ў сапраўднасьці Тугоўскі ня хоча й ня можа ад яе канчаткова адмовіцца, бо для яго, як для чалавека ідэйнага, гэта азначала б адмаўленьне ад уласнага „Я“: „Доўга, больш паўгадзіны, ён разьвіваў перад ёй сваю тэорыю „роджаных пад Сатурнам". Каб паказаць сябе вучоным, ён ужываў розныя астранамічныя тэрміны і назовы зор. Яна слухала яго ўважна, час ад часу павяртаючы свой прыгожы твар у яго бок, асьвячаючы яго пытлівым сінім агнём сваіх вачэй. Яна горда запратэставала, як толькі ён скончыў. — Ваша тэорыя, — прамовіла яна, — здаецца мне тэорыяіі чалавека, які чуе сябе страшэнна змучаным, кінуў вёслы і думае плыць па цячэньні. „Няхай будзе так, як будзе“, — у гэтым ваша тэорыя. У гэтым істота і фаталізму. А гэта не правідлова. Трэба жыць проціў цячэньня: „Проці цячэньня вады зможа толькі жывое паплыць“, — у Багдановіча. ...Тугоўскі ўспомніў пра Максіма Багдановіча. Размова перайшла на яго жыцьцё і выдатныя творы. — Мне здаецца, калі ўважна ўдумацца ў яго жыцьцё, яно было нешчасьлівае, — сказаў на разьвітаньне Тугоўскі. — Ія думаю, што ён, напэўна, радзіўся пад Сатурнам... — У вас усе радзіліся, напэўна, пад Сатурнам. — Чаму? He... Талстой, напрыклад, радзіўся пад Сонцам. I таму жыцьцёяго было сапраўды сонечнае. А вось Дастаеўскірадзіўся пад Сатурнам. I таму жыцьцё яго было сапраўды жахлівае. Катарга, потым падучая хвароба, матэрыяльныя турботы. Штоможа быць горш за гэта, скажыце?..“ІЮ Тугоўскі спадзяецца, што Вярхоўская — „філязофка і шмат можа яму дапамагчы ўразьвязваньні таго вузла, які так непрыемна завязаўся“ш: 109 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 253. 110 Тамсама. С. 128. 111 Тамсама. С. 167. „Ён запісваў у штодзёньніку той дзень, калі яна гутарыла зь ім даўжэй на якія-небудзьлітаратурныя ці філязофскія тэмы... Ёнмог бы напісаць ёй, што кахае яе за яе погляды, за яе„сьвецкасьць“, за тое, што ў яе яшчэ ёсьць ідэалы і яна гарыць чымсьці вышэйшым, ня так, як іншыя жанчыны, якія ўяўляюць зь сябе толькі, кажучы груба, кавалак мяса, якому мейсца толькі на кухні... „Прывет вам і паклон, сьвядомыя жанчыны!.. — так пісаў ён у сваім штодзёньніку. —Як кахаю вас!..“ — Iўсё-ткі пісаць гэтага Бярхоўскай не адважыўся. Ён чакаў. Ён толькі сачыў за яерукамі, і сэрца яго лавіла яелёгкую паходку і білася ў такт яе крокаў“п2. у. Палітыка цела Несумненна, той факт, што „Маргарыта" вырасла на Марксе, прываблівае героя ня толькі інтэлектуальна.„Тугоўскібыў на сёмым небе. Ён усю дарогу чуў яе пах, ён бачыў перад сабой дзіўныя глыбокія сінія вочы... Ён сапраўды пачуў, што пачынае ажываць і нейкая бадзёрасьць ахоплівае яго“йз. Пагаджуся, што раман ёсьць у тым ліку гісторыяй „залішне спарадычнага" станаўленьня Тугоўскага як мужчыны — таму з пэўнай іроніяй можна было б назваць яго „Більдунгсраманам", толькі не дыдактычным, а эратычным. Наагул, што да эротыкі, то Вальтар тут ёсьць адным з найбольш „адкрытых“ аўтараў у межах магчымасьцяў тагачаснай беларускай літаратуры — упоравень з Багдановічам, адным зь „першапраходцаў" тэмы (чые стасункі з жанчынамі, прызнаймася, таксама не зусім адпавядалі сёньняшнім уяўленьням пра „эротыку"). Тугоўскі адкрывае для сябе гэтую тэму, што называецца, „з чыстага аркуша“, будучы абсалютна недасьведчаным і цнатлівым у полавых пытаньнях чалавекам, калі верыць шматлікім аўтаравым напамінкам: „Ну скажы, Тугоўскі, што б тырабіў, каб у цябе была дзяўчына? Ты, напэўна, ня ведаў бы, што рабіць? Усе засьмяяліся. ...I тут ён ня меў спакою ад жанчын, і тут толькі гутарылі аб іх. Але як брыдка, як нізка ставілі тут жанчыну, якую нявольніцу сваёй похаці рабілі яны зь яе. Проста жахліва! Як далёкі ён ад таго, што ведалі гэтыя людзі з усіх краёў і ўсіх частак сьвету. Як лоўка 1,2 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 147—148. 1,3 Тамсама. С. 129. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня цаніліяны жанчын розныхрас — і чорных, і белых, і жоўтых, і каштанавых — быццам разглядаючы калекцыюрозныхматылёў...""4 Нездарма з падобным незразумелым герою цынізмам ставіцца да жанчын альтэр-эга Тугоўскага, Загорскі: „Ну што ж, — засьмяяўся ён, — калі яна і трапіцца ўрукі Тугоўскаму, дык yea ўсякім выпадку ня першай сьвежасьці“"5. Ня выключана, што аўтар наўмысна робіць свайго галоўнага героя ўвасабленьнем нявіннасьці, каб толькі болей падкрэсьліць тое расчараваньне, якое яго чакае: „Як ня думаць, айцец Кірыла, мяне ж ніхто яшчэ ў жыцьці не кахаў. Ты разумееш, што гэта значыць? Дваццаць чатыры гады я рос на зямлі, ня ведаючы, што такое каханьне цела...“"ь Дваццаць чатыры гады! Зь сёньняшняга гледзішча — фактычна, духоўны подзьвіг і наўпроставая дарога ў БХД. Зрэшты, цалкам магчыма, што гэтая надзвычай дакладная дэталь ёсьць аўтабіяграфічнай (напрыклад, Барыс Рагуля ў сваіх успамінах становіць пачатак свайго інтымнага жыцьця на 22 гады). Прыведзеная аўтарам лічба, вядома, яшчэ не дае права рабіць нейкіх катэгарычных высноваў, але й сёньня, паводле нашых (і паважанага Кандрата Кандратавіча Крапівы) назіраньняў, схільныя да „залішніх разваг" маладыя людзі пачынаюць інтымнае жыцьцё пазьней за сярэднестатыстычны век. Прынамсі, сам Тугоўскі яўна разглядае сябе ў гэтым сэнсе як „адсталага“ ў параўнаньні з сваімі беларускімі сунавучэнцамі, што таксама ёсьць адной з падставаў для ягоных комплексаў. Таму супольная паездка ў брычцы, калі Тугоўскі трымае сваю каханую на каленях, набывае ў яго вагу першага пачуцьцёвага досьведу на мяжы эротыкі, якому замінае перарасьці ў нешта большае толькі прысутнасьць яшчэ адной студэнткі: „Каб не яна, ён, здаецца, зацалаваў бы Вярхоўскую, засмактаў бы, як цукерку!.. Вярхоўская сядзела ціха і спакойна павярталася на каленях пад час размовы. Ёй і ў галаву не прыходзіла, што яна выклікае электрычны ток у целе Тугоўскага і кожны яе рух прабягае па ім, як электрычная іскра. Яна вельмі сьмяялася. Тугоўскі быў пад уплывам шчасьлівай мінуты, што завецца „ўдарам“, жартаваў без канца. Нават задуменная і сур’ёзная мэдычка, сядзеўшая каля яго, пачала сьмяяцца. 114 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 158. 115 Тамсама. С. 205. 116 Тамсама. С. 192. Яны доўга езьдзілі па Празе, бо Тугоўскі шапнуў фурману, каб ехалі даўжэй, і тайна сказаў маршрут. Яму хацелася, каб шчасьлівая мінута не сканчалася. Калі яны ўсё ж нарэшце прыехалі да дому Вярхоўскай і дзьве жанчыны схаваліся ад яго вачэй у велізарным каменным доме, ён дзякаваў фурмана: „Маладзец, — казаў ён, — зразумеў справу“. На разьвітаньне ён адпусьціў яму чэскіх крон больш, чым трэба было"1'7. Гэты „эратычньГ эпізод аддзяляюць ад наступнага (ужо практычна сэксуальнага) цэлых 6о старонак, цягам якіх Тугоўскі пасьпявае расчаравацца ў Вярхоўскай, таму гераіняй гэтага наступнага эпізоду зьяўляецца ўжо выпадкова сустрэтая Тугоўскім на вуліцы прастытутка, якая скарыстоўвае зь ягонай падпітасьці й сама зацягвае яго ў прыватны бардэль. „Ён спомніў, якяму было прыемна, калі ён шукаў яе сэрца... Ён першы раз слухаў жаночае сэрца. Алькаголь рабіў свае ўплывы на яго разьбітае, не пасьпеўшае расквісьці, каханьне... Эх, што будзе, то будзе... Нарэшце яны засталіся адны. Можна было рабіць, што яны жадалі, схаваныя ад усіх людзей, адусяго сьвету, ад усіх маральных законаў. 3 кожным выпітым бакалам ён рабіўся болый і больш прагавітым да ласкі, да жанчыны, каторую шукаў цэлае жыцьцё, а яна рабілася больш студзёнай, мармуровай. Яна сьмяялася студзёным каменным сьмехам. — Ну, цалуй мяне, мой мілы студэчцік... Бяры маё сэрца. Але ні адзін мускул яе не ажывіўся, ні адна частка цела яе не магла жыць, не магла адчуваць. Ён цалаваў мяккі студзёны камень, і пакуль у яго яшчэ была памяць, ён адчуваў нейкае незадавальненьне. Але потым усё стала яму прыемным. Потым усё зьлілося ў густы туман“"&. Тое, што Тугоўскі падхапляе ад прастьпугкі полавую хваробу, ёсьць адным з найлепшых сюжэтных хадоўурамане (тэарэтычна, аўтар мог гэты „факт“ і замоўчаць). Ад гэтага моманту да самага канца кнігі доктар шматразова супакойвае залётніка й сьцьвярджае, што ў Тугоўскага сыфілісу няма, аднак так гэта насамрэч ці ня мы з пэўнасьцю не даведваемся. Што, насамрэч, ня надта й важна: Тугоўскі ўсё адно пачуваецца хворым, бо нячыстым чалавекам — ня столькі целам, колькі ў духоўным пляне — то бок усьведамляе, што вымушана здрадзіў свайму 117 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 139. "8 Тамсама. С. 199—200. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня „пробнаму“ ідэалу нумар два, каханьню. 3 тым большым імпэтам ён неўзабаве вернецца да ідэалу нумар адзін, самагубства. „Так... Сыфіліс — слова грэцкае і азначае: сыф — сьвіньня. Значыць: сьвінячае каханьне. — Магчыма, доктар. Але дзе ж узяць сапраўднае каханьне, калі яго няма?Я ўсё жыцьцё сваё шукаў сапраўднае каханьне, але ня мог знайсьці, — патэтычна казаў Тугоўскі, — вось цяпер я маю сыфіліс...