„Здаровы селянін“, насамрэч — гэта і сам Бурачэўскі (нагадайма, прозьвішча архетыпальнага й карыкатурнага ўвасабленьня „здаровага селяніна“ ў рамане — Бурак, якога ад расейскага „дурня“ дзеліць адна літара), і ў чымсьці — філязафічны антыпод Вальтара, „анархіст“ Абдзіраловіч. Айцец Кірыла забываецца пра сьмерць, забываецца пра тое, штоўсе людзі, у пэўным сэнсе,„народжаныя пад Сатурнам“ — нягледзячы на тое, што менавіта „астральны чалавек", пад маскаю якога ў рамане, на нашу думку, хаваецца аўтар, сам папярэджвае яго пра гэта. „Ты думаеш, што кажаш страшэнна мудрыярэчы. Ніколькі, выбачай. Твая, з дазволу казаць, філязофія ня мае ў сабе нічога цікавага. Хоць бы што-небудзь годнае ўвагі, над чым трэба было б прызадумацца. Пустата... Пагляд на жыцьцё нэўрастэніка. — Паважаны айцец Кірыла! Ты толькі пацьвярджаеш маю думку аб самім сабе. Чым далей, тым больш пераконваеш мяне, што мне жыць ня варта... — Калі так, дык памірай. Яў табе памыліўся. Ядумаў, што ты з працоўных, зь сялян ці работнікаў, што ты моцна, па-дзедаўску, гатоў чапляцца за жыцьцё, нягледзячы ні на якія мукі й болі. Я думаў, што ты прыйдзеш у нашу грамаду і станеш у шэраг тых, хто гатоў гінуць за работнікаў, як кажуць, за вялікую справу ўсялюдзкага каханьня...Аты — інтэлігент, хворы інтэлігентныміхваробамі. Такіх інтэлігентаў я цярпець не магу. Тады жадаю табе шчасьлівай сьмерці, як і ўсякаму інтэлігенту"^. Нават у гэты момант айцец Кірыла не ўсьведамляе, што, жадаючы сьмерці Тугоўскаму, ён жадае яе фактычна самому сабе. У гэтым выпадку Вальтар, зусім у духу „астральных навук“, насамрэч, судакранаецца зь містыкай (настолькі ўласьціваю сучасным яму праскім аўтарам — відавочна, што гэта была свомасьць ня месца, а менавіта часу, эпохі адчайнага пошуку „альтэрнатывы памерламу 54 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 125. 55 Тамсама. С. 124. Богу“). I ў астатнім выпадковасьць у рамане ёсьць значна больш, як выпадковасьцю. Гэтак, калі Тугоўскі канчаткова пастанаўляе скончыць жыцьцё самагубствам, ён „выпадкова“ сустракае ў трамваі Вярхоўскую; аднак і дагэтуль ужо сама іхная сустрэча мае пэўнае містычнае адценьне — выяўляецца, што яны зь ёю знаёмыя даволі даўно, з самай лёсавызначальнай пары ў маладосьці героя: „Тугоўскі глядзеў на яе збоку і ўспамінаў. — Вы былі ўХаркаве? — запытаў ён. — Мне здаецца, я вас бачыў тады. Я быў вучнёўскім камісарам і прыйшоў у вашу гімназію запрашаць на сьвята адзінай працоўнай школы. Вы аказаліся адны ў клясе, і я вам перадаў плякаты і адозвы. — Так, так. Прыгадваю. Гэта былі вы. I вы настрашылі тады ўсю гімназію і прымусілі заўтра ў поўным складзе на чале з дырэктаркай зьявіцца пад пагрозай зачыненьня школы. Тугоўскі засьмяяўся. — Так, так, — кіўнула Вярхоўская. — Ах, як гэта далёка. Iяк даўно мы знаёмыя з вамі. — Іяк мы мала ведаем адзін аднаго, — дадаў Тугоўскі^. Містыка выдае ў аўтара якуюсьці прыхаваную веру ў патаемную, „звышнатуральную справядлівасьць“ сьвету — гэта тлумачыць вышэйзгаданую апантанасьць Тугоўскага помстай: ён папросту імкнецца выступаць у ролі „інструманту" такой інтуітыўна адчутай справядлівасьці, сам да канца не ўсьведамляючы таго. „Зьвярыным гневам поўняцца яго грудзі. Узяць бы нож і, падобна „брацьцям-разбойнікам“, ісьці па местах і вёсках...Хто ён?Бадзяга з закончанай сярэдняй адукацыяй! Ён радзіўся пралетарыем, а стаў горш за пралетарыя. Хіба ён можа параўнаць сябе з чэскім пралетарыем? У таго — чыстыя прыгожыя пакоі з добрай мэбляю, з каберцамі, зь белымі пышнымі пярынамі, што красуюцца на пасьцелі, з кветкамі на вокнах і птушкамі ў клетках. А ў яго...'^7 Тугоўскі ўспрымае несправядлівасьць сьвету (ня толькі ў дачыненьні сябе самога, але й іншых падобных ,,вераб’ёў“) як адпачатную дадзенасьць, гэтаксама як гностыкі лічылі аксіяматычнымі недасканаласьць і „д’ябальскі характар" стварэньня. Прыкладаў такой несправядлівасьці навокал безьліч — у рэальным (а не фіктыўным) сьвеце несправядлівасьцю ёсьць і сьмерць Бурачэўскага: „Роджаны пад Сатурнам... 56 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 254. 57 Тамсама. С. 118. Чалавек памірае, каліяму застаўся адзін дзень да дыплёму. [Заўважце, як пад маскаю спачуваньня з боку Тугоўскага хаваецца злая (сама)іронія з боку Вальтара. — М. Шч,] Памірае ў росквіце сілаў, ня маючы магчымасьці вярнуцца на Бацькаўшчыну, якую ён хацеў бачыць квятучым садам. Хіба гэта не няшчасьце? Хіба гэтыя людзі не радзіліся пад няшчаснай плянэтай Сатурн?Хіба ня цягне іхгэты пракляты Сатурн да магілы, каліяны самі цягнуцца да жыцьця?А колькі іх? Колькі іх у Празе, што імкнуцца, можа быць, шчыра, да палепшаньня свайго палажэньня і нават цэлага народу, церпяць фіяска ў разгар сваёй працы?^ Аднак, вядома ж, галоўнай ахвярай гэтай несправядлівасьці сьвету ёсьць у рамане перадусім сам Тугоўскі. „Што такое быў ён, Пётра Тугоўскі, у велізарнай чашы жыцьця?Адзінокая пясчынка, якая ляжала без усякага руху ў агульнай масе пяску. Адзінокі чалавек, не знайшоўйіы свайго ўласнага шчасьця. Разьбітая маладосьць, што прадвяшчала жахлівую, сумную і студзёную старасьць. Студзёная вясна, у каторай замерзьлі кветкі, пажоўклі лісты, як увосені, і ніколі ня ўстануць да жыцьця. Сапраўды, што такое быў ён, Пётра Тугоўскі? Для чагожрадзіўся ён? У імя чаго прыйшоў у гэты сьвет? У імя якойнебудзь мэты ці проста так сабе, як непатрэбнае пустазельле на полі? Ува ўсякім выпадку, ён не прыййіоў у сьвет, як іншыя: думаць аб сваёй гаспадарцы і аб сваіх агародах. Яму брыдкае гэтае людзкое імкненьне разбагацець — накупіць болей зямлі, пабудаваць больш дамоў, на вокнах паставіць герані, павесіць клеткі з канарэйкамі і, шчасьліваму, сытаму, хадзіць па пакоях і слухаць прыбой людзкога гора, можа быць, паплакаць, можа быць, кагосьці пашкадаваць, камусьці працягнуцьруку дапамогі. Ен усімі нэрвамі сваёй душы ненавідзеў гэтых сытых ізадаволеныхлюдзей, якімі б здольнасьцяміяны ні блішчэлі, і называў іх мяшчанамі. Мяшчане — гэта самы брыдкі від чалавека, які нагадвае, што чалавек недалёка адышоў ад жывёлы. Тугоўскі не радзіўся для таго, каб хваліць гэты сьвет толькі таму, што ў яго быў белы хлеб^4. ,Дкая насьмешка лёсу. Цяпер ён пачуў узаемнасьць жанчыны, каторую калісьці кахаў, цяпер, калі ў яго зьявіўся сыфіліс у другой стадыі. Яна ішла як ахвяра, ня ведаючы, каля якой жахлівай небясьпекі ішла, на каго хацела абаперціся, да каго даткнуцца сваімі гарачымі вуснамі. Яму стала шкода яе. Ён быў бы 58 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 216. 59 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 247. Віктар Вальтар, а/іьбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня злачынцам, яго можна было б па закону пасадзіць у турму, каб зараз ён даткнуўся да яе і перадаў ёй жахлівую пошасьць^0. Назваць сьветаадчуваньне Тугоўскага „пэсымістычным", гэтаксама як і яго самога „мэлянхолікам" — відавочна, недастаткова, гэтаксама ж недарэчна глядзеліся б такія эпітэты ў дачыненьні, напрыклад, Кафкі: гэта хутчэй не мэлянхолія, а якісьці „сьвяты жах“ перад існаваньнем і ягонымі таямнічымі законамі. ўспомніў сваё жыцьцё, — прадаўжаў Тугоўскі, — і мне проста хочацца трапятаць і плакаць. Колькі памылак... Ах, колькі памылак... Якое няўдалае жыцьцё, якое цёмнае жыцьцё на дне, дзе капошацца чэрві..Я’1 Калі ў „гнастычным“ сьветаўспрыманьні Тугоўскага й ёсьць штосьці „рамантычнае“ (я зусім нічога ня маю супраць Гётэ ці Наваліса, якраз наадварот, аднак залішняя вульгарызацыя тэрміну „рамантык" ды ягонае гістарычнае адценьне забараняе мне зь ім у дачыненьні Вальтара атаясаміцца; гэта, бадай, тое самае, што назваць „рамантыкам“ таго ж Ніцшэ: у лепшым выпадку — недакладнасьць, у горшым — неразуменьне), то гэта, безумоўна, ягонае стаўленьне да сьмерці як да сродку разьвязаньня ўсіх згаданых праблемаў — дакладней кажучы, самой Праблемы сьвету й ягонага ў ім існаваньня: не хачу чакаць таго часу, калі ты, Сьмерць, паклічаш мяне. Я сам іду да цябе, я ляту ў твае абоймы. Я зразумеў, што безь цябе жыць няможна. Як жыць курыцы зь яе мозгам, калі яна ведае, што існуе каршун, хітрэйшы за яе. Усякая курыца павінна была сама ляцець у твае абоймы, магутная Сьмерць. Яна гэтага ня робіць. Тым горш для яе. ..Я ня клічу за сабой маіх братоў — людзей, маленькіх людзей вераб’інай пароды. Няхай яны жывуць... Няхай дыхаюць паветрам... Няхай хваляць сонца і прыклікаюць жыцьцё... Шчасьліва заставацца... I скажа мне прыгожая Сьмерць: „Мілы мой, любы. Бачу, ты шчыра пакахаў мяне^2. Любоўда сьмерці... „Вып’ем за маю сьмерць! Ну, падымай куфаль за духовую сьмерць Тугоўскага!^3 „Самагубства" ў рамане — ці не найчасьцей ужыванае слова. Аднак раман цікавы сярод іншага тым, што ўвесь час трымае нас у напружаньні што да „канчатковых" высноваў, існуе ў памежнай зоне між жыцьцём і сьмерцю, у пэрыяд „пасьля“ сьмерці духовай і „да“ сьмерці фізычнай. 3 аднаго боку, абгрунтава- 60 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 243. 61 Тамсама. С. 118. 62 Тамсама. С. 121. 63 Тамсама. С. 195. насьць добраахвотнай сьмерці ёсьць для Тугоўскага (як і ўсё для таго ж Л. Клімы, пры палярна іншых аргумэнтах на карысьць гэткай абгрунтаванасьці) больш чым дастатковай, каб яе зьдзейсьніць: „Кірыла Бурачэўскі памёр, ён адправіўся на вечны спачынак, але ці ня быў гэта самы найлепшы выхад з таго жыцьця, каторае прыводзіць людзей у тупік. Ён чуў, што прыйшоў у тупік, жахлівы, безнадзейны тупік, і так цяжка яму было адчуваць, што ён гіне, што ў яго няма будучыні, што больш у яго не засталося мэты, у імя чаго жыць і змагацца... Тады, ён пытаецца, длячагояго пакута?Нашто добраахвотна мучыцца, калі гэта нікому не прыносіць карысьці? Кінуць нарэшце пакутаваць. Спачыць так, як спачыў Кірыла Бурачэўскі. Другога выхаду няма"64. Пагатоў што „вялікі філёзаф Ніцшэ сказаў: „Вы кажаце, што жыцьцё — бяссэнсіца? Правідлова! Так паспрабуйце скончыць гэту бяссэнсіцу 'Д5 3 другога боку, пры ўсёй сваёй перакананасьці ў неабходнасьці добраахвотнай сьмерці герой Вальтара бачыць і адваротны бок рэчаў: ён зь недаверам ставіцца да ўсялякай ідэалёгіі, і ў гэтым выпадку — і да ўласна распрацаванай ідэалёгіі самаіубства: „Усё заставалася б, як цяпер, бо Тугоўскі быў маленькім, нікому непатрэбным вінцікам велізарнаймашыны, і калі ён вываліўся — машына прадаўжала ісьці сваім ходам, нават ня ведаючы, ці быў такі вінцік. Як сьмешна! Застрэліцца! Страляюцца ці наогул канчаюць самагубствам з мэтай, каб зрабіць сваёй сьмерцю нешта жахотнае, нейкую дэманстрацыю, спадзеючыся, можа, хоць пасьля сьмерці знайсьці спачуваньне таго, каторы быў студзёным і жорсткім пры жыцьці. А які ж пратэст мог ён зрабіць сваім стрэлам у сэрца? Пратэст проціў таго, што ён маленькі, непатрэбны вінцік велізарнай машыны?"66 Як тут зноў не ўзгадаць памерлага ў часе Вальтарава знаходжаньня ў Празе Кафку, для якога, з аднаго боку, „той, хто дзейнічае ў адпаведнасьці з спазнаньнем, ня можа ня зьнішчыць сябе“, а з другога — „ты, які ня здольны зрабіць самай звычайнай рэчы, задумаў зьдзейсьніць менавіта самагубства?“67