Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Адказ на гэтае пытаньне, на маю думку, утрымліваецца ў адной зацемцы „астральнага чалавека“, якую пазьней перафармулёўвае й прымае за сваю Тутоўскі: „Ведаеце — чалавечая псыхалёгія: „нашыўкі“, „зьвёзды“, „мэдалі", „чыны“...“37
„Адзіная зброя проціў іх — гэта дыплём. Змагайцеся зараз за дыплём. Усімі сіламі за дыплём інжынэра ці доктара... Гнакш вас заўтра ўжыцьцё ня пусьціць дурань з дыплёмам.Дыплямаваны дурань. Разумееце вы гэта, так ці не?
— Выбачайце, — пачаў Тугоўскі, — я вучуся для навукі, а не для дыплёму...
— Ах, як вымяне не разумееце, мілы чалавек, — заварушыўся астроляг на коўдрах. — Справа ня ў выразах, мы не гімнасты з вамі, каб спрачацца з-за слоў. Усёроўна, як вы там будзеце вучыцца: для навукі ці не, але вам патрэбны дыплём. Паверце мне, астральнаму чалавеку з дагарэўшым жыцьцём"38.
Хто ён, гэты„астральны чалавекз дагарэўшым жыцьцём“, якому даручаная чыста літаратурная роля „нутранога голасу“, амаль што нерэальнага суразмоўцы? У рамане гэта нібыта нейкі русін, „вечны
35 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 215.
36 Тамсама. С. ібо.
37 Тамсама. С. 98.
38 Тамсама. С. ібо.
студэнт", аматар астралёгіі й містыкі — то бок якісьці знаўца законаў будучыні, якому Тугоўскі, у адрозьненьне ад астатніх, урэшце дае веры... Есьць адно простае тлумачэньне ягонага вобразу: пад ягонай маскай схаваны сам Віктар Вальтар, але Вальтар часоў напісаньня раману, Вальтар за некалькі гадоў да сьмерці — тым часам як у Тугоўскім, умоўна кажучы, можна пазнаць крыху маладзейшага Вальтара зь ягонай студэнцкай пары (яшчэ адно сьведчаньне на карысьць праблематычнасьці поўнага атаясамленьня галоўнага героя з аўтарам).
Нельга не адзначыць, што веданьне астралягічных законаў (эўфэмізм будучыні), якога малады Тутоўскі (пакуль) ня мае, прыносіць „астральнаму чалавеку" зусім ня радасьць і не ўласьцівую праўдзівым містыкам надзею на вечнае жыцьцё ці ўратаваньне душы, а надзяляе яго ўсяго толькі стаіцызмам твар у твар зь сьмерцю; тым часам, сутнасьць ягонай парады — даволі цынічная. „Астральны чалавек“ нагадвае ў чымсьці дух Гамлетавага бацькі, старога Гамлета, які містычным чынам зьяўляецца юнаму Гамлету (тоеснасьць імёнаўу Шэксьпіра невыпадковая), каб распавесьці яму праўду пра яго самога — у Вальтара „астральны чалавек“ зьяўляецца не зь мінуўшчыны і не зь цяперашняга, аўпэўным сэнсе — з будучыні. Мудрасьць „астральнага чалавека" — у жыцьцёвым досьведзе, які ён імкнецца патлумачыць юнаму студэнту не ўва ўласных, а хутчэй у ягоных катэгорыях (Сатурн, прадвызначанасьць, фаталізм), якія Тугоўскі здольны прыняць і зразумець. Трагізм гэтай дадзенай самому сабе запозьненай парады ў тым, што яна ўжо невыканальная, таму гэта хутчэй нават не парада, а папрок. Тым ня менш, фіктыўны Тугоўскі робіць спробу прыслухацца да голасу „астральнага чалавека", які гучыць настолькі кантрастнаў параўнаньні з „жывымі“ галасамі астатніх герояў раману: „Без дыплёму яго „затруць у жыцьці“, як казаў астральны чалавек. Трэба сапраўды кінуць на час каханьне і Вярхоўскую. Адно павінна стаяць перад ім зараз — гэта дыплём. Ен пачаў акуратна хадзіць на лекцыі^9.
Аднак Тугоўскі ня быў бы Тугоўскім (а Вальтар — чытачом Дастаеўскага), калі б пагадзіўся з высновай „астральнага чалавека", не аздобіўшы яе сваім уласным, болын узьнёслым і ідэалістычным тлумачэньнем; калі б не паспрабаваў пайсьці „вышэй, далей і глыбей“ за гэтую параду „бацькі-Дэдала“ ды стаць тым „Ікарам“, якім ён сам сябе ўяўляе: „Ён хацеў унутрана перарадзіцца, стаць лепшым празь перажытыя самім зьдзекі. Хацеў пражыць па формуле„Пакутай усё ачышчаец-
39 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 161.
ца“. Усе гэтыя паўгоду толькі пакутаваў. Ён цярпеў зьдзекі ад майстра і чэхаў-работнікаў. Уяго былі акрываўленыя рукі ад шурпатых цаглін, якія браў голай рукой. У яго балела пасьля працы ўсё цела, быццам пабітае неміласэрна палкамі, як у арыштанта на катарзе. Бывалі дні, калі ня мог устаць і ішоў на працу зусім разьбіты. Праўда, пазьней усёгэта зьнікла. Ён прызвычаіўся да працы, да пераноскі цаглін, сам пашыў сабе скураныя рукавіцы, прымірыўся зь сябрамічэхамі і завёў добрыя знаёмствы, але ўсёжяго жыцьцё заставалася такой самай пакутай, добраахвотна пакладзенай на сябе, як іраней. I вось, што ж„ачысьцілася“яго пакутай? Стаў ён лепшым, ці пачуў сябе перарадзіўшымся, новым чалавекам, пачуў у сабе новыя сілы да змаганьня?Ён мог толькі адказаць: „Не!“Пакута ачысьціла ў ім яго дробныя інтарэсы, дробныя адносіны да людзей — яна падняла ў яго вачох значэньне і вагу чалавека, але пакута забіла ў ім самім чалавечы гонар, прытупіла яго адчуваньне болю і зьдзеку, зрабіла зь яго пакорнага чалавека. Болей таго, праз сваю абразу, праз выпітае да дна гора ён пазнаў чалавека ў іншым сьвеце, чым раней, і пабачыў, што людзі паеажаюць толькі сілу іграмадзкае становішча чалавека“4°.
Уласна кажучы, на гэтай выснове Тугоўскага пра ўласнае грамадзкае банкруцтва й сэнс (ці бессэнсоўнасьць) чалавечых пакутаў можна было б і паставіць кропку на ім як на пэрсанажы Спамудрэў, так бы мовіць — і супакойся, шуруй у будысцкі кляштар"), калі б насамрэч галоўныя праблемы й ідэалягічныя пытаньні раману не пачыналіся менавіта тут. Перадусім, кідаецца ў вочы, што, насуперак парадзе „астральнага чалавека", Тугоўскі ідзе не вучыцца, а працаваць, ня бачачы (у духу марксізму) розьніцы паміж інтэлектуальнай і фізычнай працай: „змаганьне за дыплём" апрыёры бачыцца яму нічым ня больш годным ці вартым павагі, чым нашэньне цэглы — канец канцоў, абое ёсьць толькі спосабам барацьбы за выжываньне. Тугоўскі трапляе ў парадаксальнае становішча: ён ідзе працаваць, каб здабыць да сябе павагуякда чалавека, але ўсё сканчаецца тым, што „пакута забіла ў ім самім чалавечы гонар“, і адбылося гэта менавіта ў момант, калі Тугоўскі паспрабаваў быць да людзей бліжэй, чым калі дагэтуль. Урэшце, усё сканчаецца тым, што Тугоўскі зноў перакладае адказнасьць за сваю няўдачу на свой лёс, які прымусіў яго дбаць пра кавалак хлеба (заўважу, што ён сам абірае гэты шлях) і не дазволіў дасягнуць вышэйшых мэтаў: „Ён быў „лішні чалавек", нікому не патрэбны, ні для каго не цікавы, не для
40 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 223.
гэтага сьвету створаны.Яго пацягнула ў„вышэйшыя сфэры“, хапаць зоры зь неба, але, на жаль, ён не радзіўся ў сям’і барона, яму, як на злосьць, давялося штодня змагацца з чорным практычным жыцьцём, самому рабіцца практычным і вечна думаць аб кавалку хлеба. У гэтым было яго няшчасьце“41.
Іншымі словамі, Тугоўскі ўвесь час варочаецца ў заганным коле свайго мысьленьня (падобным чынам апісвае гэтае сацыяльна-эканамічнае кола I. Абдзіраловіч: „Выходзіць нейкі зачарованы круг: для сацыяльнай творчасьці павінна быць творчая адзінка, але ўзгадаваньне гэтай адзінкі ў значнай частцы залежыць адразьвіцьця сацыяльнай творчасьці^) і як быццам не разумее ці ня хоча разумець сапраўдных прычынаў сваёй адпачатнай непрыстасаванасьці да грамадзтва — менавіта таму нам і варта паспрабаваць усё-ткі іх адшукаць. Аднак ужо цяпер, прынамсі, можна зрабіць папярэднюю выснову, што Тугоўскі — гэта ня столькі Віктар Вальтар, колькі даведзены да крайнасьці й „пераболыпаньГ ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі фікцыі малады Віктар Вальтар — прыблізна ў той жа ступені, у якой справядлівае Флябэрава выказваньне „Мадам Бавары — гэта я“, але ня болей за тое.
4.	„I скажа мне прыгожая Сьмерць:
„Мілы мой, любы. Бачу, ты шчыра пакахаў мяне“
Хто яны, уласна, „народжаныя пад Сатурнам"? Сам „астральны чалавек" гэтак спрабуе тлумачыць іхную псыхалёгію:
„Людзі, якія радзіліся пад Сатурнам, звычайна не выносяць падуладнасьці, не пужаюцца думкі аб сабе грамады, алеразам з тым баяцца быць сьмешнымі, недаверлівыя, працавітыя, любяць земляробства і навукі, ня любяць войны і жаўнераў... Людзі, якія радзіліся пад Сатурнам, абыякавыя да сям’і і дзяцей.
— Гэта неправідлова, — зазначыў Тугоўскі.
— Маўчы... Правідлова! — крыкнуў Кірыла. —Яцярпець немагу ні сям’і, ні дзяцей. Мяшчанства, брат!
— Людзі, якія радзіліся пад Сатурнам, цікавыя да ўсяго іразам з тым сумныя. Мэлянхолія заўсёды кладзе на іх твар сваю пячатку. Гэтыя людзі таксама нічым не задаволены, ні адна партыя ня будзе ім да душы, ні адзін палітычны лад не задаволіць іх. Гэта веч-
41 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 248.
42 Абдзіраловіч, Ігнат. Адвечным шляхам. Львоў, 2007. С. 23.
Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня на ўсім незадаволеныя, усё крытыкуючыя людзі, рэвалюцыянэры па духу!
— Брава! — закрычаў Тугоўскі"43.
Як бачым, у апісаньні „астральнага чалавека" псыхалягічная характарыстыка „роджаных пад Сатурнам“ мяшаецца з характарыстыкай іхнага сьветапогляду. Ці ёсьць, уласна, падобная схільнасьць да крайнасьцяў рысай строга псыхалягічнай — ці„роджаным пад Сатурнам“ свомыя ўсё-ткі нейкія глыбінныя перакананьні, а ня проста „сьляпое" радыкальнае адмаўленьне ўсяго? (Зноў праводзячы паралель з Абдзіраловічам: „Ёсьць другі тып сьветагляду: „усё існуючае — неразумна“. Тады нехапаючая папярэдняму тыпу актуальнасьць у грунтоўным перабудаваньніжыцьця кідаецца ў другую скрайнасьць"44).
Да першага адказу ў рамане схіляецца „айцец“ Кірыла Бурачэўскі, які называе свайго сябра Тугоўскага „паэтам“ („Ты паэтычна падышоў да лекцый, да таго самага залатазубага прафэсара, ты занадта блізка прыняў да сэрца яго сьцьверджаньні і паэтычна абурыўся"45), разумеючы пад гэтым ягоны псыхалягічны тып: „Не накрывай на сябе плашча Гамлета — табе гэта зусім не падыходзіць. Такія Гамлеты, ведаеш, страляюцца... А страляцца, — ён сплюнуў, — глупства"46. Характэрна, што, будучы марксістам, Бурачэўскі бачыць за кожным псыхічным станам якуюсьці матэрыяльную прычыну, якой заўжды можна даць рады:
„Стыпэндыя? — зарухаўся Тугоўскі. — Поўная стыпэндыя?!. Вельмі дзякую! Скажы ім, каліласка, што яна мне не патрэбна.
— Што ты, звар’яцеў? — ускочыў Кірыла. — Табе не патрэбна стыпэндыя?Нашто ты тады ехаў у Прагу?
Тугоўскі змаўчаў.
—Я думаю, тыня герцаг які-небудзь, якому не патрэбна стыпэндыя“47.
У дадатак працытую, бадай, самы характэрны дыялёг паміж двума героямі, які, пры ўласьцівай ім абодвум схільнасьці да „любамудрасьці“, падкрэсьлівае розьніцу ў іхных падыходах, якая ёсьць асноўнай крыніцай немагчымасьці іхнага паразуменьня. Гэтая розьніца ёсьць