свайго месца, сваёй дарогі). А галоўная думка „Роджаных пад Сатурнам“ стала новай для беларускай літаратуры: карысным грамадзтву можа быць толькі шчасьлівы чалавек...“' Невядома, што такое „шукалыііцтва" (нейкае шуканьне дзеля шуканьня?), пагатоў яго „рамантычная прага“, але дзіўна, што Пашкевіч называе раман „ня толькі біяграфіяй эміграцыйнага побыту“, але яшчэ й выстаўляе яго гэткім Більдунгсраманам — можна было б сказаць пра раман і першае, і другое (у адваротнай пасьлядоўнасьці), калі б ён толькі зьмяшчаўся ў гэткія вузкія межы. Што да „галоўнай думкі раману“, то яна ня толькі не галоўная — яе там зусім няма, а навізна раману (запозьненая, на жаль, і таму адносная) палягае ў нечым зусім іншым. Прыкра, што на падставе болей як сьціплых біяграфічных зьвестак ад раманіста застаецца „рамантык з наддзьвінскіх берагоў“ (аўтарка прадмовы Лідзія Савік), а ад раману — так сабе аўтабіяграфічны більдунгсраманчык. „Байранаў<жая“ сьмерць героя ў канцы раману дае інтэрпрэтатарам як быццам нейкі „казырны аргумэнт" — дарма што сама такая інтэрпрэтацыя супярэчыць рэшце тэксту... „Купляецца“ на гэтую вэрсію й Павал Касьцюкевіч, які праводзіць паралель між героем аўтара й юным Вэртэрам: апрача факту „юнасьці“, сугучнасьці імёнаўды таго факту, што„за труной (Вальтара, аднак, а неягонага героя) не ішоў ксёндз“, агульнага між Вальтарам і Вэртэрам ня гэтак і шмат, калі казаць, прынамсі, пра „Роджаныя пад Сатурнам". Паралель была б больш апраўданай у выпадку героя навэлы „Лднабочнікі", але й тая паводле сваёй сутнасьці ёсьць далёка не рамантычнай. Атак атрымліваецца — усё „рамантыка“, „хваробы росту“ (улучна зь фізычнымі), апрача, вядома, „біяграфіі эмігранцкага побыту“, быццам у аўтара няма іншага клопату, як быць летапісцам навакольнага замежнага жыцьця: „А дзе найлепш рэфлексуецца, як не ў Залатой, масарыкавай, непаточанай таталітарызмам Празе, на тле стракатага маскараду эмігранцкага жыцьця?^ Па прачытаньні раману зробіцца відавочным, што „Залатой масарыкаўскай Прагі“ там, можа, і ёсьць які кволы водбліск, але духу — няма, а „стракаты маскарад" хавае пад сабою сапраўдную жыцьцёвую драму — прычым не аднаго „аўтабіяграфічнага" героя, а некалькіх... 1 Дзеяслоў. №3 (16). Травень—чэрвень 2005. С. 108. 2 Касьцюкевіч, Павал. Адроджаныя пад Сатурнам. http://nn.by/ ?c=arprint&i=292io. Маўляў, аўтар„не пасьпеў выдацьраман кнігай“, піша там жа Касьцюкевіч — а ёсьць нейкія доказы гэтага аўтарава намеру? Няўжо факт спробы выданьня кнігі Езавітавым у 1932 г., пасьля сьмерці Вальтара, можа быць такім доказам? Ці гэта так ужо бясспрэчна, што аўтар хацеў быць толькі „сьведкам" пэўнай грамадзкай зьявы (эміграцыі) у пэўны гістарычны пэрыяд, і яму гэтак карцела як мага хутчэй выліць сваё вядро вады (ці, хутчэй, чаго іншага, калі меркаваць паводле самога раману) на нацыянальны млын? Зрэшты, такія спробы „нацыяналізацыі“ й экспрапрыяцыі Вальтара падаліся мне невыпадковымі й заканамернымі: яго папросту ўпіхнулі ў загадзя падрыхтаваную нішу, перапахавалі, як таго Эдгара По, яшчэ раз, „па-людзку“, паводле ўсіх ідэалягічных правілаў канвэнцыйнай прыстойнасьці, пад цьвёрдай вокладкай — дый па ўсім. Але гэтым перазахаваньнем пад „рамантычным“ надмагільлем немагчыма, спадзяюся, схаваць глыбіннай анты-прыстойнасьці, магчыма нават анты-„людзкасьці“, а праз гэта й „нязручнасьці" нябожчыка. Перадусім здаецца, што ў асобе Вальтара, гэтаксама як і на старонках ягонага (бадай, першага закончанага ў гісторыі беларускай літаратуры) раману, маладая, кволая яшчэ (нова)беларуская культура ўпершыню сутыкаецца твар у твар з усясьветнай культурай ува ўсёй ейнай шырыні й праблематычнасьці — і ўпершыню выходзіць з гэтага сутыкненьня пасьпяхова, у якасьці прызнанай „дарослай" суразмоўцы, якой ёсьць што сказаць „у тэму“. Прызнаюся, што й Багушэвіч, і Гарун, і Л астоўскі, і Гарэцкі, і нават Абдзіраловіч (бадай, усе, за выключэньнем Багдановіча) пасьля прачытаньня раману раптоўна ператварыліся ў папярэднікаў Вальтара, якія „ўсяго толькі“ рыхтавалі ягоны прыход (і якім ён неаднаразова за гэта дзякуе пасярэдніцтвам цытатаў) — у, так бы мовіць, жаўнераў ягонага нябачнага войска, якое ён выводзіць „на шырокі прастор“, на гэткія „палявыя вучэньні" насустрач уяўным супернікам — Ніцшэ, Дастаеўскаму, Гётэ, Талстому, Шэксьпіру — рыхтуючы „спалучэньне сілаў“ у якімсьці „крыжовым паходзе“ за гонар і годнасьць чалавека... Наагул, гэтак не прасякнуты „літаратуршчынай" ніводны вядомы нам айчынны дакараткевіцкі твор — натуральна, paMan пра жыцьцё інтэлектуала быў бы непраўдзівым, калі б герой рабіў выгляд, што дайшоў да ўсіх сваіх ідэяў сам. А ідэі Вальтара — гэта, як ні круці, самае каштоўнае, што ёсьць у рамане. Пры гэтым усе літаратурныя ўплывы ўпісваюцца ў твор надзвычай арганічна, нідзе няма якогасьці „самамэтнага11 цытаваньня (часта яно ёсьць прыхаваным), каб павыстаўляцца сваёй эрудыцыяй, няма „снабізму" — і ў гэтым таксама выяўляецца высокая культура аўтара (відавочна, што такім узроўнем абазнанасьці ва ўсясьветнай клясыцы „вясковы настаўнік“абавязаны ня проста некалькім гадам аўтаравага навучаньня ў расейскай і беларускай гімназіях, а перадусім ягонай праўдзівай зацікаўленасьці літаратурай). Адзін з прыкладаў інтэртэкстуальнасьці — паралелізм лёсаў Тугоўскага й Загорскага, яўна запазычаны з аповесьці Гарэцкага „Дзьве душы“, якую аўтар цытуе як імпліцытна, так экспліцытна3. Высокае валоданьне прозай як рамяством выяўляецца ў Вальтара і ў некаторых момантах кампазыцыі: напрыклад, „Споведзь самагубцы" гучыць у раманедвойчы, у момант стварэньня, іўсамым канцы — рэфрэнам, як быццам анулюючы ілюзорны час жыцьця героя й тыя падзеі, што адбыліся паміж двума гэтымі пэрфарматывамі. Зрэшты, з гледзішча літаратурнага майстэрства ня меншай увагі вартыя нашмат больш дапрацаваныя ў гэтым пляне „Аднабочнікі“. Што да „Роджаных пад Сатурнам", то іхная галоўная вартасьць палягае па-за сфэрай „чыстай" літаратуры, чыста „эстэцкага" стаўленьня да пісьма, хоць некаторыя апісаньні выдаюць у аўтару цалкам сфармаванага „мастака“ й тонкага псыхоляга: „Яго старэчы, досыць поўны твар зусім не выяўляў таехваробы, якая чулася ў енках голасу: здавалася, ён енчыць наўмысьля, у той час як твар яго сьвяціўся сваёй заўсёднай хітрасьцю“4. „Вобраз быў цікавы. Самае вабнае ў ім вочы. Яны сьмяялісяраней, чым яна хацела сьмяяцца^. Але падобныя апісаньні ў Вальтара — не самамэта. Можна сказаць, што ягоная вера ў мастацтва (у тым ліку і ўласнае) — меншая, чым ягонае зацікаўленьне філязофіяй, то бок пошукамі сэнсу жыцьця ад першай — унівэрсальнай — асобы. 2. „...і касілі, як жывёлу“ Хульё Картасар у свой час раіў ствараць не інтэлектуальныя, а інтэлігентныя раманы. Яму самому з аднолькавым посьпехам даваліся абодва „жанрьГ, ці хутчэй нейкі кампраміс паміж імі, але ён, відавочна, лічыў, што падрабіць другі цяжэй, як першы — магчыма, гэта й так, хаця практычная адсутнасьць першага тыпу раману ў беларускай літаратуры сьведчыць хутчэй пра адваротнае. Пра тое, што Вальтараў раман перадусім філязафічны, можна меркаваць ня толькі паводле яго 3 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам // Вальтар, Віктар. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2009. С. 255. 4 Тамсама. С. 89. 5 Тамсама. С. 103. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня больш як стрыманай рэцэпцыі ў беларускіх інтэлектуальных колах, але й таксама (прынамсі) паводле таго, што ўсе ў ім разважаюць да бясконцасьці. Зрэшты, ад часоў Рабле й Сэрвантэса інтэлектуальны раман — гэта перадусім дыялёг пра сьвет, які вядуць між сабою яго галоўныя героі: Пантагруэль і Панург, Кіхот і Санча, Кандыд і Панглёс, містэр Шэндзі й дзядзька Тобі... Сама наяўнасьць двух галоўных герояў, Тугоўскага й Бурачэўскага, дае Вальтару магчымасьць разгортваць доўгія дыялёгі ў духу Дастаеўскага. To бок галоўнае ў рамане ня столькі й ня толькі тое, што ў ім, уласна, адбываецца, а тое, пра што ў ім размаўляюць. Аднак замест таго, каб проста пераказваць доўгія размовы галоўных герояў, я паспрабую іх упарадкаваць паводле ўяўнага тэматычнага ,дрэва сэфіротаў", сукупнасьць якіх у выніку магла б нам даць цэласную карціну тэарэтычнага мысьленьня аднаго з галоўных (ці найгалаўнейшага з) герояў — Тугоўскага. Пра ягоную асаблівую блізкасьць да аўтара (якая зусім ня ёсьць такой відавочнай, калі задумацца) сьведчыць перадусім тое, што менавіта ягоныя інтраспэктыўныя разважаньні займаюць у рамане найбольш месца: Тугоўскі ня толькі „прадуманьГ, але й „прачуты“ лепш за астатніхпэрсанажаў (што, на шчасьце, зусім ня сьведчыць пра „плыткасьць" ці меншую ідэйную „прапрацаванасьць“ іншых). Што да „аўтабіяграфічнасьці" Тўгоўскага як пэрсанажа, то, як казаў Борхэс, усялякая літаратура ёсьць аўтабіяграфічнай. Падабенства між Вальтарам і ягоным героем здаецца мне важным у адным, але, мажліва, галоўным моманце: апісаньні жыцьцёвага досьведу Тугоўскага насамрэч супадаюць зь зьвесткамі пра дзяцінства й маладосьць самога аўтара — то бокуласны досьвед апошняга (ня толькі жыцьцёвы, трэба сказаць, але й літаратурны, чытацкі) набывае значэньне дзякуючы таму, што менавіта на ім грунтуецца сьветапогляд пэрсанажа. „Ён пачынаў разумець, што гэтая нянавісьць да сучаснага ладу жыцьця, да задаволеных людзей радзілася ў яго нават не цяпер, а ў дзяцінстве, у цёмным падвале каменнага дому, з матчынай песьняй над яго калыскай"6. Нягледзячы на ўтоенае тут абяцаньне „фрайдысцкага падыходу", Вальтар сыходзіць ня столькі з падзеяў дзяцінства, якія ягоны герой хутчэй дадумвае й рэканструюе ў духу ўжо згаданага Гарэцкага, а з падзеяў уласнага юнацтва — то бок эпохі зараджэньня „дарослай“ сьвядомасьці, а не з „пад“сьвядомасьці. Гэтак ён апісвае Харкаў часоў грамадзянскай вайны, дзе сам быў у эвакуацыі: „Вось яны, прыгожыя дамы! Яшчэ на іх вачох валяліся прыкрытыя рагожай, акрываўленыя 6 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 109. трупы матросаў іжаўнераў, аяны хацелі новых ахвяр, новай крыві. Па вуліцах гналі на расстрэл кучкі людзей (хто ведае, вінаватых ці не), нёслых галаву за ідэю ці, можа быць, проста за якую-небудзь помсту якога-небудзь узлаванага абывацеля. Іх вялі сьветлым, радасным, сонечным днём, калі ўсё казала аб жыцьці, калі ў мясцовых садах гуляў разубраны натоўп і чырыкалі весела птушкі, вялі на круты бераг... і там кулямётам касілі, як жывёлу^.