„Няхай чытач ня думае, што варункі знаходжаньня праваслаўных людзей у польскіх лягерах у Афрыцы пазбаўленыя ад варожага падыходу з боку польскай болыйасьці. Дзеля гэтага аб згаданых справах таксама пастараюся паінфармаваць грамадзянскую апінію на старонках іншай брашуры“. Нам пакуль невядома, ці а. Міхаіл Бажар’янаў пасьпеў напісаць такую брашурку, ці не. Але нам зразумела, што былі нагоды апісваць варожае стаўленьне некаторых палякаў-каталікоў да праваслаўных людзей. Мы пісалі ўжо трохі аб гэтым у газэтах „Беларус", №450, і „Рунь“, №29. Айцец Міхаіл мусіў мець вялікую адвагу, каб апісаць свае скаргі й нараканьні на палякаў да вайны і ў Іране ў 1942—1943 гг. ды выдаць брашуркай у 1945 г. у польскім лягеры ў Афрыцы. Бо трэба тут узгадаць, што ў 1945 г., калі а. Міхаіл пісаў гэты машынапіс, ён жыў у польскім лягеры Тэнгеру, дзе быў сьвятаром і дзе польская бальшыня была пераважна варожа настаўленая да яго асабіста й ягоных вернікаў. Угодкі Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк НАШ ПЕРШЫ: ЯЗЭП ВАРОНКА Паглядзіце на цяпер ужо добра вядомае фота Народнага сакратарыяту БНР — яе першага ўраду. Трэці зьлева паміж двума вайскоўцамі — самавіты цывільны мужчына з упэўненым і крыху ганарлівым позіркам. Гэта старшыня Сакратарыяту, наш першы прэм’ер іміністар замежных справаў Язэп Варонка. Уладзімер Арлоў 16 (4 паводле старога стылю)1 красавіка 2011 г. споўнілася, але не адзначалася, 120 гадоў з дня нараджэньня Язэпа Варонкі; на 4 чэрвеня 2012 г. прыпадаюць бо-я ўгодкі ягонае сьмерці. Добрая нагода, каб згадаць неабы-якога дзеяча ў гісторыі Беларусі, пашукаць новыя, невядомыя матэрыялы; нагода, якой, зрэшты, тым часам ніхто не скарыстаўся. Пошук у амэрыканскіх архівах выявіў толькі два, але важныя дакумэнты. 3 дапамогаю першага ўдалося нарэшце высьветліць дакладнае месца нараджэньне Язэпа Варонкі: на картцы „World War II Draft Registration Form“ за ягоным подпісам значыцца Кузьніца (Сакольскі павет). Другі знойдзены дакумэнт — пасьведчаньне аб шлюбе: 2 верасьня 1932 г. Варонка ажаніўся з народжанаю ў Полынчы Маяй Пятроўскай (Piotr owskaf 1 Чамусьці шэраг сучасных публікацыяў падае дату 17 красавіка. Язэп Варонка Даваенная дзейнасьць Варонкі ў Амэрыцы даволі падрабязна — наколькі гэта дазвалялі архівы — насьвечана Вітаўтам Кіпелем у ягонай манаграфіі „Беларусы ў ЗША“. Праца дзеля арганізацыі беларусаў чалавека, пра якога Янка Чарапук казаў: „Хто я?Я хрышчу вас толькі вадою, той, хто йдзе за мною, будзе хрысьціць вас жыцьцёвым агнём. Прышлеце грошы й выклічце яго зь Беларусі"2, — была цяжкая, складаная, але ўсё ж спакайнейшая, відаць, як у паваенны час, калі ў Амэрыку прыехалі паплечнікі. Прычым паплечнікі ў самым непасрэдным значэньні: людзі, зь якімі Варонка рабіў беларускую справу да сваёй эміграцыі. Такія, як Адварды Будзька ды Мікола Дзямідаў3. „Чыкаго, 6лістапада 1950 г. Адварды Будзька Паважанаму Мікалаю Дзямідаву. Сяньня a 12 гадз. дня я захадзіўся да Вас у готэль, алі Вас ні застаў дома. Я хацеў пагутарыць аб тым факці, які меў мейсца учора, 2 Кіпель, Вітаўт. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 118. 3 Пра МіколуДзямідава гл.: Юрэвіч, Лявон. Да гісторыі беларускіх збройных сілаў // Беларус. №450. Студзень 1998. С. 4—5. 5лістапада, між 9 ііогадз. раніцай, падчас Рускай радыёпірадачы ў Чыкаго, калі Вы як дырэктар Беларускіх радыёаўдыцый ад імя — як Вы казалі — супрацоўнікаў Беларускіх радыёаўдыцый у Чыкаго віншаваліДырэкцыюрускіхрадыёпірадач у Чыкаго з нагоды 17-гадовай дзейнасьці Рускіх радыёпірадач у Чыкаго. Я, дасюляшні супрацоўнік Ваш у Беларускіхрадыёаўдыцыях у Чыкаго ня быў папярэджаны Вамі абВашым намеру — віншаваць ад імя супрацоўнікаў Вашых. Ну і — ведама — віншавалі Вы бяз майго ведама і бяз маей салідарнасьці з Вашым намерам. Дзень раней, падчас беларускай Радыёаўдыцыі, мне прыйшлося адчытаць крытыку на бальшавіцкую ўрачыстасьць — 5-6-7 лістапада з нагодызз-й гадавіны„Октябрьской“рэвалюцыі.АякВам ведама, Дырэкцыя рускіх радыёпірадач у Чыкаго (у сераду і ў нядзелю) пад адной фірмай з двума дырэктарамі-супольнікамі — іншых ёсьць поглядаў на аўтарытэт „Октябрьской“ рэвалюцыі. Дырэкцыя рускіх радыёпірадач у Чыкаго ўгодліва, або пазытыўна адносіцца да патронаў і бацькоў „Октябрьской“рэвалюцыі, а мы — крытычна і нэгатыўна. Таму лічу нітактоўным Ваш выступ з павтшаваньнем для той Дырэкцыірускіхрадыёперадач, якая крэжыму нашых угнетателей адносіцца — моўчкі (а „молчанйе — знак согласйя"), а, нават, час ад часу спагадліва рэклямуюць прыяцеляў нашыхугнетателей, трымаючыся „дружескіх отношенйй“ із імі. А з погляду нацыянальнага беларускага сказаць можна, што рускіярадыёпірадачы ў Чыкаго ні даюць для беларускіх эмігрантаў нацыянальнага беларускага усьведамленьня, ды — ёсьць горт — ад нацыянальнага беларускага усьведамленьня аддаляюць, калі беларусыдырэктары Рускіхрадыёпірадач кажуць беларускім эмігрантам праз радыё: „нашерусское Чыкаго“, „нашрусскій юбілей“ііншая што, падобнаяда патрыятычнага сказу: „здесь русскій дух, здесь Русью пахнет!“! Такшто, ні салідарызуючыся з Вашым павіншаваньнем „ад імя супрацоўнікаў Беларускіх радыёаўдыцый у Чыкаго“ для Дырэкцыі рускіхрадыёпірадач у Чыкаго, змушаны чуюся: ад далейшага супрацоўніцтва з Вамі ў Беларускіх радыёаўдыцыях адмовіцца. Да Вас як да грамадзкага беларускага дзіяча і асабіста да Вас астаюся з паважаньням“‘'. 4 Ліст Адвардага Будзькі да Міколы Дзямідава пададзены з захаваньнем арыгінальнага правапісу. Гэты ліст, як і ўсе наступныя прыведзеныя дакумэнты, захоўваецца ў архіве БІНіМу. | БЕЛЛРУСКІ РУХ ад 1917 да 1920 году. КОЎНД. 1 920. Кніга Язэпа Варонкі „Беларускі рух“ (Коўна, 1920) Каб цалкам зразумець усю сытуацыю, трэба ведаць, што тыя Рускія радыёперадачы былі гадунцом Язэпа Варонкі, іх заснавальніка й дырэктара. Сапраўды, Варонка, як трапна зазначыў Вітаўт Кіпель, хадзіў сваймі сьцежкамі5: ён быў сябрам Русского Народного Православного Обіцества, уваходзіўу ягоную выдавецкую й школьную камісіі, стаўся рэдактарам Русского Народного календаря на 1929 год (Чыкага), дзе пад псэўданімам В. Полесскйй пісаў пра творчасьць Фёдара Дастаеўскага, Лява Талстога, Фёдара Салагуба6. 5 Кіпель, Вітаўт. Беларусы ў ЗША... С. 122. 6 Падрабязьней пра выданьне гл.: Юрэвіч, Лявон. Расейскі эміграцыйны друк як крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі // Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца. Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 8о-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана. Менск, 2009. С. 381—382. Зразумела, гэта не магло ня выклікаць занепакоенасьці ў сяброў новае — абрамчыкавае — Рады БНР. Захаваўся пратакол нарады беларусаў у Чыкага, напісаны рукой Міколы Абрамчыка. Ягоны тэкст важны ня толькі фармуляваньнем прэтэнзіяў актыву да Беларускай нацыянальнай рады ў Чыкага, да Рускіх перадачаў і непасрэдна да Язэпа Варонкі. У сваім дакладзе, нечым падобным болей на палітынфармацыю, Мікола Абрамчык агучвае сваё бачаньне сытуацыі беларускай эміграцыйнай справы ў сьвеце на пачатку 1950 г. ды тлумачыць прычыны расколу: „Пратакол нарады беларусаў у Чыкага7 Нарада адбылася 29.1.1950 у памешканьні грам. Варонкі I. пад адрысам 1112 N. Oacley Rd., Chicago. Прысутнічалі: 1. Прэз. сп.Абрамчык; 2. сп.Аблажэй; 3. сп. Варонка; 4. сп. П.Дзямідаў М.; 5. сп. Змагар-Чарапук; 6. Лабач Іван. На старшыню нарады быў выбраны аднагалосна сп. ЧарапукЗмагар. Сакратар сп. Пл.Дзямідаў Мікола. Павесткай дня прынята: Інфармацыйны даклад сп. прэз. Абрамчыка М. 1. Арганізацыйнае жыцьцё беларусаў у 3. Г. А8. і Беларуская Нацыянальная‘> Рада ў Чыкага. 2. Справа нова прыбываючых уЗ.Г.А беларусаў — Д. П. 3. Царкоўныя справы. Даклад прэз. Абрамчыка М. Прэз. Абрамчык прадстаўляе трагічную сытуацыю беларускага народу падчас нямецкае акупацыі: 1. нямецкая правакацыйная палітыка накіраваная на вынішчэньне беларускага народу і выкарыставаньне імі (немцамі) палякаў да свае мэты; 2. бальшавіцкая „партызанка“; 3. беларускірух апору, які змагаўся супраць немцаў, палякаў, бальшавікоў і невялічкай групы беларускіх авантурыстых: Ермачэнкі-Акінчыца ды апошняга выступу перад эвакуацыяй немцаў зь Беларусі Р. Астроўскага, зламаньня ім ідэі беларускай дзяржаўнасьці праз прыняцьце ад акупацыйных паліцэйскіх уладаў тытула 7 На дакумэнце штамп: „KANC. URADU BNR NO 57DATA AHIZSINSIWMIPRIDS“. 8 З.Г.А., Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі — ЗША. 9 У арыгінале Мікола Абрамчык у некалькіх месцах замест „Нацыянальнай" пісаў „Народнай". прэзыдэнта, якім Астроўскі намагаўся ўвесьці ў блуд беларускі народ, ды без патрэбы шкоднай праведзенай ім мабілізацыі. Сп. Пал. Кушаля сп. прэз. Абрамчык прадставіў як чалавека, які ўратаваў прэстыж беларусаў тым, што ён, увайшоўшы ў кантакт з Амэрыканскім вайсковым камандаваньнем, прарваў нямецкі фронт і перайшоў з сваёй дывізіяй на бок Амэрыканцаў; 4. Пасьля капітуляцыі немцаў: Спад. Прэз. Абрамчык прадстаўляе перадусім абраз сытуацыі ў Беларусі: а. Помста і тэрор павярнуўшыхся балыйавікоў над беларускім насельніцтвам. Ь. Беларуская партызанка. Затым пераходзіць да сытуацыібеларус^ахбежанцаў, што апынуліся ў Нямеччыне пасьля капітуляцыі немцаў. а. Прымусовая„рэпатрыяцыя“беларусаў. Ь. Неразуменьне нас англа-амэрыканскмі акупацыйнымі ўладамі. На гэтым мейсцы сп. Прэз. Абрамчык выказаў настроі жалю беларускіх бежанцаў да беларускай старой эміграцыі ўЗ.Г.А.іў асаблівасьці да Беларускай Нацыянальнай Рады — якія ня выступілі адкрыта ў абароне і дапамозе беларускім уцекачам, як гэта рабілі іншыя эмігранты — украінцы, прыкладам, і іншыя, і што ў беларускай новай эміграцыі склалася ўражаньне, што Беларуская Нацыянальная Рада стаіць на пазыцыях БССР і супрацоўнічае з акупантамі Беларусі, дзеля чаго сярод моладзі новае эміграцыі асабліва пануе настрой неапісанага абурэньня. 5. Сучасны стан беларускай эміграцыі і беларускай справы наогул прэз. Абрамчык прадстаўляе непараўнаўча палепшанымі з папярэднімі гадамі. У1947 году дзякуючы нашым захадам спынена прымусовая „рэпатрыяцыя“. Беларускае арганізаванае жыцьцё набрала легальных формаў у Нямеччыне зах. дэм. зонах. Маюцца значныя дасягненьні дыпляматычнага парадку: а. паразуменьне і заключэньне дагавору ўзаемнай прыязьні Ўраду БНР з урадамі Эстоніі, Лацьвіі, Украіны і станоўча з шэрагам іншых паняволеных балынавікамі народаў. Вядуцца перагаворы (пакуль што бяз вынікаў) зь летувісамі і палякамі. Маюцца цяжкасьці: зь першымі пытаньне Вільні, уступкіякой ад наслетувісы дамагаюцца, а мы зразумела пайсьці на такія ўступкі ня можам.