Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Малады Міхаіл пасьля атрыманьня атэстату сталасьці распачаў навуку ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. Браў актыўны ўдзел у акадэмічным жыцьці й разам зь іншымі студэнтамі закладаў рэлігійна-грамадзскі праваслаўны саюз.
У1931 г. у Польшчы адбыўся ўсенародны перапіс насельніцтва. Да гэтай працы запрасілі й студэнта Міхаіла Бажар’янава. Урадоўцы далі інструкцыі, каб сьпісы былі дакладныя й праўдзівыя. Аднак практыка была зусім іншая. Мясцовы кіраўнік перапісу, сп. Чэрвіньскі, сказаў Міхаілу Бажар’янаву, каб той запісваў усіх жыхароў палякамі, хоць у акрузе Новэ Забудаваньня было шмат нацыянальных меншасьцяў. Студэнт не пагадзіўся й запісваў тую нацыянальнасьць, якую падавалі жыхары. А сп. Чэрвіньскі мяняў потым у аркушах ня-польскую нацыянальнасьць на... польскую.
Дзейнасьць Міхаіла Бажар’янава не падабалася польскім урадоўцам. Пачалі яны сачыць за ім і рыхтаваць правакацыю. I гэта зрабілі ў наступны спосаб. Дзьве радзіны на прозьвішчы Станьчык і Карэйва сказалі Бажар’янаву, што яны рыма-каталікі расейскай нацыянальнасьці. Гэтак і было запісана пры сьведку. Пасьля заканчэньня перапісу насельніцтва ў Віленскіх газэтах зьявіўся артыкул Чэрвіньскага, дзе ён заатакаваў Міхаіла Бажар’янава, што ў рубрыцы „нацыянальнасьць“ той упісваў беларускую, расейскую ці літоўскую замест польскай. Як прыклад, успамянуўрадзіну... Станьчыкаў. Ня трэба было доўга чакаць, каб польскія віленскія газэты накінуліся на Бажар’янава, абвінавачваючы яго ў „варожай дзейнасьці" да польскай дзяржавы. Паставілі яго пад суд. А суд быў... пародыяй на справядлівасьць. Суд не прызнаўпаказаньня сьведкі, які прысутнічаў, калі вышэй памянёныя радзіны падавалі сваю нацыянальнасьць як расейскую. Засудзілі Міхаіла Бажар’янава на колькімесячны арышт.
Бацька Міхаіла Бажар’янава быў вельмі рэлігійным чалавекам і выхаваў свайго сына ў вялікай любові да рэлігіі й да Праваслаўнай царквы. У 1935 г. пасьля іспытаў Міхаіла высьвяцілі на сьвятара ў Варшаўскім мітрапалітальным саборы. Працаваў пачаткова ў Варшаўскай парафіі, а потым на місіянэрскай працы ў Карпатах і ў Львоўскім ды Кракаўскім ваяводзтвах.
У 1937 г. а. Міхаіл быў сьвятаром у вёсцы Сквіртнэ ў Кракаўскім ваяводзтве, дзе пазнаёміўся зь мясцовым настаўнікам украінцам Мікалаем Юркоўскім, чалавекам высокай культуры й энэргічным правадыром свайго народу (русінаў). Шмат і ў добрых словах а. Міхаіл апісвае Юркоўскага й розныя падзеі ў рэлігійных ды нацыянальных справах у жыцьці ягоных вернікаў. Аднак дзейнасьць а. Міхаіла не падабалася польскім уладам, і яны зрабілі яшчэ адну правакацыю супраць яго.
Польскія ўлады пастанавілі пазбыцца настаўніка Мікалая Юркоўскага, а на ягонае месца пасадзіць... паляка. Мясцовыя людзі з гэтым не пагадзіліся й пачалі рабіць пратэсты. Палякі папрасілі а. Міхаіла, каб ён нагаварыў мясцовых людзей не пратэставаць і не рабіць дэманстрацыі з нагоды ад’езду Мікалая Юркоўскага. Айцец Міхаіл на гэта не пагадзіўся.
Пасьля гэтага пачаліся розныя прычэпкі да яго, сталыя наезды ад польскай улады: старасты, ягонага заступніка, камісараў паліцыі й аховы мяжы, чыноўнікаў з Кракава й г. д. Пагражалі яму й нават хацелі падкупіць. Аднак а. Міхаіл застаўся верным свайму сумленьню й прынцыповасьці.
У хуткім часе прыехалі да яго прыходзкага дому чыноўнікі з камісарам паліцыі й паліцыянтамі. Ваяводзкі чыноўнік ізноў настойваў, каб спынілі разьвітальную цырымонію з нагоды ад’езду Мікалая Юркоўскага. Пасьля гутаркі, што была просьбай і пагрозай, перайшлі да другога пакою, дзе на стале ляжаў пакунак, у якім былі бачныя... патроны! Камісар паліцыі паведаміў чыноўніку, што пакунак з патронамі знайшлі паміж кнігамі ў пакоі а. Міхаіла. Адразу а. Міхаіл прыняў гэтую знаходку як жарт, бо ў ягонай хаце перад гэтым ніколі не было такога пакунку ды яшчэ з патронамі.
Эпілёгам гэтага спантаннага разьвітаньня з нагоды ад’езду Мікалая Юркоўскага быў загад адаслаць а. Міхаіла Бажар’янава ў... ведамую турму ў Бярозу Картускую. Толькі дзякуючы Яго Правялебнасьці мітрапаліту Дзіянісію, галаве Праваслаўнай царквы ў Польшчы, а. Міхаіла не адправілі ў турму. Варта тут згадаць, што Бяроза Картуская ляжыць на Палесьсі. За польскіх часоў (1921—1939) там была строгая турма, куды саджалі пераважна палітычных актывістаў і дзеячаў, улучна з прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў.
Чорныя хмары завісьлі над праваслаўем у Польшчы перад вайной У1939 г., а перадусім у 1938 г. Пры дапамозе паліцыі й часта вайсковых адзінак аховы межаў разбуралі праваслаўныя цэрквы. Ахвярамі сталі каля 130 бажніцаў. Праваслаўных сьвятароў выклікалі на розныя размовы з мэтай не дапусьціць іх да адпраўленьня службаў. Пацярпелі таксама абаронцы праваслаўя. Некаторыя праваслаўныя людзі нават „зьнікалі" пры таемных акалічнасьцях...
Праваслаўныя япіскапы пратэставалі й пісалі лісты да польскага ўраду, каб спынілі гэтыя рэпрэсіі. Яны, япіскапы, наказалі трохдзённы пост і спэцыяльныя ўмялюшчыя набажэнствы для праваслаўных вернікаў.
У тым драматычным часе а. Міхаіл быў на Віленшчыне ў гасьцях у аднаго сьвятара, якога таксама выклікалі ва ўпраўленьне староства на „вельмі пільную“ канфэрэнцыю перад пачаткам набажэнства. Трымалі яго некалькі гадзінаў, думаючы, што вернікі паразыходзяцца па хатах. Айцец Міхаіл, зарыентаваўшыся, у чым рэч, адправіў набажэнства й сказаў спэцыяльную пропаведзь.
Хутка пасьля гэтага ў Міністэрства рэлігійных справаў і агульнай асьветы ў Варшаве прыйшоў нейкі ўрадавы ліст, у якім утрымліваліся дамаганьні пасадзіць а. Міхаіла ў Бярозу Картускую за адпраўленьне набажэнства нягледзячы на забарону.
Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны (1939 г.) а. Міхаіл жыў у мясцовасьці Варшлак у Берасьцейскім павеце. 3 прыходам Саветаў у
1939 г. а. Міхаіла арыштавалі. Пасьля турмы й допытаў апынуўся ў лягеры. Ен вельмі добра ведаў літаратурную расейскую мову, таму часам працаваўу лягеры інтэлектуальна. За шчырую працу яго паважалі лягерныя зьверхнікі, а дзеля гэтага а. Міхаіл мог дапамагаць палякам. Аднак нават у лягеры а. Міхаіл меў крыўды ад некаторых былых польскіх урадоўцаў: яны даносілі на сьвятара, што ён займаецца рэлігійнымі справамі.
У сакавіку 1942 г. а. Міхаіл Бажар’янаў прыехаў у Іран. У Тэгеране хутка арганізаваў праваслаўнае жыцьцё, парафію. Распачаў выдавецкую працу. Выдаваў часопіс на польскай мове для праваслаўных вернікгў Ziarenko Prawoslawne („Праваслаўнае зярнятка“). У кастрычніку 1942 г. у Тэгеране выдаў Prawoslawny modlilewnik („Праваслаўны малітоўнік").
У Тэгеране спаткаўся з крыклівым польскім патрыятызмам, шавінізмам, апатыяй да нацыянальных меншасьцяў і да праваслаўных вернікаў, „якая пачала перараджацца ў адкрытую нянавісьць"да іх. Распачалася кампанія прапаганды супраць а. Міхаіла. Польскія спэцслужбы й жандармэрыя сачылі за ім, распаўсюджвалі чуткі, што ён „вораг польскага народу, што вядзе антыдзяржаўную працу“ й г. д. Нянавісьць да а. Міхаіла дайшла да такой ступені, што жандармэрыя сказала адкрыта спадару магістру Францішку Вілку (F. Wilk), сябру Народнай Рады ў Лёндане, што„мусім зьліквідаваць сьвятара Бажар’янава, але мы ня можам злавіць яго“.
Айцец Міхаіл успамінае прыкрасьці, якія мелі праваслаўныя людзі ў Тэгеране ад некаторых палякаў. Зацытуем тут некалькі:
— Зусім адкрыта можна было чуць выразы, што „меншасьці трэба павыстрэльваць“.
— Калі праваслаўныя людзі разыходзіліся пасьля набажэнства, то чулі такія выразы: „...гэтую краму [г. зн. праваслаўную капліцу] і яе працаўнікоў [г. зн. а. Міхаіла й вернікаў] хутка зьліквідуем...“
Такое стаўленьне мела падтрымку нават і ў „вярхах“.
У імя аб’ектыўнасьці трэба ўзгадаць, што сярод палякаў у Тэгеране былі людзі, якія спрыялі праваслаўю, як, напрыклад, спадар Віктар Стыбурскі — дэлегат ад польскага ўраду.
У лягеры ў Тэгеране працавала на пошце Людміла Шаўчук, праваслаўная. У яе было шмат працы, і дзеля гэтага а. Міхаіл пагадзіўся памагчы ёй у афармленьні сьпісаў лістоў, якія там прыходзілі, і часта забіраў і адвозіў лісты да галоўнай пошты. Аб гэтым ведала лягерная адміністрацыя і ўрадовец ад польскай спэцслужбы, які разымясьціўся
насупраць памяшканьня а. Міхаіла й нават мог ключом адкрываць ягоныя (а. Міхаіла) дзьверы. Аднаго дня ўсе лісты з памяшканьня а. Міхаіла зьніклі. Хутка выявілася, што лісты „забраў“ ягоны сусед ад спэцслужбы. На наступны дзень, гэта было ў сакавіку 1943 г., а. Міхаіл выехаў да порту Ахваз у Іране з думкай, каб потым адплыць ва Ўсходнюю Афрыку.
У Ахвазе яго затрымалі польскія спэцслужбоўцы з прычыны трыманьня лістоў у сваім памяшканьні ў Тэгеране. Сьцьвярджалі, нібыта некаторыя лісты былі адкрытыя, што зь іх былі выбраныя чэкі, што ён паліў лісты й г. д. Выклікалі на допыты. Пасьля 54 дзён побыту ў Ахвазе яму вярнулі ўсе дакумэнты й сказалі, што ён можа ехаць да Афрыкі. Яго не судзілі, а затрыманьне ў Ахвазе было... бяспраўем.
Сп-ню Людмілу Шаўчук таксама затрымоўвалі нібыта за розныя праступствы. Яе таксама не судзілі, і яна ўрэшце выехала да Танганьікі.
Амаль пры канцы свайго машынапісу а. Міхаіл узгадаў трохі аб сваёй жонцы. Зацытуем цалкам тое, што ён напісаў:
„Умамэнце, калія атрымліваўлісты з поўнымі прызнаньнямі й падзякамі за маю грамадзкую пазыцыю, у той самы момант, як іронія, маю жонку брутальна выкінулі з транспарту польскіх грамадзянаў, якіхмеліся эвакуяваць з Расеі да Ірану.Дзеля гэтага яна й засталася ў Расеі. Засталася толькі дзеля таго, што была праваслаўнай і што жонкай „праваслаўнага папа“.
Гэтак зразумеў абвешчаныя тагачасным урадам Рэчы Паспалітай лёзунг грамадзянскай роўнасьці грамадзянаў бяз розьніцы рэлігіі той„шляхетны“кіраўнікузгаданага транспарту, выкідаючы маю жонку зь цягніка".
Тут камэнтары непатрэбныя. Цікава ведаць, які быў далейшы лёс матушкі й дзе яна апынулася пасьля вайны. Можа, хтось адгукнецца?
Айцец Міхаіл абгрунтоўвае выданьне свайго машынапісу-ўспамінаў наступна. Ізноў цытуем яго:
„Ведаю, што зьмест гэтай кніжачкі давядзе да злосьці многа людзей, алеяна ёсьць шчырай праўдай. Дык каліхтось захоча вініць мяне за выданьне гэтай кніжачкі, то перадусім павінен вініць тых людзей, якія сваімі паводзінамі прычыніліся да стварэньня згаданых тут фактаў...“
Свой машынапіс а. Міхаіл канчае наступна: