7. на падставе такіх асьведчаньняў і на падставе падпісанай сп. Варонкам прысягі аб ягонай вернасьці прынцыпам БНР сп. Прэз. М. Абрамчык апрабаваў паварот сп. Варонкі ў рады сяброў Рады БНР, прыняўшы яшчэ пад увагу ягоныя ранейшыя заслугі перад беларускім вызвольным рухам 1917—1920 гадоў і прыймаючы пад увагу ягоную дэклярацыю, што радыё-час, дырэктарам якога зьяўляецца сп. Варонка, будзя ачышчаны ад уплываў саветафільскага элемэнту; 8. сьцьверджана, што сп. Варонка Язэп сваіх абяцанак, зробленых у заяве сп. прэз. М. Абрамчыку, і ў заявах на нарадзе беларусаў у Чыкага і на банкеце не датрымаў і што ад часу выезду сп. Прэз. М. Абрамчыка з Чыкага нічога не зьмянілася ў суадносінах сп. Варонкі з прасавецкім элемэнтам, — пятая сэсіяРадыБНРна другім сваім паседжаньні дня 19.8.1950 г. пастанавіла: 1. лічыць заяву сп. Варонкі аб павароце да рады БНР за адхіленую; 2. уважаць сп. ВаронкуЯзэпа за выбыўшага ня толькізрадоў Рады БНР; гэтакжа іза адыйшоўшага ад беларускага нацыянальнага руху наагул; 3. прасіць прэз. М. Абрамчыка аб зацьверджаньні гэтае пастановы. М. Махноўскі, Старшыня паседжаньня пятае сэсіі Рады БНР. М. Рагуля, сакратар. Пастанову 2-га паседжаньня пятае сэсіі Рады БНР з дня 19.8.1950 г. у справе сяброўства Рады БНР спадара Язэпа Варонкі, — пацьвярджаю. НьюЁрк.Дня 22.8.1950. М. Абрамчык, Старшыня Рады БНР“. 3 рэакцыі Адвардыя Будзькі на праграмы Рускага радыё лёгка ўявіць, што ягоныя погляды падзяляў шмат хто зь сябраў Рады, і ўсё ж пастанова выглядае неапраўдана жорсткаю... калі, вядома, не існавала яшчэ нейкая, значна больш важная прычына, акром русафільскай дзейнасьці Варонкі. Зь ліста Станіслава Грынкевіча да Янкі Чарапука (07.09.1951): „Сам мне прызнаеш, што ягоная [Варонкава] дзейнасьць за апошнія ю гадоў ня толькі што не ліцуе з маральнасьцяй носьбіта адказнага працаўніка Ўраду БНР, але нат палітычна граматнага і маральнага грамадзяніна!“ I далей: „Я не сумлеваюся, што Варонка няраз шкадуе, што залез, якмуха ў павуціну. Пробаваў прарвацца за бытнасьцю сп. Абрамчыка, аднак павуціна аказалася мацнейшая, затрымаўся ў вязьніцы, а на пакаяньне громка зьбіраў подпісы пад „Стакгольмскі Заклік Міру“. Восьяно! Стакгольмскі Заклік Міру, або Стокгольмское воззванйе, — гэта зварот Сталага камітэту Сусьветнага кангрэсу прыхільнікаў міру за забарону атамнай зброі, прыняты 15—19 сакавіка 1950 г. у Стакгольме. Ініцыяваны СССР заклік і збор подпісаў падтрыманьня рахаваўся ў ЗША як падрыўная дзейнасьць, а агітатары, зборшчыкі подпісаў ставіліся на ўлік Фэдэральным бюро дасьледаваньняў. I робіцца зразумелым страх Міколы Абрамчыка, што Раду БНР ды іншыя беларускія арганізацыі, падпарадкаваныя Радзе, ФБД магло Зварот Язэпа Варонкі й Янкі Чарапука-Змагара „Да Беларусаў сьвета“. 24.03.1952 палічыць зьвязанымі з Варонкам, а як вынік — забарона дзейнасьці ў ЗША, спыненьне фінансаваньня, праблемы з прыездам у краіну беларусаў зь лягераў Ды-Пі, магчымыя дэпартацыі. Страх падмацоўваўся тым, што ў 1950 г. распачаўся гучны працэс супраць Юліюса й Этэль Розэнбэргаў, абвінавачаных у шпіянажы на карысьць СССР, і таксама зьвязаным зь ядраваю зброяй. Гэтак ці інакш, але акцыя адбылася: Язэп Варонка, першы прэм’ер, быў выключаны з Рады БНР. Зрэшты, нэкралёг у газэце „Бацькаўшчына“ наводзіць на думку, што гісторыя на гэтым ня скончылася й мела працяг: „Першыя гады за акіянам былі для яго вельмі цяжкія. Былы прэм’ер Беларускага ўраду, ён прабаваў наладзіць і тут беларускае жыцьцё, хапаўся тае ці іншае фізычнае працы й прыняў шмат пакутаў, асабліва маральных. Як у жыцьці блізу кожнага чалавека, так і ў жыцьці Язэпа Варонкі здаралася рознае. Жывучы даўгія гады ў Чыкага, далёка ад Бацькаўшчыны й горкіх і крывавых падзеяў, што давялося ёй перажыць пад балыаавіцкім панаваньнем, ён заламаўся, а нават трапляў пад уплыў шырока разгорнутае балыйавіцкае прапаганды аб„шчасьлівым" жыцьці ў БССР. Аднак, зразумеўшы ўсю ману гэтае прапаганды, ён урэшце ізноў непахісна стаў на баку БНР і прызнаў сяньняшнюю Раду БНР на эміграцыі за адзіна праўнага й справядлівага спадкаемцу традыцыяў змаганьня за незалежнасьць Беларусі з 1918 г. Аб гэтым прызнаньні сьведчыць зьмешчаная свайго часу на балонках прэсы кароткая дэклярацыя, падпісаная нябожчыкам Варонкам ііншым былым міністрам першага Ўраду БНРЯнкам Чарапуком-Змагаром^. У газэце „Беларус“ быў зьмешчаны аналягічны нэкралёг14 (даволі рэдкая зьява — розьніліся толькі назовы) — відаць, „спушчаны“ па партыйнай лініі, і таксама ананімны — не падпісалі ні Рада БНР, ні ўрад, ні хтосьці асабіста. Але ліставаньне Абрамчыка дазваляе бадай беспамылкова аддаць аўтарства менавіта яму. Невялікінэкралёгугазэце Chicago Daily Tribune (06.06.1952. С. 24) нібыта паўтарае ўжо нам вядомае (у тым ліку згадвае пра ролю Варонкі ў першым незалежным урадзе Беларусі), але, тым ня менш, пацьвярджае ягоную канфэсійную прыналежнасьць: адпяваньне адбывалася ў саборы Сьвятога Георгія15 (юрысдыкцыя Праваслаўнай царквы ў Амэрыцы). 13 Сьв. памяці Язэп Варонка // Бацькаўпічына. №29 (108). 20 ліпеня 1952. С. 2. 14 Памёр Язэп Варонка // Беларус. №4 (ю). 14 чырвеня 1952. С. 2. Зь лістоў Станіслава Грынкевіча да Янкі Чарапука: „Мой даражэнькіЯначка. На Твае рукі як апошняга носьбіта беларускага сувэрэнітэту схіляю галаву перад ценем сьв. п. Язэпа Варонкі. Адыйшоў ад нас узноў адзін са змагароў, якога жыцьцё было перапоўнена барацьбой за волю й незалежнасьць. Былімамэнты, якія стаўлялі пад сумніў, ціЯгоная асоба можа перайсьці, як крыштальная, у гісторыю. Лічу, што гэта толькі дзякуючы Табе імя Варонкі чыстаеможа быць пераданае мінуўшчыне як змагара ды патрыёты. Ядужарады, што гэту рэгабілітацыю Ты правёў. Гэткім чынам даў прыгожы прыклад для будучьшг“(но6.і952). „Ясам ня ведаю дакладна, як далёка мелі расейцы, а потым бальшавікі да яго непасрэдна, ці ўскосна, рыкашэтам празь нейкія зьвязкі з N. Yorku. 3 нашага пункту гледжаньня ня толькі з агульнае этыкі пашаны да кожнага памёршага, але й з нацыянальнага інтэрэсу, калі толькі ёсьць дадзеныя на гэта, трэба бараніць ірэгабілітаваць імя Варонкі для нашае незалежніцкае справы. У гэтай дылеме Ты знойдзеш найлепшы выхад“ (30.06.1952). Пакуль нявысьветлена, на якіх могілках пахаваны Язэп Варонка і ў якім стане помнік. Аляксандар Асіпчык згадваў: Даркевіч завёз мяне на магілу Варонкі, ад чаго ў мяне зьявілася думка наладзіць надмагілай успомненую паніхіду.Даркевіч сказаў, што нехта зьбіраўся паставіць над ёй большы помнік. Гэтак і я думаў, але што зробіш адзін без грамады. Такім чынам, помнік застаўся той самы, якіледзь-ледзь відзён між травы"16. На Немане'7 На реках Вавйлонскйх тамо седохом й плакахом Псалом 137 Безмолвно, день й ночь, безропота й стона, Я слушаю u жду твойх, гонец, вестей, 15 917North Wood Street, Chicago, II. 16 Асіпчык, Аляксандар. Язэп Варонка ў Чыкага... 17 Вершы Язэпа Варонкі выдрукаваныя ў „Русском народном календаре на 1929 год“ пад псэўданімам Юрйй Вегов. Когда прйдут онй нз царства Вавйлона, С заглохшйх пепелшц, сунылых плоіцадей... Но ты, о, Неман мой, загадочно-угрюмый, Молчшйь e свойх крутых зеленых берегах, От слуха моего тая лйхйе думы М вестй громкйе, upadocmu, й страх. Быть может там, средь нйв й пуіц завороженных, Где кровью братскою напоены снопы, Уже проснулся он, страдалец мйллйонный, Уже отогнуты й косы, й серпы, Уже понесся клйч, заговорйлй горны?! Скажй, всеэто есть?Немой, заговорй М мйру расскажй, что после ночй черной Увйделй u мы лучй своей зарй. Ковно, Лйтва Пасхальное Колокола тревожат сон Чйкаго, На горйзонте брезжйт утра лйк, Автомобйлей пестрая ватага На перекрестке замерла на мйг. Заутреня отходйт... Здесь, средь прерйй, — Нам, одйнокйм, вольностй даны, — Свой средь ересей u суеверйй Ммееммы законы й чйны... В такой момент о чем в вйсках тревожно Какой-то гном, чтомолоточком, бьет?.. В такой момент не думать невозможно: За океан свершает мысль полет... Там Мсаакйй факеламй ярко Горйт над плоіцадью; шумйт народ; Там кйвера й йіляпы йз поярка С косынкамй заводят хоровод... Хрйстосуются.. Все же как-то странно Я помню — было так! Но сколько лет... Пойдемте все на берег Мйчйгана, Посмотрйм на восток: встаетлй свет? Чйкаго, Нллйной Мнчнган Вы когда-лйбо вйдалй на рассветпе Мйчйган? Там, на севере, у парка, где — зеленая плоіцадка, Где проснувйіаяся чайка выпрямляет гйбкйй стан Н с дружком на парапете поцелуется украдкой... Вы когда-лйбо вйдалн на рассвете Мйчйган? Долго нежйтся в тумане на рассвете — Мйчйган: Будто спйны змей, лоснятся воды озера немого; Солнце, красный глаз гйганта, йз далекйх смотршп стран, А внйзу — стада барашек, стай чаек, много, много... Вы прйпомнйте, вйдалй нарассвете Мйчйган? На рассвете сердцу блйзок сйзоводый Мнчйган.. Сердце выпрыгнуть стремйтся в это маленькое море, — Такй бьется, разорвется грудь — пылаюіцйй вулкан, — Взор свою родную шцет е каждом слове, каждом взоре... Вы. когда-лйбо вйдалй нарассветеМйчйган? Чйкаго, Мллйной Публікацыі Макс Шчур Прага ВІКТАР ВАЛЬТАР, АЛЬБО САМАЗАБОЙЧЫ ТЭРАКТ ЗАПАВОЛЕНАГА ДЗЕЯНЬНЯ „Усё, што я пішу, начыненае дынамітам, які аднойчы выкіне ў паветра ўсе муры, пабудаваныя вакол мяне. Калі мне гэта ня ўдасца — значыць, дынаміту было замала". ГэнрыМілер 1. Пра „шчасьлівых і карысных“ Зьяўленьне „Выбраных твораў“ Віктара Вальтара ў „Беларускім кнігазборы", здаецца, успрынялі ў Беларусі як тыповае „вяртаньне забытай спадчыны“, на якую глядзяць, быццам на якуюсьці гуманітарную дапамогу зь мінуўшчыны: вярнулі — і дзякуй на добрым слове, „гістарычная справядлівасьць“ адноўленая, нашчадкам перадалі нейкі там пыльны артэфакт, на які гэтыя нашчадкі маюць поўнае й выключнае права, у тым ліку й права адразу ж пра яго забыцца ці папросту не заўважыць. Гэтаксама як у выпадку Міхася Явара, паэта-самагубцы з Мастоў і сучасьніка Вальтара, увага зьвяртаецца не на літаратурныя, a на біяграфічныя моманты й гістарычныя каардынаты „адкрыцьця", разглядаецца не самакаштоўнасьць твору ці аўтара, а іх „карысная вартасьць“ для „сучаснага беларускага жыцьця“. Вось як „апраўдвае" публікацыю Вальтараў „Дзеяслове" ня хто-небудзь, а „сам“ старшыня Саюзу пісьменьнікаў (,,сапраўднага“) Алесь Пашкевіч, аўтар гістарычнага раману пра Вальтараву эпоху „Пляц Волі“: маўляў, раман Вальтара — гэта „ня толькі біяграфія беларускага эміграцыйнага побыту, але й біяграфія душэўнага станаўленьня герояў (зь іхняй няпэўнасьцю, мяккасьцю, непасьлядоўнасьцю — ірамантычнай прагай шукальніцтва