19 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 192. 20 Тамсама. С. 147. 21 Тамсама. С. 155. 22 Тамсама. С. 167. 23 Тамсама. С. 185. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня насьць да эфэктаў і выкалькуляваны патас: „А мне гэты мітынг падабаецца зусім па іншай прычыне, — задуменна сказаў Тугоўскі, гледзячыўцёмную залю. — Таму, што апошніраз бачыў я раскошны будынак, сьцены ў люстэрках, драбіны, засланыя каберцамі, і ў апошніраз сядзеў з вамі"24. Аднак усе гэтыя сродкі выяўленьня ягонай шчырасьці не знаходзяць адпаведнай рэакцыі ў адрасаткі ягоных пачуцьцяў: „Мне толькі шкода Вас, шкода, як дзіця, адякога аднялі цацку“, — піша яму Вярхоўская25. Сапраўды, агульнае зь дзіцём у Тугоўскім тое, што ён аддаецца абедзьвюм крайнасьцям свайго характару напоўніцу: ён моцны як у суперажываньні зь іншымі, гэтак і ў гневе. Зафіксаваўшы сваю нянавісьць да „пасьпяховых“ людзей на сваім альтэр-эга Загорскім, Тугоўскі на п’яную галаву кідаецца ў бойку зь ім — але, як паказвае разьвіцьцё ягонага характару, з часам знаходзіць у сабе сілы й для халоднай, пралічанай помсты. Прычым маральныя аспэкты гэтае помсты (якія ўсьведамляе сам аўтар) адыходзяць убок: як праўдзівы фанатык, Тугоўскі ўсё падпарадкоўвае дасягненьню сваёй мэты й ня грэбуе нават „стукацтвам“: „...Тугоўскі з палёгкай уздыхнуў. I пасьля зь непрыемнасьцю падумаў: «Ужо ўся кар’ера Загорскага загінула, болый ён ня будзе гаспадаром у прыгожай віле»'^. Гэты эпізод падае нам адзін з мноства прыкладаўтаго, што аўтар не атаесамляе сябе „сьлепа“ з уласным героем, але здольны ідэалягічна адмежавацца ад яго, спачуваць ягонаму альтэр-эга: „Ен [Загорскі. — М. Шч.] перажыў цэлую трагедыю. Адзін раз уначы сяджу я на адной станцыі ў Сьміхаве. Гляджу, ідзе Загорскі з чамаданам. „Куды так?“ — пытаю. — „Эх,разьбітамаёжыцьцёікаханьне. Чэшкамяне прагнала. Прыехаў яе брат-інжынэр і зазначыў мне, што я павінен выбрацца падабру-паздарову, адкуль прыйійоў, інакш падасьць мяне ў суд за шантаж. Ну што ж, сабраў свае інструмэнты ды вось і еду. На тое мы эмігранты, каб разьяжджаць". Тамашэвіч засьмяяўся. Тугоўскі ня мог схаваць свайго задавальненьня і праз усьмешку казаў: — Так і трэба такім здраднікам..."27. Як бачым, Тугоўскі здольны ня толькі да помсты, але й да абгрунтаваньня гэтай помсты (у чым яно — разгледзім пазьней). Жыцьцё 24 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 253. 25 Тамсама. С. 188. 26 Тамсама. С. 209—210. 27 Тамсама. С 241. іншага чалавека ня так і шмат для яго азначае. Ён лічыць, што мае права „судзіць“ Загорскага — сацыяльна вышэйшага й больш удачлівагаў каханьні да Вярхоўскай суперніка. Аднак і сама Вярхоўская трапляе пад ягоную „гарачую руку“, ён імкнецца заразіць яе полавай хваробай: „Няхай, — стукала ў скроні, — заражу яе моднай хваробай. Усёроўна яна камсамолка... Гэта ёй узнагарода за яе буржуазнае паходжаньне, заяе здраду з патрыцыем Загорскім I ён доўга цалаваў яетвар, быццам жадаў ува ўсе месцы пацалункаў уліць кроплі жахлівага яду‘™. Здольнасьць да апраўданьня практычна ўсіх сваіх дзеяньняў „філязофскімі“ аргумэнтамі — яшчэ адзін „моцны“ бок Тугоўскагаяк пэрсанажа. Сымбаль такога ўнівэрсальнага тлумачэньня (ён не адмаўляе наяўнасьці нейкай першапрычыны ўсяго, але ідэя „сьляпога кону“ больш сымпатычная яму за ідэю ,,бога“) для яго — плянэта Сатурн, пад якою ён нібыта нарадзіўся: „I чаму, уласьне, лёс, ці выпадак, ці пракляты Сатурн зрабіў так, што яна ўзбудзіла ў ім пачуцьцё ў той момант, калі ён быў хворы, што яна пачула да яго нейкі наплыў сымпатыі і каханьне ў той момант, калі ён быў ахоплены новым росквітам хваробы? Ці не была зноў тут чыясьці злая і злачынная насьмешка? Хаця якая насьмешка? Такая самая насьмешка, як тая сіла прыроды, што гоніць чамусьці матыля на вагонь і прымушае яго апаліць крыльлі? Разумнага ў гэтым няма нічога, а міжтым, гэта імкненьнемагпыля, іяго спыніць бясьсільна якая-небудзьлёгіка'^. Як бачым, уласныя дзеяньні ён тлумачыць не суб’ектыўнай, а аб’ектыўнай неабходнасьцю — так бы мовіць, „умывае рукі“ й перакладае адказнасьць за свае дзеяньні на фатум. Вядома, Вальтар ня быў бы Вальтарам, а ягоны раман інтэлектуальным, калі б аўтар ува ўсім „падпісваўся“ пад развагамі свайго аўтабіяграфічнага героя. Наадварот, ён імкнецца выклікаць да Тугоўскага ня толькі спачуваньне чытача, але й падае мноства матэрыялу да болей цьвярозага й крытычнага стаўленьня да яго. Гэтак, ён не хавае ад нас шматлікіх комплексаў Тугоўскага, якога, з аднаго боку, характарызуюць цьвёрдыя перакананьні й пагарда да грамадзкага меркаваньня, a з другога — няздольнасьць да канца пазбавіцца пэўнай аглядкі на меркаваньне іншых: „Яшчэ які-нёбудзь насьмешнік толькі пасьмяецца над яго трупам. He... Застрэліцца ня шутка. Гэта ніколі ня позна. Але вось вьжыць, паказаць на зьдзіўленьне ўсіх, што і пры цяжкіх абста- 28 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 244. 29 Тамсама. С. 244. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеятня вінах Тугоўскі выжыў, што ўсё ж ёнможа быць прадметам людзкой павагі — вось гэта было б геройствам. Пакута навучыла яго, што трэба жыць так, каблюдзі зайздросьцілі, а не шкадавалі. ТакІДа ўсіх чартоў з самагубствам! Ён выхапіў свой сшытак„Споведзь самагубцы. Кніга для ўсіх і ні для кога“, сшытак, які ён насіў пры сабе заўсёды, як запісную кніжку, і ўжо зрабіў некалькі рухаў рукамі, каб парваць яго на дробныя кавалкі, як зноў спыніўся. Нейкая думка ўкалола яго: „Але ж няма выхаду... А што, калі надзеі Вярхоўскай на стыпэндыю былі толькі балотнымі агнямі?.. Тады зноў застаецца цагельня. I так да сьмерці павінен буду застаццаработнікам!“Ён зноў схаваў свой сшытак у кішэню. I сумна думаў аб тым, што няма выхаду^". Адзін з самых выразных комплексаў Тугоўскага — ягонае непераадольнае ўсьведамленьне ўласнай плебейскасьці: „Я яму пакажу, — дрыжэў Тугоўскі. —Яяму пакажу плебея... Няхай ён успомніць, што плебей стаў чалавекам"31. Калі ў выпадку бойкі з Загорскім змаганьне плебея за права „людзьмі звацца“ не пазбаўленае пэўнага налёту гераічнасьці, то ў іншых момантах гэтае памкненьне галоўнага героя да пераадоленьня сваёй „плебейскасьці,, ня можа ня выклікаць сьмеху: „Першы раз у сваім жыцьці Тугоўскі рашыў ужыць парфумаў. Але студэнцкія рэсурсы дазволілі яму купіць толькі маленькую бутэлечку самых дрэнных пахучых зёлак. Перад ад’ездам на вечарыну ён выліў усю бутэлечку на свой касьцюм, выпрасаваны ўласнай рукой, і, стаўшы нейкім дзівам, — ад паху такога трэба было ўцякаць за вярсту, — ён выйшаў вясёлы з інтэрнату. Каб не спазьніцца, ускочыў у трамвай, адразу заліўшы яго сваім пахам. Нейкі стары, які сядзеў каля яго, аж пачаў задыхацца і, увесь зморшчаны, некалькі разоў азірнуўся на Тугоўскага. Нарэшце ён ня выцерпеў і голасна на ўвесь трамвай прахрыпеў: „Фуй, сядзець няможна. Вы так напарфуміліся, чалавеча, што я дыхаць не магу“. Усе засьмяяліся на чале праважатага вагона. Тугоўскі пачырванеў. Ён толькі засьмяяўся і адсеў далей ад ненавіснага старога^2. (Цікава, што прыблізна ў той самы час, толькі ў Мадрыдзе, з „адным геніем", Сальвадорам Далі, здарылася штосьці вельмі падобнае, аднак самазакаханы гішпанец, як сьведчыць прынамсі ягонае ўласнае „Таемнае жыцьцё", рэагаваў на сытуацыю зусім іначай, чым Тугоўскі.) 30 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 229. 31 Тамсама. С. 136. 32 Тамсама. С. 175. Але, нават усьведамляючы ўласныя комплексы, Тугоўскі тлумачыць іх узьнікненьне жыцьцёвымі абставінамі, шукае іх выток у рэмінісцэнцыях дзяцінства накшталт гэтай: „Пётра зь вінаватым выглядам глядзіць на яго і хоць ціханька датыкаецца маленькім пальчыкам да тоўстых шынаў, да бліскучай паліраванай паверхні аўтамабіля. -Гу-гу-гу, — гудзіцьЯн іляціць праз увесь пакой, круцячы нагамі. Пётра ляціць за ім бокам, увесь час стараючыся не адстаць ад аўтамабіля. Ен сьвішча, падскоквае і стараецца падпіхнуцьрукамімашынухоць ззаду, алеЯн горда адштурхоўвае яго. Пётра нейкі час скача, але ўсё цішэй і цішэй, і потым сумна спыняецца ў кутку. Ён, напэўна, думае, як дрэнна радзіцца пралетарыем... У яго маленькую душу закрадваецца нянавісьць да тых, хто мае маленькі ўласны дзіцячы аўтамабіль"33. Ці магчыма, не стаючыся „вульгарным матэрыялістам“, грунтаваць жыцьцёвую філязофію на факце адсутнасьці ў дзіцяці нейкае цацкі? Я далёкі ад таго, каб падазраваць у гэтым Тугоўскага, а пагатоў Вальтара: аднак праўда тое, што„маленькіўласны дзіцячы аўтамабіль“ — адзін з мноства раманавых сымбаляў, які праходзіць цягам жыцьця Тугоўскага шэраг пераўвасабленьняў, Жаданы аб’ект сам па сабе (фрэйдысты ці ляканаўцы маглі б тут разгарнуць свой тэрміналягічны арсэнал напоўніцу) набывае рысы то дыплёму, то вілы, то прызнаньня, то Вярхоўскай... Сэнс жыцьця пэрсанажа трывала палягае ў вонкавым, а не нутраным сьвеце, нездарма „туга“ па-чэску азначае менавіта „прагу“, жаданьне, пажадлівасьць — магчыма, гэтая чэская, а не беларуская „туга“ й ёсьць праўдзівай этымалёгіяй прозьвішча галоўнага героя. У адным месцы ён сам ускосна прызнаецца, што дэтэрмінаваны менавіта прагаю посьпеху, прызнаньня: „Ёсьць для адныхлюдзей шляхі шчасьця, калі ім усё ўдаецца, калі яны высоўваюцца наперад і робяцца „знамянітымі“; — і наадварот... ёсьць шляхі няшчасьця, калілюдзям нічога не ўдаецца, каліяны пры ўсіх сваіх здольнасьцях не высоўваюцца наперад і гінуць невядомымі — дык нашто жыць?^4 Іншымі словамі, у адрозьненьне ад аўтара, Тугоўскі — „паэт“ адно вонкава, але, як кожны сапраўдны „аб’ёмны", а не „пляскаты" пэрсанаж (паводле клясыфікацыі Форстэра), цягам раману „расьце". У пэўным сэнсе, некаторую „павярхоўнасьць", гэткую самастылізацыю Тугоўскага інтуітыўна адчуваюць і ягоныя найбліжэйшыя сябры 33 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 111. 34 Тамсама. С. 92. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня (ці хутчэй знаёмцы, якіх ён называе сябрамі, бо сапраўдным сяброўствам гэтыя стасункі цяжка назваць), што кажуць пра яго: „Хлопец ён нічога. Хоча быць толькі арыгінальным. Але гэта не бяда"35. Прынамсі, айцец Кірыла верыць у ягоны асабісты патэнцыял: „Больш веры ў сябе... Вы геніяльны чалавек, Тугоўскі! Так, ня сьмейцеся!"36 Чаму, аднак, Тугоўскі ня можа ці ня хоча даць ім веры, чаму адрынае іхны „пазытывізм“ і аптымізм у дачыненьні сябе самога? У чым сапраўдная прычына ягонай непрыстасаванасьці да сьвету? Іначай кажучы, у чым палягае ягоная праўдзівая арыгінальнасьць? Думаецца, што ўсе вышэйпералічаныя псыхалягічныя рысы ягонага характару самі па сабе яшчэ не настолькі адметныя, каб патлумачыць сутнасьць ягонага сьветапогляду. Мы казалі дагэтуль хутчэй пра тое, у чым Тугоўскі падобны да астатніх — але ў чым ягонае глыбіннае адрозьненьне ад іх, якое без сумневу прысутнае ў ім побач з уласьцівай іншым непрактычнасьцю, закамплексаванасьцю, прагай „арыгінальнасьці“ й прызнаньня?