43 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 172—173. 44 Абдзіраловіч, Ігнат. Адвечным шляхам... С. 30. 45 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 195. 46 Тамсама. С. 123. 47 Тамсама. С. 123. настолькі выразнай і ў чымсьці нават схематычнай, што дае нам поўнае права ўспрымаць пастаць Бурачэўскага як чарговы канструкт Вальтаравай фікцыі, праграмовую ідэалягічную процівагу Тугоўскаму: „Ведаеш, ёсьць моманты, болый важныя за хлеб, за ежу, за стыпэндыю. Ёсьць моманты, калі няхочацца ні піць, ні есьць. Ты, напэўна, чуў, што ў турме часам арыштанты аб’яўляюць галадоўку? Так вось, брат: значыць, ёсьць мукі і больш цяжкія, чым голад, ёсьць так званыя й маральчыя мукі. Вось гэтыя мукі прымушаюць мяне адмовіцца ад стыпэндыі. Тыробіш зноў зьдзіўлены твар... Ну добра...Дапусьцім, што я згаджуся атрымаць стыпэндыю, стану студэнтам. Ну й што пасьля гэтага?Жыць, калі ты чуеш поўны ўпадак сіл, калі ў цябе баліць сэрца, мучыцца сьвядомасьць... Слухай, айцец Кірыла: жыць бяз талешпу, без аднаго хоць якога-небудзь таленту, жыць разачараванаму ў самім сабе, жыць з пэўнасьцю, што табе ўсёроўна нічога ня ўдасца, згадзіся сам — немагчыма. — Цьфу! — плюнуў айцец Кірыла. —Адкуль ты ведаеш, што табе нічога ня ўдасца ? Бяры, йіто ты можаш зрабіць, бяры па сваіх сілах — і табе ўсё ўдасца. Каб табе нічога не ўдалося б — так-такі зусім, зусім нічога — гэта немагчыма. Hi адзін жывы чалавек гэтага ня скажа. Каліты так думаеш, тады ўжо ты, запраўды, нежывы чалавек, тады толькірухомы труп. Тадыяў табе вельмі памыліўся. — Так, айцец Кірыла, я стаў ужо трупам. Я — чалавек, катораму толькі што мінула 24 гады, стаў ужо трупам!.. Трагедыя, годная пяра Шэксьпіра, праўда?А калі гэта так, дык нашто трупу яшчэ бадзяцца па сьвеце?.. Нашто яму стыпэндыя?.. Няхай карыстаюць зь яе тыя, хто яшчэ жывы, хто думае ў імя чагосьці разьбіваць сабе галаву. Няхай твораць камэдыю комікі, якія ўмеюць сьмяяцца... — Так, брат, нэўрастэнія ў цябе, вострая нэўрастэнія“4і. Калі айцец Кірыла схільны тлумачыць настрой Тугоўскага „нэўрастэніяй“ і „інтэлігенцкай хваробай“, комплексам Гамлета, то сам Тугоўскі адназначна прыхіляецца да другога варыянту адказу на пытаньне, чым ёсьць „народжаны пад Сатурнам“: псыхалёгія тут, паводле яго, зусім ні пры чым, падставы ягоных уласных перакананьняў — выключна разумовыя, лягічныя, то бок — філязафічныя. Гэтыя свае перакананьні разам зь іх перадумовамі ён спрабуе выказаць у сваім адзіным творы з надзвычай характэрнаю назвай, якая ўжо сама па сабе ўтрымлівае ня толькі алюзію на Ніцшэ, але й фактычную „філязофскую праг- 48 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 123—124. Вгктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня раму„ самога Тугоўскага, шмат у чым абавязаную таму ж Ніцшэ: „ «Споведзь“ самагубцы. Кніга для ўсіх і ні для кога», — прыгожа вывеў ён на вокладцы"49. Сама па сабе „Споведзь самагубцьГ, магчыма, ня ёсьць самым яскравым, а пагатоў „арыгінальным" зь філязофскага гледзішча момантам кнігі (ітут аўтаравалюбоўда праўды перамагае памкненьне „ўпрыгожыць" Тугоўскага й зрабіць яго разумнейшым, чым насамрэч) — яна дапамагае зразумець філязофію самога раману не непасрэдна, а ўскосна, пасярэдніцтвам набліжэньня нас да філязофіі й „мысьлярскага вобразу“ галоўнага героя. Натуральна, калі б ён быў насамрэч глыбокім філёзафам і быў здольны падаць у сваіх нататках нейкі ўнівэрсальны адказ на вечныя пытаньні, то самога раману магло б і не адбыцца, і сам Вальтар быў бы не пісьменьнікам, а акадэмікам. Тым ня менш, асобныя пасажы „Споведзі“ вартыя таго, каб іх працытаваць: „Кажуць: „Чалавекродзіцца для шчасьця, як птушка для палёту“. Але пароды птушак бываюцьрозныя, і палёты бываюць розныя. Адны роджаны для таго, каб стаць вераб’ямі, і як бы яны ні хацелі, ім не падняцца вышэй страхі маленькай хаты, не адляцець далей нейкага мейсца чалавечага жыльля. Другія ж родзяцца каршунамі, каб лётаць высока пад небам, каб у пэўны момант накінуцца на слабейшых іадняць адіхжыцьцё і шчасьце.Людзіродзяцца іжывуць, як птушкі... Ніхто ня ведае, што вылупіцца зь яйка, ніхто ня ведае, чым стане чалавек. Як птушка, у гнязьдзе якой пакладзена зязюлінае яйка, ня ведае, што яна выседзіць зязюлю, так ніхто ня ведае, што выйдзе з растучага чалавека: зязюля ці каршун. Але чалавекрасьце. Ён чуе, што ў яго адрастаюць крылы. Ён бачыць, што пад небам лётаюць сакалы. Iў сэрцы яго кладзецца жаданьне: чаму я ня сокал, чаму я не магу лётаць над сьветам... Паляту... I ён ляціць. Ён прабуе зрабіць гэтараз... He выходзіць. Ён чуе, што яго крылы слабыя; ён прабуе падняцца другі, трэці, чацьвёрты, дзясятыраз — іняможа. Тады ён пакідае сваё жаданьне. Ён пачынае задумвацца і знаходзіць, што ён ужо зусім ня сокал, ён жа радзіўся вераб’ём... Так пазнаюцца законы жыцьця"50. Тут Вальтар пацьвярджае сваё веданьне Ніцшэ: Тугоўскі падзяляе людзей на дзьве адмысловыя ПАРОДЫ, між якімі існуе апрыёрная й непераадольная розьніца. (Зьвернем увагу на далёка не ніцшэанскую 49 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Саіурнам... С. 119. 50 Тамсама. С. 119. інтэрпрэтацыю гэтых „пародаў" у Абдзіраловіча: „...вышэйшая чалавечая парода, найболей сумленная парода творцаў“5'.) Кажучы словамі Вальтаравага чэскага сучасьніка Ладзіслава Клімы, „між геніем і звычайным чалавекам такая ж розьніца, як між чалавекам і вярблюдам“ — з той розьніцай, што Вальтараў „каршун“ зусім не азначае „генія“. Як бы ні высільваўся „верабей“,„ён ня можа стаць сакалом. Так рашыла прырода, такі закон жыцьця. Аднак мы прарочым дзіцёнку вялікую будучыню,мы кажам: ён будзе інжынэрам, прафэсарам. Хоць між тым лёс чалавека ўжо вырашаны: ён будзе ўсё жыцьцё канцылярскім чыноўнікам. Здаецца, так проста і ясна: лёс чалавека існуе ракой яго жыцьця. Адны будуць вераб’ямі, другія сакаламі... А ўсё ж што вельмі проста, то вельмімудра.Людзіняхочуць прызнаць, што лёс існуе і кіруе жыцьцём. Яны кажуць: мы вольныя птушкі, давайце будзем лётаць пад небам, над нязьведанымі краямі. Можа быць, гэта і хвароба, можа быць, трэба сьпяваць гэтай безразважнасьці песьню, але ўсё ж гэта безразважнасьць. Закон жыцьця строгі і бязьлітасны, як судзьдзя. Цяпер трэба даведацца, дзе ў чалавека знаходзяцца крыльлі? Крыльлі гэтыя знаходзяцца ў мозгу. Так, у мозгу..."52. Што разумее Тугоўскі пад „мозгам“ — спосаб мысьленьня ці нейкія зьвесткі папулярнай тады ілжэнавукі фрэналёгіі? Для яго, як і для Клімы ці Вайнінгера, адно другога не выключае: „I можа быць, мілыя сосны, праз 300 гадоў, калі ўжо і вас ня будзе, у лес прыйдзе чалавек іраскажа, што ён прыдумаў такія праменьні, як зараз рэнтгенаўскія, якія праходзяць праз чарапны койіык і адразу паказваюць, што гэты чалавек будзе вераб’ём, гэты — каршуном ці сакалом... Можа быць, тады вераб’ёў будуць нішчыць, як непатрэбных? Тады запануе толькі здаровая, разумнаялюдзкасьць і жыцьцё стане прыгожым. Аб гэтым нават думае новая навука. Але пакуль гэтага няма. Вераб’і жывуць і спакойна сабе чырыкаюць..Ла Абмяжуемся пакуль гэтым супрацьпастаўленьнем двух „рэвалюцыйных" сьветапоглядаў (умоўна кажучы, „марксісцкага“, свомага айцу Кірылу, і „ніцшэанскага“, уласьцівага Тугоўскаму) „роджаных пад Сатурнам“герояў, безь іхных глыбейшых характарыстык. Канстатуйма, што айцец Кірыла — гэта „адваротны бок мэдаля“ мысьленьня Тугоўскага, ягонае праўдзівае, то бок філязофскае альтэр-эга (у адрозьненьне 51 Абдзіраловіч, Ігнат. Адвечным шляхам... С. 20—31. 52 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 120. 53 Тамсама. С. 120—121. ад сацыяльнага альтэр-эга — Загорскага, жаночага — Вярхоўскай і г. д.). Дык якога з двух герояў падтрымлівае ў спрэчцы аўтар? Можна было б з пэўнай доляй справядлівасьці сказаць, што ніводнага, калі б не адна дэталь: тым часам як Загорскаму й Вярхоўскай Тугоўскі за іхную „іншасьць“ адпомшчвае сам (гэтаксама як урэшце бярэ ўласны лёс, ці ўласную сьмерць, у свае рукі, „разьбіраецца" сам з сабою), то ў выпадку сымпатычнага Тугоўскаму айца Кірылы гэтая задача перакладаецца на ягоны раманавы „лёс“, то бок, на самога аўтара: „айцец“ Кірыла (фальшывы „айцец“, у адрозьненьне ад „айца“ сапраўднага, „астральнага чалавека“; штосьці накшталт узурпатара Кляўдыя ў параўнаньні з Гамлетавым бацькам) стаецца ахвярай, і ня проста ахвярай „іроніі лёсу“, а ідэалягічнай канструкцыі сюжэту, то бок яго сканструяванасьці ў адпаведнасьці з аўтаравым перакананьнем, што менавіта аптыміст Кірыла Бурачэўскі, а ня хто іншы, ПАВІНЕН стаць ахвярай сухотаў. Чаму — павінен? Бо ён, у адрозьненьне ад „астральнага чалавека“, не разумее (а ў адрозьненьне ад Тугоўскага й не прадчувае) неабвержнасьці законаў сьвету, ён спрабуе іх перайначыць, змагаецца зь імі „на паверхні" — таму няма дзіва, што ён правальваецца ў мэтафізычную багну й гіне ў ёй. Таму сьмерць ягоная — магчыма, і выпадковасьць з гледзішча звычайнага жыцьця, але паводле законаў фікцыі яна, натуральна, ёсьць ня менш неабходнай за сьвядомае забойства бабкі-працэнтніцы Раскольнікавым. Гэты архаічны спосаб разьвязаньня сюжэту, вядомы нам з часоў Арыстотэля (праўда, у лацінскім перакладзе) як Deus ex machina, у духу паганскай міталёгіі ставіць фатум і прадвызначэньне па-над чалавечай воляй, свабодай выбару й іншымі гуманістычнымі ды пратэстанцкімі, новазапаветнымі каштоўнасьцямі (заўважым мімаходзь, наколькі малую ролю ў кнізе адыграе хрысьціянства, што ўсяго толькі некалькі разоў стаецца аб’ектам кпінаў — параўнайма гэта з частымі спасылкамі на Біблію ў „аптымістычнага" Абдзіраловіча) — аднак у выпадку філязофскага раману Вальтара менавіта гэтая „беспадстаўная“, нічым апроч аўтаравага хаценьня не матываваная сьмерць сьведчыць на карысьць таго, што сам аўтар трымаецца нават не дагуманістычных, а анты-гуманістычных перакананьняў — і што гэтыя перакананьні, хутчэй за ўсё, ёсьць у тым ліку й перакананьнямі ідэйнага „пераможцы", Тугоўскага. Карыстаньне такой разьвязкай набліжае Вальтара да Фэрнанда дэ Рохаса („Сэлестына") і маркіза дэ Сада („Жустына"): у апошняга ўнутрана справядлівая й набожная галоўная гераіня пасьля безьлічы перанесеных пакутаў і зьдзекаў з боку людзей і лёсу ўрэшце гіне ад удару маланкі. Паказальна, што менавіта Бурачэўскі спрабуе пераканаць Тутоўскага: „Ня вер ніякім уплывам Сатурна!„Чалавек — гэта гучыць горда“, разумееш?.. Кожны — сам каваль свайго шчасьця, і зусім начхаць на Сатурн. Гэта тэорыя знайшла ў тваім „я“адпаведны грунт, таму што ты хворы інтэлігент.Але ўсё ж, думаю, пакалупаць цябе пальцам — дык усярэдзіне тваёй акажацца здаровы селянін"54.