Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„«Моцны тоіі, хто адзін», казаў філёзаф, — зазначыў Тугоўскі. — Мне здаецца, грамада ня можа тварыць індывідуальнасьць.
— Правідлова. Адна грамада ня створыць індывідуальнасьці. Калектыў часта прыгнятае адзінку, але трэба прызнаць, што без грамады таксама ня можа быць разьвіцьця адзінкі. Рабінзоны Круза аджылі свой век.
92 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 152.
93 Тамсама. С. 212.
94 Тамсама. С. 213.
— Потым, ня ўсякая грамада можа навучыць чаму-небудзь. Сапраўды, наша праская Грамада можа навучыць толькі гуляць у карты, п’янстваваць ірабіць кар’еру.
— Юпітэр, ты злуесься, значыць, ты ня правы, — засьмяяўся Тамашэвіч. —Адкуль такіячорныя фарбы, даражэнькі? Наша моладзь ня горш усякай іншай моладзі. Ёсьць тыпы адмоўныя, безумоўна, але ёсьць і дадатныя.
Тамашэвіч спрачаўся менш упарта. Ён бачыў, йіто Тугоўскі мае нейкую сваю думку і ня хоча зь ім падзяліцца. Тугоўскі затое наўмысьля хацеў быць упартым — хоць у душы шмат згаджаўся з Тамашэвічам.
— I ўсё ж такі ня ў гэтым справа, — прадаўжаў Тамашэвіч, — справа ня ў нашай Грамадзе. Справа ў грамадзе наогул. Нашто табе наша Грамада? Калі ты чуеш сябе настолькі вышэй за нашую Грамаду, што можаш кідаць яе, дык маеш магчымасьць знайсьці Грамаду іншую, чэскую, напрыклад, баўгарскую, украінскую..."^
Сапраўды, беларуская грамада ёсьць толькі прыватным выпадкам грамады, таму крытыка нацыянальнага характару ёсьць толькі прыватным выпадкам крытыкі людзей і іхнай сутнасьці, пра якую (то бок — любоў да дыплёмаў, чыноў і кар’еры) мы ўжо казалі вышэй. Індывідуаліст Тугоўскі зацята бароніцца ад зацягваньня ў любую грамадзкую справу не таму, што яна „беларуская", а таму, што яна „грамадзкая":
„Нягледзячы ні на якія грамадзкія арганізацыі, справы, хаўрусы, — у кожнага чалавека ёсьць куток свайго„я“, цёмны куток, куды ніхто не заглядвае. Чым больш чалавек нешчасьлівы — тым больш ён адчувае адзіноту, тым больш ён бачыць, што грамадзкія арганізацыі — пусты гук, простая фікцыя! Але ён няхоча быць адзінокі, ён ня хоча быць нешчасьлівы“д7.
На такое стаўленьне Тутоўскага да беларускай грамады грамада гэтая (за выключэньнем старога Крэчэўскага) адказвае „ўзаемнасьцю“:
„Ёсьць тут у нашай Грамадзе чалавек па прозьвішчы Тугоўскі. — Ён паморшчыўся. — Вы мо ня ведаеце? He?
Вярхоўская паківала адмоўна галавой.
— Кажуць, што ён дзесьці загінуў, што яго ўжо няма ў Празе. Ён нідзе не паказваецца, ніколі не бывае ў Студэнцкім доме, словам —
95	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 216.
96	Тамсама. С. 213—214.
97	Тамсама. С. 175.
прапаў чалавек і толькі... Я вельмі хацеў ведаць, што зь ім, бо яму якраз цяпер з вамі выпісана стыпэндыя^.
„Ведаеш, цябе шукаюць у Празе. He паліцыя, не, а Беларуская грамада ў Празе. Ніхто ня мог мне сказаць, дзе ты. Я толькі выпадкова цябе знайшоў...
— Ня трэба было знаходзіць, — сярдзіта сказаў Тугоўскі. — Я яшчэ нічога ні ў каго ня ўкраў, кабмяне шукалі... Я не прашу дабра ў людзей, — прадоўжыў Тугоўскі. —Яніў каго нічога не прашу. Калі я й загіну ў жыцьці, дык загіну...Ад гэтага нікому ня будзе ні студзёна, ні горача. Я прашу пакінуць мяне ў супакоі. Мне ўжо абрыдла людзкая ўвага. Я ведаю цану людзкому спачуваньню^9.
6.	Адзіна магчымы сюжэт. „Экспэрымэнт“
Як бачым, Тугоўскі ёсьць ня проста „паэтам“, але й даволі сфармаваным паводле свайго сьветапогляду маладым чалавекам — менавіта гэтая залішняя канчатковасьць ягоных высноваў не дае яму магчымасьці знайсьці паразуменьне з сваімі суродзічамі. Аднак пабудаваць на супрацьстаяный асобы й грамады магчыма ідэалёгію героя — але, бадай, не сюжэт раману. Гадар, здаецца, казаў, што для таго, каб зрабіць кіно, дастаткова жанчыны й пісталета — падобным мінімалісцкім шляхам „найменшага супраціву" ідзе ў пабудове раману й Вальтар. Ён дае свайму герою яшчэ адну (натуральна, фальшывую, у поўнай адпаведнасьці з Арыстотэлеўскімі законамі драматычнай дзеі) надзею адшукаць сэнс жыцьця — прымушае яго зрабіць памылку, усьведамленьне якой у канцы раману прывядзе яго да „прасьвятленьня" й спазнаньня праўды.
„«Жанчына...» — ён разгладжваў маршчыны на сваім шырокім чале. Пры адным слове, пры адным гэтым слове яго душу, яго сэрца напаўнялі парфумы і мімаволі вусны складаліся для сьмеху. Ён любіў, можа быць, ня сам цялесны вобраз, а свой вобраз у гэтай жанчыне. Ён любіў у ёй сваю мару, свой ідэал. Нарэшце ён спаткаў свой ідэал. Быццам казачны прынц, які гуляў па садзе, нарэшце пабачыў кветку, якая прыветліва хіліла перад ім сваю пышную галоўку. Ён нахіліўся над гэтай кветкай, кабяе панюхаць. А што ж будзе пасьля?.."100 „Ён
98 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 107—108.
99 Тамсама. С. 122—123.
100 Тамсама. С. 146—147.
ішоў і бачыў, як усё жыцьцё начной Прагі круцілася каля аднаго цэнтру — жанчыны. Усе дбалі аб ёй, усе ішлізь ёй, усе шукаліяе. Ён зноў пачуў сябе адзінокім...“'т
Гэтай памылкай ёсьць нішто іншае, як каханьне да Вярхоўскай — „МаргарытьГ Тугоўскага. У ролі Мэфістофэля выступае (а як жа іначай) айцец Кірыла: цябе пазнаёмлю з паненкай.Дзіўная паненка, каб ты ведаў... Нядаўна толькі прыехала. Усе студэнты перасталі з-за яе вучыцца, далібог. Толькі й ходзяць да яе ў Студэнцкі дом фліртаваць. Яна якраз вельміхоча з табой пазнаёміцца. Яна выганіць зь цябе ўсякую нэўрастэнію! Вылечыць з гарантыяй. У такіх выпадках, як у цябе, калі ня хочацца ні піць, ні есьці, адзінае лякарства — жанчына. Захочаш і піць, і есьці...“'°2 Менавіта гэты момант ёсьць паваротным пунктам сюжэту — фактычна, калі б не было гатага „раману“ з жанчынай, не было б і раману як такога, гэтаксама ж як і ў „Аднабочніках".
Аднак сам Вальтараў герой нібыта ўсьведамляе ўласную „раманавасьць", адпачатна ставячыся да гэтага аўтаравага праекту больш чым скептычна: „I цяпер яго ўласнае жыцьцё стала ня больш, як толькі праверкай тэорыі. Ён згубіў ужо тую непасрэднасьць пачуцьцяў, тую жывасьць адчуваньняў, якая бывае ў жывога, зацікаўленага жыцьцём чалавека; другімі словамі, ён глядзеў на жыцьцё, як дасьледчык глядзіць на марскую сьвінку, робячы над ёй розныя апэрацыі. Яго не цікавіць самая сьвінка, яе пачуцьці, радасьці і болі, а цікавіць, як адпраўляюцца функцыі яе органаў згодна ягонай тэорыі... „Што ж, — думаў Тугоўскі. —Ямагу яшчэ жыць. Паглядзім, ці спраўдзіцца тэорыя аб «роджаных пад Сатурнам»“. I ён адклаў часова набок увесь сум „тэорыі“ і стаў жыць, Кірыла Бурачэўскі „ўводзіў"яго ў грамадзянства. За гэтыя часы свайго жыцьця ў альтане Тугоўскі адвык ад людзей і таму трымаў сябе вельмі няпэўна ў Студэнцкім доме: яму здавалася, шторукі ў яго былі задоўгія, ногі вельмі крывыя і сьмешныя, і сам ён паходзіў на коміка, прывезенага зь вёскі"103. Як бачым, Тутоўскі часова забываецца пра свае „сатурнаўскія" тэорыі, але толькі дзеля таго, каб з дапамогаю экспэрымэнту спраўдзіць іхную слушнасьць ці няслушнасьць. Невыпадкова, што „Маргарыта“ зьяўляецца на даляглядзе пэрыядычна, каб „падштурхнуць дзею“ ці, слушней, адтэрмінаваць канец героя менавіта тады, калі Тугоўскі зноў і зноў схіляец-
101 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 197.
102 Тамсама. С. 125.
'°3 Тамсама. С. 126.
Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеятня ца да пацьверджаньня сваіх поглядаў і ўжо зьбіраецца паслухацца парады „астральнага чалавека" ды пайсьці шляхам самога Вальтара, паспрабаваць адшукаць спакою ў „глушы“:
„Добраярэч паставіць сабе адно ці тысячы самых добрых заданьняў, але пытаньне — якіх дасягнуць. Iпотым, я ня ведаю, чым гэта растлумачыць, я ня бачу ніякага задаваленьня ад таго, што я іх дасягну.Яўдасканалюся па тваімрэцэпце — магу скончыць вышэйшую тэхнічную школу. Нарэшце, гэтага можна дасягнуць. Людзі нават бяз здольнасьцяў могуць скончыць курс 8-мі гадоў. Так, дапусьцім, што я стану інжынэрам. Я шукаю спакою: правінцыі, палескай глушы.
— Сну, паспаць хочацца? — засьмяяўся Тамашэвіч. — Тады, братп, нічога ня зробіш. Тады, можа быць, табе сапраўды трэба чароўнай Маргарыты... А вось іяна, Маргарыта...
Да іх падыходзіла Вярхоўская.
— Лёгкая на ўспамін, — жартаваў Тамашэвіч, — а мы толькі што гутарылі аб Маргарыце і аб Фаўсьце“'°А.
Вынік экспэрымэнту неаднаразова прадбачваецца Тугоўскім С,Цяпер[не]захоча жыць толькі для экспэрымэнту... Скончана. Ен ведае, што такім людзям няма мейсца на зямлі. Ім ня варта жыць, у іх няма мэты, для якой варта жыць. Iрашуча пастанавіў у гэтую ноч застрэліцца“Ю5), аднак да апошняга моманту амаль містычныя зьяўленьні Вярхоўскай замінаюць яму ў зьдзяйсьненьні ягонага намеру. „Ён усьміхнуўся. „Быццам насьмешка чыясьці нада мной, — падумаў. — Трэба камусьці падаслаць яе з надзеяй“... НейкіМэфістофэль дражніў яго, як бясьсільнага старога Фаўста, прыгожым вобразам Маргарыты-Вярхоўскай. Мілая, вясёлая жанчына. Колькіжыцьця ў ёй, яно б’е крыніцай. I як сьпяшалася яна паведаміць яму — і дапамагчы, чым магла. Урэшце, яна не такая дрэнная, як здалося яму пасьля таго выпадку,яна вельмі сардэчная асоба — не пасаромелася падаць яму руку наватп зараз, калі ён сапраўды выглядаў як бадзяга. Няўжо ж ён застрэліцца, ня выкарыстаўшы тых надзей, якія яна адчыняла яму, няўжо ён будзе легкадумам і ня выкарыстае ўсіх магчымасьцяў у жыцьці да канца?"1"6
Можна сказаць, што сам раман ёсьць у значнай ступені экспэрымэнтам ня толькі ў сюжэтным, але й глыбейшым, філязофскім пляне:
104	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 214.
105	Тамсама. С. 226.
106	Тамсама. С. 227—228.
аўтар імкнецца спраўдзіць, як доўга здольны „выжываць" пры такіх максымалісцкіх поглядах ягоны герой, і ці здолее сам пісьменьнік пераканаць чытача ў праве героя на такія погляды, ці здолее падаць дастаткова доказаў абгрунтаванасьці ягонага расчараваньня ў жыцьці. Ролю аднаго з такіх доказаў і адыграе ў рамане гісторыя няшчаснага каханьня Тугоўскага да Вярхоўскай.
Ідэалістычнае (ці, кажучы словамі айца Кірылы, ,,паэтычнае“) стаўленьне гал оўнага героя да Вярхоўскай абгрунтаванае ў тым ліку й ягонай нутраной патрэбай у ідэале, „альтэрнатыўным“ да самагубчага: „Так... Так... Бы пратэстуеце... проціў праўды... Можаце... — Ён працягваў: — Я, грамадзяне, пэўны, што толькі сьвядомая жанчына выхавае сьвядомага беларуса, што толькі з малаком маткі ўвальецца ў кроў сьвядомасьць тых, хто пойдзе за лапцюжную Беларусь. Ніякай агітацыяй мы не даб’ёмся таго, чаго можа дабіцца сьвядомая беларуска ў сям’і, не даб’ёмся тых уплываў, якія яна можа зрабіць на мужчыну. Будзе ўнас сьвядомая жанчына — будзе і беларускі рух“"’7. Аднак іронія ў тым, што, як і Лебядзёк на пачатку „Аднабочнікаў", Тугоўскі выказвае гэтыя думкі ў п’яным стане, хіба толькі ў адрозьненьне ад Лебядзька ідэалізуе ня ўсіх жанчын, а канкрэтную прысутную жанчыну, якую ён кахае („малако маткі“, відаць, прызначанае для іхнага будучага дзіцяці) і якая здаецца яму выключэньнем з агульнага шэрагу. Няма дзіва, што гэтаксама, як і „Аднабочнікі“, „Роджаныя пад Сатурнам" ёсьць праграмовым абвяржэньнем такога ідэалістычнага стаўленьня да жанчыны.