Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„Мне здаецца, гэта ня вецер шуміць, гэта іграе віялянчэліст „Песьню трубадура“ Чайкоўскага, — сказаў Тугоўскі. Ён успомніў Бацькаўшчыну, успомніў, як на адным канцэрце прафэсар кансэрваторыі калісьці іграў „Песьню трубадура“. Успомніў, што тады ў гэтых гуках віялянчэлі яму пачуўся чалавечы голас, і яму здалося, што сыплюцца лісты, агаляюцца дрэвы, з кожным новым акордам апускаюццарукі...^ Вось што такое для Тугоўскага бацькаўшчына — успамін пра прыгожую, але зусім ня радасную мэлёдыю (нездарма ён плача на канцэрце беларускага хору пры выкананьні народных песень). „Песьня... панеслася далей у чужое ёй чэскае паветра. Чулася, што разам зь песьняй падымаліся думы сьпевакоў і несьліся на далёкую Бацькаўшчыну, у далёкае мінулае...“8о Але трэба аддаць герою (і аўтару) належнае: выказваньне„Наша шэрая, непрыгожая зямля"81 тычыцца нават неБеларусі, аўсяеплянэты... Беларусьёсьцьтолькі прыватным (і найлепей вядомым Тугоўскаму, як і Вальтару) выпадкам шэрасьці й непрыгажосьці.
„Ён глянуў на сваіхземлякоў.Яны запісвалі кожнае слова прафэсара, як фанограф запісвае гукі, ніколькі не задумваючыся над іх зьместам. Яны не маглі ці не хацелі глыбей спыніцца над тымі словамі, якія патокам ліліся ў іх маладыя сялянскія мазгі атрутай. Можа быць, яны былі згодны з прафэсарам? Недарма казалі пра аднаго студэнта з Прагі, які, заехаўшы да бацькі-селяніна, ня мог апрануць кажуха. „Сьмярдзіць“, — казаў ён сярдзіта^2.
Беларускія студэнты ў рамане не вызначаюцца ня толькі асаблівымі інтэлектуальнымі, але й маральнымі якасьцямі. Напрыклад, вось
78 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 88.
79 Тамсама. С. 109.
80 Тамсама. С. 135.
81 Тамсама. С. 99.
82 Тамсама. С. 164.
як Бурак (які сам жыве за кошт сваёй каханкі-графіні) тлумачыць факт адмовы Тугоўскага ад стыпэндыі:
„Ядумаю, грамадзяне, што Тугоўскізрабіў вельмі хітра: усёроўна вясной, пры праверцы экзамэнаў, ягомаглі б прагнаць са стыпэндыі.А так, калі ён адмовіўся ад стыпэндыі дабравольна, яму па закону павінны былі выдаць наперад за месяц. Палітыка!
Усе прысутныя засьмяяліся і паглядзелі на Бурака.
— Сапраўды, такмагло быць... Хітрыя беларусы, — засьмяяўся Тамашэвіч. — Новуюрысу характару адкрылімыў Празе^3.
Тамашэвіч (ці, слушней, сам Вальтар) іранічна абарочвае словы Бурака супраць яго самога, сквапнага да грошай і няздольнага да разуменьня ідэалістычных матываў чалавека — але не спыняецца на гэтым і распаўсюджвае ягоную выснову на ўсю грамаду, ператвараючы адзіночны лік у множны.
У апісаньні беларускіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў Вальтар таксама не ашчаджае цынізму. На падставе ягоных характарыстык можна скласьці „асабістае дасье“ пэўных гістарычных асобаў; напрыклад, Янкі Станкевіча:
„Ведаеце што? — прапанаваў Станкевіч. — Вы падайце заявы і папрасіце дапамогі. Я думаю, што вам якія-небудзь сумы адпусьцяць і ўлаштуюць на стыпэндыю.
— Мы пісалі ўжо, — і ніякай карысьці.
— Пішыце яшчэраз. Стукайце часьцей, і адчыняць вам.
— Відаць адразу, што вучыўся ў духоўнай сэмінарыі, — насьмешліва паглядзеў на Станкевіча Загорскі. Яму было прыемна бачыць блішчэўшыя бясьсільным злобным агнём вочы Станкевіча. Загорскі ведаў, што Станкевіч нічога няможаяму зрабіць, нягледзячы на свае ўплывы^4.
Вобраз Тамашэвіча (Тамаша Грыба) варты асобнай гаворкі. Стаўленьне галоўнага героя да Тамашэвіча ёсьць адпачатна іранічным: „Падняўся студэнт Тамашэвіч. Ен паправіў свае доўгія „філязофскія“ валасы на галаве, кашлянуў і пачаў. Усе ведалі, што ён пачне доўгую прамову, бо ведалі, што ён умее гутарыць, як былы міністар унутраных спраў ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Загорскі шапнуў Вярхоўскай па-руску, глянуўшы на Тамашэвіча: «Всегда восторженная речь й кудрй черные до плеч.Ужо сам факт, што
83	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 187.
84	Тамсама. С. іоб.
85	Тамсама. С. 132.
Тамашэвіч прыраўняны да альтэр-эга Тугоўскага, Загорскага, даволі красамоўна сьведчыць пра ягонае ўспрыманьне героем: „Яны вельмі падобны адзін на аднаго: Тамашэвіч, напрыклад, беларускаярэвалюцыйная балалайка... А Загорскі грае на скрыпцы... і на жаночым сэрцы... Якбачыце, абодва музыканты, іабодва вам падабаюцца^. ,А ў гэты момант Тамашэвіч думаў зьдзівіць Прагу: ён чытаў толькі беларускія казкі. Тугоўскі мала слухаў яго чытаньне... „Хутчэй бы скончыў, — падумаў, гледзячы на яго, незадаволены Тугоўскі. — Сапраўды —«беларуская балалайка»“, — успомніў ён словы айца Кірылы. Тамашэвіч, нарэшце, скончыў. Вярхоўская вітала яго воплескамі, але відалася, што яна была зусім абыякавай да выступу Тамашэвіча^7.
А вось міністар „Случанін" (у сапраўднасьці — Уладзімер Пракулевіч, 1887—1938, які браў удзел у Слуцкім паўстаньні, займаў розныя пасады ва ўрадзе БНР, вярнуўся ў БССР і быў рэпрэсаваны ў 1930 г.): „Міністар Случанін, былыміравы судзьдзя, герой тамтэйійага Слуцкага паўстаньня, быў вельмі падобны да Сабакевіча. Ці паядаў яго літаратурны сабратледзь ня цэлы бок барана адразу, невядома, але памераў ён быў настолькі велізарных, што выклікаў зьдзіўленьне. Здавалася, з такой велізарнай грудной клеткі, як у яго, павінен быў вырвацца голас, што зь ерыхонскай трубы, ад якога павінны валіцца сьцены і ў страху дрыжаць людзі. А міжтым, калі на пяцігодках усьвяткаваньня памяці абвяшчэньня незалежнай Беларусі выступіў з дакладам аб Слуцкім паўстаньні, апавядаючы, колькі было ў паўстанцаў кулямётаў, колькі стрэльбаў, колькі жаўнераў, — ён казаў такім нявінным тоненькім дыскантам, што ўсім стала сьмешна. „I як такога мядзьведзя, — усьміхаўся Тугоўскі, — ні адна куля не зачапіла“. Што было ня менш дзіўна і прымушала Тугоўскага заўсёды сьмяяцца ў душы, гэта тое, што ў гэтага мядзьведзя была вельмі прыгожая і досыць маладая жонка, таленавітая артыстка і арганізатарша беларускіх тэатраў. Як яна жыла з такім мужам, як ёй было сорамна праходзіць зь ім разам на якіх-небудзь балях ці дакладах паміж цікаўнага натоўпу іяк магла проста сужыцца зьім,якяна магла дастаць хоць бы пацалаваць яго, гэта было загадкай для ўсіх. Тут можна было даваць поўную волю сваёй фантазіі... Пакой быў вялікі, у поўным ранішнім беспарадку. Герой слуцкіляжаў у пасьцелі бясформеннай велізарнай масай і пільна глядзеў на ўвайшоўшага...
86	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 216.
87	Тамсама. С. 179—180.
Тугоўскі ўстаў, падаў руку міністру, прычым. той так павярнуўся, што пасьцель трэснула і ледзь не развалілася пад ім, падышоў да ручкіжонкі івесела выйшаў з пакою... У гэтымомант увайшоў, пыхкаючы, як паравоз-машына, міністар Случанін...™
А вось ніхто іншы, як Пётра Крэчэўскі: „Пакой Крэчэўскага быў вельмі дэмакратычны, зусім не падобны да міністэрскага. На ўсіх крэслах, пасьцелі, сталах ляжалі велізарныя кіпы газэт ічасопісаў, болей усяго „Савецкай Беларусі“. Тутсама на маленькай плітцы яго жонка пякла бліны. Стары сядзеў за кіпай газэт і чытаў ці пісаў вершы пад трэскат пліты. Гледзячы на гэты пакой, на згорбленага аслабелага старога, Тугоўскіяшчэразуспомніў: «Гэта хутчэй Афанасій Іванавіч Таўстагуб, чым тварэц усёй палітычнай беларускай справы ў Празе». „Старшыня Рады БНР Крэчэўскі насіўся па залі, патрасаючы сваёй біблейскай барадой. Міністры Заяц і Случанін з жонкайразгублена азіраліся па баках і сарамліва ўсьміхаліся знаёмым^.
„Стары Крэчэўскі сканфужана ўзьлез на сцэну і, відаць, хвалюючыся, што атрымаў слова першым, пачаў:
— Буду гутарыць менш за ўсіх, таму што паважаны дакладчык менш усяго гутарыў аб беларусах. На працягу сваёй гісторыімы чулі на сабе цяжкую руку Масквы, зьнішчыўшую нашу культуру. А між тым, гэта культура была ў той час, якМасква пачыналася, і ў Полацку ўжо была гімназія, і з Полацку адпраўляліся маладыя людзі вучыцца за граніцу. Масква зьнішчыла ўсё, у 1859 годзе было забаронена друкаваць беларускія кнігі... Крэчэўскі адным вокам усё паглядваў на Мілюкова, быццам баяўся, што той зараз выступіць з абвяржэньнем прыведзеных ім фактаў. Але Мілюкоў толькі спакойна запісваў усё ў сваю кніжку'^'.
Беларускія студэнты „не адстаюць“ ад беларускіх міністраў ні ў чым:
„Чэснасьць... — пакруціў галавойМалевіч ізачасьціўразмову. — Дык з боку чэснасьці атрыманьне намі стыпэндыі з камітэту ад чэскага народу, можа быць, таксама нячэсна. Штомы, скажыце, зрабілі для яго?Ды што мы... Вунь беларускія міністры атрымліваюць палітычную стыпэндыю, сядзяць у найлепшыхчэскіхкафэ, п’юць каеу і гуляюць у шахматы. Гэта таксама, па-твойму, нячэсна?
88	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 229—231.
89	Тамсама. С. 232.
90	Тамсама. С. 250.
91	Тамсама. С. 251.
— Нячэсна! — адказаў Кірыла.
— Ну, што і трэба даказаць, — засьмяяўся Малевіч сьмехам пераможцы, горда гледзячы на натоўп. Але натоўп не сьмяяўся. Па яго сур’ёзных бліскучых паглядах відаць было, што ён больш стаіць на баку свайго любімага Кірылы"92.
А вось некалькі больш агульных характарыстык:
„Як дзіўна створаны гэтыя людзі! Яны мяняюць свае адносіны залежна ад посьпеху чалавека. Яны лашчацца, яны каля яго, пакуль грыміць слава, пакуль чалавек ідзе ўгару і высока нясе сваё імя, але трэба яму крыху спатыкнуцца, як усе пакідаюць яго, і чалавек застаецца адзін. Як брыдка, што ўсе гэтыя маленькія людзі [вылучана намі. — М. Шч.], усе гэтыя тэхнікіЖукі, Буракі, Малевічы ставяць сябе вышэй за яго, зь нейкім пачуцьцём першынства, сьмеючыся, падаюць ямуруку:
— Здароў, Тугоўскі! Ну, што ты цяпер: ні Богу сьвечка, ні чорту качарга?
Эх, хацелася б яму кінуць у іх вочы ганебны крык з горыччу і злосьцю, але ён прымушаны маўчаць, ён прымушаны цярпець іх насьмешкі"93.
„Значыць, тады і ўсе нашыя студэнты ў Празе, — не адказваючы проста на пытаньне Тамашэвіча, зазначыў Тугоўскі, — таксама інтэлігенцыя?Кінь, дзядзька Тамаш...“44
„Хто выйдзе прарокам з нашага праскага Назарэту? Я думаю — ніхто. Большасьць з нас пакладзе свае косьці на чужыне, меншасьць будзе стыдацца апрануцца ў бацькавы кажух, бо ён сьмярдзіць. Так пройдзем мы, пражане, па сьвеце, як пыл, — не нацешыўшы нікога ні сваім росквітам, ні сваёй моцай, толькі жаласьцю ці пракляцьцямі"45.
Як пасьля ўсіх гэтых прыкладаў не прыгадаць мімаходзь кінутага на ранейшых старонках раману выразу „згубіўшы веру ў чалавека"... Як бачым, няма ў Тугоўскага ані веры ў „грамаду“: