To бок гаворка ў Вальтара (як і ў Кафкі й Клімы) вядзецца не пра „ўвасобленае ў жыцьцё“ (наўрад ці тут дарэчы гэтае слова) рэальнае самагубства, а пра самагубства апасяродкаванае й адкладзенае, чыя 64 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 223—224. 65 Тамсама. С. 92. 66 Тамсама. С. 228. 67 Цыт. паводле: Calasso, Roberto. Kafka. S. 190. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня ідэалёгія грунтуецца на барочным разуменьні таго, што ўсё жыцьцё ёсьць толькі адкладзенай сьмерцю, спосабам уміраньня (vivo por que me muero, як казалі гішпанскія містыкі), калі заўгодна — пра самагубства як Найвышэйшы й, магчыма, таму недасяжны Ідэал (гл. вышэй цытаванага Кафку). Парадаксальным чынам, ажыцьцявіць гэты ідэал, сярод іншага, азначала б... пазбавіцца гэтага (прынамсі нейкага) ідэалу. Як і пазбавіцца ўсяго астатняга, чаго насамрэч ня так і шкада — шкада сябе, як Чалавека Ідэалу, якім бы гэты ідэал ні быў... To бок для Тугоўскага важней марыць пра самагубства, чым канчаткова стаць самагубцам (шпэнглераўскае супрацьпастаўленьне werden і sein — гэтаксама як для Абдзіраловіча важней фармаваць, чымся с-фармаваць) — ці ўсьведамляе ён гэта да канца? I ці ўсьведамляе гэта ягоны аўтар? У выпадку героя, беручы да ўвагі ягонае далейшае разьвіцьцё, адказ гучыць — „не“, у выпадку аўтара — несумненна, „так“, іначай ён папросту не займаўся б літаратурай і апісаньнем мысьленьня патэнцыйнага самагубцы... Зноў-такі, калі ў сваю чаргу аддзяліць Аўтара раману ад канкрэтнага чалавека Віктара Вальтара (пра якога нам мала вядома й чыё імя я ўжываю паўсюль як сынонім функцыі „Аўтар“, калі заўгодна — у значаньні ягонага ,,Супэр-Эга“), то ў выпадку апошняга нельга ўжо быць такім пэўным (чалавек цягам жыцьця ёсьць усім, а ня толькі аўтарам раману) — аднак спэкуляваць наконт падабенства рэальнага чалавека з раманавым героем на падставе літаратурных тэкстаў ёсьць задачай можа й прывабнай, але не літаратурнай, а пагатоў не літаратуразнаўчай. Такім чынам, у „ідэальнага самагубцы“ Тугоўскага, уласна, няма нутраной патрэбы ў ажыцьцяўленьні самагубства тут і цяпер — і тым ня менш, ён настолькі не сумняеццаўяго непазьбежнасьці, што ўжо цяпер лічыць сябе памерлым ці прынамсі асуджаным на сьмерць, як і „астральны чалавек" альбо айцец Кірыла, толькі на сьмерць не ад цялеснай, а ад душэўнай хваробы С,Сам я насіў на сваім твары пляму „плебей“, і таму як мне ня стаць у шэраг паніжаных і абражаных? Так, чалавеча, я звар’яцеў^). Тугоўскі хаця й называе сам сябе вар’ятам, але мусова ці рытарычна, усяго толькі пацьвярджаючы думку айца Кірылы — можна сказаць, што Тугоўскі лічыць сябе хворым не на галаву, a на Ідэал — празь немагчымасьць яго ажыцьцявіць ён абірае магчымасьць яго, так бы мовіць, „усьмерцявіць“. Гэты працэс ужо адбываецца і ўва ўяўленьні самога Тугоўскага тэарэтычна ўжо завяршыўся, што дапускае й айцец Кірыла: 68 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 195. „Бываюцьрозныя выпадкі... Бывае, напрыклад, што чалавек памірае. Мала было ў іншых Грамадах выпадкаў, каб паміралі студэнты? Такуявіце сабе, што Тугоўскі памёр. Памёр для беларускай Грамады, і памяць нават па сабе ня кінуў. Уявілі — і ня будзем варушыць цені нябожчыка. — Ты заўсёды ўсіх абараняеш, айцец Кірыла, — засьмяяўся Малевіч. — Што? Перад тым, як чалавека абвінавачваць, трэба яго зразумець.Можа быць, кабмы магліяго абвінавачваць..."64 Парадаксальным чынам, калі жыцьцё перад вачыма патэнцыйнага самагубцы пераўтвараецца ў сьмерць, калі сьмерць робіцца галоўным і апошнім, nonplus ultra сэнсамжыцьця,ягонай ідэалёгіяй, тады само ўміраньне, наадварот, бярэ на сябе шматлікія рысы жыцьця, стаецца стылем жыцьця альбо, калі заўгодна... спосабам выжываньня (міжволі згадваецца „Хагакурэ" й Іпаліт Дастаеўскага). Калі жыцьцё ёсьць уміраньнем, то і... уміраньне ёсьць жыцьцём, а абраньне таго ці іншага спосабу ўміраньня ёсьць абраньнем таго ці іншага спосабу жыцьця. 3 тэксту выплывае, што ўсе надзеі Тугоўскага на жыцьцё „без ідэалу самагубства“зьвязаныя для яго з Прагай і з магчымым ажыцьцяўленьнем іншага ідэалу, каханьня да Вярхоўскай (пра гэты „альтэрнатыўны ідэал“ мы пагаворым далей). А вось што да тосабаў „жыцьця ў самагубстве“ (паводле аналёгіі з„жыцьцём у праўдзе“), то іх тэарэтычна можа быць вялікае мноства. Які зь іх абірае Тугоўскі? Напачатку — шлях распушчэньня ў натоўпе, шлях ананімнасьці й „аскезы Я“: „А зараз я памёр: я кінуў вышэйшую школу, бо яна рыхтуе толькі кар’ерыстаў і лёкаяў для капіталістаў, да чаго калісьці заклікаў залатазубы прафэсар палітычнай эканоміі. Я кінуў прадмет каханьня, які таксама, мне здаецца, думае аб кар’еры і аб мужу-кар’ерысту. Я вырваў з болем сваё каханьне, кажу табе шчыра, айцец Кірыла, пакінуў у сваім сэрцы глыбокуюрану, якая вечна застанецца са мной, пакуль будзе цячы кроў у жылах. Я памёр для гэтага сьвету, памёр для інтэлігенцыі, якая панясе эўрапейскую панскую культуру на Беларусь. Я сам сябе зажыва пахаваў у яму, каб ня стаў тым, каго болей усяго ненавіджу: інтэлігентам, які ненавідзіць рабочых, бо яны сьмярдзяць. Ня ведаю, што такое творыцца са мной: можа быць, я вар’яцею, але я кахаю яго, чалавека паніжанага і абражанага^0. 69 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 186. 70 Тамсама. С. 194. Найбольш цікавае пытаньне, наколькі шчырым ёсьць гэтае „каханьне“ Тугоўскага да „паніжанага й абражанага“ чалавека — ствараецца ўражаньне, што яно ёсьць толькі праявай каханьня да сябе й да ўласнага Ідэалу, да ідэалу самагубства. To бок і тут Тугоўскі ідзе далей за параду, атрыманую ў гэтым выпадку ад„вялікага філёзафа Ніцшэ“: ён марыць пра самагубства, у якім быў бы большы, чым проста асабісты, нейкі дадатковы ідэалягічны сэнс — каб яно было ўспрынятае як самаахвяраваньне. А каму ж яшчэ ахвяраваць сябе раманаваму герою, як не „прыніжаным і абражаным“ (у адрозьненьне ад іншага героя Вальтара, Лебядзька, які ў „Дднабочніках“ ахвяруе сябе каханьню)? „Ён павінен застацца чэсным з сабой. I тады, можа быць, ён пакахае якую-небудзь сялянку. Хіба мала ёсьць прыгожых дзяўчат, на якіх не зьвяртаюць увагі„інтэлігенты“, асабліва тыя „інтэлігенты", якія ствараюць Беларускую грамаду ў Празе? Ім патрэбны графіні, багатыя чэшкі, студэнткі, і ні адзін зь іх не падумае, што ёсьць тысячы прыгожых беларускіх сялянак, якія могуць быць прыгожымі жонкамі і добрымі гаспадынямі. Так, апрасьціцца! Скінуць зь сябе гэты горды і брыдкі ярлык„інтэлігента“, а стаць простым работнікам і мазолістай рукой тварыць сапраўдныя вартасьці. Так, не патрэбны яму болей гэты ўнівэрсытэт, і не патрэбна яму дачка папа Вярхоўскага! ...Выйсьці з гэтага сьвету з новым сэрцам, з новымі думкамі, выйсьці з гэтых шумных гарадоў, каб ніхто ня ведаў, дзе загінуў, як скончыў сваё карыснае жыцьцё Тугоўскі. Бывайце, блакітныя вочкіВярхоўскай^'. „Загінуў, скончыў сваё карыснае жыцьцё..." Як бачым, „карысны чалавек“ зусім не азначае „шчасьлівы чалавек“, насуперак меркаваньню шаноўнага А. Пашкевіча. Вяртаньне на бацькаўшчыну азначае для Тугоўскага нішто іншае, як спосаб самагубства — аднак самагубства з прысмакам самаахвяраваньня. Менавіта гэтак, у „латыскай глушы“, і ня меней „самаахвярна“ скончыў сам Вальтар, гэтак сканчае герой ,Аднабочкаў" Лебядзёк, і гэтак марыць скончыць жыцьцё Тугоўскі. 5. „Наша шэрая, непрыгожая зямля“ Каб ахвяраваць сабой, трэба прынамсі прыблізна ведаць, дзеля чаго й дзеля каго ахвяруеш. Дык ці праўда, што „нічога ў яго жыцьці не было такога, чаго ён мог чакаць, чым даражыць"72? Хто яны, 71 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 183. 72 Тамсама. С. 249. патэнцыйныя адрасаты ягонага ўчынку — суродзічы, землякі-беларусы? Ці трэба разумець „прыніжаных і абражаных“ шырэй, па-марксісцку? Што ж, разгледзім спачатку „патрыятызм" Тугоўскага, ягонае разуменьне бацькаўшчыны й таго, што зь ёю зьвязана. „Няхай ветры пакоевай глушы сьпяваюць паніхіду па яго мінулым і па яго сучасным. У глушы родзіцца новы чалавек з новай верай, з новым сэрцам, родзіцца сапраўдны сын беларускага народу.Да новага жыцьця, разьвітаўшыся з усімі Вярхоўскімі, з усёй мяшчанскай Прагай!"73 „Дык вып’ем за новага Тугоўскага! За новага чалавека, які пойдзе ў народ, каб самому стаць народам..."74 Як бачым, самагубца-тэарэтык Тугоўскі вырашае яшчэ толькі СТАЦЬ сапраўдным сынам беларускага народу, у глушы нарадзіцца новым чалавекам з новай верай... Ці азначае гэта, што ён дагэтуль сапраўдным сынам беларускага народу ня быў? На карысьць такога адказу ў рамане ёсьць шмат сьведчаньняў — ад стаўленьня да „беларускіх сялянак, якія могуць быць прыгожымі жонкамі і добрымі гаспадынямі“ (з другога боку: „Скажы, калі ласка, ці сустракаў ты ўва ўсёй Беларусіхоць пару стройных жаночых ножак?^3), — да стаўленьня да бальшыні беларускіх студэнтаўу Празе, зь ягонага гледзішча — „таўкачоў“ і кар’ерыстаў. Выглядае, што й беларусы яшчэ павінны СТАЦЬ чымсьці іншым, каб Тугоўскі іх палюбіў. Наагул, „лапцюжная Беларусь" — улюбёны (калі не адзіны ў рамане) эпітэт у дачыненьні бацькаўшчыны. „Як бачыш, яшчэ боўтаюся ў Празе, хоць зьбіраўся ехаць на Бацькаўшчыну ў якую-небудзь палескую глуш, далей ад праклятай культуры... Хоць да эскімосаў якіхнебудзь на паўночны полюс [вылучана намі. —М. Шч.], толькі б далей ад гэтых подлыхмасак, якія называюць сябе людзьмі. Ацяпер вось жыву таксама сярод іх, стаў чорнаработнікам: нашу цэглы, мяшаю ванны на будынкі і ня думаю болый аб унівэрсытэце, аб нашых беларускіх кар’ерыстах і палітыцы‘^. Што да палітыкі, то ў Тугоўскага няма ніякіх канкрэтных зьвязаных з радзімай ідэалаў: ,^Хай будзе на новай Бацькаўшчыне рабства. Ня страшна. «Рабства на сьвеце не зьнікае. Мяняюцца толькі яго формы»^7. Пра бацькоў Тугоўскі гаво- 73 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 189. 74 Тамсама. С. 196. 75 Тамсама. С. 103. 76 Тамсама. С. 221. 77 Тамсама. С. 118. Віктар Валыпар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня рыць збольшага з спачуваньнем, аднак і тут прабіваюцца крытычныя ноткі: „Няхай нават рушыцца маленькае шчасьце, так бы мовіць, эгаістычнае, прыватнае шчасьце старых^8. Заўважым, што ў нарысе „Лесьнікова сена“ Вальтар яшчэ болып небясьпечна набліжаецца да зьдзеклівай крытыкі сялянаў, якая нагадвае напісаны гадоў на дзесяць раней верш чэскага паэта й анархіста Францішка Гелнэра „Прывітаньне роднаму краю“, што заканчваецца сьмяротным прысудам:,,/ўдзячнародныя два мэтры сваімі трупамі ўгнаяць...“