— He, чалавеча. На гэтыраз Богмілаваў, але другіраз вы нехадзіце да гэтых начных паненак, асабліва пад уплывам алькаголю.Другі раз вы таклёгка ня прыйдзецца... —Дык я здаровы? — з радасьцю ўскрыкнуў Тугоўскі. — Так.У вас ёсьць адна нязначная хвароба, фактычна, яе і хваробай няможна назваць. Я 6 назваў яе па-француску, але вы па-француску не разумееце. Гэта хвароба ад таго, што вы даўно ня мелі жанчыны... — Праўда? — Так, каб вы аканчальна сталі здаровы, я магу вам прыпісаць толькі аднолякарства: жанчыну... — Вельмі дзякую, доктар, — засьмяяўся Тугоўскі, — але дзе яе ўзяць? — Ну, што ж... Знайдзіце сабе якую-небудзь бабульку і жывіце з задавальненьнем. Тут ужо мэдыцына бясьсільна што-небудзь дапамагчы, — жартам параіў доктар^. Цынізм доктара тут ня проста той добра вядомы кожнаму й паводле роду заняткаў уласьцівы, бадай, усім, хто даваў клятву Гіпакрата, цынізм асаблівы: стары доктар уяўляе тут сабою „мудрасьць“ заходняй цывілізацыі самой па сабе, якая ня толькі ня здольная даць адказ у некаторых найважнейшых з гледзішча індывіда „прыватных пытаньнях“ (такіх, як каханьне, сьмерць, сэнс жыцьця; то бок ня столькі на пытаньне „як?“, колькі „дзеля чаго?“), але й не імкнецца дапамагаць яго шукаць, лічачы „ўратаваньне тапельцаў" справай іхных уласных рук. Гэтага Тугоўскі не разумее й грамадзтву не даруе (заўважым, што той жа апантаны „грамадзкімі хваробамі" Абдзіраловіч гэткіх пытаньняў наагул ня ставіў — „бо занадта радзіму любіў“, кажучы словамі Караткевіча). Стаўленьне Тугоўскага да грамадзтва насамрэч гамлетаўскае: ён цьмяна здагадваецца, што гэтае грамадзтва трымаецца на нейкай подлай (і адначасова сьвяшчэннай, гл. аповед Борхэса „Сэкта Фэнікса“) п’ Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 211. таямніцы, якую ён імкнецца зразумець і выкрыць; таямніцы, якая ня мае нічога агульнага з узьнёслым каханьнем і ініцыяцыю ў якую ён павінен прайсьці сам, без дапамогі ведаў і прафэсараў — але дагэтуль ня меў такой магчымасьці (натуральна, калектыў ці грамада сьмяецца зь ягояшчэ й з гэтай прычыны). Таямніца гэтая — біялягічная, полавая, жывёльная дэтэрмінаванасьць чалавека („біёс“ Эгона Бонды) і ў прыватнасьці жанчыны (гл. „Антыхрыста“ Трыера). Гэтай цёмнай сутнасьці Тугоўскі адпачатна баіцца: ён ня можа дараваць Вярхоўскай менавіта спалучэньня ў ёй высокіх інтэлектуальных патрабаваньняў з патрабаваньнямі ейных інстынктаў, якія знаходзяць увасабленьне ў сувязі ня з кім-небудзь, а менавіта з Загорскім. Гэтак жа і самому сабе ён ня можа дараваць „падзеньня“ да іхнага ўзроўню: ,Дк дзікаІЯк страшна! Мала таго, што няма грошаў, але няма больш чыстаты, няма здароўя. Кажуць, ад такой хваробы можа праваліцца нос. Ах, хоць бы мінула яго гэтая кара... Ен зьбіраўся ехаць чыстым, ідэальным юнаком, a зараз ён павязе з сабою бруд, ён павязе з сабой жахлівую хваробу вялікага места. Фактычна, ён ніколькі ня лепш за тых, на якіх ён нападаў як на кар’ерыстаў, буржуазных„інтэлігентаў“... Ён брудны, нягодны, няварты насіць імя чалавека"120. To бок відавочна, што „чалавека“ ён разумее неяк іначай, чым проста біялягічна — таму „нізкая“ праўда аб ім ня можа яго не шакаваць... Экспэрымэнт, пастаўлены Тугоўскім дзеля выяўленьня „надвышэйшай сутнасьці“ жанчыны, нечакана стаецца экспэрымэнтам дзеля выяўленьня адваротнага — ейнай нікчэмнасьці. Яму згадваюцца словы айца Кірылы: „Ты занадта паэтычна аднёсься да Вярхоўскай. Падумай, каго там кахаць? Па-мойму, гэта толькі пахучы кавалак мяса. [Вылучана намі. — М. Шч.]Аты паэтычна ідэалізаваў яе, ты закахаўся ўяе — што з-за яе пайшоў бы скочыць, як баран, у ваду“™. Менавіта пад уплывам паводзінаў Вярхоўскай у Тугоўскім мацнее ягоная мізагінія: „Тугоўскаму было брыдка глядзець на гэтае поўнае, мяккае цела, быццам нейкі цяльпук падстаўляў сябе пад сонца, іяшчэ больш брыдка, калі гэтая напалову голая пані надзявала на нос лярнэт, каб прачытаць кнігу"122. Наўмыснае „падзеньне“ Тугоўскага зьяўляецца ягоным адказам на такое ж „падзеньне" Вярхоўскай у ягоных вачох, да якога прыклаў руку Загорскі: 120 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 201—202. 121 Тамсама. С. 195. 122 Тамсама. С. 224. „Ого,тадыггіынемарксістка, — сьмяяўсяЗагорскі. —Марксісткі прызнаюць свабоднае каханьне, а ты нейкая статуя з кляштару: Яна маўчала, але не выходзіла з пакою. Што было далей у пакоі, невядома. Толькі пасьля гэтага іхзаўсёды бачыліразам, як брат зь сястрой, іяны заўсёды ў назначаны час хадзілі вячэраць у «Акадэміцку кавярню»^23. „Невядома" зусім ня значыць, што Тугоўскі насамрэч ня ведае, што там адбылося; проста ён, хутчэй за ўсё, на той момант ня мае з гэтым „невядомым“ ніякага асабістага досьведу. Наадварот, пасьля таго, яку яго гэты досьвед зьяўляецца (з прастытуткай), ён адразу ж імкнецца спраўдзіць сваю гіпотэзу наконт таго „невядомага" на практыцы — то бок спрабуе спакусіць Вярхоўскую й даказаць сабе, што менавіта інстынкты, а не інтэлект, рухаюць ёю (як і іншымі жанчынамі): „У той самы час, як ён пачаў аглядаць навокал столікі, яго погляд спаткаўся зь пільным поглядам знаёмай жанчыны: за суседнім сталом сядзела ў купальным касьцюме Вярхоўская. Яна была якрусалка, і яе чырвоная шапачка вельмі ішла да ружовага і поўнага твару. Мокры касьцюм шчыльна аблягаў яе стройную фігуру і выдзяляў высокі бюст, ад усяго вобразу несла маладым шалам і моцным здароўем. Тугоўскі ад нечаканасьці пачырванеў і зьмяшаўся... Яны выпілі піва, задаволеныя і ўзбуджаныя ўзаемнымі наглядамі. Тугоўскі стпараўся не глядзець на яе.Яму было крыху сорамна бачыць яе ў такім выглядзе, але як на злосьць вочы яго мімаволі ўпіраліся ў яе прыгожы і высокі бюсгп. Ён нікуды ня мог схаваць сваіх вачэй. Яна сама прыкмячала гэту яго сарамлівасьць, што прымушала яе чуць сябе няпэўнай. — Пачакайце, — прамовіла яна нарэшце, — за намі пільнуюць. Крыху нязручна. Адну хвіліну — я апрануся... Але яна ўзбуджала яго. Яна сама, быццам назло, вяла яго праз паўвостраў, далей і далей ад людзей — у поле, аблытваючы сьвядомасьць сеткай граху.Яны выйшлі ў поле і селі на траву. Стала цямнець. Ён узяў яе мяккую руку, каб пагадаць, як раптам, быццам непрыкметна, яго рука сьлізганулася па ўсёіі фігуры. Яму падалося, што гэта будзе груба і яна за гэта можа непрыемна адудзячыць яму, але яна не зварушылася. Ён схапіў яе стан і, як непрытомны, прыціснуў свой твар да яе пахучых валасоў. — Што выробіце? — шаптала яна, але не зварухнулася ніадным мускулам, яе рука пакорна ляжала ў яго руцэ, толькі яе рот сох і гарэлі вочы. „Што сапраўды я раблю! Я злачынца, я арыштант, я заражу яе сыфілісам“, — стукала калючымімалаткамі ў мазгу, але пасмы валасоў прыемна казыталі вуха. Ён, ня памятаючы сябе, схапіў яе галаву, упіўся ў яе вусны гарачым даўгім пацалункам"124. Гэтак завяршаецца „падзеньне“ галоўнага героя й галоўнае гераіні — у абдымках: але наколькі двухсэнсоўнымі й няшчырымі, цынічнымі з гледзішча Тугоўскага ёсьць гэтыя абдымкі! Тугоўскі дасягае сваёй мэты й адначасова помсьціць Вярхоўскай за ейную ранейшую недасяжнасьць, за тое, што„ён чуў сябе такім адзінокім, так агалялася перад ім пустата жыцьця, што толькі чаканьне заўтрашняга дня, спатканьне стрымлівала яго ад таго, каб ня кінуцца галавой уніз у чорную бездань... Ён гатоў быў, здаецца, аддаць ёй усесвае сілы, усе думкі, сваё жыцьцё. А яна?“125 Тугоўскі зацягвае Вярхоўскую „ў бруд“, апраўдваючыся тым, што зь ягонага асабістага гледзішча яна ў гэтым адвечным брудзе ўжо была, не магла ня быць паводле вызначэньня. Прысуд ёй выносіцца нават ня ў сцэне, калі ён у вочы закідае ёй блізкасьць з Загорскім, а значна пазьней, пасьля інтымнай блізкасьці зь ёю: „Вярхоўская гуляла ў натоўпе камсамольцаў, але вочы яе шукалі Тугоўскага. 3 таго часу, як іх вусны зблізіліся на пляжы каля Цэсарскай лоўкі, яна мімаволі цягнулася да яго і думала аб ім“126. Прысудам тут ёсьць менавіта гэтае „мімаволі". Натуральна, калі б падзеі разьвіваліся іначай, ніякага раману, зноўтакі, не было б — але чаму яны ўсё-ткі разьвіваліся менавіта так? Чаму яна „заставалася для яго маўклівым сьфінксам, і ніякія, напэўна, сілы не маглі прымусіць яе раскрыць свае тайны"127 ? „Фрайдысцкае" (вельмі ўмоўна кажучы) разуменьне прыроды „сьфінкса без загадкі11, наякое намякае Павал Касьцюкевіч, прысутнае ў рамане, але яно ўласьцівае не галоўнаму герою, а ягонаму антаганісту, Загорскаму:„Што было рабіць Загорскаму? Ён ненавідзеў усёй сваёй душой імарксізм, і сацыялізм, ён павесіў бы на адным суку ўсіхмарксістаў і сацыялістаў, алеяму прыемна было трымаць у сваіхруках 124 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 242—243. 125 Тамсама. С. 147. 126 Тамсама. С. 250. 127 Тамсама. С. 242. Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня гладкую, цёплую жаночуюруку, прыемна было схапіць у свае абоймы мяккае жаночае цела. Ён пачаў хадзіць на сход ненавісных сацыялістаў, толькі каб потым быць зь Вярхоўскай і адпраўляцца зь ёю ў рэстаран“'м. Загорскі, як бачым, ня верыць у ідэі й робіць стаўку на „полавы дэтэрмінізм" жаночых паводзінаў — ягонай мэтай ёсьць непасрэдная рэалізацыя сваіх жаданьняў. Наадварот, у,„ідэаліста“ Тугоўскага закаханасьць у Вярхоўскую выклікае штосьці накшталт сублімацыі. Палітычны радыкалізм абуджаецца ў ім ня толькі ў сувязі зь ягоным антаганізмам да Загорскага, але і ў сувязі з сымпатыяй да Вярхоўскай: менавіта ў ейнай прысутнасьці ён дазваляе сабе адкрыта выступіць супраць свайго сацыяльнага альтэр-эга. Гэта азначае, што і яму самому, як і „адмоўнаму пэрсанажу“ Загорскаму, у пэўнай ступені ўласьцівая „біялягічная" матывацыя (невядома, наколькі ўсьвядомленая самім аўтарам, але ён прынамсі ніяк з гэтай нагоды не іранізуе). Вельмі сымптаматычна тое, наколькі ў Тугоўскага ідэйныя перакананьні крыжуюцца з ідэальным каханьнем, то бок палітыка — з эротыкай: ён лічыць, што галоўная памылка Вярхоўскай ня ў тым, што яна дазволіла камусьці больш, чым было трэба, але што дазволіла гэта менавіта Загорскаму, палітычна несьвядомаму й маральна нячыстаму (з гледзішча Тугоўскага) чалавеку. Нават„мімавольна думаючы аб ім“ у натоўпе камсамольцаў, Вярхоўская пацьвярджае сваю „палітычную несьвядомасьць" — ці, прасьцей кажучы, біялягічнае пераважае ў ёй над палітычным (інтэлектуальным), а менавіта гэтага Тугоўскі ня можа ёй дараваць. „Вярхоўская была б мейсцам, злучыўшым мой сьветработніка з тым сьветам інтэлігента. Мне да апошняга часу яшчэ здавалася, што гэтамагчыма...“12'1