Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
3 пэўнай доляй перабольшаньня можна сказаць, што ў гэтым кароткім апісаньні ўтрыманыя in mice як Тугоўскі, так і сам раман зь яго ідэалёгіяй. Перад намі вобраз несправядлівасьці — сацыяльнай, палітычнай ці, можа, адпачатнай, так бы мовіць, мэтафізычнай? Сам аўтар выказваецца на карысьць трэцяй вэрсіі — нас будзе цікавіць перадусім, якім чынам ён дайшоў да гэтага адказу.
Зробім тут крок убок і прыгледзімся да практычных дзеяньняў героя ў апісанай гістарычнай сытуацыі: ці займае ён тады, у момант свайго фармаваньня, нейкую пэўную пазыцыю, ці выказвае нейкія сымпатыі да аднаго з бакоў?
„Што былорабіць? Трэба было жыць... Трэба было прытарнавацца да новых абставінаў! I Тугоўскі, згубіўшы веру ў чалавека, з сумам у грудзёх пачаў жыць, пачаў вучыцца. Ён быў ужо ў атюшняй клясерэальнай школы, іяму заставалася толькі некалькі месяцаў да яе сканчэньня. Бучыцелі ўжо абяцалі атэстаты з царскім арлом. Якраптам... Дзянікіна пагналі з-пад самагаАрла. He пасьпелі нават апамятацца, як фронт апынуўся пад Харкавам, і генэрал Куцепаў абвясьціў мабілізацыю ў першую чаргу вучняў апошніх клясаў гімназіі, рэальнай школы.
Загорскі паступіў дабравольцам на бронецягнік. Тугоўскіразам зь некалькімі жыдкамі-вучнямірашыў дэзэрціраваць^.
„I з сумам думаў Тугоўскі, як ён жыў пры бальшавіках, як кожны ранак ён нёс сваёй матцы бялізну ў чырвонаармейскую пральню. 3 сумам думаў ён, як заходзіў у склеп, поўны духаты, смуроду і пары, цёмны і шумны, дзе ў куце выцягвала бялізну з машыны, надрываючы свае апошнія сілы, матка“ч.
„Тугоўскі сумны ішоў па вуліцах, а ў гэты час міма яго праносіліся аўтамабілі, у якіх сядзелі „спэцы“, адукаваныя людзі„добрых старых
7	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 115.
8	Тамсама. С. 115.
9	Тамсама. С. 116.
Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня часоў“. Хто чымсьці быў раней, той ізараз займаў добрае палажэньне. He заставалася нічога рабіць. Тугоўскі паступіў у адчынены бальшавікамі Тэхналягічны інстытут, дзе выдавалі студэнтам пэнсіі і паёк"10.
Як бачым, Вальтараў герой яшчэ ў 1918 г. (то бок да выданьня „Адвечным шляхам“ Абдзіраловіча, дзе такое стаўленьне абгрунтоўваецца „тэарэтычна“, ,,цывілізацыйна“), падлеткам, інстынктыўна ўспрымае як „белую“, гэтак і „чырвоную“ ўлады як раўназначныя, пазірае на іх як бы „збоку“, імкнецца да іх усяго толькі „прытарнавацца" — а вось на што ён ня можа глядзець абыякава й незацікаўлена, дык гэта на тую самую несправядлівасьць, якая чыніцца людзям пры абедзьвюхуладах. Гэтай несправядлівасьці ён ужо тады шукае й знаходзіць не палітычнае, а менавіта філязофскае тлумачэньне: „Усё старое, як сам сьвет. I ён спомніў дзесьці вычытаныя словы нейкага філёзафа: „Рабства на сьвеце не зьнікае. Мяняюцца толькі яго формы“. Сапраўды, ці не аднолькавае рабства, калі яго матка раней мыла бялізну пані Загорскай, а зараз мые бялізну чырвонаармейцаў... Зьмянілася толькі форма, нават стала горшай, але істота рабства, эканамічнага рабства — тая самая"1'. Зьвярну ўвагу на адно з шматлікіх адрозьненьняў між Вальтарам і Абдзіраловічам: у апошняга старыя формы душаць дух, творчую сутнасьць; у першага — як старыя, гэтак і новыя формы маюць адную й тую ж сутнасьць, і сутнасьць гэтая — хоць і „адвечная“, але зусім ня творчая... „Фарматворчасьць дзеля самой фарматворчасьці“ў кожным разе ня ёсьць Вальтаравым ідэалам. „Хто быў нічым, то і стаўся нічым“, іранічна перафразоўвае Вальтар словы „Інтэрнацыяналу“, скідаючы з п’едэсталу саму ідэю рэвалюцыі: „Рэвалюцыя ўвайшла ў свае берагі... Рэвалюцыя, як мора, ускалыхнуўшае ўсё, што было на дне, зноў апусьціла на дно тое, што там было. Хто быў нічым, той ізастаўся нічым“'2. „Можа быць, тыялюдзі, якія памерлі дзелярэвалюцыі, былі таксама лішнімі?..“'3
Іншымі словамі, рэвалюцыя з гледзішча Вальтара „ня вартая сьлязы дзіцяці" (параўнайма рэвалюцыйны ці нацыянальны патаствораў Вальтаравых сучасьнікаў, прыгадваюцца чамусьці „Босыя на вогнішчы“) — а сьлёз дзяцей і дарослых у часе гэтай самай рэвалюцыі яму,
10	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 117.
11	Тамсама. С. 117.
12	Тамсама. С. 116.
13	Тамсама. С. 249.
відаць па ўсім, давялося пабачыць шмат. Адсюль, на маю думку, і „растуць ногі“ ягоных далейшых перакананьняў — ня толькі й ня столькі палітычных, колькі менавіта філязафічных, якія мы й зьбіраемся ў далейшым разгледзець, запыніўшыся папярэдне на абавязковым „псыхалягічным партрэце" галоўнага героя.
3.	У пошуках „чаго-небудзь людзкага“
Вось як Вальтар падае датычны ваенных часоў успамін аднаго з сваіх суседзяў па інтэрнаце, украінца, разам з рэакцыяй Тугоўскага на ягоны аповед:
„Начальнік, кончыўшы допыт, усьміхнуўся і сказаў: „Ну, хлопцы, думаю, што на допыце вы пакажаце сябе інтэлігентнымі ў адносінах да гэтых трох дам. Іхтрое — і вас трое. Выбірайце сабелюбую...“Далей пайшло ўсё добра, яна мне на памяць дала залаты гадзіньнік, яна сьпявала ў маіх абоймах, як птушка ў абоймах кошкі, рамансы аб каханьні. Гэта была, напэўна, яелебядзіная песьня, бо назаўтра зраньня...
Ен замаўчаў і пачаў падкладваць вугольле. Вугаль успыхнуў, і ў чырвонай печцы загуло.
— Што назаўтра зраньня? — запытала некалькі чалавек.
— Назаўтрамы адступілі ад гэтага мейсца.
—Аяна? — запытаў Серада з кута. Кінуўшы гуляць, ён прыслухваўся даразмовы. — Тыяе забіў?
— Яе? — неахвотна перапытаў апавядальнік, выбіваючы люльку. — He... Я на разьвітаньне толькі перацягнуў яе пару раз. Але яе, здаецца, потым расстралялі.
Усе замаўчалі. Тугоўскі глядзеў на сядзеўшых у пакоі людзей і вушам сваім ня верыў. Куды ён трапіў?Гэта вертэп. нейкі, а не студэнцкі інтэрнат“ч.
У гэтым моманце — па-мойму, адным з наймацнейшых у рамане — няма ніякай сэнтымэнтальнасьці, адно строгая фіксацыя пачутага. I тым ня менш, у думках Тугоўскі дадае: „Хоць і ў іх трэба знаходзіць што-небудзь людзкага^5. А што „людзкага“ мы знойдзем у ім самім?
Галоўнай псыхалягічнай уласьцівасьцю героя зьяўляецца, з аднаго боку, чульлівасьць, здольнасьць спачуваць „прыніжаным і абражаным“, а з другога — ненавідзець тых, каму „ўсё ўдаецца". Гэта — два бакі
14	Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 157.
15	Тамсама. С. 158.
Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня адной і той жа „манэты“, як адваротным бокам божай любові ёсьць божы гнеў. „Цяпер ужо ён ня мог без агіды глядзець на людзей у лякірках, у фраках, сытых і чырвоных. Ен гатоў быў выхапіць нож і нанесьціімрану, як разбойнік зь вялікай дарогі. Часаміён думаў: чаму? Адкуль у яго такая нянавісьць да людзей, задаволеных жыцьцём. Няўжо ён гатовы зрабіць казарму для ўсіх і забараніць усім сьмяяцца, няўжо ж ён павінен адняць ад іх вопратку, калі на ім вісяць лахманы? Хто вінны гэтаму? Сацыяльныя варункі? Несправядлівая капіталістычная сыстэма? Бог, стварыўшы гэтую сыстэму, ці ён сам, ня маючы сілы палепшыць жыцьцё, як іншыя?“16
Перадусім у здольнасьці да эмпатыі, суперажываньня зь іншымі, „ужываньня ў іхную скуру“ — сапраўдная геніяльнасьць Вальтара як пісьменьніка (менавіта гэтая здольнасьць, а не якаясьці „інтэлектуальная падрыхтоўка,, ці „эрудыцыя", ёсьць conditio sine qua non праўдзівага мастака-псыхоляга). Ен ня толькі ўкладае іншым свае развагі, але й наадварот, пераймае іхныя, уваходзіць, так бы мовіць, у іхнае становішча. У ягоным героі, Тугоўскім, гэтая здольнасьць асабліва вострага сьветаўспрыманьня даведзеная да крайнасьці, нездарма айцец Кірыла гаворыць праяго як пра паэта:„Ты паэт, Тугоўскі, — нарэшце вымавіў ён. — Гэтым усё сказана. Iў гэтым тваё няшчасьце. Паэт не такі, які творыць сабе славу і славу свайму народу вершам, але паэт па натуры, па свайму ўспрыманьню сьвету, па свайму падыходу да жыцьця. Ты безумоўна загінеш..,“17
А вось якім мы бачым Тугоўскага вачыма галоўнай гераіні раману, Вярхоўскай: „Уім было нешта, магчыма, вышэйшае за іншых студэнтаў. Ён адзін з тых нямногіх, якія з самага пачатку гутарылі зь ёй не аб стыпэндыі, не аб сваёй кар’еры, але аб літаратуры і грамадзянскіх справах. Мяркуючы па лісьце, можна было падумаць, што ў ім яшчэ было нешта жывое, прыгожае, можа быць, нават паэтычкае... Зь ім чулася нейкая няпэўнасьць, у грамадзянстве зь ім было непрыемна сядзець у якім-небудзь рэстаране ці на якім-небудзь канцэрце. Наогул, празь некалькі дзён ён, напэўна, стаў бы нецікавым і шэрым, як пажоўклая старая кніга. Зусім іншая справа з Загорскім^.
Як характарызуе Тугоўскі сам сябе, у сваіх прамовах і нутраных маналёгах? Акрамя таго, што ён саромеецца сябе самога й займаецца
16 Вальтар, Віктар. Роджаныя пад Сатурнам... С. 109.
17 Тамсама. С. 195.
18 Тамсама. С. 187—188.
звышкрытычным флягелянцтвам, ён, перадусім, не хавае сваіх „адмоўных“ (з гледзішча грамадзтва) рысаў.
„Не, брат, я належу да тых людзеіі, якія здольныя на безразважнасьць. Слабыя людзі моцныя сваім адчаем. I сёньня, калі я ў адчаі, я моцны.
— Кінь ты, Гамлет няшчасны! Зноў пачынаеш плясьці дурніцы. Выпі піва лепш, супакойся“">.
3 гледзішча бальшыні, „паэт“ Тугоўскі — неўраўнаважаны тып, чалавек крайнасьцяў і зьменлівых настрояў, няздольны авалодаць сваімі пачуцьцямі: „I хоць над галавой вісеў востры меч камітэту на выдачу стыпэндыі, хоць трэба было здаць пэўную колькасьць экзамэнаў, — ён ня мог працаваць. Ен блукаў, як непрытомны, па шумных залях Студэнцкага дому — толькі каб пабачыць яе, пачуць гук яе голасу, яе звонкі сьмех і дыхнуць парфумы, што ап’яняла думкі, як віно^0. Заўжды, калі справа тычыцца пачуцьцяў, ён выяўляе тыповую для маладога чалавека апантанасьць, што мяжуе з фанатызмам: „Ну што ж, няхай сьмяюцца зь яго сябры! Урэшце, кожны жыве, як умее. Каму якая справа да яго жыцьця? Ён кахаў і кахае, у гэтым ёсьць для яго ўнутранае апраўданьне"2'. Як усе „рамантыкі“ (прашу тут ня блытаць героя з аўтарам!), ён ставіць сваё каханьне на п’едэстал, на покуць, а сябе — у поўную залежнасьць ад яго посьпеху: „Калі б магло стацца, што Вярхоўская ішла бзьімзаруку як жонка, ён мог бы сказаць, што не дарма прыехаў у Прагу!"22 Дзеля каханьня ён не шкадуе ні высокіх словаў, ні шырокіх жэстаў: „I так, усё скончана. Ён пакіне Вярхоўскую, пакіне Прагу, усё пакіне, толькі зараз адмовіцца ад стыпэндыі. Раз ён пакідае ўсё, было б нячэсна яшчэ лічыцца стыпэндыятам. Ён крыху падумаў і напісаў другую паперу ў Чэска-Ўкраінскі камітэт: „Прашу мяне выключыць з дапамогі па майму ўласнаму жаданьню“. На адну хвіліну яму самому стала жудасна. Што ён зрабіў? Ён, фактычна, канчаў самагубствам. Ён нішчыў тое, да чаго сам імкнуўся, што было мэтай яго жыцьця, у імя чаго ён ехаў у Прагу. Якой барацьбой, якімімукамі была даступна стыпэндыя, і цяпер ён таклёгка ўласнай рукой адкідваў яе"23. Тугоўскаму, як і ўсім закаханым, не чужая здоль-