А з апошнімі — палякамі — справа яшчэ горшая, бо польскі эміграцыйны ўрад заяўляе, што адрачэньне ад граніцы 1939 г. немагчыма, пакуль іх забавязвае іхняя канстытуцыя. 3 гэтае прычыны ў Беларусаў з апошнімі двума суседамі суадносіны досыць напружаныя. На вонкі — пры акцыях, праводжаныхусімі падняволенымі народамі супраць акупантаў — мы салідарызуемся, але ўнутры як з боку беларускага грамадзянства, так і польскага і летувіскага з другога боку пакуль узаемны непакой на будучыню. Паўстала яшчэ ініцыятыва, кабу наступным леце арганізаваць канфэрэнцыю ўсіх падняволеных бальшавікамі народаў, на якой бы ўпарадкаваліся прынамсі ў аснаўных прынцыпах усе міжсуседзкія дачыненьні гэтых падняволеных народаў. Я маю на мэце, калі такая канфэрэнцыя адбудзецца, у якасьці прапазыку, каб у справах гранічных эміграцыйныя ўрады ўсіх падняволеных сяньня народаў зрабілі публічную дэклярацыю, што яны заабавязваюцца, „што пры гранічных спрэчках у будучыні ніякім чынам ня будзе ўжыта вайсковая сіла, а будзе прыняты прынцып этнаграфічны і воля народу“. 6. У народаў дзяржаўных маем здабытыя сымпатыі і спачуцьці. У гэтым напрамку справа значна цяжэйшая, бо як ведама, яны афіцыяльна прызнаюць СССР.Ад нашай таму дыпляматыі вымагаецца вялізнай гібкасьці такту. Нягледзячы, аднак, на ўсе гэтыя цяжкасьці, нам удалося беларускую справу ў поўнай яе выпукласьці прадставіць і здабыць сымпатыі амаль yea ўсіх дзяржаўных народаў вольнае Эўропы ды некаторых дзяржаваў Амэрыкі. Усе народы перадусім вельмі добра паінфармаваныя аб нас, аб нашых імкненьнях, аб належных нам правах, аб нашых запраўдных граніцах. Нашыя мэморыялы ўсюды даходзяць і чытаюцца. 7. У царкоўных справах. а. Маем поўнае зразуменьне нас з боку Ватыкану ў справах апекі беларускіх каталікоў. Беларуская дэлегацыя ў 19472. была прынята папам. Сьв. Айцец зрабіў цікавую заяву: ён сказаў: я ведаю, што беларускі народ найбольш церпіць, таму ён найдаражэйшымайму сэрцу.Яўжыву ўсіх сілаў, каб дапамагчы беларусам. Помач была запраўды хутка аказана беларускай студэнцкай моладзі, дзякуючы чаму сёньнямаем калязо студэнтаў наЛювэнскім унівэрсытэце — а гэта ж нашы будучыя кадры, што нас заступяць. Ь. У справе праваслаўнай царквы вялося доўгае змаганьне з расійскімі зарубежнымі япархіямі, але кончылася поўнай нашай перамогай. Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква адноўлена. Маем сяньня ўжо свой япіскапскі сабор. Угэтай барацьбе за Бел. Аўт. Пр. Цар. народ наш проста запраўды здаў экзамэн нацыянальна палітычнай сьведамасьці. Арганізацыйнае жыцьцё беларускай эміграцыіразьвіваецца памысна, нягледзячы на надзвычай цяжкія матэрыяльныя ўмовы. Сусьветнае Аб’еднаньне Беларускай Эміграцыі, цантраля якой знаходзіцца ў Парыжы, аб’еднывае ў сабе болый за 50 розных беларускіхарганізацыяў.Да САБЭ ўходзяць цантралі беларускіх арганізацыяў: Францыі, Бэльгіі, з краінаў Нямеччыны.Аўстрыі, Італіі, Англіі, Аўстраліі, Канады, Аргентыны. Спадзяюся, што арганізацыйнае жыцьцё ў З.ГА. хутка пачне разьвівацца, і што яна таксама ўвальецца ў рады нашы агульна вызвольнага руху, закончыў такімі словамі свой даклад сп. Прэз. Абрамчык. Пытаньні: Дыскусіі. 1. Спадар Лабач задаў пытаньне, чаму так сталася, што адкалолася група Астроўскага, і на чым разыходжаньні. Адказ Пр. Абрамчыка: Астроўскі намагаўся, кабмы прызналі Б.Ц.Р. як дзяржаўную рэпрэзэнтацыю беларускага народу. У гэтым беларускі палітычны актыў пабачыў правакацыю, бо падводзіць беларускі нацыянальны вызвольны рух пад фірму, створаную нямецка-паліцэйскімі ўладамі — азначае сьмяротную кампрамэтацыю ўсяго беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. A па другое, той актыў, які каля сябе сабраў Астроўскі — вельмі далёкія (можна сказаць у 90% свайго складу) ад канцэпцыі нацыянальнай незалежнасьці Беларусі ды з пункту гледзішча маральнага і палітычнага моцна скампрамэтаваныя. У далейшай дыскусіі спадар Варонка і сп. Лабач выясьняюць, што закіды беларускай новай эміграцыі Бел. Нац. Радзе ў Чыкаго аснованы на непаразуменьні. Б. Нац. Рада заўсёды стаяла і стаіць на пазыцыяхБНР. Тыяж асобы, якія сымпатызавалі СССР — сябрамі БНР — гэта была іх прыватная справа. Пазьней таму яны і адышлі з БНР. Тое, што БНРмала выявіла актыўнасьці ў дапамозе новай эміграцыі, былі і іншыя прычыны, а перадусім празь недахоп матэрыяльных сродкаў ды брак кантактаў з новай эміграцыяй. Адносна аўдыцыяў Чыкаскага радыё пад кіраўніцтвам сп. Варонкі, дыкуражаньне абяго савецкасьці зьяўляецца таксама непаразуменьнем. Радыё гэта зьяўляецца прыватна камэрцыйным прадпрыемствам, дзеля чаго яно ёсьць даступным для рэклямаў якіх бы то ні было фірмаў і арганіза- цыяў, за зьмест якіх і адказваюць гаспадары тыхрэклямаў, а не дырэктар радыё. Тым ня менш сп. Варонка заявіў, што ён будзе старацца па меры магчымасьці ў сваіх праграмах звужаць гэныя прасавецкія рэклямы. Хацеў бы даўно ўжо напоўніць праграму беларускімі песьнямі, але, на жаль, нельга дастаць нідзе беларускіх плыт. Узьвязку з побытам прэз. Абрамчыка ў Чыкаго сп. ВаронкаЯз. згадзіўся бясплатна ўдзяліць у сваім радыё месца для выступу прэз. Абрамчыка — з зваротам да беларусаў старое эміграцыі ў З.ГА. — у нядзелю 5.2. а 9-й раніцы. А таксама сп. Варонка прыняў на сябе зарганізаваньне банкету на чэсьць прыезду прэз. Абрамчыка ў Чыкаго, дзе будуць госьцьмімясцовыя беларусы і чужынцы. 3 прычыны запозьненасьці з часам паседжаньне нарады перанесена на заўтпрае — нядзелю 30.1. у памешканьне спадара Лабача, які таксама адначасна запрасіў да сябе на абед усіх прысутных. 30.1.1950. У справе дапамогі аншурансамі для ўезду беларусаў ДП у З.ГА. сп. Лабач і сп. Аблажэй заявілі, што яны справу гэтую мусяць паставіць на абгаварэньне агульнае сходкі сяброў Рады, якая мае незадоўга адбыцца, а гэта дзеля таго, каб людзям, якія яшчэ прыедуць, запраўды мець працу і кватэру, што цяпер ня таклёгка. Будуць яны, аднак, намагацца дапамагчы сваім новым прыбываемым суродзічам, бо поўнасыро іхразумеюць і спачуваюць. Сп. Лабач як сакратар БНР згадзіўся пашыраць продаж марак БНРміж сваімі сябрамі і беларусамі наагул у Чыкага, каб такім чынам дапамагчы фінансава Ўраду БНР на чужыне. У справе царкоўнай спадар Варонка Я. прадбачае магчымасьць улагодзіць Владыку Васіля (Тамашчыка) па прыезьдзе ў Чыкага ў некулькіх мілях ад Чыкага і сарганізаваць там беларускі прыход, дзеля чаго сп. Варонка абяцае пад’ехаць у той раён сам асабіста з сп. Пал. Дзямідавым для падгатоўкі прыходу. Рэзалюцыя. Дэклярацыя. Беларуская Нацыянальная Рада ўАмэрыцы. Дзеля таго, што на нарадзе беларусаў Чыкаго, якая адбылася 29—30.1.1950, выявілася, што сярод новай беларускай эміграцыі ў Эўропе склалася ўражаньне аб невыразнасьці палітычнай плятформы Беларускай Нацыянальнай Рады ў Амэрыцы, Управа Беларускай Нацыянальнай Рады ў З.ГА. выясьняе, што: 1. Арганізацыя Беларуская Нацыянальная Рада ў Амэрыцы заўсягды салідарызавалася і салідарызуецца з вызвольным змаганьнем беларускага народу, кіраванага Радай і Ўрадам БНР. 2. Беларуская Нацыянальная Рада ўважала і ўважае адзіным законным рэпрэзэнтантам беларускага народу —Раду і ЎрадБНР, на чале з прэзыдэнтаміраней П. Крэчэўскім, В. Захаркам, а цяпер М. Абрамчыкам. 3. Ляяльнае адношаньне да СССР падчас апошняе вайны нашае арганізацыі — трэба разглядаць неяк сымпатыі нашае арганізацыі да бальшавіцкага рэжыму і супрацоўніцтва з бальшавікамі, а як павіннасьць грамадзян З.Г.А. у супрацоўніцтве з урадам З.ГА. і прэзыдэнтам Рузьвельтам у вайне з гітлерызмам. 4. Беларуская Нацыянальная Рада не зьяўляецца адказнай за тых нешматлікіх сяброў, якія па інэрцыі салідарнасьці з СССР пад час вайны — пакаціліся і адкаціліся на супрацоўніцтва з СССР у сваёй салідарнасьці і спаўпрацы супраць дэмакратыі. 5. Беларуская Нацыянальная Рада не намерана супрацоўнічаць і з тымі беларусамі, якія гэтакжа па інэрцыі свайго супрацоўніцтва зь немцамі ня могуць нат распрашчацца з гітлераўскімі фірмамі ды стараюцца іх накінуць беларускаму дэмакратычнаму вызвольнаму РУху- 6. Беларуская Нацыячальная Рада будзе імкнуцца ўвайсьці ў найцясьнейшы кантакт і супрацоўніцтва з усімі беларускімі арганізацыямі на чужыне, што стаяць на грунце БНР, прызнаюць Раду і Ўрад БНР і належаць да Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускай Эміграцыі (САБЭ). Сакратар БНРI. Лабач“. Радыёпраграма выйшла ў этэр, Абрамчык выступіў з словам. Што адбывалася пасьля таго, невядома, але праз гады ў сваім невялікім успаміне Аляксандар Асіпчык піша: пазйаёміўся з жонкай Варонкі, якая пасьля сьмерцімужа працягвала радыёперадачы недзе да 1970 году. Вельмі прыхільна ставілася да беларусаў, хоць сама была польскага паходжаньня.Давялося ймне дваразы выступаць у ейных перадачах: першыраз на ўгодкі 25 Сакавіка, другі — на ўгодкі сьмерці Язэпа Варонкі. Прасіла, кабя нічога не гаварыў з палітычнай прапаганды, бо, сказала, калі аднаго разу запрасіла выступіць Міколу Абрамчыка, дык той гаварыў па-беларуску супраць акупацыі Беларусі маскоўскімі камуністамі, і„рускія“ слухачы закідалі яе пісьмамі пратэсту“'°. Наўрад ці выяжджаў Абрамчык з Чыкага з пачуцьцём удала завершанай справы, не супакоілі яго прынятыя й занесеныя ў пратакол рэзалюцыі. Неўзабаве ён напісаў да Янкі Чарапука: „23.3.1950 N. York Даражэнькі Рыцар! Надоечы я выслаў ліст Палкоўніку [Дзямідаву. — Рэд.] і праект прамовы длярадыя К25 Сакавіку. Націсьніце абавязкова з Палкоўнікам на сп. Варонку, каб Вас пусьціў да свайго радыё, бо толькі стуль (іменна з радыё „Русскйй голос“) будзе мець значэньне, анязь нейкага ўкраінскага. Пішыце мне, што ў Вас новага. Як бачу па лісту Палкоўніка, сп. Варонка нешта марудзіць. На выданьне праектаванай намі брашуры — пачынаю ўжо на пазыку тую траціць надзею. Гэтак жа трачу надзею і на абяцаную мне падгатоўку таго вялікага веча ў Чыкага, аб якім мы гутарылі. Але што зробіш. Трэба шчэ трохі пацярпець, пабачым, што з гэныхусіх нашых гутарак выйдзе. Дзейнічае толькі з разрахункам і танцам. Цісну Вам моцна Вашу Рыцарскую руку. Ваш М. Абрамчык Р. S. Будзьце ласкавы пераказаць Палкоўніку, што Пратакол паседжаньня сэктару я атрымаў і наступным да яго лісьце яму зьвярну. М.А. Прывітаньне сп. сп. Чарнецкім. Атрымаў ад жонкі ліст, у якім яна мне пішаць, што ўсе ім замоўленьні яна хутка вышлець.